• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лагодны цмок  Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі

    Лагодны цмок

    Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 119с.
    Мінск 1993
    34.03 МБ
    x
    
    Мінск
    Беларускі гуманітарны адукацыйна-кулвтурны цэнтр
    1993
    
    ББК 84.4 Вл Л 14
    УДК 820-93
    Пераклад з англійскай Алены Арловай
    Мастак Андрэй Маёраў
    Для дзяцей і юнацтва
    Пераклад зроблены з выданняў:
    К.Grahame.The Reluctant Dragon. Armada Lions, 1973.
    A Book of Dragons. Puffin Books, 1978.
    У зборнік увайшлі казкі вядомых англійскіх пісьменнікаў Э.Нэсбіт, К.Грэхэма, Л.П.Хартлі, на якіх выхоўвалася не адно пакаленне дзяцей у розных краінах свету. На беларускую мову перакладаюцца ўпершыню.
    д 4804010100 ।5-93
    ISBN 5-86952-009-6
    ©Пераклад і ўкладанне.А.Л.Арлова, 1993
    ©Ілюстрацыі. А.Д.Маёраў, 1993
    Э. НЭСБІТ
    люты
    аленькая прыгожанькая Прынцэса заўсёды прачыналася вельмі рана — калі ў маціцовым небе толькі пачынаў гучаць пошчак шпакоў. Ажывалі лясы, і яна басанож бегла па кручанай стром-
    радасна вітала ўвесь белы свет: і сонца, і неба, і лясы, і палі, і маленькі гарадок, які яшчэ спаў у гэты час.
    Потым яна збягала па халодных каменных прыступках уніз, надзявала кароткую спаднічку, хустачку, фартух і пачынала сваю штодзённую працу. Яна падмятала падлогу ў пакоях, гатавала сняданак, мыла посуд і скрэбла патэльні й каструлі.
    А рабіла яна ўсё гэта таму, што была сапраўдная
    кай лесвіцы на самую вяршыню вежы. Стоячы там у бялюткай начной сарочцы, яна ўскідала рукі ўгару і
    Прынцэса. 3 усяе дворні, якая павінна была прыслугоўваць сваёй гаспадыні, засталася адна толькі мамка, якая даглядала Прынцэсу ад самага яе нараджэння. Мамка была ўжо старая і слабая, і таму Прынцэса забараняла ёй працаваць і ўсю хатнюю працу рабіла сама. А мамка сядзела ў фатэлі ды шыла ці вышывала.
    Прынцэса была самая сапраўдная — з малочна-белым тварам, блакітнымі, як нябёсы, вачыма, ільнянымі валасамі і сэрцам — з чыстага золата.
    Звалі дзяўчынку Сабрынэта, а прабабкай у яе была Сабра, тая самая, што пабралася шлюбам са Святым Георгам пасля таго, як ён забіў цмока. Вы, напэўна, ужо зразумелі, што ўся краіна павінна была належаць Прынцэсе: і лясы, што цягнуліся аж да гор, і паплавы, якія шырыліся да самага мора, і прыгожыя палі, дзе раслі пшаніца, какорыца, авёс^цы жыта, і аліўкавыя сады, і вінныя склепы, дый сам невялічкі горад з яго вежамі і высокім мурам, вострымі чырвонымі дахамі і рознакаляровымі шыбамі ў вокнах. Гарадок стаяў у даліне, што раскінулася паміж вірным морам і высокімі гарамі, на якіх зіхацелі белыя снежныя шапкі.
    Сталася так, што бацька і маці ў Сабрынэты памерлі і, да таго часу, пакуль Прынцэса не падрасце, справамі каралеўства пакінулі займацца яе стрыечнага брата. Але кузэн паказаў сябе вельмі злосным і дрэнным Прынцам, ён захапіў усё каралеўства і прымусіў каралеўскіх падданых служыць толькі яму — словам, ён зрабіўся поўным гаспадаром у краіне. Маленькай Прынцэсе засталася толькі адна цмокатрывалая вежа, пабудаваная яшчэ ў
    старыя часы яе прадзедам Святым Георгам, а з усёй дворні кузэн ёй пакінуў адну толькі мамку.
    I вось аднойчы здарылася так, што Сабрынэта, адна ва ўсім каралеўстве, зрабілася сведкай нейкай дзіўнай і загадкавай з’явы.
    Рана раніцай, калі добрыя гараджане бачылі самыя салодкія сны, яна як звычайна ўзбегла па каменных прыступках на вяршыню вежы і, як і кожны дзень, загледзелася на прыгожы краявід.
    3 вежы далёка было відаць паплавы, за імі — парослы папараццю роў з вадою, а ўздоўж рова — абсаджаную прыгожымі ружамі агароджу, за якой пачынаўся лес.
