• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — Калі загіне Пана і падзе Вавілон яго, тады і мы аддадзімся зямным радасцям.
    Клаас і Саоткін перахрысціліся. Коннік сеў на каня і тузануў павады.
    — Перадайце, прынамсі, Іосу мой брацкі пацалунак і ахоўвайце яго ў баі, — крыкнуў Клаас.
    — Так, — адказваў коннік, — я зраблю гэта. I ён паехаў.
    Неўзабаве ўвесь горад загаварыў аб нечаканым шчасці, якое звалілася на галаву Клааса. Свяшчэннік за пэўніваў, што гэтыя грошы атрыманы ад ерэтыка і таму не прынясуць Клаасу ніякай радасці. Да таго ж ён не ахвяраваў у царкву ні ліяра.
    Клаас і Саоткін зажылі шчаслівым жыццём. Цяпер ужо ім не прыходзілася класціся спаць нашча. Але паранейшаму сумавала Саоткін і ўсё глядзела на дарогу: ці не вяртаецца дадому яе бяспутны Уленшпігель?
    Раздзел 12
    АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ БЫЎ У ПАПЫ РЫМСКАГА
    Доўга ішоў Уленшпігель. Усё цела яго ныла ад стомы, і нават кроўвыступілаўяго на нагах. На шчасцеўМайнцкім епіскапстве ён дагнаў фурманку з багамольцамі, і тыя, пашкадаваўшы бедалагу, давезлі яго да Рыма.
    У горадзе на парозе нейкага шынка ён убачыў маладую шынкарку.
    — Гаспадыня, ці не дасі прытулку багамольцу? — спытаў у яе Уленшпігель.
    — Мы пускаем усіх, хто плоціць, — адказвала гаспадыня.
    — У маім кашальку сто дукатаў, — сказаў Уленшпігель, нягледзячы на тое, што ў яго быў усяго толькі адзін дукат, — і першы з іх я патрачу на бутэльку старога рымскага віна.
    — Віноўнас недарагое, — адказвала гаспадыня, — зайдзі, нап’ешся і на адзін сольда.
    Уленшпігель загадаў падаць сабе бутэльку.
    — Скажы, малады багамолец, нашто ты прыехаў у Рым? — спытала гаспадыня.
    — Пагутарыць з Папам, — адказваўУленшпігель.
    — Што ты, — ускрыкнула яна. — Пагаварыць з Папам! Я жыву ўсё жыццё ў гэтым горадзе і то ні разу не магла пагутарыць з ім.
    — А я пагутару, — сказаў Уленшпігель.
    — Хіба ты не ведаеш, як цяжка да яго дайсці? У яго няма звычаю прымаць у сябе першага сустрэчнага.
    — Ведаю я яго звычаі, — сказаў Уленшпігель. — Юлій Трэці жыве весела. He вельмі ён сароміцца пры сваім рэлігійным званні.
    — Пі, — сказала яна, — і не гавары так голасна.
    — Кажуць, калі аднойчы яму не пакінулі на вячэру халоднага паўліна, ён лаяўся самымі брыдкімі словамі, як просты салдат. I пры гэтым казаў, што можа сварыцца з-за паўліна колькі яму зажадаецца, бо сам Гасподзь Бог, яго гаспадар, у свой час раззлаваўся на Адама за з’едзены яблык. Бачыш, гаспадынька, я вельмі добра ведаю, хто такі ваш Папа.
    — Ах, толькі не балбачы пра гэта з іншымі. Аўбачыць — ты яго ўсё-такі не ўбачыш.
    — Убачу і пагутару з ім.
    — Іду з табой у заклад на сто фларынаў.
    — Я ўжо выйграў.
