• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — Ты яшчэ не ведаеш, — сказал а яна, што яе абвінавацілі ў чараўніцтве, катавалі, палілі пакулле на галаве і выгналі на тры гады з Даме. He спалохайся, калі ўбачыш яе: яна звар’яцела ад нясцерпных пакут. Цэлымі днямі яна глядзіць сабе на ногі і ўсё ўспамінае нейкага Ганса. Мяне яна слухаецца, нібы малое дзіця. Але калі ўбачыць быка ці карову, уцякае ад іх куды вочы глядзяць: усё ўспамінае катаванні. I тады нішто яе не спыніць — ні плот, ні ручай, ні роў — бяжыць, пакуль не зваліцца з ног дзе-небудзь на дарозе. Тут я падбіраю яе і абмываю яе акрываўленыя ногі. Я думаю, што, калі палілі пакулле, ёй і мазгі спалілі ў галаве.
    Засмучоныя, прышлі яны дадому. Катліна сядзела на сонцы перад домам.
    — Ты пазнаеш мяне? — спытаў Уленшпігель.
    — Чатыры разы па тры — лік свяшчэнны, — адказала яна, — але трынаццаць — гэта лес. Хто ты, дзіця смутку?
    — Я, — адказаў ён, — Уленшпігель, сын Клааса і Саоткін.
    Яна паківала галавой, але, угледзеўшыся, пазнала яго. Потым яна нахілілася да яго вуха і прашаптала:
    — Калі ты ўбачыш Ганса, майго павяліцеля, скажы яму, Уленшпігель, каб ён вярнуўся да мяне.
    Потым яна схапілася за галаву і прастагнала:
    — Ах, як баліць мне! Яны ўзялі мой розум, але калі Ганс вернецца, ён напоўніць маю галаву. Цяпер яна зусім пустая. Чуеш, яна звініць, як звон. Гэта душа мая просіцца
    на волю. Мабыць, мала мне жыць засталося. I спаць болей не магу я: усё чакаю яго. Бо прыйдзеж ён, нарэшце, і напоўніць маю галаву.
    I яна са стогнам павалілася на зямлю.
    Ужо вячэрні звон гудзеў у далечыні. Сяляне, вяртаючыся з палёў, праходзілі паўз доміка Катліны і казалі адзін аднаму:
    — Вось гаротная!
    I набожна хрысціліся пры гэтым.
    Неле і Уленшпігель плакалі. Але Уленшпігель не мог доўга заставацца на месцы. Ён павінен быў ісці далей.
    Раздзел 9
    АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ СЛУЖЫЎ ГАРАДСКІМ ТРУБАЧОМ
    Колькі не любаваўся Уленшпігель сваімі прыгожымі манеткамі, усе яны хутка зніклі з яго кішэні...
    Уленшпігель адправіўся ў Аўдэнаардэ. У гэтым горадзе стаяў фламандскі гарнізон, які ахоўваў горад ад французаў. У тыя часы французскія шайкі бадзяліся па ўсёй краіне і спусташалі яе, быццам саранча.
    Камандаваў гарнізонам капітан Карнюін.
    Яго рэйтары раз’язджалі па аколіцах і грабілі насельніцтва не горш за французаў. Так заўсёды бывала на вайне: сяляне цярпелі і ад тых і ад другіх.
    Нічым не грэбавалі рэйтары — курамі, куранятамі, галубамі, цялятамі, свіннямі. Аднойчы, калі Карнюін і яго афіцэры, нагружаныя здабычай, вярталіся ў горад, яны ўбачылі на дарозе Уленшпігеля. Уленшпігель спаў пад дрэвам. Ён заснуў галодным, і яму снілася смачнае смажаніна.
    — Што ты тут робіш? — спытаў Уленшпігеля капітан, штурхаючы яго канцом кап’я.
    — Паміраю ад голаду, — адказаўУленшпігель.
    — Хто ты такі? — спытаў капітан.
    — Няшчасны пілігрым, танцор на канаце і трубач. Трубачом Уленшпігель назваў сябе таму, што ў замку Аўдэнаардэ была вольнай пасада вартавога трубача і Уленшпігель чуў пра гэта.
    — Добра, — сказаў капітан. — Ты будзеш гарадскім трубачом.
    Уленшпігеля прывялі ў крэпасць і змясцілі на верхняй пляцоўцы самай высокай вежы. Наверсе было холадна: вецер прадзьмуваў вышку з усіх чатырох бакоў.
    Уленшпігель павінен быў трубіць у трубу, як толькі заўважыць непрыяцеля. Каб яму не хацелася спаць, яго трымалі напаўгалодным.
    Капітан са сваімі рэйтарамі сядзелі ў вежы і піравалі за чужы кошт. Пах смажанага мяса даносіўся да Уленшпігеля, але яму не перападала ні кавалачка. Пра трубача ўсе забываліся, і мімаволі ён харчаваўся адной пустой поліўкай.
    Аднойчы наляцелі французы і ўгналі з сабою шмат скаціны. Уленшпігель бачыў гэта, але не трубіў.
    Капітан падняўся да яго на вежу.
    — Чаму ты не трубіў, нягоднік? — спытаў ён.
    — У мяне ўся сіла прапала ад вашых харчоў, — адказваў Уленшпігель.
    На наступны дзень рэйтары зноў піравалі. Пра Уленшпігеля зноў ніхто не ўспомніў. I раптам труба гучна затрубіла.
    Салдаты пакідалі віно і смажаніну, ускочылі на коней і паімчаліся ў поле. Яны думалі, што трубач заўважыў французаў. Але ў полі нікога не было. Толькі адзін бык пасвіўся на сонцы, і рэйтары павялі яго з сабой, каб хоць чым узнагародзіць сябе за дарэмныя турботы.
    Вярнуўшыся назад, капітан убачыў у сталовай Уленшпігеля. Ён, дажоўваючы агюшні кавалак, няцвёрда стаяў на нагах і з усмешкай глядзеў на капітана.,
    — Здраднік! — закрычаў капітан. — Калі непрыяцель быў над носам, твая труба маўчала! А цяпер, калі на сто міль навокал няма ніводнага француза, ты трубіш на ўсю моц! Я загадаю павесіць цябе!
    — Пан капітан, — сказаў Уленшпігель, — у мяне на вежы так дзьме, што, каб я не вытрубіў з сябе ўсё паветра, дык я лягчэй за шарык узляцеў бы пад самыя аблакі.
    Капітан не сказаў ні слова і выйшаў з пакоя.
    Хуткапагорадзеразнесласячутка,штоўсеміласцівейшы імператар Карл прыбудзе ў Аўдэнаардэ разам са сваёй знатнай світай. Уленшпігелю выдалі акуляры, каб ён здалёк мог заўважыць набліжэнне імператара. Заўважыўшы імператара за чвэрць мілі ад горада, Уленшпігель павінен быў тройчы пратрубіць у трубу. Такім парадкам грамадзяне паспеюць зазваніць у званы, прыгатаваць пацешныя агні, паставіць мяса на ачаг і адкаркаваць вінныя бочкі.
    Каля поўдня на дарозе з Лупегема Уленшпігель убачыў мноства коннікаў. Іх султаны развяваліся на ветры. У паветры калыхаліся каралеўскія сцягі. Наперадзе ехаўконнік з горда ўзнятай галавой. На ім быў расшыты золатам капялюш з доўгімі пёрамі і карычневы аксамітны плашч.
    Уленшпігель надзеў акуляры і ўбачыў, што гэта імператар Карл, які спяшаўся ў горад, каб велікадушна дазволіць грамадзянам Аўдэнаардэ пачаставаць сябе далікатным абедам.
    Коннікі набліжаліся да горада. Яны парадкам прагаладаліся з дарогі. Але Уленшпігель вырашыў, што яны не памруць, калі папосцяцца адзін разок. Яны ж піруюць кожны дзень, колькі душы зажадаецца. Ён спакойна глядзеў на бліскучую кавалькаду і не думаў трубіць у трубу.
    Коннікі набліжаліся і, смеючыся, балбаталі між сабой. Яго вялікасць імкнуўся здагадацца, якім яго сёння пачастуюць абедам. Аднак званы ў горадзе чамусьці не званілі, і гэта здзіўляла імператара.
    Раптам у горад прыскакаў нейкі селянін.
    — Французы ідуць! — закрычаў ён. — Цэлы атрад грабежнікаў!
    Вартаўнік зараз жа зачыніў вароты і паслаў свайго памочніка да ўсіх іншых варот, каб іх таксама зачынілі. А рэйтары ў гэты час спакойна сядзелі ў сваёй
    вежы, пакурвалі і чакалі трубнага сігналу, які павінен быў абвясціць аб набліжэнні імператара. Чым бліжэй пад’язджаў імператар да горада, тым больш злаваўся ён, бо не чуў ні гарматных стрэлаў, ні гукаў званоў. Што здарылася? Чаму горад не сустракае свайго ўладара?
    Імператар пад’ехаў да варот і пастукаў у іх кулаком. Світа незадаволена бурчэла.
    — Калі вы там не пакінеце шумець, — закрычаў зверху вартаўнік, — вы атрымаеце добрую порцыю карцечы.
    — Сляпая свіння! — закрычаў на яго раз’юшаны Карл,— Хіба ты не пазнаеш свайго імператара?
