Лагодны цмок  Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі

Лагодны цмок

Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 119с.
Мінск 1993
34.03 МБ
x
Прынцэса ў самым першым сваім загадзе пад страхам смерці забараніла ўжываць слова «свініна» і загадала нават выкрасліць гэтае слова з усіх слоўнікаў!
К. ГРЭХЭМ
лагодн ы
цмок
іі-вельмі даўно — шэсцьсот, a а, і семсот год назад — у маленьдамочку, што стаяў каля самых жыў пастух з жонкай ды сынам. пь усе дні (а часам і ночы) па-
стух праводзіў высока ў гарах, і за сяброў яму там былі толькі сонца, зоркі, бараны ды авечкі. А людзі жылі з другога боку даліны ў вялікай шумнае вёсцы.
Маленькі пастухоў сынок амаль увесь вольны час бавіў, уткнуўшы нос у тоўстыя кнігі, якія яму з радасцю давалі чытаць і тамтэйшы святар, і тамтэйшая шляхта, бо хлопчык быў ветлівы, мілы і таму вельмі ўсім падабаўся. Бацькі таксама моцна любілі свайго сыночка і ганарыліся ім, хоць нічога такога ніколі пры ім не казалі. Яны заўсёды дазвалялі хлопцу займацца сваімі справамі і ставіліся да яго як да роўнага. Бацькі
разумелі, што кніжныя веды часам вельмі добра прыдаюцца ў жыцці.
Больш за ўсё хлопчыку падабаліся кнігі па прыродазнаўству і казкі. Ён чытаў іх усе запар, адну за адной, нібыта складаючы сэндвіч (і нам яго метода падаецца даволі-такі слушнай).
Іх сям’я жыла ў ладзе ды згодзе, але аднойчы здарылася вось што...
Адным вечарам пастух, які апошнім часам быў чамусьці нейкі знерваваны і заклапочаны, увайшоў у хату ўвесь спалатнелы, рукі ў яго дрыжалі ад жаху.
Жонка і сын сядзелі за сталом: жонка нешта цыравала, а сын з захапленнем чытаў пра прыгоды Волата, у якога не было сэрца.
Пастух узрушана прамовіў:
— Усё, Марыя, хопіць з мяне. Я болей не магу хадзіць у горы, і ніхто мяне не прымусіць гэта рабіць.
— Ну што ты, супакойся,— сказала жонка (а гэта была вельмі разумная й разважлівая жанчына),— сядай хутчэй да стала ды павячэрай. А потым пра ўсё нам раскажаш, і мы разам вырашым, што рабіць.
— Гэта пачалося некалькі дзён назад,— пачаў свой расказ пастух.— Ведаеце тую пячору на левым схіле? Я чамусьці заўсёды яе недалюбліваў. Дый авечкам яна ніколі не падабалася, а вы самі ведаеце, што калі ўжо авечкі што-небудзь не ўпадабаюць — нічога добрага чакаць не даводзіцца. Дык вось, апошнім часам з тае пячоры чуліся нейкія цяжкія ўздыхі, сапенне і дзіўны храп. Так, так, сапраўдны храп, які ішоў аднекуль зда-
лёк і знізу. Вядома, я часам і сам магу задаць храпака, але ж гэта было зусім не тое, разумееце?
— Я разумею,— ціха прамовіў хлопчык.
— Безумоўна, я быў напалоханы, але мне не надта хацелася адтуль сыходзіць. Вельмі ўжо добрая там расце трава! I вось сёння, якраз перад тым як вяртацца дадому, я падышоў трошкі бліжэй. I там, побач з пячорай... О, Божа! Я ўбачыў яго гэтак жа ясна, як бачу цяпер вас!
— Убачыў кагоі — запыталася жонка. Яна й сама пачала ўжо нервавацца.
— Дык я ж кажу: яго\ — адказаў пастух.— Ён напалову высунуўся з пячоры і дыхаў свежым начным паветрам. У яго быў такі рамантычны выгляд... А велічынёй ён з нашую хату і ўвесь пакрыты буйною бліскучай луской, цёмна-блакітнай на спіне і бледна-зялёнаю на жываце. А калі ён выдыхае паветра, дык з носа ў яго вылятаюць іскрынкі. Ён паклаў галаву на пярэднія лапы і ціха мармытаў, нібыта пра нешта сам з сабою разважаючы. Нічога дрэннага, праўда, сказаць пра яго не магу — паводзіў ён сябе вельмі прыстойна. I выгляд у яго міралюбівы. Гэта я мушу прызнаць. Але ж калі паглядзець з іншага боку?! Уся гэтая луска, пазуры! Ды яшчэ й хвост, напэўна! Хоць ззаду я, праўда, яго не бачыў. Але, далібог, мне дагэтуль яшчэ цяжка ўявіць, што мне гэта не прыснілася. He, я ніколі да гэтага не прызвычаюся і ніколі ўжо не прымушу сябе зноў хадзіць у горы.
