Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
Раздзел 14
АБ ТЫМ, ЯК ФІЛІП УСТУПІЎ НАІСПАНСКІ ПРАСТОЛ
Філіп пажаніўся з Марыяй Партугальскай, але не быў шчаслівы са сваёй жонкай. У іх нарадзіўся сын дон Карлос. Хутка пасля гэтага каралева моцна зяхварэла. Яна
ляжала ў пасцелі, абкружаная фрэйлінамі, але Філіпа не было каля яе.
Філіп быў заняты барацьбой з ерэтыкамі. Ён сам прысутнічаў пры іх пакараннях. Здарылася так, што інквізітары абвінавацілі аднаго фламандскага скульптаракатол іка ў святатацтве. Нейкі манах заказаў яму драўляную статую мадонны, але, калі работа была скончана, не хацеў заплаціць столькі, колькі абяцаў. Раз’юшаны скульптар пацягнуў разцом па твары статуі і сказаў:
— Я лепш знішчу статую, чым згаджуся на нікчэмную плату.
Манах данёс аб гэтым інквізіцыі. Скульптара схапілі, яго жорстка катавалі і прысудзілі спаліць.
Увесь двор прыбег глядзець на пакаранне няшчаснага скульптара. Фрэйліны пакінулі каралеву: яны хацелі адчуць асалоду ад відовішча пакарання. Каралева засталася адна.
Асуджанага прыкулі да слупа. Вакол слупа наклалі снапоў саломы і вязак галля. Бліснуў агонь. Кароль Філіп і яго світа з цікаўнасцю назіралі за гаротным.
У гэты час каралеве Марыі захацелася піць. Яна з цяжкасцю ўзнялася на пасцелі і ўбачыла на стале дыню. Але падаць яе не было каму. Хворая сяк-так дацягнулася да стала, узяла дыню і з прагнасцю з’ела яе.
Каралеву кінула ў дрыжыкі. Пакрытая потам, яна павалілася на падлогу.
— Холадна! — стагнала яна. — Холадна мне! Аднясіце мяне ў пасцель! Я сагрэюся ў пасцелі!
I ў гэты час пачула яна крыкі скульптара.
— Адсячыце ногі! — крычаў няшчасны. — Адсячыце ногі. Гарачае полымя ўжо лізала яго падэшвы.
— Ах, — застагнала каралева, — які сабака там вые? Няўжо блізка мая смерць?
У гэтую хвіліну ачнуўся скульптар ад сваіх нечалавечых пакут, расплюшчыў вочы і ўбачыў навокал сябе адны варожыя твары іспанцаў. I ўспомніў ён сваю Фландрыю, краіну сілы і вялікай мужнасці, і выпрастаўся ён, стаў
цвёрдай нагой на палаючае галлё, склаў на грудзях свае рукі крыж-на-крыж і ўскрыкнуў:
— Вось як паміраюць фламандцы перад тварам іспанскіх катаў. He мне адсячыце ногі, але ім, каб не маглі больш гэтыя каты тыраніць нявінных. Няхай жыве Фландрыя! Хай вечна квітнее яна на страх сваім прыгнятальнікам!
I фрэйліны рукапляскалі яму, бачачы яго мужнасць.
I ён памёр,
А каралева Марыя дрыжэла ўсім целам. Зубы яе ляскалі ад смяротнага холаду. Яна рыдала, працягваючы рукі, і крычала:
— Аднясіце мяне ў пасцель! Дайце мне сагрэцца!
Але ніхто не прыходзіў на яе крыкі.
I яна памерла.
Кароль Філіп ажаніўся другі раз — з англійскай каралевай Марыяй Крывавай. Але і з другой жонкай ён не быў шчаслівы.
Англічане не любілі яго. Яны не прызнавалі яго сваім каралём. Яны здзекваліся з яго і распаўсюджвалі пра яго злосныя памфлеты. У гэтых памфлетах гаварылася, што кароль падкуплены Папам Рымскім для таго, каб кастрамі і катаваннямі давесці да спусташэння англійскае каралеўства.
На сценах лонданскіх дамоў невядома хто расклейваў гравюры, якія ганьбілі караля. На іх было намалявана, як кароль грае на клавесіне. У клавесіне, у цесныя скрынкі, замкнуты каты. Хвасты іх высоўваюцца з круглых дзірак. Філіп падпальвае хвасты распаленым жалезам, каты енчаць ад болю і б’юць лапамі па клавішах. Клавесін грае.
