Лагодны цмок
Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 119с.
Мінск 1993
x
— Паслухай, цмок,— незадаволена сказаў хлопчык, якому зусім не спадабалася, што ягонаму сябру дастаюцца адны грымакі,— нешта я не разумею, што з усяго гэтага будзеш мець ты?! Вядома, павінна адбыцца бойка, вядома, ты павінен быць пераможаны, але ж якая табе з гэтага карысць?
— Святы Георг,— звярнуўся цмок да рыцара,— растлумач, калі ласка, нашаму юнаму сябру, што здарыцца пасля таго, як я буду пераадолены ў смертнай бойцы?
— Ну, згодна з правіламі, я трыюмфальна правяду цябе да базарнай плошчы,— сказаў Святы Георг.
— Абсалютна верна,— падцвердзіў цмок.— А потым?
— Ну, а потым будзе шмат шуму, крыкаў і прамоў,— працягваў Святы Георг.— Я растлумачу, што ты скарыўся і зразумеў усе свае мінулыя памылкі, ну, і гэтак далей.
— Так, так,— падганяў яго цмок,— а потым?...
— А потым... потым, відаць, будзе звычайны банкет, як заўсёды...
— Гэтага я й чакаў,— задаволена хмыкнуў цмок,— банкет — самае галоўнае ва ўсёй справе. Разумееш,— сказаў ён, звяртаючыся да хлопчыка,— я пачынаю ўжо вар’яцець ад адзіноты. Ніхто па-сапраўднаму мяне не ведае і таму не можа ацаніць. Дык вось, з дапамогаю
гэтага шаноўнага спадара, слаўнага рыцара і нашага агульнага сябра — Святога Георга, які так клапоціцца пра мяне, я збіраюся ўвайсці ў свет. Mary запэўніць, што ў мяне дастаткова якасцей, якія дазволяць мне быць як жаданым госцем, так і шчырым гаспадаром! Ну што ж, здаецца, мы пра ўсё дамовіліся, і цяпер, калі вы не супраць... Я старамодны і зусім не хачу падацца няветлівым... але ўжо даволі позна...
— Глядзі, цмок, ты павінен выканаць сваю долю працы як след,— зразумеўшы намёк, Святы Георг устаў.— Ну, ты сам ведаеш, што я маю на ўвазе — усякае там цмакаванне, полымевывярганне.
— 3 цмакаваннем усё будзе як мае быць,— даверліва адказаў цмок,— а вось полымевывярганне... Проста дзіва, як хутка знікаюць звычкі, калі няма практыкі. Але я паспрабую. Дабранач!
Святы Георг і хлопчык спусціліся з гары і падыходзілі ўжо да вёскі, калі Святы Георг спыніўся, як шыбануты маланкай.
— Які дурань! Як жа я мог запамятаваць?! — крыкнуў ён.— Павінна ж быць прынцэса, прыкутая да скалы, якая памірае ад жаху і чакае вызвалення. Слухай, а ты не мог бы раздабыць якой прынцэсы?
Хлопчык пазяхнуў і адмоўна пакруціў галавой.
— Я паміраю ад стомы,— прастагнаў ён.— Цяпер я ўжо не магу знайсці табе ні прынцэсы, ні каго б там ні было яшчэ. Мяне чакае маці, і яна, напэўна, пачала ўжо непакоіцца. Калі ласка, да заўтра не прасі ў мяне больш ні пра што.
Наступнаю раніцай, як толькі ўзышло сонца, людзі пачалі збірацца на роўнай пляцоўцы побач з цмокаваю пячорай, дзе мелася адбыцца бойка. Усе былі апранутыя ў святочныя строі і неслі з сабою кошыкі з ежай і пітвом. Вядома, кожны хацеў выбраць найлепшае месца, але гэта было даволі складана, бо бойка ёсць бойка, і ў цмока быў такі самы шанец на перамогу, як і ў Святога Георга. I калі пераможа цмок... Нават тыя, хто паставіў на яго свае грошы, адчувалі, што наўрад ці цмок будзе разбірацца, хто падтрымліваў яго, а хто не. Таму месцы выбіраліся з перасцярогай — каб можна было даць драла, калі раптам выпадзе такая патрэба.
Першыя рады былі занятыя ў асноўным дзецьмі, якія здолелі ўцячы з-пад суровага бацькоўскага нагляду, і, пакуль бойка яшчэ не пачалася, яны качаліся па траве, куляліся, шчыкалі адно аднаго і зусім не зважалі на нервовыя заўвагі, якія ім наўзахапкі рабілі мацеркі з апошніх радоў.
