Лагодны цмок
Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 119с.
Мінск 1993
x
У лесе, у невялічкім логу, яна натрапіла на Эльфіна і на семдзесят пяць ягоных прыгожых чорных свінак.
Эльфін іграў на флейце, а свінкі кружылі і танчылі на задніх нагах.
— Калі ласка,— сказала Прынцэса,— паклапаціцеся пра мяне, мне вельмі страшна.
— Добра,— адказаў Эльфін і абняў яе.— Вось. Цяпер вам няма чаго баяцца. А хто пасмеў вас так напалохаць?
— Цмок,— ледзь чутна шапнула яна.
— Ага, дык ён такі вылез са срэбнай біклагі! — сказаў Эльфін.— Спадзяюся, ён з’еў гэтага брыдзюка — Прынца.
— He, Прынцу цяпер нічога не пагражае,— цяжка ўздыхнула Прынцэса. — А чаму вы так яго называеце?
Тады Эльфін расказаў ёй пра сустрэчу з Прынцам і пра тое, як Прынц злосна падмануў яго.
— Ён абяцаў мне палову каралеўства і сваю кузіну ў жонкі!
— Божа мой! Які сорам! — абурана крыкнула Прынцэса і паспрабавала вызваліцца з ягоных абдымкаў.— Як ён пасмеў!
— Што здарылася? — спытаў Эльфін і абняў яе яшчэ мацней.— Яму сапраўды павінна было б быць сорамна, прынамсі, мне так здавалася. Але цяпер, цяпер няхай яму застаецца ўсё яго каралеўства, абы мне засталося тое, што мне даражэй за ўсё на свеце!
— Вы гэта пра што? — спытала Прынцэса.
— Пра штоі He пра што, а пра каго\ Пра цябе, пра каго ж яшчэ?! Бо ты — мая прыгажуня, маё яснае сонейка! — усхвалявана пачаў тлумачыць Эльфін.— A
што да Прынцэсы, ягонай кузіны, — дык ты ўжо мне, мілая, прабач, але ж я тады сапраўднай Прынцэсы, адзінай у свеце Прынцэсы, маёй Прынцэсы яшчэ не бачыў!
— Ты гэта пра мяне кажаш? — здзівілася Сабрынэта.
— А што, ты тут бачыш каго-небудзь іншага?
— Але ўсяго пяць хвілін таму ты пра мяне нічога не ведаў.
— Пяць хвілін таму я быў звычайны свінапас, а цяпер, калі ты побач, я адчуваю сябе сапраўдным Прынцам! Хоць са свіннямі я не разлучуся да канца маіх дзён.
— Але ж ты нават не папытаў у мяне\
— Дык гэта ж ты папрасіла мяне паклапаціцца пра цябе? Менавіта гэтым я і збіраюся цяпер займацца ўсё жыццё.
Вырашыўшы гэтае пытанне, яны пачалі абмяркоўваць сур’ёзныя і складаныя справы — цмока і Прынца.
Эльфін не ведаў, што побач з ім сапраўдная Прынцэса, але адчуваў, што сэрца ў яго каханай з чыстага золата (пра што ён не аднойчы сказаў Сабрынэце).
— Уся памылка ў тым, што біклага ў яго не цмокатрывалая,— разважаў Эльфін,— цяпер я гэта разумею.
— I толькі ў гэтым уся справа?!— узрадавалася Прынцэса.— Дык тады ўсё цудоўна. Я зараз пайду і прынясу якую-небудзь бутэльку — у маёй вежы ўсё цмокатрывалае. Мы абавязкова павінны адолець цмока і выратаваць дзетак.
Сабрынэта рушыла па цмокатрывалую бутэльку, але Эльфіну пайсці з сабой не дазволіла.
— Калі ўсё, што ты кажаш — праўда,— сказала
яна,— і калі ты ўпэўнены, што ў мяне залатое сэрца, дык цмок не кране мяне. А тут нехта павінен застацца, бо нельга пакідаць свінак адных.
Эльфін быў цалкам упэўнены, што сэрца ў яе залатое, і таму ўрэшце пагадзіўся адпусціць Прынцэсу адну.
Падышоўшы да вежы, Сабрынэта са здзіўленнем убачыла, што вялікія дзверы ў вежу адчыненыя.
А здарылася вось што: некалькі доўгіх гадзін цмок цярпліва сядзеў ля вежы і чакаў Прынца. А як толькі той адчыніў дзверы, каб на хвілінку выбегчы і ўкінуць у паштовую скрынку ліст да свайго Першага Міністра (у якім паведамляў, дзе ён цяпер знаходзіцца, і загадваў тэрмінова выслаць на барацьбу з цмокам каралеўскую пажарную брыгаду),— як толькі ён гэта зрабіў, цмок хуценька праглынуў яго і, не марудзячы болей, пасунуўся да лесу, бо наставаў час рабіцца маленькім і класціся спаць.
