Лагодны цмок  Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі

Лагодны цмок

Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 119с.
Мінск 1993
34.03 МБ
x
гукі паляўнічага рога, не засталося ніводнага гіпапатамяня. А цмок усё яшчэ зіркаў улева ды ўправа, цікуючы, ці не прапусціў ён каго-небудзь.
Убачыўшы ўсё гэта, Прынц ціхенька саслізнуў са слана — з таго боку, які быў далей ад цмока,-і з усіх ног кінуўся ў лясны гушчар, спадзеючыся, што цмок не прадзярэцца скрозь тоўстыя пераплеценыя галіны густых кустоў. Стаўшы на карачкі, хоць, вядома, сапраўдныя прынцы так сябе ніколі не паводзяць, ён хуценька папоўз наперад і жвава схаваўся ў дупле высокага дрэва.
У лесе панавалі цішыня і спакой. Цяжка было ўявіць, што недзе паблізу ходзіць люты цмок.
Мала-памалу Прынц супакоіўся. Ён папіў са сваёй срэбнай паляўнічай біклагі, выцягнуў ногі і, утульна ўладкаваўшыся, заснуў. Пры гэтым ён не толькі слязінкі не праліў, але й не ўздыхнуў нават па сваіх няшчасных гіпапатамах, якіх сам прыручыў, якія елі з ягоных рук і доўгія гады верна служылі яму, рызыкуючы на паляванні жыццём, толькі каб яго пазабавіць.
Але ж Прынц быў не сапраўдны: у яго былі жорсткія зблытаныя валасы, брудна-шэры твар і каменнае сэрца.
Ён спаў, гучна храпучы на ўвесь лес, а калі прачнуўся, ужо стаяла цёмная ноч. Прынц выпаўз з дупла і працёр вочы. Усё вакол было пакрытае непрагляднаю цемрай, і толькі недзе непадалёку свяціўся маленькі чырвоны агеньчык. Прынц вырашыў паглядзець, што там такое. Ён падышоў бліжэй і ўбачыў невялічкае
вогнішча. Побач сядзеў юнак з доўгімі залацістымі валасамі. Ён быў у лахманах, але твар у яго быў вельмі прыгожы і добры. Крыху воддаль Прынц заўважыў нейкіх дзіўных жывёл, якія, здаецца, спалі.
— Хто ты? — ганарыста спытаўся Прынц.
— Я Эльфін, свінапас,— адказаў юнак у лахманах.— А вы хто?
— Я — Прынц Абрыдак.
— Што ж гэта вы робіце ноччу ў лесе, так далёка ад свайго палаца? — здзівіўся Эльфін.
— Я тут паляваў непадалёку.
Свінапас зарагатаў:
— Дык тады гэта, значыць, я вас бачыў! Нічога сабе, добрае паляванне! Я за ім назіраў разам з маімі свінкамі. Гэта было вельмі цікава.
Усе жывёлы адразу засаплі ў сне і зарохкалі, і Прынц пазнаў свіней — у каго ж яшчэ могуць быць такія манеры?
— Каб было вядома тое, што ведаю я, вы маглі б уратаваць сваю зграю, — прамовіў юнак.
— Пра што ты гаворыш? — падазрона спытаўся Прынц.
— Як пра што? Вядома ж, пра цмока,— растлумачыў Эльфін.— Рэч у тым, што вы выйшлі паляваць не ў той час. На цмока трэба паляваць уначы.
— Вось ужо дзякуй,— прашаптаў Прынц і перасмыкнуў плячыма.— Паляваць удзень мне падабаецца неяк болей. Ну і дурань жа ты, свінапас!
— Што ж,— усміхнуўся Эльфін,— як сабе хочаце.
2. Лагодны цмок.
дык я ўратаваў гіпапатамаў?
надта добра ва-
мае мне, бы сваіх — Вы не
Але хутчэй за ўсё заўтра цмок сам будзе паляваць на вас. Вельмі будзе цікава паглядзець!
— А ты яшчэ і грубіян! — абурыўся Прынц.
— Ды які я грубіян? Проста шчыра кажу тое, што думаю,— адказаў Эльфін.
— Ну дык тады скажы мне, што ж такое ты ведаеш, k	што каб гэта было вядо-
лодаеце роднаю мовай, Прынц. Ну, ды няхай. Але што вы мне дасце, калі я скажу?
— Калі скажаш мне што? — хітра перапытаў Прынц.
— Тое, што вы хочаце ведаць.
— А я нічога не хачу ведаць,— адказаў Абрыдак.
— Дык вы нават дурнейшы, чым я думаў,— здзівіўся свінапас.— Няўжо вы не хочаце пакончыць з цмокам, пакуль ён не пакончыў з вамі?
— Увогуле гэта было б няблага,— прызнаўся Прынц.