    I раптам Сабрынэта ўбачыла, як ружовыя кусты затрэсліся, затрымцелі, і з іх выскачыла нешта вельмі яркае і бліскучае. Гэтае нешта бухнулася ў роў і, крыху пабоўтаўшыся ў вадзе, зноў схавалася за агароджай.
    Дзіва доўжылася ўсяго адну хвіліну, але Прынцэса паспела ўсё добра разгледзець.
    Яна падумала: «Божачкі, якая цікавая жывёла! I якога яна яркага колеру! Каб яна была трошкі болыпая ды каб я не ведала, што ў нашых краях даўно ўжо няма ніякіх жахлівых пачвараў, дык я напэўна вырашыла б, што гэта цмок».
    А жывёлу сапраўды можна было б палічыць за цмока, каб яна не была такая маленькая, ці за яшчарку — каб яна не была такая вялікая. Ва ўсякім выпадку даўжынёю яна была прыкладна з лаву, якую звычайна ставяць каля каміна ці печы.
    «Шкада, што яна так хутка схавалася ў лесе,— падумала Сабрынэта.— Мне ў маёй цмокатрывалай вежы, вядома, нічога не пагражас, але ж калі гэта ўсё-такі цмок, дык нават маленькі ён усё роўна можа каго-небудзь з’есці! А сёння якраз першае траўня, калі дзеці звычайна ходзяць у лес па кветкі».
    Прынцэса крыху пачакала, але нічога болей не ўбачыўшы, пайшла займацца сваімі справамі. Яна чыстачыста ўсё прыбрала ў сваёй вежы, не пакінуўшы ні пылінкі нават у самым цёмным закуточку самага маленькага пакойчыка. Потым надзела белую, як малако, ядвабную сукенку з вышыванымі рознакаляровымі стакроткамі і зноў паднялася наверх.
    Праз поплаў да лесу радасна і бесклапотна беглі дзеці — збіраць глог. Да Сабрынэты даляталі іх вясёлыя спевы і смех.
    «Я ўсё-такі всльмі спадзяюся,— падумала Прынцэса,— што тая жывёліна была не цмок».
    Дзеці ішлі па двое, па трое і гуртам. На фоне зялёнай травы іх чырвоныя, блакітныя, белыя і жоўтыя сукенкі і кашулі здаваліся асабліва яркімі.
    «Нібыта зялёная ядвабная мантыя, якую вышылі кветкамі»,— падумала Прынцэса і ўсміхнулася.
    Дзеці па двос і па трое, і цэлымі гуртамі пачалі знікаць у лесе, і неўзабаве мантыя поплава зноў засталася проста зялёнай.
    — Ну вось, усю вышыўку папаролі,— уздыхнула Прынцэса.
    У чыстым блакітным небе ярка ззяла сонейка;
    кветкі, раскіданыя ў свежай зялёнай траве, разгортвалі свае прыгожыя пялёсткі. Быў першы дзень траўня.
    Але раптам хмара захінула сонца, і цішыню працяў страшны крык, які ляцеў аднекуль здалёк. У тую ж хвіліну з лесу на лог шматкаляровым струменем хлынулі дзеці. Увесь поплаў залілі чырвона-жоўта-белаблакітныя хвалі. Дзеці крычалі і вішчалі ад жаху. Але і ў гэтым страшэнным гармідары Прынцэсе ўдалося разабраць асобныя словы, якія лопаліся, як бурбалкі, праткнутыя вострай іголкай.
    — Цмок, цмок, люты цмок! — крычалі дзеці.— Хутчэй! Адчыніце браму! Цмок! Ідзе цмок!
    Адно за адным яны ўляцелі ў гарадскую браму, і Прынцэса пачула, як вароты ў іх за спінай з трэскам зачыніліся.
    На поплаве нікога больш не засталося.
    I ў гэты момант кусты ружаў на дальнім беразе рова затрэсліся, затрашчалі пад цяжарам нейкай вялізнай, палымянага колеру, жудаснай пачвары, якая кінулася ў роў, патаптала вакол усю папараць і зноў схавалася ў лясным гушчары.
    Прынцэса спусцілася ўніз і расказала пра ўсё, што ўбачыла, сваёй мамцы. Тая адразу зачыніла вялікія дзверы ў вежу на ключ і схавала яго сабе ў кішэню.
    — Няхай самі пра сябе клапоцяцца,— сказала яна, калі Сабрынэта папрасілася ў горад дапамагчы напалоханым дзецям.— У мяне свая справа, мая даражэнькая. Я павінна цябе зберагчы, і я цябе зберагу. Няхай я старая, але ключ у замку павярнуць яшчэ здольная.
    Сабрынэта зноў паднялася на вежу і горка заплакала, шкадуючы бедных дзетак. Яна добра ведала, што брама ў гарадскім муры не цмокатрывалая і што цмоку будзе зусім не цяжка прабрацца ў горад, калі толькі ў яго ўзнікне такое жаданне.