Хлопчык заняў месца ў першым радзе, бліжэй да пячоры. Ён нерваваўся, як рэжысёр перад прэм’ерай. Ці можна па-сапраўднаму спадзявацца на цмока? A раптам ён перадумаў? Вырашыў, што не варта браць удзелу ў гэтай гульні? Ці, можа, пачне хвалявацца, падумаўшы, што ўсё было спланавана занадта ўжо хутка, без аніякіх рэпетыцыяў, і ў апошні момант пабаіцца высунуць з пячоры нос?
Хлопчык ні на хвіліну не адводзіў позірку ад увахода ў цмокаву пячору, але не заўважаў там ніякіх прызнакаў жыцця. Пэўна, цмок схаваўся ў сваёй нары і сядзеў глыбока пад зямлёй.
Нарэшце, калі ўсе месцы на ўзвышшах былі ўжо занятыя, пачуўся шум, крыкі, у паветра паляцелі капялюшы. Але хлопчык, які сядзеў бліжэй да пячоры, нічога не ўбачыў. I толькі праз хвіліну ён, як і кожны, змог разгледзець Святога Георга, які на вялікім баявым кані, не спяіііаючыся, выязджаў на сярэдзіну пляцоўкі перад уваходам у пячору. Вецер калыхаў чырвоныя пёры на яго шлеме, і ён сам выглядаў чароўна і ўзвышана. Ягоны дужы конь фыркаў, грыва і хвост разляталіся ад подыху ветра, а залатыя рыцаравы даспехі блішчалі так, што балюча было глядзець. У руцэ Святы Георг моцна трымаў доўгую дзіду, на кончыку якой трапятаўся маленькі белы сцяжок з чырвоным крыжыкам. Святы Георг нацягнуў павады, і конь знерухомеў.
Гледачы занерваваліся і крыху адсунуліся назад. Нават малыя хлапчукі перасталі тузацца і цягаць адзін аднаго за валасы. Усе стаілі дыханне. Запанавала цішыня.
«Давай, цмок! Давай!»— шаптаў хлопчык, ёрзаючы ад нецярпення.
Але ён мог бы не хвалявацца, каб ведаў, да якой ступені гульня захапіла цмока. Цмок прачнуўся яшчэ на золку і адразу пачаў старанна рыхтавацца да свайго першага выхаду ў свет. Яму здавалася, што ён вярнуўся на стагоддзі назад, што ён зноўку зрабіўся маленькім цмачанём, якое са сваімі братамі і сёстрамі гуляе на падлозе матчынай пячоры ў «святых і цмокаў», гульню, у якой заўсёды перамагаў цмок.
■ Раптам з пячоры данеслася басавітае пыхканне, мармытанне, якое ўсё мацнела й мацнела, і нарэшце
5. Лагодны цмок.
— з захап хлопчык.—
* уся даліна за-
поўнілася жахлівым рыкам, які нібыта павіс ^у паветры. У гэтую хвіліну ўваход у пячору захінуўся воблакам дыму, і адтуль, як ракета, вылецеў зырка бліскучы, цёмнаблакітны цмок!
Натоўп выдыхнуў: «Вооо-ох!» Цмокава луска зіхцела так, быццам з яе струменіліся промні святла, доўгі спічасты хвост біў па баках, вострыя пазуры дралі зямлю, і яе камякі разляталіся вакол, часам нават трапляючы ў гледачоў. Са злосна раздзьмутых цмокавых ноздраў валілі дым і агонь.
— Выдатна, цмок! леннем закрычаў
Ніколі не мог падумаць, што ў яго такі талент,— дадаў ён цішэй.
Святы Георг аггусціў дзіду, нахіліў галаву і, уцяўшы каня шпорамі ў бакі, панёсся наперад. Цмок з рыкам і віскам напаў на
яго. Усё змяшалася ў кучу: блакітная луска, залатыя даспехі, рык, дым, клацанне зубоў, агонь...
— Прамахнуўся!!! — залямантаваў натоўп.
Праз ркую хвіліну клубок з залатых даспехаў і блакітнай лускі раскруціўся, і Святы Георг, патрасаючы дзідаю ў паветры, аддяцеў на баявым кані ўбок і спыніўся толькі каля ўвахода ў пячору.
Пакуль ён паварочваў каня, цмок прысеў і пачаў злосна брахаць.
«Першы раўнд скончыўся,— падумаў хлопчык.— Як цудоўна ў іх усё атрымалася! Спадзяюся, што Георг не надта нервуецца. За цмока можна не хвалявацца. Лепшага актора свет яшчэ не бачыў!»
Нарэшце Святы Георг здолеў прымусіць свайго Ka-
ня стаяць спакойна, абцёр з ілба пот і агледзеўся. Убачыўшы хлопчыка, ён усміхнуўся, падміргнуў яму і на імгненне падняў тры пальцы.
