• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    Шк льная бібліятзка
    Шарль Дэ Кастэр
    Легенда пра Тыля Уленшпігеля
    Роберт Бёрнс
    Выбраная лірыка
    Мінск
    «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» 2013
    УДК [821.133.1(493)4-821.111(411)]-93
    ББК 84(4)
    Д94
    Серыя заснаванаў 1965 годзе
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Складальнік Т.Ф.Рослік
    Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы
    Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    Дэ Кастэр, Ш.
    Д94 Легенда пра Тыля Уленшпігеля / Ш. Дэ Кастэр. Выбраная лірыка / Р. Бёрнс ; да зборніка ў цэлым : склад. Т.Ф. Рослік. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013— 264 с. — (Школьная бібліятэка).
    ISBN 978-985-11-0715-1.
    У зборнік уключаны шырока вядомыя творы замежнай літаратуры — раман «Легенда пра Тыля Уленшпігеля» бельгійскага пісьменніка Шарля Дэ Кастэра і лірыка шатландскага паэта Роберта Бёрнса.
    УДК [821.133.1(493)+821.111(411)]-93
    ББК84(4)
    ISBN 978-985-11-0715-1
    © РослікТ.Ф., складанне, 2013
    © Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2013
    Шарль дэ Кастэр
    Хыль Уленшпігель
    Частка першая
    МАЛАДЫЯ ГАДЫ УЛЕНШПІГЕЛЯ
    Раздзел 1
    АБ ТЫМ, ЯК НАРАДЗГЎСЯ УЛЕНШПІГЕЛЬ
    Шмат гадоў таму назад у горадзе Даме, у Фландрыі нарадзіўся Уленшпігель.
    Ужо канчалася ноч, і золак займаўся над зямлёю. Ластаўкі з крыкам лёталі ў паветры. Узыходзіла сонца.
    Вугальшчык Клаас узяў нованароджанага на рукі і адчыніў акно.
    — Сынок мой, — сказаў ён Уленшпігелю, — паглядзі, ужо сонца ўстае над зямлёй фландрскай. Будзь такім жа добрым, як гэта сонца: яно дае нам святло і грэе нас сваімі праменнямі.
    — Клаас, мужанёк мой, — сказала Саоткін, — што ты чытаеш пропаведзь глухому? Лепш я дам яму малака.
    I яна пачала карміць свайго сына.
    — Пра што ты задумалася, жонка? — спытаў Клаас. — Чаму ты такая сумная?
    — Цяжка нам будзе з хлапчуком, — адказала Саоткін. У нашым жа кашальку даўно не было ні патара.
    Клаас зняў са сцяны кашалёк і адкрыў яго. Але кашалёк быў пусты з даўніх часоў.
    — He бяда, што ў нас няма грошай, — сказаў вугальшчык. — Зазірні-тка ў куфар, хіба там няма пірага, які ўчора прынесла суседка Катліна? А гэты кавалак мяса? Яго хопіць нам дні на тры. А гэты мех бобу, што ляжыць у кутку, — голад ён нам абяцае, ці што? А гэты збан з маслам, — не сасніў жа я яго, сапраўды. А гэтыя яблыкі, што выстраіліся па тузіну ў рад, — можа быць, яны таксама мне прысніліся? А бочачка піўца з Бруге? О-го-го! Мы яшчэ не такія бедныя.
    — Кал і мы панясём дзіця хрысціць, — сказал а Саоткін, — трэба будзе падрыхтаваць два патары свяшчэнніку ды яшчэ фларын на пагулянку.
    — Паспрабую вывудзіць гэтыя грошы з канала, — сказаў Клаас і, узяўшы з сабою вуды і нерат, вышаў на вуліцу.
    Прабіла шэсць гадзін раніцы. На вуліцы не было ні душы. Клаас падышоў да канала і закінуў нерат.
    На другім беразе канала спаў таўсты чырванашчокі хлопчык. На ім была прыгожая куртка і новыя боты. Пачуўшы крокі, хлопчык прабудзіўся і ўтаропіўся на Клааса спалоханымі вачыма. Мусіць, ён падумаў, што гэта стражнік, які зараз схопіць яго і адвядзе ў турму, быццам якога-небудзь валацужку.
    — Хочаш атрымаць шэсць ліяраў? — крыкнуў яму Клаас. — Гані рыбу сюды!
    Хлопчык усхапіўся на ногі, сарваў трысціну з пушыстай мяцёлкай наверсе і пачаў біць ёю па вадзе. Напалоханая рыба кінулася проста ў расстаўлены нерат.
    Юіаас перайшоў па мастках на другі бераг і сказаў хлопчыку:
    — Я ж ведаю, што цябе завуць Ламе, а мянушка твая Гудзак, што азначае Мех Дабра. Жывеш ты на вуліцы Цаплі,
    за саборам Богамацеры. Бацькі ў цябе — людзі багатыя. Як жа гэта здарылася, што ты начуеш на вуліцы пад адкрытым небам?