Сабрынэта спакойна ўвайшла да сябе, пацалавала мамку, прыгатавала ёй кубачак смачнай гарбаты і распавяла пра ўсё, што здарылася, ды сказала, што сэрца ў яе, як высветлілася,— з чыстага золата і таму цмок не можа зрабіць ёй нічога дрэннага. Тады, зразумеўшы, што ніякая небяспека Прынцэсе не пагражае, мамка дазволіла ёй вярнуцца ў лес.
А Сабрынэта ўзяла цмокатрывалую бутэльку з напаліраванага да бляску мосенжу і шпарка пабегла да Эльфіна, які пачаў быў ужо хвалявацца.
— Я ўжо баяўся, што ты ніколі не вернешся,— сказаў ён,— здаецца, я прачакаў цябе цэлых сто год.
Прынцэса прысела побач з Эльфінам на траву, і так, трымаючы адно аднаго за рукі, яны моўчкі прасядзелі разам з чорнымі свінкамі, пакуль не сцямнела. Калі ж зрабілася зусім цёмна, яны ўбачылі цмока, які шпарка поўз да дрэва, і за ім на мху заставаўся гарэлы след. Цмок хутка памяншаўся і зрабіўся нарэшце даўжынёю з палец. Тады ён залез пад корань і, утульна скруціўшыся, падрыхтаваўся да сну.
— Пара,— сказаў Эльфін.
Сабрынэта ўзяла бутэльку, а Эльфін пачаў падштурхваць цмока галінкамі і прымусіў яго запаўзці ўсярэдзіну.
Але ў іх не было чым бутэльку закаркаваць!!!
— Ну, нічога,— вырашыў Эльфін,— замест корка я ўсуну свой палец!
— He, дазволь лепей мне,— папрасіла Прынцэса, але адразу зразумела, што Эльфін ёй гэтага не можа дазволіць.
Хлопец асцярожна засунуў палец у рыльца бутэлькі.
Прынцэса закрычала:
— Хутчэй! Трэба бегчы да мора!
Эльфін моцна схапіў бутэльку з цмокам, і яны пабеглі. А за імі доўгаю чорнаю чарадой трушком беглі свінні.
Бутэлька пачала награвацца, бо цмок што было моцы пачаў плявацца агнём. Яна рабілася ўсё гарачэйшая і гарачэйшая, пакуль не распалілася аж да чырвані. Але Эльфін ні на хвіліну не выпускаў яе з рук. I вось нарэшце яны ўзбеглі на скалу і ўбачылі ўнізе блакітнае
мора. А гэтае мора было славутае сваім вірам, які мог зацягнуць і патапіць нават самы вялікі карабель.
Эльфін размахнуўся і шпурнуў бутэльку далёка-далёка. Яна ўзляцела ажно да зор, а потым трапіла ў са-
мую сярэдзіну віру.
— Мы выратавалі краіну,— урачыста сказала Прынцэса.— Ты ўратаваў маленькіх дзетак. Дай мне сваю руку.
— He магу,— сумна адказаў Эльфін.— Мілая мая, я ўжо ніколі не змагу ўзяць цябе за ручку, бо мае рукі згарэлі.
I праўда, замест рук у яго засталіся толькі чорныя вугалі. Прынцэса ў слязах пачала цалаваць абвугленыя Эльфінавы рукі, а потым разадрала сваю чароўную белую сукенку і дбайна іх перавязала.
Неўзабаве яны вярнуліся дадому і расказалі
пра ўсё Прынцэсінай мамцы. А свінні тым часам сядзелі вакол вежы і цярпліва чакалі.
— Ва ўсім свеце не знайсці чалавека, смялейшага за Эльфіна,— сказала Прынцэса.—• Сваёю адвагаю ён уратаваў нашую краіну і маленькіх дзетак. Але бедныя, бедныя яго рукі!
У гэтую хвіліну дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшла самая старая свіння. Яна падышла да Эльфіна і, пяшчотна рохкаючы, пацерлася аб яго бокам.
— Вы толька паглядзіце! — сказала мамка і абцерла слязу.— Жывёліна, а разумее, усё разумее!
Сабрынэта пачухала свінцы за вухам, бо ў Эльфіна цяпер рук не было.
— Адзіны сродак ад цмокавых апёкаў,— зноў сказала мамка,— гэта свіны тлушч. I адданая істота ведае гэта.
— Hi за што ў свеце! — крыкнуў Эльфін і паспрабаваў палашчыць свінку абпаленым локцем.
— Няўжо нічога іншага нельга прыдумаць? — спытала Прынцэса.