«Ага, значыць, у іх усё спланавана,— зразумеў хлопчык.— Будуць біцца да трэцяга раўнда. Шкада. Маглі б пагуляць і трошкі даўжэй! А што гэта там вытварае цмок?»
Цмок выкарыстоўваў хвіліну перапынку, каб пацешыць публіку цмакаваннем. Шаноўным чытачам, відаць, трэба растлумачыць, што такое гэтае цмакаванне. Усё вельмі проста: цмакуючы, трэба бесперапынна бегаць па вялікім крузе і пускаць уздоўж пазваночніка хвалі — ад завостраных вушэй да кончыка доўгага хваста. Калі ўлічыць, што хвалі бягуць па цёмна-блакітнай лусцы, дык можна ўявіць сабе, як эфектна ўсё гэта выглядае. Хлопчык зразумеў, што цмокава жаданне дабіцца ў публікі поспеху, можна лічыць, спраўдзілася.
Святы Георг падцягнуў павады, ямчэй усеўся ў сядле, нацэліў на цмока дзіду і паволі рушыў наперад.
— Наперад!!! — грымнулі гледачы.
Цмок адразу перастаў цмакаваць і, павярнуўшыся да Святога Георга, пачаў скакаць у розныя бакі вялікімі нязграбнымі скачкамі і пры гэтым вішчаў, як чырванаскуры індзеец. He дзіва, што такія паводзіны збянтэжылі каня, і ён так хутка і рэзка кінуўся ўбок, што Святы Георг ледзь утрымаўся ў сядле, паспеўшы ў апошні момант учапіцца за конскую грыву. Калі ён праносіўся побач з цмокам, той злосна клацнуў зубамі і паспрабаваў ухапіць каня за хвост. Бедная жывёліна, напалохаўшыся ледзь не да смерці, паімчала наўзгалоп,
зусім ужо не разбіраючы дарогі. У Святога Георга вылецела са стрэмені нага, і цяпер ён ужываў не надта шляхетныя выразы, каб неяк прымусіць каня спыніцца.
Пасля другога раўнда гледачы пачалі голасна вітаць цмока. Было відаць, што ім спадабаліся ягоныя спартовыя паводзіны. Да цмока, які гойсаў сюды-туды, выпнуўшы грудзі і высока падняўшы хвост, далятала нямала прыемных заўваг. Ён быў вельмі шчаслівы, адчуваючы, як расце яго папулярнасць.
Тым часам Святы Георг спешыўся і, падцягваючы папругу, з усходнім красамоўствам выказваў свайму каню ўсё, што думае пра яго і пра ўсіх яго сваякоў.
Хлопчык прабраўся да рыцара і, каб дапамагчы, узяўся патрымаць яго дзіду.
— Усё было цудоўна, Святы Георг,— выдыхнуў ён.— Мо вы яшчэ пару раўндаў згулялі б?
— He думаю,— адказаў рыцар.— Баюся, што гэты новаспечаны герой, пачуўшы, як яго вітаюць, раздзьмецца ад пыхі, і яшчэ невядома, што можа прыйсці яму ў галаву. Лепей я прыкончу яго ўжо зараз.
Святы Георг ускочыў у сядло, узяў у хлопчыка дзіду і ласкава ўсміхнуўся яму.
— He хвалюйся,— сказаў ён,— я добра прыкмеціў, куды біць, а цмок са свайго боку зробіць усё, каб я не прамахнуўся, бо для яго гэта адзіны шанец трапіць на банкет.
Святы Георг напусціў на сябе суровасць, зручней узяў дзіду і, прыціснуўшы яе тоўсты канец пад пахай, не паляцеў наўзгалоп, як першы раз, а ціхенька паехаў цмоку насустрач. Цмок прыгнуўся і заляскаў хвастом,
як пугай. Пад’ехаўшы бліжэй, Святы Георг пачаў кружыць вакол цмока, не зводзячы вачэй з намечанага на цмокавай скуры месца. Цмок пераняў яго тактыку, і абодва змагары пачалі моўчкі кружыць па пляцоўцы. Гледачы баяліся зварухнуцца. Заключны раўнд доўжыўся даволі доўга — аж некалькі хвілін, але канец быў вокамгненны. Хлопчык ледзь паспеў заўважыць маланкавы рух рукі Святога Георга, потым дым, пазуры, хвасты, камякі зямлі — усё змяшалася, і калі пыл асеў, усе з радасным крыкам ускочылі і кінуліся наперад. Цмок ляжаў нерухома, прышпілены да зямлі дзідай, а Святы Георг паспеў ужо спешыцца і стаяў у цмока на пузе.