• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кветка Перуна Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Кветка Перуна

    Тэатралізаваныя гульні, святы, казкі
    Іван Кірчук, Кацярына Кірчук

    Памер: 316с.
    Мінск 2022
    167.55 МБ
    2-я цыганка. Калі няма нам парасяціны, дык дай хоць сабачаціны.
    Барон (жартуе). О, не дудар я, але парою ў кулачок затрублю, калі мае цыганачкі ўтаба-ры зубкамі зазвоняць. Але ж яшчэ нядаўна пад гарой шатры нашы стаялі, дзень і ноч мы пілі і гулялі. I было за што. А сёння?
    Салоха (падыходзіць да Купца). Я цыганка маладая, я цыганка не прастая, умею вара-жыць, усю праўду гаварыць. Пакажы-ка, Купец, ручку, палажы-ка грошай кучку. (Варожыць.) Сем зім зімавала-мінавала...
    Барон, задаволены тым, што Салоха варожыць, ганяе бізуном цыганак, каб тыя таксама варажылі.
    Барон. Я вам, шэльмы! Ленавацца? Я вам бакі паб’ю, у парашок сатру! Варажыце!
    Купец (здзіўлены адыходзіць ад Салохі). О! Я сем год пад лаўкай валяўся, кірмашу да-чакаўся. (Глядзіць, што кішэні пустыя.) А каб у такіх людзей грошыкі цягнулі -нікагда!
    Салоха падыходзіць да Барона і ціхенька аддае грошы, якія ўкрала ў Купца.
    Салоха. Каханы мой, а што табе стала? Што за ліха, ці ад круп, ці ад сала?
    Барон бярэ грошы і, адвярнуўшыся ад Купца, кладзе іх у вялікі кашалёк.
    Барон. Hi ад круп, ні ад сала, мяне наша кабыла чуць не растаптала. (Азіраецца.) Недзе зноў паскакала. А дзе ты прападала? Цэлы дзень?
    Салоха (весела). Ой-му, радуйся, Барон Гаўрылавіч, хадзіла твая жоначка Салоха па Ра-каўскім рынку варажыць і прасіць капусты, каб не былі нашы жываты пусты.
    Барон (важна стукае бізуном па сцэне). Ну, шэльма, ну, зладзейка, дакладай, а ці ўкрала ты мне куронка, ці парасёнка?
    Салоха (спалохана). А як жа, мой цыганочак, украла і куронка, і парасёнка.
    180
    Барон (ганарліва). Вось так, друзья пралюбезныя, і бацька мой Рыжы Барон краў і ў та-бары хаваў, і я краду, і жонка крадзе, і дзеці крадуць, і ўнукі-праўнукі красці будуць.
    У гэты час Салоха дастае з кошыка пеўня, хоча прадаць. Ёй дапамагаюць цыганкі.
    Салоха (весела крычыць). Падыходзь, дзівіся! Можа, хтось найдзецца ахвотнік?
    1-я цыганка (ходзіць вакол публікі). Купіце ету райскую пціцу!
    2-я цыганка. Купіце, каб распладзіці!
    Усе падыходзяць паглядзець пеўня.
    Вербаванец (сонна). Так, так, ну і што ета за пціца-перапяліца?
    Салоха (з крыўдаю). Што ты, ета - заморскі дзіковінны птах.
    Дохтар. Ах! Ось я гляджу яйкі пад такой птушкай з баўтунамі. (Усе смяюцца.)
    Купец (з недаверам). Чы не чортаў вырадак гэты птах?
    Салоха (махае рукою). Так, не хочаце?
    1-я цыганка. Зараз на кірмаш знясём.
    2-я цыганка. Многа-многа дзенежак вазьмём.
    Барон. Ану, лепш таргуйся. (Ляскае бізуном.) А каб ты пацалавала старога беса ў рабро!
    Салоха (крычыць у адчаі). Ану, народ, скідайце па рубліку, ад носу па грошу.
    Усе смяюцца і кідаюць у кошык рознакаляровыя паперкі-грошы.
    Салоха (падыходзіць да Вербаванца). А ў каго нос даўжэйшы - то па два!