Але тут яшчэ адна, чорная, як вугаль, свінка ўвайшла ў пакой. Потым яны пачалі ўваходзіць адна за адной, і неўзабаве ўвесь пакой быў запоўнены круглымі чорнымі свіннямі. Яны ласкава рохкалі, і кожная спрабавала падлезці да Эльфіна.
— Ну... Увогуле ёсць яшчэ адзін сродак,— адказала мамка.— Мілыя, адданыя жывёлы! Яны ўсе гатовыя памерці, каб уратаваць Эльфіна.
— Які сродак, які? — з хваляваннем перапытала Прынцэса.
— Калі ў каго-небудзь цмокавы апёк,— задуменным голасам пачала мамка,— і пэўная колькасць асобаў гатовая памерці, каб уратаваць яго, дык кожнай з гэтых асоб дастаткова пацалаваць яго ў абпаленае месца і ад усяе душы пажадаць, каб раны загаіліся.
— Колькі, скажы, колькі павінна быць такіх асобаў?! — закрычала Прынцэса.
— Семдзесят сем.
— Свінак семдзесят пяць, а я семдзесят шостая! — узрадавана лічыла Прынцэса.
— Павінна быць роўна семдзесят сем, а я ну ніяк не магу дзеля яго памерці. Так што нічога не зробіш,— сумна сказала мамка,— не будзе ў яго рук.
— Я ведаў пра гэты сродак,— усхвалявана сказаў Эльфін.— Але я не думаў, што мае дарагія свінні і ты, мая каханая, так мяне любіце! Ёсць, праўда, яшчэ трэці сродак, але лепш я памру, чым ажанюся з кім-небудзь апроч цябе, мая мілая!
— А з кім табе трэба ажаніцца, каб загаіць цмокавыя апёкі? — спытала Сабрынэта.
— 3 сапраўднай Прынцэсай. Менавіта так Святы Георг уратаваў жыццё пасля бойкі з цмокам.
— Глядзі ты! — здзівілася мамка.— Я ўжо такая старая, але нават і чуць не чула пра гэта.
А Сабрынэта кінулася да Эльфіна і моцна абняла яго.
— Тады ўсё цудоўна, мой мілы, смелы, адзіны ў свеце Эльфін,— пяшчотна сказала яна,— таму што я якраз і ёсць самая сапраўдная Прынцэса, а ты будзеш мой Прынц. Збірайся хутчэй, мамулька, гэты раз мож-
на выйсці й без капелюша. Мы зараз пойдзем і адразу пажэнімся.
I яны пайшлі, а ўрачыстыя чорныя свінні чынна, выставіўшыся парамі, рушылі за імі.
Як толькі Эльфіна і Сабрынэту абвясцілі мужам і жонкай, рукі ў Эльфіна загаіліся, і на іх не засталося нават следу ад цмокавых апёкаў.
Людзі, якім Прынц Абрыдак і ягоныя гіпапатамы вельмі надакучылі, адразу абралі Сабрынэту і яе мужа паўнамоцнымі гаспадарамі краіны.
Наступнаю раніцай Прынц з Прынцэсаю выправіліся на шпацыр. Яны хацелі паглядзець, ці не прыбіла цмока да берага. Але лютага цмока яны нідзе не знайшлі і толькі ўбачылі, як над вірам узнімаецца вялікі стаўбур пары. Рыбакі сказалі, што вада на некалькі кіламетраў вакол зрабілася такая гарачая, што з ёю можна галіцца.
Вада ў тых мясцінах засталася гарачая і да нашых часоў: вось які люты быў гэты цмок — нават цэлага мора не хапіла, каб астудзіць яго. Але з вірам цмок справіцца не можа — толькі круціцца ваўчком недзе ў самай глыбіні мора і, сам таго не жадаючы, робіць карысную справу: грэе рыбакам ваду для галення.
А Прынц з Прынцэсаю кіруюць сваёю краінай добра і мудра. Прынцэсіна мамка жыве разам з імі, ёй нічога не дазваляюць рабіць — хіба што вышыць Прынцэсе сукенку золатам, на што мамка вялікая майстрыха.
Ппапатамаў Прынц не трымае, і ўжо аднаго гэтага дастаткова, каб падданыя яго вельмі любілі.
Семдзесят пяць адцаных свінак
жывуць у мармуровым свінарніку, усе ў асобных пакойчыках, і на дзвярах у іх выгравіраваныя мя-
,.>1
-
нушкі, і вісяць медзяныя званочкі. Два разы на дзень свінкі прымаюць ванну: іх мыюць мяккімі губкамі, прывезенымі з далёкіх краін, і мылам, якое пахне браткамі. Ніхто не злуецца, калі яны выходзяць з Прынцам на шпацыр, бо свінкі паводзяць сабе як сапраўдныя лэдзі, ходзяць толькі па тратуары і ніколі не збочваюць на траву.