Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— Я папраўлюся, калі мяне пакінуць у супакоі.
— Ты, відаць, вырашыўусё сваё каралеўскае жыццё прасядзець не рухаючыся, — казаў раззлаваны імператар. — У цябе павінна быць вогненная кроў, позірк рысі, хітрасць
ліса, сіла Геркулеса. Што ты ўсё хрысцішся? Хіба прыстойна львяняці пераймаць ад старых баб, якія з рання да вечара мармычуць свае малітвы.
— Час ужо да вячэрні, гасудару,— адказваў інфант. Аднойчы, вярнуўшыся з паходу, імператар заўважыў, што Філіп не выйшаў да яго насустрач.
— Дзе мой сын? — спытаў імператар. — Чаму ён не сустракае мяне?
Архіепіскап, выхавальнік інфанта, не ведаў, што адказаць. Пайшлі шукаць прынца. Прайшлі доўгі рад пакояў, але яго нідзе не было. Нарэшце наткнуліся на якуюсьці каморку без падлогі, з адным слухавым акенцам пад самым дахам. Пасярод каморкі быў укапаны слуп, а да слупа была падвешана малпачка, прысланая з Індыі для ўцехі яго вялікасці. Ля яе ног дымілася яшчэ тлеючае галлё, і ў каморцы стаяў агідны пах паленай шэрсці.
Звярок так пакутаваў, задыхаючыся ў агні, што яго скурчанае цельца было непадобна само на сябе. Яно цяпер нагадвала нейкі цёмны зморшчаны карэньчык. Яго рот, быццам застылы ў перадсмяротным крыку, быў пакрыты крывавай пенай; па мордачцы каціліся буйныя слёзы.
— Хто гэта зрабіў? — спытаў імператар. Выхавальнік ад страху не мог сказаць ні слова. Запанавала маўчанне.
Раптам з цёмнага кутка даляцеў да іх нейчы ціхі кашаль. Імператар павярнуўся і ўбачыў інфанта. Філіп быў у чорным адзенні. Ён смактаў лімон.
— Дон Філіп, — сказаў імператар, — падыдзі і павітайся са мною.;
Інфант не зварухнуўшыся глядзеў на бацьку спалоханымі вачыма.
— Гэта ты спаліў звярка? — спытаў імператар. Інфант схіліў галаву.
— Калі ты быў такім лютым, каб гэта зрабіць, — сказаў імператар, — будзь досыць мужным, каб прызнацца ў сваім учынку.
Філіп не адказаў ні слова.
Тады імператар вырваў лімон з рук інфанта і хацеў выцяць сына. Але архіепіскап спыніўяго вялікасць і шапнуў яму на вуха:
— Яго высокасць калі-небудзь уславіць сваё імя спальваннем ерэтыкоў.
Імператар усміхнуўся, і абодва выйшлі, пакінуўшы інфанта з яго малпай.
Раздзел 4
АБ ТЫМ, ЯКІЯ БЕДСТВЫ ПАВАЛІЛІСЯ НА НЯШЧАСНУЮ ФЛАНДРЫЮ
У гэтыя дні слаўны горад Гент адмовіўся плаціць новы падатак, устаноўлены імператарам Карлам. Горад не мог выканаць каралеўскую волю, бо быў ужо спустошаны шматлікімі падаткамі. I Карл вырашыў уласнай рукой пакараць непаслухмяны горад.
3 чатырма тысячамі коннікаў з’явіўся ён пад сценамі Гента. Просты народ і рамеснікі не хацелі здаваць без бою свой родны горад і вырашылі выставіць супраць імператара цэлае войска ў восемдзесят тысяч чалавек. Але купцы перапалохаліся, што ў выпадку перамогі просты народ забярэ горад у свае рукі, і не дапусцілі бітвы.
Імператар Карл авалодаў Гентам.
Усюды была расстаўлена каралеўская варта. Дазоры ўсю ноч абыходзілі горад. Раніцой імператар Карл абвясціў свой прысуд.
Горад быў абвешчан вінаватым у мецяжы, непакорнасці, здрадзе і абразе яго вялікасці. Усе знатныя грамадзяне павінны былі з’явіцца з вяроўкай на шыі перад імператарагл і заплаціць яму за сябе велізарны выкуп. Імператар зруйнаваў Сен-Бавонскае абацтва і пабудаваў на яго месцы крэпасць. У выпадку патрэбы ён мог з гэтай крэпасці бамбардзіраваць горад у любую хвіліну. Але горад быў вельмі добра ўмацаваны. I вось імператар загадаў
знесці ўсе яго ўмацаванні — Чырвоную Вежу, Жабіну Нару, вароты Брампаорт, Стынпаорт, Ваалпаорт, Кетэльпаорт і шмат якія іншыя прыгожыя пабудовы.
