Лагодны цмок
Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 119с.
Мінск 1993
x
А некаторыя ішлі яшчэ далей і казалі, што цяпер, як ніколі раней, іх краіна абароненая ад цмокавых візітаў. Іначай кажучы, краіна ўжо свайго цмока перажыла.
Праз паўтары гады цмок ужо здаваўся плёнам чыстай фантазіі, і ўсе прыгадвалі яго толькі з усмешкай.
Падчас святаў ды кірмашоў людзі рабілі цмачынае чучала, цягалі яго па вуліцах і разыгрывалі розныя смешныя сцэнкі. А газетчыкі, калі пісалі ў сваіх артыкулах пра якую-небудзь уяўную, на іх погляд, небяспеку, вобразна называлі яе «цмокам прынцэсы Гэрміёны».
Сустракаліся, праўда, і тыя, хто ставіўся да цмока вельмі сур’ёзна (хоць такіх было зусім |
няшмат), усе яны дагэтуль дзякавалі Богу, што '
цмок не крануў ні іх, ні іхніх сваякоў, ні крэўных.
Тым часам будаваліся новыя фабрыкі і за,воды, справы ў краіне / ішлі добра, і яна квітнела і багацела штодня.
Час жалобы мінуўся, і нарэшце прынцэсе Гэрміёне быў абраны новы
Ен паходзіў з не менш 'славутага каралеускага^н^^
роду, чым першы (газеты пісалі, што нават з яшчэ больш славутага). I яму рыхтавалі яшчэ болей урачыстую сустрэчу. Але гэтым разам усё павінна было адбывацца паводле зусім іншага сцэнарыя, каб ні ў кога не ўзнікла згадак пра мінулы прыём.
Адным з новаўвядзенняў быў узвод кулямётчыкаў, узброеных кулямётамі новай мадэлі. Кулямётчыкам выдалі безліч набояў, што праўда, халастых, і ўзвод павінен быў стаяць непадалёк ад месца, з якога мінулы раз цмок вылез са скалы. Як вядома, першы жаніх, убачыўшы смяротную небяспеку, паспеў крыкнуць толькі нешта накшталт: «Дарагая Гэрміёна!»— адным гэтым паспеўшы засведчыць прынцэсе сваю любоў і адданасць. Часу сказаць што-небудзь яшчэ ў яго не хапіла, і ніхто не мог дакладна прыгадаць нават гэтыя ягоныя словы. Таму новы жаніх прапанаваў, што ён укленчыць на першых прыступках лесвіцы, якая вядзе да замка, і скажа невялічкую прамову — што-небудзь накшталт напалову малітвы, напалову клятвы ў каханні.
I вось дзень вяселля настаў. Падзівіцца на гэтае відовішча сабраўся вялікі натоўп. Усе былі ў цудоўным настроі, бо прыйшлі, каб зрабіцца сведкамі падвойнага свята: па-першае, вяселля іх улюбёнай прынцэсы, а па-другое, яе вызвалення ад цмока. Салют халастымі з кулямётаў змешваўся з гукамі ваеннага марша, што даводзіла гледачоў да экстазу. Калі ж шчаслівы абранец укленчыў, каб красамоўна выказаць Гэрміёне свае пачуцці, запанавала мёртвая цішыня. Ледзь толькі няшчасны прынц вымавіў апошнія словы, як скала задрыжала, па-
7. Лагодны цмок.
чуўся жудасны рык, і... небарака ўзляцеў у паветра, заціснуты ў страшнай цмачынай пашчы. Трымаючы сваю ахвяру ў зубах, цмок імгненна схаваўся ў скале.
Натоўп быў ахоплены жахам. I яшчэ ўвесь наступны тыдзень у каралеўстве панаваў страх. Рабіліся шалёныя спробы растлумачыць няшчасце шкодніцтвам той ці іншай асобы, некампетэнтнасцю кіраўніцтва дзяржавы. Шмат ні ў чым не вінаватых людзей загінула ад рук ашалелага натоўпу. Патаемна крытыкавалі нават караля.
