Лагодны цмок
Кэнэт Грэхэм, Эдыт Нэсбіт, Лэсьлі Поўлз Хартлі
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 119с.
Мінск 1993
x
Хлопчык спалохаўся, што бедны стары цмок сапраўды забіты, і, штурхаючыся, хутчэй палез праз натоўп. Калі ён падабраўся да свайго сябра, той прыўзняў павека, хітра падміргнуў хлопчыку і зноў «знепрытомнеў». Ён быў сапраўды моцна прышпілены да зямлі, але дзіда патрапіла якраз у дамоўленае месца, так што крыві не пралілося ні кроплі.
— Хіба вы не збіраецеся адсячы яму галаву, сэр? — спытаў у Святога Георга адзін з тых, хто ставіў на цмока і цяпер, зразумела, прагнуў помсты.
— Мне здаецца, што сёння гэта рабіць не варта, — прыязна ўсміхнуўшыся, адказаў Святы Георг.— Цяпер жа гэта можна зрабіць калі заўгодна. Дык навошта спяшацца? Думаю, спачатку мы ўсе пойдзем у вёску, крыху падмацуемся, а потым я з ім сур’ёзна пагутару і спадзяюся, ён зразумее свае памылкі.
Пачуўшы магічнае «падмацуемся», натоўп выстраіў-
ся роўнымі шэрагамі і чакаў сігналу выступаць. Час, калі можна было балбатаць, вітаць, біцца аб заклад, мінуўся — настаў час дзейнічаць. Ухапіўшы дзіду абедзвюма рукамі, Святы Георг выцягнуў яе з зямлі і вызваліў цмока. Той павольна падняўся, абтрос пыл і ўважліва агледзеўся — ці добра ён выглядае?
Нарэшце ўсе рушылі: наперадзе Святы Георг на баявым кані, следам утаймаваны цмок з хлопчыкам, і крыху за імі — усе астатнія. Так яны дайшлі да шынка.
Калі Святы Георг крыху падмацаваўся, ён выйшаў да жыхароў вёскі і выступіў перад імі з урачыстай прамовай. У прамове ён даводзіў, што, прыклаўшы шмат намаганняў, вызваліў іх з-пад улады злоснага монстра. Цяпер ім няма болей на што скардзіцца, і ў вёсцы павінен запанаваць мір і спакой. Рыцар зазначыў, што надта захапляцца бойкамі — непрыстойна, бо можа надысці час, калі ім давядзецца змагацца самім, а гэта зусім не тое, што глядзець на бойку здалёк. Святы Георг сказаў, што ведае пра барсука, якога яны трымаюць у стайні, і загадаў тэрмінова яго адпусціць. Потым ён паведаміў, што цмок адумаўся, зразумеў, што паводзіў сябе недаравальна, і абяцаў болей так не рабіць. Калі ж цяпер вяскоўцы пасябруюць з цмокам і папросяць яго застацца ў гэтых мясцінах, дык ён, можа, нават і пагодзіцца. Апроч таго, Святы Георг папярэдзіў, што хлусіць і выдумляць усякае рознае — вялікі грэх. На гэтым прамова скончылася. Тады цмок штурхануў хлопчыка ў бок і шэптам прызнаўся, што нават ён сам не здолеў бы сказаць лепей.
Нарэшце воплескі змоўклі, і ўсе разышліся па хатах рыхтавацца да банкету.
Банкеты звычайна — вельмі прыемная рэч, якая заключаецна галоўным чынам у смачнай ежы, пітве і добрай кампаніі. Але самае прыемнае тое, што банкеты ладзяць, калі нешта добра скончылася і ўжо няма пра што хвалявацца. А заўтрашні дзень тады падаецнд вельмі далёкім.
Святы Георг быў шчаслівы, што бойка адбылася і яму не прыйшлося забіваць цмока, бо, шчыра кажучы, ён зусім не любіў забіваць, хоць нярэдка, на жаль, бываў вымушаны гэта рабіць.
Цмок таксама быў шчаслівы, што бойка адбылася і ён выйшаў з яе без ніводнае драпіны, ды яшчэ здабыўшы сабе папулярнасць.
I хлопчык быў шчаслівы, што бойка адбылася і, нягледзячы на гэта, абодва ягоныя сябры выдатна пачуваюцца і цудоўна ставяцца адзін да аднаго.
I ўсе астатнія былі шчаслівыя, што бойка адбылася, а больш ім нічога й не было трэба. Шчасце было поўнае!