Калі пасля гэтага ў горад прыязджалі чужаземцы, яны са здзіўленнем казалі грамадзянам:
— Нас запэўнівалі, што гэты горад надзвычай прыгожы і маляўнічы. На самай справе ён зусім не лепшы за іншыя гарады.
Генцкія грамадзяне адказвалі:
— Імператар Карл зняў з горада яго каштоўны пояс. I яны дрыжэлі ад сораму і гневу, калі вымаўлялі гэтыя словы.
Карл хацеў спустошыць горад так, каб ён болей ніколі не здолеў аправіцца пасля свайго паражэння. На горад быў накладзены вялікі падатак у чатырыста тысяч фларынаў і, апрача таго, яшчэ другі — у сто пяцьдзясят тысяч. У старыя часы Гент некалькі разоў пазычаў імператару вялікія сумы грошай. Цяпер Карл загадаў вярнуць яму пазыковыя граматы і адмовіўся плаціць даўгі.
I, нарэшце, увагу імператара прывабіў Раланд, надзвычай прыгожы звон, які вісеў на саборнай вежы. Кожны раз, калі Генту пагражала якая-небудзь небяспека, званар падымаўся на вежу і пачынаў біць у набат. Генцкія грамадзяне, пачуўшы Раланда, спяшаліся на плошчу, каб абараніць свой родны горад.
Так было і на гэты раз. Калі Карл з’явіўся з сваім войскам пад сценамі горада, званар пачаў біць у набат. За гэта Карл, увайшоўшы ў Гент, загадаў павесіць няшчаснага званара на языку звона. У апошні раз гудзеў горды Раланд. He злітаваўся над ім імператар; ён вырашыў, што занадта голасна гаворыць яго язык. Звон знялі.
Гент памёр у тую самую гадзіну, калі імператар Карл вырваў у яго язык жалезнымі абцугамі, — казалі генцкія грамадзяне.
Хутка яшчэ большая бяда здарылася з Фландрыяй.
Аднойчы Саоткін убачыла, што Клаас ходзіць па кухні пануры і засмучоны.
— Чым ты засмучоны, мужанёк? — запытала яна. — Пра што ты так задумаўся?
— Цяжкія часы надыходзяць, — панура сказаў Клаас. — Зноў па горадзе пачынаюць рыскаць даносчыкі. Хапаюць без разбору і вінаватага, і невінаватага. Бо за кожнага ж абвінавачанага даносчык атрымлівае палову яго маёмасці, калі яна каштуе не больш за сто фларынаў.
— На нас не данясуць. Мы — бедныя, — сказала Саоткін.
— He такія ўжо бедныя, — адказаў Клаас. Знойдуцца зладзюгі, якія з ахвотай нагавораць на нас, каб падзяліць з яго свяцейшай вялікасцю гэты мех вугалю, як быццам не вугалем ён напакаваны, а чыстым золатам. Успомні, што было ў няшчаснай Танекін, удавы краўца Сейса, якую жыўцом закапалі ў зямлю? Лацінская біблія, тры фларыны ды крыху посуду з англійскага волава, які спадабаўся яе суседцы. Іаану Мартэнс кінулі ў ваду, каб даведацца, ведзьма яна ці не. Іаана не ўтапілася, і ў гэтым было адзінае яе злачынства. Вырашылі, што яна ведзьма і спалілі яе на кастры. Пасля яе засталіся тры паламаныя крэслы і сем залатых, схаваных у панчосе. Даносчык хацеў атрымаць палову. О, так можна расказваць да заўтрашняга! Трэба выязджаць адгэтуль, жонка. Немагчыма стала жыць у Фландрыі.
— He трэба мяне палохаць, мужанёк, — адказвала Саоткін. — Імператар — бацька Фландрыі і Брабанта. Ён не дапусціць несправядлівасці.
— Ты сама бачыш, як справядліва ён абышоўся з Гентам. Імператару невыгадна быць справядлівым. Ён пазбавіўся б паловы маёмасці.
Раптам затрубіла труба і загрымелі цымбалы гарадскога герольда. Клаас і Саоткін выйшлі на вуліцу.
Перад гарадской ратушай стаялі конныя герольды, якія трубілі ў трубы і білі ў цымбалы. Тут жа сядзелі на конях профас з судзейскім жазлом і гарадскі пракурор. Пракурор трымаўу руках імператарскі ўказ і рыхтаваўся прачытаць яго натоўпу.