    На наступны дзень Уленшпігель пайшоў у горад, каб даведацца, у якой царкве будзе служыць Папа. Папа служыў у гэты дзень у царкве святога Іаана Латэранскага. Уленшпігель адправіўся туды, прабраўся наперад і стаў так, каб усе яго бачылі, перад самым алтаром. Як толькі Папа падымаў чашу або святыя дары, Уленшпігель паварочваўся да яго спіной.
    Побач з Папам стаяў тлусты кардынал. На плячы ў яго сядзела маленькая малпачка — яго любіміца. Кардынал забаўляўся з ёю і ў той жа час прычашчаў народ святымі дарамі. Раптам ён заўважьгў Уленшпігеля і паказаў на яго Папе. Пасля абедні да Уленшпігеля падышлі чатыры папскія салдаты і адвялі яго ў папскую прыёмную.
    — Якой ты веры? — спытаўяго Папа.
    — Ваша свяцейшаства, — сказаў Уленшпігель, — я той самай веры, што і мая гаспадыня.
    Папа загадаў прывесці гаспадыню.
    — Якой ты веры? — спытаў ён яе.
    — Той самай, што і ваша свяцейшаства, — адказала яна.
    — I я таксама, — сказаў Уленшпігель.
    — Чаму ж ты адварочваўся ад святых дароў? — спытаў Папа.
    — Я няварты, каб на іх глядзець.
    — Ты багамолец? — спытаў Папа.
    — Я прыйшоў з Фландрыі маліць ваша свяцейшаства, каб вы адпусцілі мае грахі.
    Папа блаславіў Уленшпігеля і адпусціў дадому. Уленшпігель пайшоў разам з гаспадыняй, і яна заплаціла яму сто фларынаў. 3 туга напакаваным кашальком ён пакінуў Рым, каб вярнуцца ў Фландрыю.
    Але за пергаментную грамату аб адпушчэнні грахоў яму прыйшлося заплаціць сем фларынаў, бо Папа нятанна цаніў свае блаславенні.
    Раздзел 13
    АБ ТЫМ, ЯК КЛААС КУПІЎ САБЕ ІНДУЛЬГЕНЦЫЮ
    У гэты час у Даме прыбылі два манахі прадаваць індульгенцыі. Зверху іх манаскага адзення былі надзеты прыгожыя палярыны, абшытыя карункамі.
    У добрае надвор’е манахі сядзелі каля царквы, а калі ішоў дождж — у прытворы. Там вісеў доўгі спіс цэн на індульгенцыі. Былі індульгенцыі цаной у шэсць ліяраў, былі ў патар, былі ў палову парыжскага ліўра. Грахі адпускаліся, гледзячы па цане, на сто, дзвесце, трыста, чатырыста гадоў, а таксама давалася і поўнае шчасце на тым свеце — за немалую плату, вядома.
    Пакупнікам, якія заплоцяць цалкам, выдаваліся індульгенцыі — кавалачкі пергаменту з адпушчэннем грахоў на пэўную колькасць гадоў.
    Адзін з манахаў часта прапаведваў народу. У яго быў тлусты твар, трайны падбародак і важкі жывот. Аднак гэта яго ніколечкі не турбавала.
    — Няшчасны! — гаварьгў ён, утаропіўшыся на якога-небудзь гараджаніна. — Няшчасны! Вось ты памёр і гарыш у пякельным агні. Зірні на самога сябе. Якое страшнае no-
    лымя пячэ тваё цела! Ты — каўбаса на агні Люцыфера, ты баранова ножка ў зубах Гільгірота, вялікага д’ябла. А якая да цябе прыправа? Серка ды смала. I ўсе мы, няшчасныя грэшнікі, будзем гарэць на пякельным агні. Вось дзе яны, сапраўдныя слёзы! Вось дзе ён, скрыгат зубоў! Госпадзі, памілуй! Госпадзі, памілуй! У самым пекле ты, грэшнік няшчасны, і няма канца тваім пакутам. А варта толькі адзін дэн’е заплаціць за цябе — і ўжо лягчэй зрабілася тваёй правай руцэ; яшчэ поўдэн’е — глядзіш, і абедзве рукі вызваліліся з полымя. А астатняе цела? Усяго толькі адзін фларын, і вось жыватворная раса льецца на цябе з неба. Скончыліся твае пакуты. О, сладэчная прахалода! О, райскае шчасце!