Філіп рваўся з Англіі і не раз скардзіўся на англічан свайму бацьку, імператару Карлу. Але Карл бьгў ужо не былы магутны імператар. Яго час адыходзіў. Старасць і хваробы праследавалі і яго. Здрадзіла яму і ваеннае шчасце. Пад Мецем ён быў разбіты ўшчэнт і страціў сорак тысяч чалавек. Генрых Другі, кароль французскі, заўзяты вораг каралеўства англійскага, пагражаў яму новай вайной.
I Карл вырашыў зняць з сябе цяжар каралеўскай улады і адрачыся ад усіх сваіх прастолаў у карысць свайго сына.
Адрачэнне ад нідэрландскага прастола адбылося ў Бруселі. Калі б мы маглі перанесціся ў тыя далёкія часы, каб прысутнічаць на брусельскіх урачыстасцях, мы ўбачылі б там цікавае відовішча.
Вось у маленькай зале, размаляванай зялёнай фарбай, сядзіць чалавек гадоў пяцідзесяці чатырох, лысы, сівы, з бялявай барадой на адвіслым падбародку. У яго шэрых вачах затаілася хітрасць, жорсткасць, прыкідное дабрадушша. Гэты чалавек — яго свяцейшая вялікасць Карл Пяты, імператар Рымскай імперыі. Ён хворы і кашляе.
Побач з ім стаіць другі, малады, агідны і вялікагаловы, быццам малпа. Гэта кароль Філіп.
Яго вялікасць лае Філіпа за тое, што ён быццам занадта мяккі да англійскіх пратэстантаў.
— Трэба выконваць свой абавязак і знішчаць ерэтыкоў без літасці, — гаворыць імператар. — He давай літасці нікому — ні мужчынам, ні жанчынам, ні дзяўчатам, ні дзецям. На жаль, да мяне дайшлі чуткі, што каралева, твая жонка, занадта часта праяўляе да іх сваю каралеўскую ласку.
Кароль адказвае яго вялікасці імператару, што надалей ён будзе рабіць па яго жаданні.
Яго вялікасць капіляе і выпівае некалькі глыткоў віна.
— Зараз ты ўбачыш генеральныя штаты, — кажа ён Філіпу, — усіх гэтых прэлатаў, дваран і гараджан. Сярод іх ты ўбачыш маўклівага Вільгельма Аранскага, гордага Эгмонта, нікім не любімага Горна, смелага, як леў, Брэдэродэ і ўсіх рыцараў Залатога Руна. Ад гэтага часу ты будзеш іх уладаром. Больш за ўсё паважаюць яны свае бразгушкі. Яны ахвотна дадуць адрэзаць сабе нос, абы атрымаць на грудзі такую бразгушку ў адзнаку вышэйшага гонару.
— Сын мой, — кажа далей імператар сумным голасам, — ты ведаеш, — я адракаюся ў тваю карысць. Мне прыйдзецца гаварыць перад натоўпам, хоць я ікаю і кашляю. Я занадта многа еў у сваім жыцці, сын мой. Жорсткае
Ў цябе, мабыць, сэрца, калі ты не ггусціш слязу, слухаючы мае словы.
— Я буду плакаць, бацька мой, — адказвае кароль. Імператар кліча да сябе слугу, якога завуць Дзюбуа.
— Дай мне кавалачак цукру, змочаны ў мадэры: у мяне ікаўка. Няўжо яна перашкодзіць мне гаварыць? Гэты ўчарашні гусь так і сядзіць у мяне ў глотцы. А, можа, выпіць арлеанскага? He, не трэба: яно занадта кіслае. А, можа, з’есці пару анчоўсаў? He, яны вельмі тлустыя. Дзюбуа, дай мне салодкага віна.
Дзюбуа падае імператару віно. Потым ён апранае Карла ў імператарскае адзенне: пакрывае яго плечы залатой мантыяй, апаясвае мячом, дае ў рукі скіпетр і дзяржаву, надзяе на галаву карону.
Імператар са сваім сынам ідуць у палац.
Там сустракае іх высокі стройны чалавек — прынц Аранскі.
— Ну, як я сёння выглядаю, кузэн Вільгельм? — пытае яго імператар.
Той маўчыць.
— Што ж ты маўчыш, кузэн? — поўсмехам, поўсур’ёзна пытае яго вялікасць. He хочаш сказаць праўду старой руіне, ці ж не так? Цараваць мне ці адрачыся? Што ты мне параіш, Маўклівы?
— Ваша свяцейшая вялікасць, — кажа прынц Аранскі, — калі прыходзіць зіма, нават самыя моцныя дубы трацяць сваё лісце.