    Тым часам дзеці, вярнуўшыся ў горад, адразу пабеглі да Прынца і расказалі яму, што па лесе ходзіць вялізны і люты цмок.
    Прынц вельмі ўзрадаваўся, ён нават кінуў сцябаць пугай сваіх бедных сабак, што было ў яго ўлюбёнай забавай.
    — Цудоўнае будзе паляванне,— сказаў ён і загадаў, каб да палявання зараз жа падрыхтавалі найлепшую зграю гіпапатамаў.
    Тут трэба, відаць, сказаць, што ў Прынца была звычка паляваць на буйную жывёлу з гіпапатамамі. Увогуле жыхары каралеўства нічога супраць такой яго прыхамаці не мелі б, але кожны раз, калі Прынц выпраўляўся на шпацыр, верныя гіпапатамы ўсёй зграяй кідаліся за ім. Яны страшэнна раўлі і тапталі ўсіх, хто не паспяваў схавацца.
    Кожны Прынцаў выезд наганяў вялікі сум на зяленшчыкаў, што гандлявалі на базарным пляцы, і на ганчароў, якія прыгожа раскладалі тавар уздоўж тратуараў. Гіпапатамавае шэсце заўсёды канчалася для іх поўнай галечай.
    I вось Прынц выехаў з палаца. Гіпапатамы з грукатам пабеглі за ім, а людзі, ледзь пачуўшы гук ягонага рога і роў зграі, пабеглі хавацца па дамах.
    Зграя гіпапатамаў гіраціснулася праз браму і наўзгалоп памкнула праз лог — паляваць на цмока.
    Тым з вас, хто ніколі не бачыў палявання з гіпапатамамі, будзе, напэўна, цяжка ўявіць сабе гэтае незвычайнае відовішча. Бо, па-першае, гіпапатамы не брэшуць, як ганчакі, а рохкаюць, як свінні, ды яшчэ вельмі гучна і люта. А па-другое, яны ж, вядома, не бегаюць выключна па сцежках і не скачуць цераз агароджы, каб іх не папсаваць. Пасля сябе яны пакідаюць паламаны на трэскі плот, вытаптаныя палі і вельмі незадаволеных Прынцавым паляваннем фермераў.
    гэта значыць
    прыходзілі ў
    тачы
    палац, і пачыналі скардзшца на гіпапатамаў і распавядаць пра страчанае праз іх збожжа, Прынц адказваў: «А няма чаго пакідаць у мяне на дарозе непрыбраныя палі. Так вам і трэба!»— і ніколі нічога не плаціў.
    Цяпер вам, паважаныя чы-
    відаць, лягчэн
    Кожны гіпапатам меў прыгожы срэбны аброжак, на якім былі выгравіраваныя імя гіпапатама і адрас. Але, калі фермеры звярталіся па адрасе, a
    зразумець, чаму знайшліся людзі, якія, убачыўшы, што Прынц выпраўляецца з гіпапатамамі на паляванне, ціхенька казалі: «А каб цябе самога цмок праглынуў!» Вядома, вельмі блага казаць так пра свайго гаспадара, але ж і гаспадар быў надта ўжо дрэнны.
    Паляўнічыя доўга шукалі цмока ў палях і ў лясах, але не толькі што яго не знайшлі,— а нават паху яго не ўчулі. Цмок, відаць, трапіўся надта ўжо сарамлівы — не хацеў паказвацца.
    I вось, калі Прынц ужо быў падумаў, што ніякага цмока няма, яго ўлюбёны стары гіпапатам падаў голас.
    Прынц адразу затрубіў у рог і голасна крыкнуў: «Ату яго, ату!» Уся зграя з тупатам паляцела з узгорка да лесу. А там, у нізіне, на ускрайку лесу, раптам Ha­npayfly ўзнік самы сапраўдны цмок!
    Ён быў велічынёю з карабель, увесь пыхаў жарам, як агонь у печы, ды яшчэ раз-пораз пляваўся агнём, паказваючы вострыя бліскучыя зубы.
    — Паляванне пачалося! — радасна крыкнуў Прынц.
    I паляванне сапраўды пачалося. Цмок, замест таго, каб спалохацца і кінуцца наўцёкі (як належала б выхаванай жывёле), адразу рынуўся на гіпапатамаў і...
    Прынц, які сядзеў на слане і сам не надта спяшаўся на поле бою, з сорамам і расчараваннем убачыў, як той самы цмок, на якога яны ішлі паляваць, сам у адно імгненне праглынуў усю яго, найлепшую ў свеце, зграю. Цмок глытаў гіпапатамаў, як галодны сабака глытае кавалкі мяса. Горка было глядзець, як ад зграі, якая ўсяго некалькі хвілін назад весела рохкала пад