    — Ах, пан вугальшчык, — адказаў хлопчык, — дома мяне крыўдзіць малодшая сястрычка. Учора на вячэру нам далі мяса з бобам і з падліўкай. Я схапіў міску і жвава ўзяўся за яду. Сястрычка таксама захацела падліўкі, a мне ж і аднаму было мала. Я нічога ёй не даў. Яна накінулася на мяне і такога дала мне чосу, што я ледзь жывы застаўся.
    — А што ж бацька з маткаю глядзелі? — спытаў Клаас.
    — Бацька сказаў: «Дай ёй назад, баязлівец!» Але я не захацеў біцца з дзяўчынкай і ўцёк.
    Раптам Ламе збляднеў і задрыжэў ад страху. К берагу ішла якаясьці высокая жанчына, а следам за ёй бегла хударлявая дзяўчынка з панурым, злосным тварам. Ламе захныкаў, трымаючыся за штаны Клааса.
    Гэта маці з сястрычкай шукаюць мяне. Абараніце мяне, пан вугальшчык.
    — Спачатку атрымай свае шэсць ліяраў за работу, — сказаў Клаас. — А цяпер пойдзем ім насустрач.
    Як толькі маці і сястра ўбачылі Ламе, яны кінуліся да яго і пачалі біць. Маці біла яго за тое, што ён прымусіў яе непакоіцца ўсю ноч, а сястра лупцавала па прывычцы.
    — Я зарабіў шэсць ліяраў! — закрычаў Ламе. — He чапайце мяне! Я зарабіў шэсць ліяраў!
    Тады дзяўчынка схапіла яго за руку і пачала адбіраць грошы.
    — Пайшла прэч! Гэта мае грошы! — закрычаў Ламе і яшчэ мацней сціснуў кулак.
    Клаас схапіў дзяўчынку за вуха.
    — Калі ты будзеш крыўдзіць брата, — сказаў ён ёй,— я пасаджу цябе ў чорную вугальную яму. Там жыве страшны зубасты чорт. Ён разарве цябе на кавалачкі.
    Клаас па дарозе дадому зайшоў да знаёмага фермера, які звычайна купляў у яго рыбу, і прадаў яму свой ранішні ўлоў. Вярнуўшыся дадому, ён сказаў Саоткін:
    — Вось што я знайшоў у бруху ў чатырох шчупакоў, дзевяці карпаў і тузіна вугроў.
    I ён кінуў на стол два фларыны і патар.
    — Чаму б табе кожны дзень не лавіць рыбу? — сказала Саоткін.
    — Баюся, што сам траплю на вудачку да стражнікаў, — адказаў Клаас. — Хіба ты не ведаеш, што лавіць рыбу ў канале забаронена?
    Уленшпігеля панеслі хрысціць. Раптам лінуў дождж. Ён змок да ніткі. Так Уленшпігель быў хрышчоны ў першы раз.
    Прыйшлі ў царкву. Пасталі вакол купелі. А наверсе над купеллю, пад самым купалам царквы працаваў у гэты час муляр. Ён падвешваў да скляпення пазалочаную «лампаду». Убачыўшы людзей, якія стаялі вакол купелі, вясёлы муляр вырашыў пажартаваць і плюхнуў ім на галовы цэлае вядро вады. Так Уленшпігель быў хрышчоны ў другі раз.
    Нарэшце прыйшоў свяшчэннік. Ён узяў хлопчыка на рукі і распачаў хрышчэнне. Уленшпігель крычаў і курчыўся ў яго руках. Свяшчэннік даў яму імя Тыльберт, што значыць «рухавы», «бойкі». ТакУленшпігель быўхрышчоны ў трэці раз.
    Пасля хрышчэння ўсе пайшлі ў шынок «Бутэлечныя чоткі». Над уваходам у шынок былі падвешаны незвычайныя чоткі — не з пацерак, а з бутэлек. Тут Клаас і яго госці выпілі сямнаццаць кубкаў самага лепшага піва. Бо такі ж фламандскі звычай: каб высахнуць і сагрэцца пасля дажджу, запальваюць у бруху піўное полымя. Т ак Уленшпігель быў хрышчоны ў чацвёрты раз.
    Пайшлі дадому падпіўшы. Трэба было перайсці па мастках цераз вялікую лужыну. Суседка Катліна, якая несла Уленшпігеля, паслізнулася і разам з дзіцем павалілася ў ваду. Так Уленшпігель быў хрышчоны ў пяты раз.
    Уленшпігеля выцягнулі з лужыны і вымылі дома цёплай вадой. Гэта была яго шостае хрышчэнне.