I вось пачуў Клаас, што з гэтага часу ўсім наогул і кожнаму паасобку забараняецца друкаваць, чытаць і хаваць
у сябе ўсе творы і кнігі Марціна Лютэра, Іаана Уікліфа, Яна Гуса, Ульрыха Цвінглі, Філіпа Меланхтона і шмат якія іншыя, бо яны напоўнены лютэравай ерассю і асуджаны ўсёй каталіцкай царквою.
Забараняецца таксама маляваць Госпада Бога, Дзеву Марыю і святых угоднікаў у непадабаючым выглядзе. Роўным чынам забараняецца сціраць і разбіваць святыя абразы, бо яны зроблены для ўслаўлення Госпада Бога і яго святых. Забаронена таксама разважаць пра свяшчэннае пісанне — усім, апрача вучоных багасловаў, зацверджаных святой каталіцкай царквою.
Западозраныя ў невыкананні гэтага закона пазбаўляюцца права займацца сумленным рамяством. Закаранелыя ерэтыкі будуць спальвацца на кастры. Іншым, калі яны дваране, будуць адсякацца галовы мячом; калі яны сяляне — будуць павешаны; калі яны жанчыны — закапаны ў зямлю жывымі. Галовы пакараных будуць выстаўлены на слупе. Маёмасць пакараных ідзе ва ўласнасць імператара. Калі яна не перавышае сто фландрскіх чырвонцаў — палова яе пераходзіць даносчыку.
Клаас выслухаў гэты ўказ ад слова да слова і засмучаны пайшоў з плошчы разам з Саоткін.
Раздзел5
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ БЫЎ АБВІНАВАЧАНЫ Ў ЕРАСІI НАКІРАВАНЫ Ў РЫМ ПРАСІЦЬ У ПАПЫ ДАРАВАЦЬ ЯМУ
А Уленшпігель між тым па-ранейшаму лодарнічаў. У канцы Саборнай вуліцы, каля сажалкі, стаялі адна супроць адной дзве высокія вярбы. У нядзелю Уленшпігель нацягнуў між іх канат і пачаў танцаваць на ім перад натоўпам народу. Натоўп ад няма чаго рабіць глядзеў на танцора і смяяўся з яго жартаў. Прайшоўшы па Ka-
наце некалькі разоў, Уленшпігель злез на зямлю і пачаў абыходзіць гледачоў з талеркай у руках. Хутка талерка напоўнілася манетамі. Прыйшоўшы дамоў, Уленшпігель аддаў іх матцы, а сабе пакінуў толькі адзінаццаць ліяраў.
У наступную нядзелю Уленшпігель надумаў паўтарыць свой танец. Але ў яго знайшліся зайздроснікі — хлапчукі, якія самі былі не супраць, каб зарабіць некалькі патараў. Яны залезлі на дрэва і надрэзалі канат. Як толькі Уленшпігель падскочыў два-тры разы, канат трэснуў, і Уленшпігель зваліўся ў ваду.
На беразе падняўся рогат.
— Як ваша здароўе, пан Уленшпігель? — крычалі, здзекуючыся, хлапчукі. — Кажуць, у гэтай сажалцы многа карпаў. Ці не хочаце вы іх навучыць танцаваць на канаце?
Але Уленшпігель ужо вылазіў на бераг, і хлапчукі кінуліся хто куды.
— Чаго вы перапалохаліся! — закрычаўУленшпігель. — Я нічога вам не зраблю. Прыходзьце сюды ў наступную нядзелю. Я пакажу вам новыя фокусы, а выручку мы падзелім пароўну.
У наступную нядзелю хлапчукі не толькі не надрэзалі канат, але, наадварот, самі сачылі за тым, каб хто-небудзь не сапсаваў яго.
— Хай кожны дасць мне па чаравіку, — сказаў Уленшпігель хлапчукам. — Mary пабіцца аб заклад, што ўсе вашы чаравікі заскачуць у мяне на канаце.
— Што ты ставіш? — спыталі хлапчукі.
— Сорак кубкаў піва, — сказаў Уленшпігель. — А калі я выйграю, — вы заплоціце мне тры патары.
— Добра, — сказалі хлапчукі і далі Уленшпігелю кожны па чаравіку.
Уленшпігель завязаў усе чаравікі ў фартух, залез з імі на канат і пачаў вытанцоўваць перад народам.
— Ты абяцаў, што чаравікі будуць танцаваць, — закрычалі знізу, — чаму ж ты цягаеш іх у фартуху? Пастаў іх на канат, або плаці пройгрыш.