Хлопчык, які, здавалася, увесь гэты час засяроджана чытаў і не надта прыслухоўваўся да размовы, згар-
нуў тоўстую кнігу, пазяхнуў і, пачухаўшы патыліцу, сонным голасам прамовіў:
— Тата! Ну чаго ты так узнерваваўся?! Супакойся. Гэта ж усяго толькі цмок.
— Усяго толькі цмок?! — раз’юшыўся бацька.— Начытаўся рознай дрэні! Я табе пакажу «цмок»! Што ты ўвогуле разумееш у цмоках?!
— Але, гэта ўсяго толькі цмок,— паўтарыў хлопчык.— Паслухай, тата, мы ж з табой знаемся ў розных рэчах: ты ўсё ведаеш пра надвор’е, пра баранчыкаў ды пра горы. Ну, а я — я сёе-тое ведаю пра цмокаў. Прыгадай, я заўсёды казаў, што тая пячора — цмокава. Я быў упэўнены, што некалі яна належала цмоку, дык чаму б ёй не належаць цмоку цяпер? Пагадзіся, тата, нічога дзіўнага няма, што ў цмокавай пячоры нарэшце з’явіўся цмок. Я болей здзівіўся б, каб цмока там не было. А цяпер супакойся, пакінь гэтую справу мне і не турбуйся болей.
Я паспрабую схадзіць да пячоры заўтра зранку ці схаджу ўвечары, бо зранку, відаць, буду заняты. Спакойна пагутару з цмокам, і ты ўпэўнішся, што ўсё добра і няма чаго хвалявацца.
Але ты павінен паабяцаць, што не пойдзеш да пячоры адзін. Бо ты зусім не разумееш цмокаў і выпадкова можаш яго пакрыўдзіць. А цмокі вельмі ўразлівыя і чуллівыя істоты.
— Наш сын мае рацыю,— разважным голасам сказала маці.— Ён шмат чытае і сапраўды ўсё ведае пра цмокаў і розных іншых жывёл, якія сустракаюцца ў кнігах. Дый, шчыра кажучы, мне самой шкада бедную
істоту: ляжыць там, высока ў гарах, зусім адзін, без гарачай вячэры, дый нават словам перамовіцца няма з кім. Можа, мы маглі б што-небудзь зрабіць для яго. Ну, а калі раптам гэты цмок не зусім прыстойны, дык наш сын адразу гэта высветліць. Ты ж ведаеш, бацька, што сын у нас вельмі ветлівы, і звычайна ўсе любяць пагутарыць з ім.
Наступным вечарам, папіўшы гарбаты, хлопчык выправіўся ў горы. Ён ішоў па ледзь прыкметнай сцяжынцы, якую ведалі толькі яны з бацькам.
Побач з пячорай, на мяккай зялёнай траве, ляніва выцягнуўшыся ва ўсю сваю немалую даўжыню, ляжаў цмок.
Перад ягонымі вачыма распасціраўся цудоўны краявід: улева і ўправа хвалямі дыбіліся голыя горныя вяршыні, унізе, у даліне, можна было разгледзець белыя ніткі дарог, якія цягнуліся праз сады і прыгожыя палі, а на даляглядзе віднеліся шэрыя абрысы старых гарадоў. Вецер нёс прахалоду і гуляў з маладой траўкай. У аксамітных цёмна-блакітных нябёсах ужо выглянуў срэбны рог маладзіка.
He дзіва, што цмок быў у паэтычным настроі. Выглядаў ён вельмі задаволеным, а калі хлопчык падышоў бліжэй, дык са здзіўленнем пачуў, што цмок ціхенька нешта вуркоча.
«Ну, сапраўды, што жывем, то вучымся,— падумаў хлопчык.— Ніводная кніга не кажа, што цмокі вуркочуць».
— Прывітанне, цмок,— ціха сказаў хлопчык, падыходзячы зусім блізка.
Пачуўшы яго хаду, цмок зрабіў быў ветлівую спро-
бу падняцца, але, убачыўшы, што яго турбуе ўсяго толькі хлопчык, сурова насупіў бровы.
— Толькі паспрабуй мяне ўдарыць,— закрычаў цмок,— ці кінуць каменем, ці абліць вадой, ці яшчэ штонебудзь! He смей гэтага рабіць, a то я...