Цмок паводзіў сябе вельмі шляхетна — ён са скуры вылузваўся, каб кожнаму дагадзіць і сказаць хоць некалькі прыемных словаў. Ён зрабіўся душою кампаніі, і складвалася нават уражанне, што банкет быў наладжаны менавіта ў ягоны гонар. Святы Георг і хлопчык былі ўсяго толькі цмокавымі гасцямі на гэтым свяце. Але цмок зусім не заганарыўся — наадварот, праз кожныя дзесяць хвілін, ён нахіляўся да хлопчыка і прасіў:
— Слухай! Ты ж правядзеш мяне дадому пасля банкету?! Ну, калі ласка!
I хлопчык кожны раз згодна ківаў, хоць абяцаў маці доўга не затрымлівацца.
Нарэшце банкет скончыўся, і ўсе пачалі разыходзіцца. У паветры гучалі запрашэнні, віншаванні, добрыя пажаданні. Развітаўшыся з апошнім госцем, цмок таксама выйшаў на вуліцу. Ён пачухаў паты-
ліцу, сеў пасярэдзіне дарогі і ўтаропіўся ў зорнае неба.
— Якая чароўная ноч! — кепска артыкулюючы, прамовіў ён.— Чароўныя зоркі! Чароўнае месца! He палезу я ні на якую гару, застаюся тут. Хлопчык абяцаў давесці мяне дадому' — вось няхай і вядзе. Я ні за што не адказваю. За ўсё адказвае ён.
Яго галава ўпала на моцныя грудзі, і цмок мірна заснуў.
— Уставай, цмок! — жаласна прасіў хлопчык.— Ты ж ведаеш, што мяне чакае мама! А ты прымусіў мяне паабяцаць, што я давяду цябе дадому. Каб я ведаў, што так будзе, ніколі б не згадзіўся!
Хлопчык сеў побач з цмокам і горка заплакаў.
Дзверы з шынка адчыніліся, на дарогу ўпала палоска святла. Гэта Святы Георг выйшаў падыхаць халодным начным паветрам. Ён быў здзіўлены, убачыўшы перад сабой дзве постаці — вялізнага нерухомага цмока і маленькага хлопчыка, які быў у слязах.
— Што здарылася, маленькі мой сябар? — добразычліва папытаўся ён.
— Гэтая старая тоўстая бочка з элем! — рыдаў хлопчык.— Спачатку прымусіў мяне паабяцаць, што я давяду яго дадому, а цяпер кажа, што за ўсё адказваю я, і сам спакойна засынае! 3 тым жа поспехам можна завесці дадому тарпу сена! А я так стаміўся, і мяне чакае мама...— і ён зарыдаў яшчэ мацней.
— He плач. Я табе дапамагу,— супакоіў яго Святы Георг.— Мы давядзем яго дадому разам.
— Зараз жа прачынайся, цмок,— рэзка загадаў ён і патрос цмока за локаць.
Той расплюшчыў вочы і сонна прамармытаў:
— Якая ноч, Георг, чароўная...
— Цмок! — сурова перапыніў яго Святы Георг.— Як табе не сорамна! Хлопчыку ўжо даўно пара спаць, што скажа яго маці, я нават уявіць не магу! Каб ты не быў такі эгаіст, дык адправіў бы яго дадому яшчэ дзве гадзіны назад!
— Ты маеш рацыю, Георг! — закрычаў цмок і рэзка ўстаў.— Беднае дзіця! Табе даўно пара спаць! Гэта недаравальна! Куды ты глядзеў, Святы Георг?! Ніякай адказнасці! Хадзем хутчэй. Я абапруся на твой плячук, Георг, а ты, хлопчык, дай мне руку.
Так яны і рушылі, рука ў руцэ. Святло ў вокнах дамоў знікла, але сябрам свяцілі зоркі ды месяц. Калі яны завярнулі за вугал і зніклі з вачэй, халодны ветрык данёс абрыўкі старой балады. Я не ўпэўнены, але мне здаецца, што спяваў яе цмок!
яшчэ не'трэба
алісьці ў адной невялічкай краіне, якая ляжала за пяць дзён язды ад Еўропы, жыў хлопчык. Былі ў яго маці, бацька і два браты. Калі гэтая гісторыя толькі пачалася, хлопчыку споўнілася дванаццаць гадоў. Яму было зарабляць сабе на хлеб, і цэлымі
днямі ён гуляў у лесе, а часам назіраў, як ягоныя старэйшыя браты валяць і пілуюць дрэвы. Гэтаксама як іх бацька, браты былі лесарубы; калі-нікалі яны дазвалялі хлопчыку праехацца дадому вярхом на вялізным камлі. Спачатку ён баяўся, а калі перамог страх, што зваліцца, такая язда пачала яму вельмі падабацца. I ён бы, можа, і часцей далучаўся да сваіх братоў, але баяўся, што старэйшы брат, Леа, можа сказаць: «Конрад, пара й табе чым-небудзь заняцца. Ану, патрымай коней пару хвілін» ці «Конрад, ану, падыдзі сюды ды нахілі
гэтае маленькае дрэўца, каб мне было зручней сячы». Вядома, Конраду даводзілася дапамагаць, хоць іншы раз яго ўратоўваў сярэдні брат, Рудольф, які казаў: «Леа, ды адчапіся ты ад хлопца, ад яго болей шкоды, чым карысці». Тады Конрад і радаваўся, і сумаваў адначасова, бо ён быў бы й рады дапамагчы, але вельмі баяўся, што коні адціснуць яму ногі ці дрэўца разагнецца й балюча стукне яго.