    Вербаванец махае рукою і адыходзіць. У гэты момант чуюцца крыкі і шум. На сцэне неча-кана з’яўляюцца Чорт і Смерць, якія ўвесь гэты час лавілі каня. Яны выводзяць яго на сярэд-зіну сцэны, той з цяжкасцю падае. Чорт і Смерць важна ідуць паглядзець, што прадаецца.
    Чорт (распіхваеўсіх). Так, і колькі каштуе ваш індык?
    Смерць (да Салохі). Ну і што табе даць перад дальняй дарожкай?
    Салоха (спалохана). Ні-чо-га, ні-чо-га! (Кідае пеўня і ўцякае.)
    Чорт (крычыць услед). Можа, яшчэ да гэтага індыка дадаць табе пару коней вараненькіх?
    Смерць (жудасным голасам). Ага, лепш пару худзенькіх, дзе мая каляска малявана?
    Чорт (да публікі). Гэй! Дык дзе каляска даравана? Паненка мая ехаць хоча!
    Вербаванец выносіць дугу з рознакаляровымі лентамі. На каня сядае Смерць, потым -Чорт, не вытрымлівае, спрабуе залезці на яго і Купец, пасля - цыганы. Конь іржэ і падае, але ўсе госці кірмашу нейкім чынам ствараюць «воз» з рознакаляровых стужак, «сядаюць» і з песняй (або танцамі) з’язджаюць са сцэны ці сыходзяць ў залу, дзе кірмашовыя забавы працягваюцца.
    Рах-чах-чах
    Весела
    181
    [16]
    ЗАСЛОНА
    Літаратура
    1.	Аксамітаў, А. Прыказкі і прымаўкі : тлумач. слоўн. бел. прыказак і прымавак з арх., кафедр. збораў, рэд. выд. ХІХ-ХХ стст. / А. Аксамітаў. - Мінск : Бел. навука, 2002.
    2.	Беларускі фальклор: Хрэстаматыя : вучэб. дапам. для філал. фак. ВНУ /склад. К. П. Ка-башнікаў і інш. - Мінск : Выш. шк., 1996.
    3.	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. В. С. Семянякоў. - Мінск, 1989.
    4.	Гульні, забавы, ігрышчы / склад. А. Ю. Лозка. - Мінск : Беларуская навука, 1996.
    5.	Народны тэатр / склад. В. К. Бандарчык. - Мінск : Навука і тэхніка, 1983.
    6.	Тэатралізаваныя школьныя святы / А. Ю. Лозка, I. I. Кірчук. - Мінск : БелЭн, 2004.
    7.	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994.
    Каментарыі да песень
    [1]	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семеня-коў. - Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 128. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай творчасці МІК у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.)
    [2]	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семеня-коў. - Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 93. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай творчасці МІКу Пінскім раёне Брэсцкай вобласці.)
    [3]	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семеня-коў. - Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 74. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай творчасці МІК у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці.)
    [4]	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семеня-коў. - Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 56. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай творчасці МІК у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці.)
    [5]	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семеня-коў. - Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 51. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай творчасці МІК у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці.)
    [6]	Беларускія народныя танцы, карагоды і гульні / склад. і адказ. за вып. В. С. Семеня-коў. - Мінск : БелСЭ, 1989. - С. 28. (Зап. экспедыцыяй ГНДЛ беларускай танцавальнай творчасці МІК у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці.)
    [7]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў / Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 32.
    [8]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/ Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 60.
    [9]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/ Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 49.
    [10]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/ Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 56.
    182
    Ганчарная майстэрня**
    Продаж прадукцыі ганчарнай вытворчасці на кірмашы**
    185
    Ткачыха**
    Выраб рытуальных імянных паясоў**
    186
    Выраб лапцей з лыка***
    Майстар***
    
    187
    Майстрыха па вырабам з лазы***
    Майстрыха на кірмашы прадае свечкі з воску ручной працы***
    188
    Кузня на кірмашы ***
    Стары майстар прадае вырабы з гліны ручной працы***
    189
    Батлейка. Спектакль «Восеньскі кірмаш». Фота I. Кірчука. Зімовы фестываль, Нідэрланды г. Эйндховен, 1999 г.
    190
    [11]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіхтанцаў/Ю. М.Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 77.