— Ды не збіраюся я цябе чапаць, не бойся,— стомлена сказаў хлопчык і апусціўся на траву побач з жывёлай.— I, калі ласка, не кажы мне «не смей»— я ўвесь час толькі «не смей» і чую. А гэта так надакучвае, разумееш? Я проста зайшоў, каб даведацца, як твае справы. Можа, табе трэба што, ну й гэтак далей. Але калі я перашкаджаю, дык магу хуценька прыбрацца адсюль. У мяне шмат сяброў, і ніводзін не скажа, што я маю звычку каму-небудзь навязвацца.
— Ну, прабач, не крыўдуй на мяне,— хуценька перапрасіў цмок.— Мне будзе прыемна пагутарыць з табою. Калі ласка, не спяшайся сыходзіць. Я, ведаеш, удзень увесь час заняты, ніводнай вольнай хвілінкі няма, даражэнькі ты мой, ніводнай вольнай хвілінкі! Але ўвечары... Дый, паміж намі кажучы, увогуле бывае крыху сумнавата.
Хлопчык сарваў сцяблінку, пажаваў яе.
— Ты тут надоўга? — спытаў ён у цмока.
— Нават не ведаю, што адказаць. Пэўна яшчэ не вырашыў,— сказаў цмок.— Я ж тут зусім нядаўна, трэба добра агледзецца, памеркаваць, а тады ўжо вырашаць. Сам разумееш, што ўсталявацца надоўга — вельмі складаная і сур’ёзная справа. Але мясціны тут неблагія. I апроч таго павінен табе прызнацца (хоць ты пра мяне, напэўна, ніколі б так не падумаў, але ўжо што ёсць,
то ёсць),— я страшны гультай.
— Ты мяне здзіўляеш,— ветліва заўважыў хлопчык.
— Так, так, гэта сумная праўда,— пацвердзіў цмок, уладкоўваючыся яшчэ ўтульней. Ён быў страшна задаволены, што нарэшце ёсць з кім паразмаўляць.— Я нават думаю, што трапіў сюды менавіта таму, што я гультай. Разумееш, усе астатнія былі такія жвавыя, такія дзейныя, яны вельмі сур’ёзна і адказна ставіліся да сваёй справы: увесь час буянілі ці ладзілі шалёныя бойкі, кідаліся ачышчаць пяскі ў пустэльні ці ўціхамірвалі марскія хвалі, a то палявалі на рыцараў ці выкрадалі прынцэс — чаго толькі яны не выдумлялі! Ну, а што да мяне, дык я заўсёды любіў есці строга па раскладзе — рэжым, ведаеш, вельмі істотная рэч, а тым болей для цмокаў. Пад’еўшы, я абапіраўся спінаю аб якую-небудзь утульную скалу і
драмаў, а прачнуўшыся, разважаў пра нашае жыццё, якое цячэ, цячэ як рака... Таму, калі ўсё гэта здарылася, я нічога не паспеў зрабіць.
— Калі здарылася што, ты не мог бы мне растлумачыць? — папытаўся хлопчык.
— А вось гэтага я якраз дакладна не ведаю. Было такое ўражанне, быццам Зямля глыбока ўздыхнула, а тады чыхнула так моцна, што недзе ўсярэдзіне выпала донца. Карацей кажучы, памятаю толькі нейкі моцны штуршок, жудасны шум,— і ўсё пачало валіцца ў пекла — поўны хаос. Я адразу самлеў, а калі апрытомнеў, дык быў глыбока пад зямлёй, заціснуты з усіх бакоў. Але ж ліха без дабра не бывае. Дзякуй Богу, патрэбаў асаблівых у мяне няма, і я нават парадаваўся, што нарэшце застаўся адзін у цішыні ды спакоі. Ніхто не чапляўся да мяне з прапановамі злётаць разам па якую прынцэсу ці прагуляцца за сотню міль, каб паплаваць у моры.
Мне было аб чым паразважаць там, у глыбіні,— мозг працдваў як ніколі, можаш паверыць. Але час ішоў, вакол зусім нічога не мянялася, і я патроху пачаў думаць, што было б цікава выбрацца наверх ды паглядзець, як там усе пажываюць. Я пачаў рыць зямлю і рыў яе, рыў, пакуль вось не выбраўся праз гэтую во пячору.
Мне падабаецца тут. Надта ўжо краявід прыгожы. Дый людзі, з першага погляду, неблагія (блізка я, праўда, з імі яшчэ не знаёмы). Хутчэй за ўсё я, відаць, тут і асяду,— скончыў цмок свой расказ.
— А пра што ты думаў увесь час, пакуль сядзеў пад зямлёй? — папытаўся хлопчык.— Мне гэта вельмі цікава.
Цмок крыху пачырванеў і пачаў уважліва разглядаць зорнае неба. Потым сарамліва прамовіў: