• Газеты, часопісы і г.д.
  • Лагодны цмок  Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі

    Лагодны цмок

    Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 119с.
    Мінск 1993
    34.03 МБ
    x
    Нарэшце радасныя крыкі пачуліся і ў замку, замільгацелі рознакаляровыя насоўкі, у кожным акне з’явіўся святочны сцяг. 3 замка ў афіцыйным убранні, з каронаю на галаве і скіпетрам у руцэ, выйшаў кароль. Разам са шматлікай світай ён накіраваўся да лесвіцы. Прыдворныя вакол яго весела балбаталі і смяяліся, але было відаць, што ўрачыстая сустрэча пераможцы не была падрыхтаваная. I гэта цалкам зразумела, бо хто ж мог чакаць, што нейкі сын лесаруба пераможа жахлівую пачвару?!
    Прыдворныя крычалі Конраду, каб ён падымаўся ў замак, але ён нічога не мог зразумець, і тады нехта падпіхнуў яго ўгору па лесвіцы да караля. Убачыўшы, што Конрад падымаецца, кароль пайшоў яму насустрач. Яны сустрэліся на сярэдзіне лесвіцы. Кароль абняў і пацалаваў Конрада, а потым павёў яго ў палац.
    — А цяпер я хачу пазнаёміць вас са сваёй дачкою, прынцэсай,— урачыста сказаў кароль, калі яны падняліся на верхнюю пляцоўку лесвіцы, і прыдворныя кінуліся віншаваць пераможцу.— Але дзе ж прынцэса? Напэўна, адышлася некуды, зараз з’явіцца. Шкада, што яна прапусціла такое відовішча.	-
    — Гэрміёна! Гэрміёна! — чыстымі звонкімі галасамі клікалі фрэйліны, зазіраючы ў вокны палаца. Людзі, якія стаялі за замкавымі мурамі, падхапілі: «Гэрміёна! Мы хочам бачыць прынцэсу Гэрміёну!» А калі ўлічыць, што да замка збегліся людзі з усяго горада, дык не дзіўна, што крык «Гэрміёна!» можна было пачуць за сотню міль.
    Але Гэрміёна ўсё не выходзіла. Людзі ахрыплі, фрэйліны кашлялі і непаразумела глядзелі адна на адну. Кароль нахмурыўся, ён адчуваў, што прынцэсе даўно пара ўжо выйсці да народу. А прынцэсы ўсё не было.
    — Дзе ж яна? — хваляваліся прыдворныя.— Трэба тэрмінова знайсці яе, але паведаміць пра ўсё вельмі асцярожна, каб не разнерваваць.
    Конрада неяк адціснулі ад караля, і ён пайшоў у палац разам з прыдворнымі. Некалькі чалавек паабяцалі яму, што пакажуць, куды ісці, але з гоманам і смехам кожны далучаўся да сваіх сяброў, і так атрымалася, што Конрад застаўся ў доўгім цёмным калідоры зусім адзін. Але калі ён добра прыгледзеўся, дык убачыў у канцы калідора нейкую постаць. Конрад крыкнуў чалавеку, каб той пачакаў, і шпарка пайшоў па калідоры да яго. Постаць пачала хутка аддаляцца, Конрад ішоў за ёй, але дагнаць не мог. Так яны ішлі праз незлічоныя дзверы, кароткія і доўгія праходы, спускаліся па сходах, якія вялі ўсё ніжэй і ніжэй у тоўшчу скалы. Конрад адчуў халодны подых сутарэння на твары і руках. I вось нарэшце расчыніліся яшчэ адны дзверы, правадыр знік, а Конрад увайшоў у невялічкі пакой. На канапе каля сцяны ляжала прынцэса, галава ў яе была павернутая ўбок, а на бялюткай шыі зеўрала страшная рана. На сцяне быў цень, які мог жыць, пакуль жыла прынцэса. I ледзь Конрад убачыў неверагодную прынцэсіну прыгажосць, як цень растаў.
    Конрад укленчыў каля ложка. Невядома, колькі ча-
    су ён правёў так, але калі падняў галаву, то ўбачыў, што ў пакоі было поўна народу.
    — Ты забіў яе! — ускрыкнуў нехта.
    Конрад падняўся.
    — Я не забіваў яе. Я забіў цмока.
    — Паглядзіце,— сказаў нехта іншы,— у яе на шыі такая самая рана.
    — Гэтую рану я нанёс цмоку.
    — А гэта што? — запытаў трэці і паказаў на expy­Tax бавоўны, яхі быў заціснуты ў прынцэсінай руцэ.
    Чалавех узяў з рухі схрутачах і разгарнуў яго. Пахой адразу напоўніўся пахам хлараформа. Гэта была Конрадава насоўха, ў хуточху яхой было вышытае ягонае імя.
    — Дых ты яшчэ й атруціў яе?! — уздыхнуў натоўп.
    — Гэтую атруту,— адхазаў Конрад,— я хінуў у пашчу цмоха.
    Двое ці трое прысутных згодна захівалі галавой, але астатнія захрычалі:
    — Але халі ты яе не забіваў, дых чаму ж яна памерла?
    Конрад затуліў твар рухамі.
    — Нашто мне было забіваць яе? Я хахаю яе,— вымавіў ён ледзь чутна.— Я забіў цмоха.
    Усе заварожана глядзелі на яго і нічога не хазалі. Тады ён дадаў:
    — Але цмохам была прынцэса.
    Падняўся страшэнны шум і гвалт, і з хрыхамі: «Хлус! Здрадніх! Забойца!» — Конрада выхінулі з пахоя.
    Афіцыйная версія была такая: прынцэса сустрэла сваю смерць, калі спрабавала абараніць Конрада ад цмока. Калі ў Конрада пыталіся, ці праўда гэта, ён не
    адмаўляўся.
    Як пераможца цмока ён быў папулярны зусім нядоўгі час, і, наадварот, усё астатняе жыццё на ім ляжала ганебнае таўро: праз яго загінула прынцэса.
    Усе — і малыя і старыя — лічылі, што Конрадава віна была ў тым, што ён ужыў хлараформ.
    Цяжкія часы, якія перажыла краіна пад цмокавай уладай, хутка забыліся, а слава аб прынцэсе Гэрміёне — нацыянальным скарбе — расла і шырылася ў сэрцах яе суродзічаў.
    ЗМЕСТ
    Э.Нэсбіт ЛЮТЫ ЦМОК 5
    К.Грэхэм ЛАГОДНЫ ЦМОК 36
    Л.П.Хартлі КОНРАД I ЦМОК 76
    Літаратурна-мастзцкае выданне
    ЛАГОДНЫ ЦМОК
    Англійскія літаратурныя казкі
    Укладальнік А.АРЛОВА
    Загадчык выдавецтва ЗМ.КОЛАС
    Мастацкі рэдактар ДЗ.ДЗІВІН
    Тэхнічны рэдактар З.СЕНЬ
    Падпісана да друку 05.07.93. Фармат 7О*84ідв. Папера афс. №1. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 8,18. Тыраж 70000 экз. Заказ4508
    Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр. Ліцэнзія ЛВ №219. 220050, Мінск, вул. Кірава, 21.
    Мінская фабрыка каляровага друку. 220115, Мінск, вул. Каржанеўскага, 20.