Лагодны цмок
Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 119с.
Мінск 1993
x
— Але ж калі «ён» — гэта Конрад, дык ты мог бы паспрабаваць адгадаць, праўда? — какетліва сказала прынцэса.— Ну, а якая апошняя ўмова?
Чарадзей панізіў голас да шэпту:
— Калі ты любіій, А ён не, Ніішпо цябе He ўберажэ.
— Ха, ха, ха! — зарагатала прынцэса, і цень на сцяне закалыхаўся, як матылёк над кветкай.— Мне ўсё роўна, я кахаю гэтага Конрада!
— Ён яшчэ юнак, Ваша высокасць, яму ўсяго семнаццдць.
— Мой улюбёны ўзрост, я кахаю яго!
— Гэта летуценнік, а не мужчына, ды яшчэ баязлівец і гультай!
— Я кахаю яго!
— Пакуль вы чыталі, я выклікаў ягоны вобраз: у яго няма пярэдняга зуба!
— Мне абрыдлі прыгожыя твары з правільнымі рысамі! Я кахаю яго!
8. Лагодны цмок.
— Ён рудавалосы, увесь у рабацінні ды яшчэ й неахайны.
— Нічога, я кахаю яго.
— Ён любіць насякомых і розных гадаў, ягоныя кішэні поўныя павукоў ды сараканожак.
— I я іх палюблю.
— Яму падабаюцца вадаспады, кветкі, горы...
— Кахаю яго яшчэ болей!
— Але,— сказаў чарадзей, раптам зрабіўшыся суровым,— я не ўпэўнены, што ён кахае вас!
— А,— ускрыкнула прынцэса,— дык менавіта таму я ў яго й закахалася!!!
Абодва змоўклі. Цень уздыхнуў і споўз на падлогу.
— He можа быць, каб ён мяне не кахаў,— прамармытала прынцэса.— Мяне ўсе кахаюць, значыць, і ён таксама.
Яна падняла вочы на чарадзея, чакаючы, што ён пацвердзіць, але той знік. Тут Гэрміёна заўважыла згубу.
— Чарадзей! Чарадзей! — закрычала яна.— Ты забраў Конрадаў ліст. Вярні яго!
Але калі чарадзей і пачуў яе, дык не падаў выгляду.
Калі Конрадаў ліст быў надрукаваны ў газетах, пасыпаліся абураныя водгукі. Палічылі, што ягоная прапанова абражае прынцэсу. «Сын лесаруба наймаецца ў мамкі!»— крычалі загалоўкі газет. Вядома, тлумачылі газетчыкі, прынцэса хацела б, каб ёй было на каго абаперціся ў цяжкія хвіліны, і кожны жадаў бы падтрымаць яе, пачынаючы з бацькі-караля. Яна цудоўна Mar-
ла б абысціся без сына лесаруба. Але прынцэса не хацела, каб нехта бачыў яе пакуты і пакутаваў праз гэта сам. Таму яна збірала апошнія сілы і прымала цяжкія ўдары лёсу ў адзіноце. Дзе ўжо хлопцу-недарэку зразумець такія тонкія пачуцці, пісалі газеты, але куды глядзелі ягоныя бацькі?! Двух сыноў яны выхавалі героямі, але трэці...
Пасля смерці Рудольфа Конрад быў такі няшчасны, што амаль не выходзіў з лесу: ён хадзіў па толькі яму вядомых сцежках, думаў пра братоў і часам плакаў. Сяброў у яго не было, і таму спачатку ён не тое, што не зважаў, а нават і не ведаў, якія кплівыя рэчы кажуць пра яго ўсе навокал. Але добрыя суседзі не маглі не растлумачыць ягоным бацькам, якую ганьбу наклікаў іх малодшы сын на ўсю правінцыю. Нават улады пачалі ўжо цікавіцца, чаму гэта з іх мясцін нашмат меней валанцёраў змагацца з цмокам, чым з іншых? Тут ужо пачала непакоіцца ўся правінцыя, бо пайшлі чуткі, што чакаюць афіцыйнага прызыву юнакоў, якія маглі б прадэманстраваць сваю адданасць і гераізм каля замкавых муроў.
Конрадавы бацькі ўсё гэта ад яго ўтойвалі. Вядома, ім было вельмі прыкра, што іх сын напісаў такі недарэчны ліст, але яны бачылі, як цяжка ён перажывае смерць братоў, і не хацелі псаваць яму настрой яшчэ болей.