Адну толькі прынцэсу ніхто не вінаваціў. Як і мінулым разам, у момант трагедыі яна была недзе адна, але ніхто не ведаў дзе. А калі неўзабаве Гэрміёну, якая была амаль у непрытомнасці, знайшлі ў сябе ў пакоі, усе былі ўражаныя яе вытрымкай: ужо праз некалькі хвілін яна села за стол і сваёю рукой напісала некалькі суцяшальных словаў чалавеку, які ледзь не зрабіўся яе свёкрам. Гэты ліст быў надрукаваны ў газетах, і, чытаючы яго, ніхто не змог застацца абыякавым, а шмат хто змахнуў слязу. Прынцэса называла сябе самай мізэрнай і няшчаснай кабетай у свеце, бо прынесла смерць двум вартым павагі й захаплення рыцарам (прычым другі нават болей варты, чым першы). А ў канцы ліста яна дадавала, што, відаць, адзінае выйсце, якое засталося цяпер гаротнай дзяўчыне — назаўжды схавацца за кляштарнымі мурамі. Гэтая заява выклікала буру пратэсту. 3 усіх куткоў краіны пасыпаліся лісты, падданыя малілі прынцэсу перамяніць сваё рашэнне. Каб дастаўляць гэтыя лісты, давялося пусціць дадаткова дзесяткі паштовых цягнікоў.
Ніякіх перабояў з прэтэндэнтамі на прынцэсіну руку не было — наадварот, іх колькасць значна павялічылася. Прынцэсіна слава расла разам з яе няшчасцем. Яшчэ ніколі Гэрміёна не была такой папулярнай.
Народ моцна парадавала заява вайсковых экспертаў, якія запэўнівалі, што трагічны выпадак не паўтарыўся б, каб кулямётчыкі былі ўзброеныя сапраўднымі, а не халастымі набоямі. «Пару добрых кулямётных чэргаў,— казалі яны,— і не будзе пра што турбавацца!» Народ з радасцю ім паверыў.
Сапраўды, трэба, каб падрыхтоўка да прынцэсінага вяселля цалкам вялася вайскоўцамі!
Галоўнакамандуючы аддаў загад наступным разам нікога з пабочных асобаў на ўрачыстую цырымонію вянчання не дапускаць. Ен вырашыў, што хоць цмокавы дні ўжо і злічаныя, але лепей з ім усё ж не жартаваць. Эскорт новага жаніха (а жаніх ужо быў абраны) павінен быў складацца выключна з прафесійных вайскоўцаў, вымуштраваных і добра ўзброеных.
I вось вайскоўцы выступілі па дарозе да замка на зыходныя пазіцыі. Сонца зіхацела на тысячах іх сталёвых шаломаў. Выгляд у іх быў непераможны!
Але — на жаль! — ледзь толькі прынц прамовіў словы кахання, як скала расшчапілася і з’явіўся цмок. Сустрэча яму была падрыхтаваная вельмі цёплая: дзесяць тысяч вінтовачных куль і залпы кулямётнага агню вылецелі яму насустрач! Але жорсткія цмокавы вочы нават не міргнулі. Ён быў пазбаўлены голькі аднае радасці: калі ён схапіў прынца, агонь не сціх, і прынц,
пакуль цмок цягнуў яго ў сваё логвішча, быў увесь прадзіраўлены кулямі. Прынца забіў уласны эскорт, хоць у разлікі вайсковых экспертаў гэта, відаць, не ўваходзіла.
Каралеўскія хронікі наступных двух гадоў поўныя суму. Любы гісторык з радасцю прапусціў бы гэтыя жахлівыя старонкі з жыцця краіны.
Запасы прынцаў — прэтэндэнтаў на прынцэсіну руКУ — усё ж не былі невычэрпныя і маглі ўрэшце скон-
чыцца. Таму было вырашана прымаць прапановы ад рыцараў, якія мелі шляхетнае паходжанне, але былі больш знакамітыя сваімі баявымі подзвігамі, чым рангам.
Сем дзён сем найлепшых рыцараў адзін за адным павінны былі выклікаць цмока на смяротную бойку. Усе спадзяваліся, што калі цмок і пратрымаецца ўсе гэтыя сем дзён запар, дык, прынамсі, ужо стоміцца і на восьмы дзень будзе няздольны супрацьстаяць прынцу
блакітных крывей, які, па чутках, асаблівай удаласцю не вылучаўся.
Але... цмок зусім не стаміўся, а наадварот — практыка пайшла яму на карысць, і ён расправіўся з прынцам гэтак жа лёгка, як і з сямю яго папярэднікамі.
На гэтым скончыўся першы этап. Шляхетная кроў лілася галонамі, але ўсё яшчэ знаходзіліся рыцары, якія прагнулі выпрабаваць лёс. Потым пачаўся ажыятаж, часткова заснаваны на дэмакратычным руху ў краіне, а часткова на пачуццях, якія былі ў кожнага мужчыны (вартага так называцца) да прынцэсы Гэрміёны. Чаму гонар вызваліць прынцэсу належыць толькі прывілеяванаму класу?! Кароль пагадзіўся, што гэта несправядліва, і народ выставіў свайго кандыдата — дужага, суровага каваля.