Імператар са сваёй світай уваходзіць у раскошную залу і садзіцца пад балдахінам на высокім памосце. Тут падрыхтаваны крэслы. Сярэдняе з іх — з імператарскай каронай, яно для імператара; левае — для каралевы, правае — для нашчадка, караля Філіпа. 3 абодвух бакоў, на лаўках, пакрытых дыванамі, сядзяць знатныя паны, апранутыя ў чырвонае адзенне. На шыях у іх вісяць ордэны Залатога Руна. Ззаду тоўпіцца мноства знатных асоб: усё гэта князі і высакародныя сеньёры. Унізе, каля памоста, сядзяць людзі ў простым суконным адзенні. Гэта купцы
і розныя гандлёвыя людзі, за кошт якіх наладжана святкаванне. Пры з’яўленні імператара ўсе ўстаюць са сваіх месц. Імператар усаджваецца і загадвае ўсім сесці.
Потым ён пачынае гаварыць пра сябе, пра сваю працу, пра свае войны. Ён кажа, што цяпер ён стаміўся, састарыўся і вырашыў перадаць карону Іспаніі свайму сыну, а разам з ёй — усе герцагствы, графствы і іншыя свае ўладанні.
Ён плача. I ўсе плачуць разам з ім.
Тады ўстае кароль Філіп і падае на калені перад імператарам.
— Ваша свяцейшая вялікасць, — кажа ён, — ці магу я прыняць гэту карону з вашых рук, калі вы яшчэ самі можаце насіць яе?!
Тут імператар шэпча яму на вуха, каб ён звярнуўся з прамовай да прысутных.
— Я не настолькі добра разумею па-французску, каб размаўляць з гэтымі панамі, — кажа Філіп кіслым тонам. — Паслухайце, што скажа за мяне епіскап Аранскі.
— Няўдала сказана, сын мой, — гаворыць імператар.
Сапраўды, нараканні прабягаюць па зале: занадта высакамерны малады кароль. Пасля Філіпа гаворыць епіскап Аранскі, потым каралева, потым адзін старэнькі доктар. Нарэшце ўсе цырамоніі скончаны. Імператар абвяшчае сваіх падданых вольнымі ад прысягі, падымаецца з трона і садзіць на яго сына. У зале ўсе плачуць. Імператар са світай вяртаецца ў свае пакоі.
Там, у зялёнай зале, застаўшыся з сынам сам на сам. імператар пачынае рагатаць. Ён рагоча, ікаючы, і гаворыць Філіпу:
— Бачыш, як мала трэба, каб расчуліць гэтых людцаў? Які патоп слёз! Яны раўлі нібы цяляты. Ды і ты як быццам расчуліўся, але недастаткова. Сын мой, вучыся ўладарыць народамі. Чым больш грошай мы з іх выціскаем, тым больш яны нас любяць. Дзякуючы мне ў Нідэрландах загінула пяцьдзясят тысяч чалавек. Цяпер я адыходжу ад улады, — яны плачуць. Я выціснуў з іх столькі грошай, колькі не атрымаеш з Індыі або Перу, — а яны засмучаны,
што трацяць мяне. Я ўсмірыў Гент, знішчыў іх вольнасці і прывілеі, — а гэтыя дурні ўсё яшчэ лічаць сябе вольнымі, таму што я дазваляю ім страляць з арбалетаў і насіць у працэсіях свае цэхавыя сцягі. Сын мой, будзь з імі добры на словах, але жорсткі на справе. Кляніся захоўваць іх вольнасці і прывілеі, але, калі ўбачыш, што гэта для цябе нявыгадна, знішчай іх без усякага страху. Ерэтыкоў трэба знішчаць не за тое, што яны здрадзілі каталіцкай веры, а за тое, што яны не хочуць нашай улады і змагаюцца з намі ў Нідэрландах. Тыя, хто паўстаюць супраць папы з яго патройнай каронай, — паўстануць і супраць караля, у якога толькі адна карона. Знішчай іх без літасці і будзь нашчадкам іх маёмасці. Памятай, што, калі ты памрэш, гэтыя дурні скажуць: «О, які добры быў гасудар» — і горка заплачуць.
Нарагатаўшыся, імператар валіцца на ложак і засынае. Кароль Філіп глядзіць на яго моўчкі, высакамерны і горды. Позірк яго халодны. Ён не любіць свайго бацьку.
Раздзел 15
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ ЗРАБІЎСЯ ЖЫВАПІСЦАМ
Ужо тры гады прайшло з таго часу, як Катліну прагналі з Даме. Улетку ў канцы трэцяга года яна вярнулася на радзіму.