Але даволі хутка Конрад пра ўсё даведаўся. Часам, калі ён гуляў па лесе, а асабліва ўначы, зусім побач пралятаў камень ці кій. Калі ж ён падлавіў аднаго з
нягоднікаў — хлопца крыху маладзейшага за яго — і запатрабаваў растлумачыць прычыну такой увагі, той абазваў Конрада самымі брыдкімі мянушкамі і недвухсэнсоўна сказаў, што Конрадаў ліст зганьбіў добрае імя іх вёскі.
Конрад доўга думаў і нарэшце вырашыў, што яму засталося толькі адно: ён павінен сам біцца з цмокам.
Калі яго браты рыхтаваліся да бойкі, дык яны рабілі розныя фізічныя практыкаванні, выбягалі на прагулкі, нават не паснедаўшы, харчаваліся толькі карыснымі арганізму пажыўнымі, але зусім нясмачнымі стравамі. Убачыўшы які-небудзь куст дзіўнае формы, яны ўяўлялі, што гэта цмок, прышпорвалі каня і раз’юшана накідваліся на яго з сякераю. Нічога такога Конрад не рабіў, ды каб ён нават і паспрабаваў узмахнуць сякерай, не злезшы папярэдне з каня, дык абавязкова зваліўся б, бо добра трымацца на кані так і не навучыўся.
He захацеў ён і траціць свае грошы, каб набыць прыгожыя дарагія даспехі ды шалом з пёрамі. Яго зусім не турбавала, спадабаецца ён гледачам ці не.
Уся падрыхтоўка была вельмі простая і танная. Адзінае, над чым яму давялося паламаць галаву, была прамова ў гонар прынцэсы.
Конрад цудоўна ведаў, што павінен вымавіць словы кахання, бо іначай цмок не з’явіцца. Але пасля смерці Рудольфа ягоная абыякавасць да прынцэсы перарасла ў варожасць, амаль у нянавісць. Ён не мог прымусіць сябе сказаць, што кахае яе, нават схлусіць не мог. Таму ён падбіраў такія выразы, якія дурному агіднаму
цмоку падаліся б словамі кахання, а для прамоўцы азначалі б нешта зусім іншае.
Конрад, як і ўсе яго папярэднікі, атрымаў афіцыйны ліст, запячатаны вялікай чырвонаю пячаткай, у якім было шмат кампліментаў і вызначаўся час бойкі. Конрад выехаў з дому вельмі рана, яшчэ ў прыцемку. Ён ехаў на кані, якога яму пазычыў бацька: коні цмока не спакушалі. Конрад з задавальненнем пайшоў бы й пешкі, але апроч ежы яму трэба было цягнуць сякеру, а да замка было далёка — семнаццаць міль. На ім была старая вопратка, бо шкада было псаваць новую. Хлопец ціхенька ехаў па маўклівых вуліцах, людзі спынялі працу і выходзілі з хат, каб зірнуць на яго. Усе ведалі, куды ён едзе, і які лёс яго чакае. I хоць яны і не віталі яго голасна, але ж і не кпілі з яго. Ужо гэта было прыемна.
Нарэшце на даляглядзе паўстаў замак, і Конраду да драбніц прыгадалася ўсё, што ён бачыў два гады таму. Ажно душа зайшлася ў хлопца, але ён не спыніўся і мужна паехаў далей.
Конрад не паспеў з’есці свой сняданак, і торбачка з харчамі так і вісела ў яго на шыі. Калі ён прыгадаў гэта, яму зрабілася няёмка і боязна, што людзі пачнуць смяяцца. Але смяяцца амаль не было каму — нікога не вабіў спектакль, бо ўжо занадта часта яго гулялі.
I ўсё ж, калі ён пад’ехаў бліжэй да замкавых муроў, народ пачаў збірацца. Нейкі маленькі хлопчык прадудзеў на трубе ў вуха Конрадаваму каню. Той
напалохаўся, адскочыў убок, і, як Конрад ні хапаўся за ягоную грыву, конь усё ж яго скінуў.
Усе вакол зарагаталі. Ну як не пасмяяцца з героя, які нават на кані ўтрымацца не можа?!
Конрад пасаромеўся зноў залазіць на каня і ўзрадаваўся, калі нейкі добразычлівы чалавек прапанаваў патрымаць жывёліну, пакуль Конрад будзе заняты з цмокам.
Конрад уяўляў сабе, як дзіўна ён выглядае: пешкі, у запыленай вопратцы, ды яшчэ з сякерай, на якую ён абапіраўся, як на кій. Натоўп, якому падабаліся прыгожыя, вясёлыя, зухаватыя героі, прыняў яго вельмі халодна.
Зусім іначай на яго з’яўленне адрэагавалі ў замку. Прыціснуўшыся тварам да вакна і стаіўшы дыханне, прынцэса Гэрміёна назірала за кожным ягоным крокам. «Гэта ён, гэта мой Конрад! — у захапленні шаптала яна.— Ах, чарадзей, ну, пачакай яшчэ хвіліну! Дай мне яшчэ разок зірнуць на яго!»