Пра шлюб каваля ды прынцэсы і гаворкі, вядома, не было. Каваль нават не марыў пра гэта. Стоячы каля прыступак, што вялі ў палац, разам са сваімі вернымі сябрамі, якія, рызыкуючы сабою, прыйшлі падтрымаць яго (бо гледачоў на той час ужо не дапускалі), каваль з радасцю сказаў бы некалькі словаў — калі не кахання, дык хоць нянавісці да цмока. Але яму было забаронена што-небудзь казаць, і, відаць, менавіта гэта захавала яму жыццё, бо цмок каваля не ўшанаваў — не выйшаў.
Цмокаў гнеў і прага крыві былі скіраваныя выключна на тых, хто па-сапраўднаму кахаў прынцэсу і мог, прынамсі тэарэтычна, пабрацца з ёй шлюбам. Цмок не быў ворагам людзей, ён быў асабістым ворагам прынцэсы.
Як толькі гэта зразумелі, было нарэшце прынятае адзінае разумнае рашэнне. Кароль — што праўда, насуперак сваёй волі — вымушаны быў даць згоду, і герольды абвясцілі, што любы, хто заб’е цмока, возьме шлюб з прынцэсаю і атрымае палову каралеўства ў дадатак.
Падданыя зноў уздыхнулі з палёгкай. I чаму толькі ніхто раней не дадумаўся да такога простага рашэння? Надзея лунала ў паветры; публіку зноў дапусцілі да відовішча; бойкі адбываліся штодня, і, хоць канец у кожнай быў аднолькавы, газетчыкі заўсёды знаходзілі нешта падбадзёрвальнае: то цмок згубіў зуб, напрыклад, то на яго чорных грудзях з’явілася нейкая шэрая пляма, то ён спазніўся на некалькі секунд ці растаўсцеў ад добрага жыцця, a то нават усміхнуўся і выглядаў амаль добразычліва. Небаракам-героям таксама знаходзілася некалькі прыемных словаў, і асаблівая ўвага надавалася іх красамоўным прамовам, прысвечаным прынцэсе. Толькі паводле прамоваў і можна было параўнаць спаборнікаў паміж сабой, бо іх дыялогі з цмокам нічым не розніліся. Цмоку вельмі не даспадобы былі кампліменты, якімі асыпалі прынцэсу. Чым болей гарачыя былі словы кахання, тым жудаснейшы быў канец.
Леа, Конрадаў брат, быў адзін з першых валанцёраў і загінуў па-геройску. Конрад вельмі сумаваў па сваім энергічным, нецярплівым браце. Хіба маглі бацькі падумаць, што цмок, які спачатку падаваўся такім жа далёкім, як кароль і прынцэса, знойдзе сабе ахвяру ў іх доме. Але яны ганарыліся сваім сынам, гэта іх пад-
трымлівала і памяншала боль. Конрад штодня занепадаў духам. Ён вельмі баяўся, што і Рудольфу, яго ўлюбёнаму брату, можа прыйсці ў галаву думка выклікаць цмока на бойку. Праўда, Рудольф быў не такі гарачы, як Леа, і апроч таго ён быў заручаны з адной мілай дзяўчынай. А жанатым мужчынам было забаронена біцца з цмокам, хоць, вядома, знаходзіліся такія, хто хаваў, што жанаты, і паміраў потым ад цмокавых зубоў смерцю халасцяка.
Конрад карыстаўся любою нагодай, каб пахваліць Шарлоту, Рудольфаву нарачоную. Увесь час ён маліў Рудольфа хутчэй ажаніцца з ёю. Хвалюючыся за брата, Конрад аднойчы адважыўся нават сказаць, што Шарлота падаецца яму нават прыгажэйшай і чароўнейшай за прынцэсу. Рудольф загадаў яму змоўкнуць. калі ён не хоча, каб яго пабілі.
— Я нічога не кажу, прынцэса вельмі прыгожая,— не здаваўся Конрад,— але яна бялявая, а ты заўсёды казаў, што табе падабаюцца толькі брунеткі. А якія чароўныя валасы ў Шарлоты! Чорныя, як крылы ў крумкача! Калі ласка, паабяцай, што пабярэшся з Шарлотай гэтым месяцам.
— Як я магу? — адказаў Рудольф.— У мяне няма ні грошай, ні дома. Куды я прывяду жонку?