Конрад моцна любіў сваіх братоў, асабліва Рудольфа, і вельмі ганарыўся імі. Яны былі такія дужыя і спрытныя! Ён быў упэўнены, што нават калі вырасце, ніколі не здолее быць такім, як яны. «Мне не суджана быць лесарубам,»— журыўся хлопчык.
Аднаго разу па абедзе Леа даў яму ў рукі сякеру і болей настойліва, чым раней, узяўся вучыць, як ёю карыстацца. Конрад слухаў не надта ўважліва, а потым так нязграбна махнуў сякерай, што яна, слізгануўшы па кары дрэва, ударыла хлопцу па назе і рассекла чаравік. Леа раз’юшана закрычаў на яго. Конрад заплакаў, кінуў сякеру і, не чакаючы, пакуль Рудольф яго абароніць, пабег у глыб лесу. Ён бег без перадыху, пакуль галасоў з прасекі стала зусім не чуваць.
Лес вакол быў густы і маўклівы. Ва ўсе бакі разбягаліся вузкія сцяжынкі, якія, аднак, нікуды не вялі. Адна канчалася каля закінутае прасекі, другая знікала ў густым зарасніку. Але Конраду, які на памяць ведаў гэтую частку лесу, было зусім не страшна. Ён быў такі злы і пакрыўджаны на братоў, што нават не шкадаваў свайго сапсаванага чаравіка. Але ён вельмі баяўся, што
ў яго рассечаная нага, бо тады яму давялося б праглынуць сваю гордасць і крыўду і, вярнуўшыся да братоў, прасіць, каб яго падвезлі, бо дадому было далёка ісці.
Конрад уважліва агледзеў дзірку на чаравіку, але крыві не ўбачыў. Тады ён асцярожна зняў чаравік — шкарпэтка была крыху рассечаная, але нага цэлая. Якое шчасце! «Гэта магія,— вырашыў хлопчык,— белая магія!» Вядома, белая магія сустракаецца куды радзей за чорную, пра якую яму шмат расказвала маці, бо лічыла, што чорная магія прыносіць шмат шкоды людзям, і хвалявалася за свайго сыночка. Ах, як цудоўна было б дзе-небудзь у лагчыне ці гаёчку спаткаць добрую чараўніцу, якая ўратавала яго! Ён агледзеўся вакол і пацалаваў паветра, спадзеючыся прыцягнуць яе ўвагу, але нават калі чараўніца й была побач, дык вырашыла застацца нябачнаю.
I ўсё ж Конрад, узрадаваўшыся, што застаўся цэлы, адчуў, што здольны на любыя прыгоды. He, ён не будзе вяртацца да братоў — наадварот, ён пакажа ім, што не мае патрэбы ў іх абароне. Хлопчык вырашыў, што пойдзе ў лес далёка-далёка, куды яшчэ ніколі не заходзіў, і вернецца дадому толькі пад самую ноч. Стаяў цёплы восеньскі дзень, у лесе было шмат розных ягад, дый у заплечніку засталіся сякія-такія харчы. I Конрад смела рушыў наперад.
Неўзабаве лес зрабіўся іншы: высокія пагоркі змяняліся на вузкія глыбокія лагчыны, якія хлопчыку даводзілася пераходзіць у самых нізкіх месцах (так яму, прынамсі, здавалася). Ён то караскаўся ўгару, то спу-
скаўся ўніз, прадзіраючыся праз гушчар, бо ніякіх сцежак тут не было. Конрад стаміўся. У тым месцы, дзе чаравік быў рассечаны, грубая скура балюча муляла нагу. He раз ён збіраўся павярнуць назад, але, калі ўзбіраўся на вяршыню аднаго пагорка і бачыў, што да наступнага зусім рукою дастаць, ён вырашаў прайсці яшчэ крыху і спускаўся ў новую маўклівую лагчыну, залітую сонцам, якое апусцілася ўжо так нізка, што хлопчык бачыў яго, не падымаючы галавы. Ён падумаў, што хутка пачне цямнець, і, спалохаўшыся, цвёрда вырашыў, што далей за наступны пагорак ужо не пойдзе.