Конрад усё бліжэй падыходзіў да замка, яму вельмі хацелася чым-небудзь парадаваць гледачоў, але ён толькі і здолеў, што нервова ўсміхнуцца. У ягонай кішэні ляжала пляшачка з хлараформам, якую ён папярэдне загарнуў у насоўку. Яшчэ ніхто да яго не спрабаваў выкарыстаць супраць цмока што-небудзь апроч звычайнай сталі.
Раптам Конрад заўважыў, што вакол нікога не засталося. Гадзіннік на замкавай вежы прабіў тры разы. Час надышоў!
Конрад павольна зняў капялюш, у якім ляжала па-
перка з напісанай на ёй прамовай на той выпадак, калі раптам усе словы вылецяць з галавы. Потым ён укленчыў і сказаў:
— Найчароўнейшая прынцэса’ Нарэшце надышла хвіліна, якую я так доўга чакаў. 3 якімі пачуццямі? Здагадацца не цяжка. Тыя, што прыходзілі сюды да мяне, узносілі табе хвалу, дык хто я такі, каб дадаць да іх словаў хоць гук? Але ж я ведаю, што ты, дарагая прынцэса, шануеш не словы, але сэрца, з якога яны сыходзяць.
У гэтую хвілю скала расчынілася і над Конрадам навіс цмок. Ён разявіў пашчу, з якой высунуўся доўгі чырвоны язык. Юнак адчуў на сваім твары гарачы цмокаў подых. Словы замерлі на ягоных вуснах, але, прыгадаўшы, што ў капелюшы ляжыць напісаная прамова, Конрад дастаў паперку і загаварыў зноў:
— Усе аднолькава кахалі цябе, але не ўсе маглі красамоўна выказаць свае пачуцці. Некаторыя казалі, што іх каханне хоць і вялікае, але яно ўсяго толькі жолуд, які з часам ператворыцца ў магутны дуб. Але калі я прыгадваю, што ты зрабіла для мяне: выратавала ад сумнага жыцця ў закінутай лясной вёсцы; падняла з невядомасці на вяршыню славы; летуценнік зрабіўся ваяром, гультай стаў паляваць на цмокаў! — дык у мяне не хапае словаў, каб аддзячыць табе, і я не магу кахаць цябе болей, чым кахаю цяпер!
Самыя нервовыя з гледачоў ужо заплюшчылі вочы. А тыя, у каго нервы былі мацнейшыя і хто не зводзіў позірку з Конрада і з цмока, убачылі незвычайную рэч.
Цмок быў нібыта не ў сабе: ён хістаў галавою з боку ў бок, доўгі язык лізаў пыл каля Конрадавых ног. Конрад нязграбна выцягнуў з кішэні насоўку, скруціў яе і кінуў у цмокаву пашчу. Жывёліна вылупіла вочы, закхэкала, завішчала і ўжо не выглядала гэтак жудасна. Конрад падняў сякеру і наважыўся ўдарыць па цмокавай шыі. Удар быў няўмелы (не такі ўдар павінен быў бы быць у сына лесаруба), але так ці іначай, усе ўбачылі, як з раны на цмокавай шыі пацякла цёмна-зялёная кроў.
Цмок не ўтрымаўся і вываліўся са скалы зусім побач з Конрадам, якога шалёнымі крыкамі падбадзёрваў натоўп. Той ударыў яшчэ й яшчэ раз. У цмока быў вельмі здзіўлены і бездапаможны выгляд, цяпер з ім магло б расправіцца нават немаўля. Конрад сек шыю, нібыта то было спілаванае дрэва. Ён збіраўся ўжо святкаваць перамогу, калі цмок, сабраўшы апошнія сілы, здолеў запаўзці ў сваю дзірку. Скала за ім адразу зачынілася.
Поле бітвы засталося за Конрадам.
Радасныя крыкі спыніліся, ніхто не ведаў, што рабіць цяпер, і менш за ўсіх сам Конрад, які, нібыта зачараваны, застаўся стаяць каля лесвіцы. Усе, вядома, зразумелі, што цмок моцна паранены, але, можа, ён збірае сілы для новай вылазкі?! Цяжка было паверыць, што непераможнага цмока забіў просты сялянскі хлопец.
Але час ішоў, цмок не з’яўляўся, людзі адзін за адным пачалі падыходзіць да Конрада і віншаваць яго і сябе. I вось ужо ўвесь натоўп вакол плакаў і смяяўся ад нечаканай радасці.