    [12]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіхтанцаў/Ю. М.Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 36.
    [13]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/ Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 20.
    [14]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/ Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 79.
    [15]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 55.
    [16]	Чурко, Ю. М. Вянок беларускіх танцаў/Ю. М. Чурко. - Мінск : Беларусь, 1994. - С. 76.
    183
    Цыганскі гурт на кірмашы *
    Танец у выкананні цыганскага гурту*
    184
    Сцэна са спектакля «Восеньская кірмаш». Цыган. Фота I. Кірчука.
    Зімовы фестываль, Нідэрланды г. Эйндховен, 1999 г. Майстар лялек Лявон Сакалоў
    Батлейка. Сцэна са спектакля «Восеньскі кірмаш». Мядзведзь, каза. Фота I. Кірчука. Зімовы фестываль, Нідэрланды г. Эйндховен, 1999 г. Майстар лялек Лявон Сакалоў
    191
    Калядныя маскі, працы Марыі Прыймовай, з асабістай калекцыі I. Кірчука. Этналабараторыя Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ, 2021 г.
    Маска каня, працы Марыі Прыймовай, з асабістай калекцыі I. Кірчука. Этналабараторыя Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ, 2021 г.
    192
    I. Кірчук з лялькамі працы майстра Віктара Дудкевіча 2020 г.
    Этналабараторыя Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДУКМ, 2021 г.
    I. Кірычук з народным умельцам В.Дудкевічам з яго працамі, г. Мінск, Лошыца, 2021 г.
    Фота Альфрэда Мікуса:
    * Жнівень 2019 г. фестываль культур «Праз» г.п. Мір Карэліцкага раёна.
    ** Красавік 2019 г. велікодны кірмаш «Гарадзенскія традыцыі» г. Гродна.
    *** Верасень 2020 г. абрад Багацей у Дукорскім маёнтку Пухавіцкага раёна.
    193
    БАГАЧ
    1	ДЗЕЯ
    Галоўныя дзеючыя асобы
    Несцерка
    Паўлінка
    1-я суседка
    2-я суседка
    3-я суседка
    4-я суседка
    5-я суседка
    6-я суседка
    На сцэну выходзяць гаспадары свята: Несцерка і Паўлінка.
    Несцерка. Ну, дзякуй Богу, дачакалі, прыйшоў Багач - кідай рагач.
    Паўлінка. Так, бяры сявеньку і сей, мой мілы, памаленьку.
    Несцерка. Кажуць старыя людзі, што да Багача баба рабача, па Багачы хоць за плот ва-лачы. Але гэта не пра цябе, мая любая.
    Паўлінка. Зара наша, зоранька, узыйдзі рана, пастой позна.
    Несцерка. Пакуль мы прыбяромся, пакуль я ўмяту двор мяцёлачкай.
    Паўлінка. А я ўсцялю стол чыстай скацёрачкай, бо будуць у нас сёння любыя госцейкі.
    Несцерка. Перагані, Божа, хмарачкі на чужыя староначкі, мары, горачкі.
    Паўлінка. А мой жа, сакалочак-гаспадарочак, пераляці нашы вулачкі, пашчабячы са старымі бабкамі ды пажартуй з маладзіцамі. Няхай не пазяхаюць, няхай да нас на Багач прыбываюць.
    Несцерка ідзе па суседак.
    Паўлінка (да гледачоў). Людочкі мае, а ці ведаеце вы, адкуль жыта? Калі Бог стварыў ча-лавека, дык доўгі час хлеба не было. Людзі елі рознае карэнне, нават бульбы не было. А больш за ўсіх галадалі сабакі, таму яны паўздымалі морды ўгору і страшна завылі. Бог пачуў іх просьбу і кінуў ім адзін жытні колас. Але са-бак было многа, яны кінуліся адбіраць адзін у аднаго той колас і, нарэшце, разарвалі яго на шматкі. Зерне рассыпалася па зямлі, і на другі год ад аднаго коласа пайшоўтакі багаты ўраджай, што людзі намалацілі цэлую бочку жыта. I з таго часу сталі разводзіць хлеб.
    Чуецца музыка і на сцэну разам з Несцеркам выходзяць суседкі.