    — He дуры мне галаву, — адказаўвартаўнік. — Імператар Карл зараз у Італіі, гэта ўсім вядома.
    — Калі ты не адчыніш вароты ў гэтую ж хвіліну, — закрычаў імператар, — мы сасмажым цябе на кап’і без усякай літасці. А перад тым ты праглынеш свае ключы, нягоднік!
    Тут імператара ўбачыў са сцяны нейкі стары салдат, які раней служыў у імператарскім войску.
    — Гэта імператар! — закрычаў ён. — Адчыняй, вартаўнік! Ад жаху вартаўнік у непрытомнасці зваліўся на зямлю. Салдат схапіў ключы і адчыніў гарадскія вароты.
    Карл гнеўна спытаў, як гэта адважыліся яго, імператара, трымаць так доўга перад зачыненымі варотамі. Салдат растлумачыў, як мог. Імператар загадаў замкнуць вароты і прывесці з вежы рэйтараў. Пасля гэтага пад гукі труб і барабанаў ён накіраваўся ў горад.
    Хутка адзін за адным прачнуліся званы, і пачаўся вялікі перазвон. Бургамістры выбеглі на вуліцу, каб сустрэць свайго імператара. Слугі пабеглі па горадзе, каб прыгатаваць пацешныя агні, паставіць на агонь дзічыну і адкаркаваць бочкі.
    — Слаўна сустракаеце вы свайго імператара! — закрычаў Карл на бургамістраў. — Ці не ўзнагародзіць вас вяроўкай за добры прыём?
    Бургамістры, калоцячыся ад страху, паваліліся на калені перад імператарам.
    — У гэтым вінаваты вежавы трубач Уленшпігель, — сказалі яны. — Яму далі акуляры, пасадзілі на вежу і растлумачылі, што ён павінен тры разы пратрубіць у трубу, як толькі заўважыць вашу вялікасць. Але гэты абібок дазволіў сабе прамаргаць нават вашу свяшчэнную асобу, абкружаную шматлікай і пышнай світай.
    Імператар загадаў прывесці Уленшпігеля.
    — Чаму ты не трубіў? — спытаў ён. — У цябе ж былі акуляры?
    Пры гэтым імператар захінуўся ад сонца рукою і праз пальцы глядзеў на Уленшпігеля.
    Уленшпігель таксама прыкрьгўся рукой і сказаў:
    — Ваша вялікасць, нават вы глядзіце на святло праз пальцы. Вось і я таксама праз пальцы глядзеў на вашу вялікасць і на ўсіх гэтых светласцей, не карыстаючыся акулярамі.
    — Ты будзеш навешаны, — сказаў імператар. Бургамістры так напалохаліся, што не сказалі на гэта
    ні слова.
    Кат схапіў Уленшпігеля за каршэнь і пацягнуў яго міма сотні рэйтараў на шыбеніцу. Уленшпігель не супраціўляўся і толькі мармытаў сам сабе малітвы.
    — Што, трубач? — смеючыся крычалі рэйтары. — Датрубіўся да шыбеніцы?
    3 усіх бакоў на плошчу бег народ.
    — Як гэта жорстка — за такое глупства асудзіць юнака на смерць! — казалі жанчыны.
    — He дадзім вешаць Уленшпігеля! — крычалі мужчыны.—Гэта супроць нашых законаў!
    Дайшлі да Шыбенічнага поля. Уленшпігеля паднялі на лесвіцу, і кат накінуў яму на шыю вяроўку. Народ тоўпіўся вакол шыбеніцы. Верхам на кані сядзеў дзябёлы профас. У руцэ ў яго было судзейскае жазло. Гэтым жазлом па загадзе імператара ён павінен быў падаць знак да выканання пакарання.
    Народ крычаў:
    — Памілуйце Уленшпігеля! Памілуйце Уленшпігеля!
    — Памілуйце, гасудар, — паўтарыў Уленшпігель, стоячы на лесвіцы.
    Імператар падняў руку і сказаў:
    — Калі гэты абібок папросіць у мяне што-небудзь такое, што я не магу зрабіць, я захаваю яму жыццё.
    — Гавары, Уленшпігель! — крычаў народ.
    — Што ж прасіць яму, небараку? — казалі, плачучы, жанчыны,— Наш жа імператар усё можа зрабіць.
    — Кажы, Уленшпігель! Прасі!
    — Ваша свяцейшая вялікасць, — сказаўУленшпігель,— я не буду прасіць у вас ні грошай, ні зямель, ні жыцця. Я ў вас папрашу нешта іншае. Толькі не калясуйце і не бічуйце мяне, пакуль не выйдзе з мяне апошні дух.