    Раздзел 2
    АБ ШТУКАРСТВАХ
    МАЛОГА УЛЕНШПІГЕЛЯ
    Клаас цэлымі днямі вазіўся з вуглём і таму быў чорны, быццам арап. Гэта быў чалавек невялікага росту, шыракаплечы і дужы. 3 усімі бьгў ён ласкавы і ветлівы. Усмешка не сыходзіла з яго чорнага твару.
    Увечары пасля работы любіў ён зайсці ў які-небудзь шынок, каб прапаласкаць піўцом сваё горла, засмечанае вугальным пылам. Дзяўчаты, сустракаючы яго па дарозе, крычалі:
    — Добры вечар, вугальшчык!
    — Добры вечар, свавольніцы! — адказваў Клаас, усміхаючыся. Дзеці здалёк пазнавалі яго па гучным голасе і груку чаравікаў і цэлым натоўпам выскоквалі яму насустрач.
    — Добры вечар, вугальшчык! — крычалі яны.
    — Добры вечар, анёлачкі! — казаў ён. — Толькі не падыходзьце да мяне, a то зробіцеся арапчатамі.
    Але малышоў не так-та лёгка было напалохаць. Смеючыся, яны падбягалі да яго і тузалі за рукавы. Тады Клаас хапаў аднаго з іх, праводзіў сваёй чорнай рукой па яго ружовай шчацэ і адпускаў. Малыш уцякаў увесь перапэцканы, і ўсе навокал рагаталі.
    Саоткін, жонка Клааса, была прыкладная гаспадыня. Яна ўставала разам з сонцам і цэлы дзень мітусілася, нібы мурашка.
    Яна дапамагала мужу ва ўсім. Увесну яны ўдваіх упрагаліся ў плуг і цягнулі яго па полі, быццам валы. Цяжка было цягнуць плуг, але барана была яшчэ цяжэйшая. Яе драўляныя зубы ледзь разбівалі цвёрдую зямлю. Але Клаас і Саоткін не сумавалі. Яны старанна працавалі, спяваючы якую-небудзь старадаўнюю баладу.
    Так праходзілі гады. Уленшпігель, іх сынок, пачаў падрастаць. Калі яму мінулася дзевяць гадоў, ён пачаў знікаць з дому.
    — Паслухай, муж, — сказала аднойчы Саоткін Клаасу, — цяжка ў мяне на душы сёння. Ужо тры дні, як Тыль знік з дому. Дзе ён цяпер?
    — Швэндаецца дзе-небудзь па дарозе з рознымі гультаямі, — з сумам адказваў Клаас. — Пакараў нас Бог гэтым дзіцем. Я думаў, што ён будзе ўцехай нам пад старасць, а ён пра нас і не дбае.
    — Чаго патрабаваць ад дзіцяці! — сказала Саоткін. — Вырасце — набярэцца розуму. Затое ж сэрца ў яго добрае, і ён нас любіць.
    Клаас паківаў галавой, але не сказаў ані слова. Саоткін плакала ўсю ноч. Пад раніцу ёй ужо пачало здавацца, што Уденшпігель захварэў і валяецца без памяці дзе-небудзь пад плотам. Яна села ля акна і пачала глядзець на вуліцу. Варта было прабегчы якому-небудзь хлопчыку — і яе сэрца пачынала моцна калаціцца. Але хлопчык прабягаў міма — гэта бьгў не Уленшпігель, і зноў плакала засмучоная Саоткін.
    А Уленшпігель у гэты час бегаў са сваімі прыяцелямі па рынку ў Бруге. Там кожную суботу быў кірмаш.
    На кірмашы тоўпілася шмат людзей: шаўцы, птушкаловы з Антверпена, сабачнікі з жалезнымі кручкамі ў руках, кашатнікі з кацінымі скуркамі для пальчатак, гараджане, гараджанкі, кухары, кухарыхі... Велізарны натоўп галдзеў, шумеў, спрачаўся. Адны хвалілі свой тавар, другія ганілі яго і стараліся купіць як мага танней.
    На краі рынку стаяла прыгожая палатка. Перад уваходам у палатку сядзеў здаровы маладзец, які за адзін патар паказваў народу ключыцу святой Марыі Егіпецкай. Ён запэўніваў, што гэтую ключыцу прынёс яму голуб, які злётаў па яго просьбе на магілу святой падзвіжніцы і знайшоў там гэтую надзвычай каштоўную рэліквію. За спіною ў малайца стаялі два манахі і ківалі галавой у адзнаку таго, што ён гаворыць самую чыстую праўду.
    Тут жа стаяла гаспадыня завядзення — таўстая рыжая жанчына — і з усёй сілы дзьмула ў ахрыплую жалейку. Жалейцы падпявала звонкім галаском прыгожая дзяўчынка,