— Я ніколі не вызначаўся цярплівасцю, але цяпер у мяне ўжо зусім яе не засталося. Апошні раз пытаюся, што вы дасце мне за тое, што я скажу?
— Палову каралеўства і маю кузіну Прынцэсу за жонку,— хуценька адказаў Абрыдак.
— Добра,— пагадзіўся свінапас.— Тады слухайце: цмок уначы робіцца маленькіі Ён спіць пад карэннем гэтага дрэва, і звычайна я карыстаюся ім як запальнічкай, каб развесці агонь.
I праўда, калі Прынц прыгледзеўся, дык убачыў, што пад каранямі дрэва, ва ўтульным імшаным гняздзечку, спіць цмок. Даўжынёю ён быў усяго толькі з палец.
— I як мне яго можна забіць? — спытаў Прынц.
— He ведаю, ці можна яго забіць проста так, але ж яго можна засунуць у вашую біклажку, а потым занесці куды-небудзь.
Гэтая думка прыйшлася Прынцу даспадобы. Удвух яны, крыху апёкшы пальцы, сяк-так здолелі прымусіць цмока запаўзці ў срэбную біклагу, без якой Прынц ні-
колі не выпраўляўся на паляванне. I Прынц шчыльна закруціў на ёй корак.
— Вось і цудоўна,— сказаў Эльфін,— а цяпер трэба занесці гэтую біклагу ў палац і запячатаць яе Саламонаваю пячаткай. Тады можна будзе не хвалявацца. Хадзем хутчэй, а заўтра зранку падзелім каралеўства, і тады ў мяне будуць грошы на прыгожую вопратку і падарункі. Мне хочацца хутчэй пазнаёміцца з Прынцэсай.
Адкуль добраму Эльфіну было ведаць, што Прынц Абрыдак ніколі не выконвае сваіх абяцанняў?!
— Што? Ты хочаш пайсці са мною? — закрычаў ён.— Ты што гэта выдумаў, свінапас? Гэтага лютага цмока знайшоў я, Прынц Абрыдак, і я, гаспадар гэтай краіны, захапіў яго ў палон. Я ўвогуле ні слова не казаў ні пра каралеўства, ні пра вяселле. А калі табе He­nna такое падалося, дык я зараз жа адсяку табе галаву.
I Прынц выцягнуў меч.
— Добра,— паціснуў Эльфін плячыма,— мне так яшчэ й лепей.
— Што гэта ты маеш на ўвазе? — закрычаў Прынц.
— Ды нічога. Толькі тое, што я нічым не звязаны і ў мяне застаюцца мае свінні, а ў вас — вашае цудоўнае каралеўства,— растлумачыў Эльфін і ў думках дадаў: «I цмок».
Прынц пайшоў, а Эльфін са сваімі чорнымі свіннямі, якіх было роўна семдзесят пяць, застаўся каля вогнішча.
Прынц вярнуўся ў палац пасярэдзіне ночы, але, нягледзячы на гэта, загадаў неадкладна склікаць Парла-
мент і ўрачыста абвясціў пра сваю перамогу над лютым цмокам. Міністры пачалі наўзахваткі хваліць смеласць і розум свайго гаспадара, хоць мала хто сапраўды паверыў яму. Але ніводзін Міністр не насмеліўся паказаць свайго недаверу, бо ўсім быў вядомы злосны і помслівы Прынцаў нораў.
Першы Міністр урачыста запячатаў біклагу з цмокам Саламонаваю пячаткай і сам занёс яе ў скарбніцу, у якой былі мядзяныя сцены таўшчынёю аж на два метры.
Біклагу асцярожна паклалі паміж мяхамі, поўнымі золата. I на ўсю ноч пакінулі ў скарбніцы малодшага пісара малодшага сакратара малодшага Лорда Скарбніка, каб той вартаваў біклагу.
Малодшы пісар ніколі ў жыцці цмокаў не сустракаў (хіба што ў дзіцячых казках), дый не надта ён верыў, што Прынц сапраўды захапіў цмока, бо Абрыдак ніколі не быў надта сумленны і мог прынесці проста пустую пляшку. I таму гэты сакратар нават парадаваўся такому, на першы погляд, страшнаму даручэнню і ў добрым гуморы застаўся ў скарбніцы. Яму аддалі ключ,— і калі горад зноўку заснуў, ён паклікаў да сябе ў скарбніцу некалькі сваіх сяброў, малодшых пісараў іншых лордаў. Яны пачалі весела гуляць у хованкі сярод мяхоў з золатам, потым у каменьчыкі, падкідваючы дыяменты, смарагды ды перлы, якія ляжалі ў вялізных куфрах з разной слановае косткі. Моладзь забаўлялася... А ў мядзянае скарбніцы рабілася неўпрыкмет усё гарачэй і гарачэй. I раптам самы малодшы пісар закрычаў:
— Глядзіце! Глядзіце на біклагу!!!
Запячатаная Саламонаваю пячаткай біклажка павялічылася ўтрая і аж пачырванела ад жару!
Паветра ў скарбніцы зусім распалілася, а біклага ўсё расла і расла. I тады пісары неяк усе адразу вырашылі, што пара, відаць, даваць цягу. I спатыкаючыся аб мяхі і куфры, кінуліся да выхаду.
Ледзь толькі апошні паспеў вылецець за вароты і навесіць замок, як біклага разляцелася на кавалкі, і на яе месцы ў скарбніцы ўзнік люты цмок. Кожную хвіліну ён павялічваўся ў некалькі разоў, пакуль не зрабіўся велічынёю ажно з цэлую гару.
Тады ён без разбору пачаў глытаць усе Прынцавы каштоўнасці — золата, дыяменты, рубіны, смарагды, перлы. Яму ўсё было аднолькава даспадобы. За час сняданку цмок знішчыў усё Прынцава багацце.
I калі а дзесятай гадзіне Прынц выправіўся на шпацыр, дык быў вельмі непрыемна ўражаны, убачыўшы цмока, які спрабаваў пралезці праз паламаную браму скарбніцы. Брыдка было глядзець, як з яго жудаснай пашчы па тоўстым пузе цячэ расплаўленае золата.
Прынц задаў дзёру. Яшчэ ніколі ў жыцці яму не даводзілася так бегчы. Але ж ён ратаваў жыццё, якое вельмі любіў. А бег ён да цмокатрывалай вежы, дзе жыла Сабрынэта.
Маленькая Прынцэса, убачыўшы Абрыдка, кінулася па сходах уніз, хуценька ўпусціла яго ў вежу і з трэскам зачыніла дзверы якраз перад гідкаю цмокавай пысай.
Цмок сеў пад дзвярыма і зарумзаў,— яму вельмі хацелася з’есці Прынца.
А Сабрынэта правяла Прынца ў найлепшы пакой у вежы, заслала стол найлепшым абрусам, а ён быў белыбелы і яго вышывала золатам яшчэ яе маці — і пачала частаваць яго. Сабрынэта прынесла свежы белы хлеб і белы вінаград, узбітыя вяршкі і шмат чаго іншага смачнага і добра прыгатаванага. Яна прыняла Абрыдка як магла ветліва, быццам гэта быў не злосны Прынц, які забраў сабе яе каралеўства, а нехта зусім іншы. Але дзіўнага тут нічога няма, бо Сабрынэта была сапраўдная Прынцэса і сэрца ў яе было з чыстага золата.
Калі ж Прынц наеўся ды напіўся, дык папрасіў Прынцэсу паказаць, як адчыняюцца і зачыняюцца ў вежы дзверы. Мамка спала і нічога не чула, і таму ніхто не мог забараніць Прынцэсе адкрыць такому злыдню гэтую таямніцу.
Прынцэса ўсё расказала.
— Трэба павярнуць ключ вось так, — тлумачыла
яна,— але дзверы тады яшчэ не адчыняцца. Але калі потым павярнуць ключ дзевяць разоў. назад, дзверы адчыняцца.
Так і здарылася. А як толькі дзверы адчыніліся, Прынц выпхнуў гаспадыню з вежы (гэтак жа, як выпхнуў яе з каралеўства) і хуценька зачыніў дзверы ў яе за спінай. Адзіная ў каралеўстве цмокатрывалая вежа павінна была належаць толькі яму!
Прынцэса апынулася на вуліцы якраз побач з цмокам, які ўсё яшчэ румзаў. Але цмок не звярнуў на яе ўвагі, бо ніводзін цмок, нават самы люты, не можа дакранацца да бялюткіх Прынцэс, у якіх сэрца з чыстага золата (але гэтага не ведала нават старая мамка).
Прынцэса была выхаваная вельмі добра і ведала, што выходзіць у горад без капялюшыка і пальчатак, асабліва калі на табе такая чароўная ядвабная сукенка з вышыванымі стакроткамі, непрыстойна. Сапраўдная лэдзі не магла сабе гэтага дазволіць. I таму яна пайшла не да горада, а зусім у іншы бок, рушыўшы праз поплаў да лесу.
Сабрынэта яшчэ ніколі не выходзіла са сваёй вежы, бо мамка ёй гэтага не дазваляла, і калі яна ступіла на мяккую мурожыстую траву, яна адчула проста райскую асалоду. Але доўга захапляцца часу ў яе не было, і яна хутчэй пабегла хавацца ў лясны гушчар, бо не ведала, што ў яе залатое сэрца, і таму, вядома, як самая звычайная дзяўчынка, вельмі спалохалася цмока.