    Гаворачы гэта, манах падштурхнуў свайго сябра, які трымаў у руках срэбранае блюда з грашыма. Той апусціў вочы і страсянуў блюда, заклікаючы слухачоў не шкадаваць грошай на благачасцівыя ахвяраванні.
    — Успомні, — казаў далей манах, — хіба няма ў гэтым пякельным агні твайго сына, дачкі, любімага дзіцяці? Яны крычаць, яны плачуць, яны заклікаюць цябе на дапамогу. Няўжо ты не адгукнешся на іх стогны? He, не можа гэтага быць! Тваё сэрца пачынае мякчэць — і гэта абыдзецца табе ўсяго толькі ў адзін фларын. I як толькі ён са звонам упадзе на наша блюда, — пры гэтым сябра манаха зноў страсянуў сваё блюда, — адна няшчасная душа вырвецца з вогненнага бяздоння. I вось, вольная, шчаслівая, яна ўдыхаеўсябе свежае, халаднаватае паветра. Куды падзел іся яе пакуты! Перад ёй рассцілаюцца свежыя воды мора. Яна апускаецца ў іх, плавае то на спінцы, то на жывоціку, куляецца, нырае. Анёлы клічуць яе на неба, але яна ніяк не можа развітацца з морам. Яна б хацела зрабіцца рыбай. Яна не ведае, што там, наверсе, для яе нарыхтаваны цудоўныя халаднаватыя азёры, па якіх, нібы льдзіны, плаваюць велізарныя крыгі з цукровага ледзянца. Яна не ведае гэтага, для яе і звычайнае мора — велізарнае шчасце. Вось падплывае акула, але душа не баіцца яе. Яна ўлазіць ёй на спіну і апускаецца разам з ёю ў марскую бездань. Там сустракаюць яе марскія анёлкі. Яны сядзяць на пяску і
    ядуць свежых вустрыц з перламутравых талерак. Але анёлы ўсё клічуць яе на неба. I вось, узроджаная і радасная, яна падымаецца да іх, нібы жаўранак, і трапляе ў рай, дзе сам Гасподзь Бог засядае ў славе сваёй. У раі яна сустракае ўсіх сваіх зямных сяброў і знаёмых, якія ў свой час купілі нашы індульгенцыі і атрымалі адпушчэнне грахоў, і разам з імі аддаецца вечнаму шчасцю.
    — Купляйце індульгенцыі, браты! Прадаём за крузаты, за чырвонцы, за англійскія саверэны. Прымаем і дробную манету. Купляйце! Купляйце! Гэта святы гандаль. У нас досыць нарыхтавана — для багатага і для беднага. На жаль, напавер мы не даём, бо купляць і не плаціць наяўнымі, — гэта вялікі грэх перад Госпадам Богам.
    Манах усё трос сваім блюдам. I манеты, залатыя, срэбраныя, буйныя, дробныя, сыпаліся з усіх бакоў.
    Разбагацелы Клаас заплаціў фларын і атрымаў адпушчэннеграхоўтэрмінамнадзесяцьтысяч год. Пералічыўшы грошы, манахі выдалі яму вялікі кавалак пергаменту — індульгенцыю.
    Клаас накіраваўся дадому. Па дарозе ён сустрэў Ламе Гудзака. Ламе стаяў перад шынком і глытаў слінкі, прынюхваючыся да паху смажанага мяса.
    — Ці ты гэта, сын мой? — сказаў Клаас. — Я чуў, што ты цяпер жанаты і жывеш у Льежы.
    — Ох! — адказаў Ламе. — Жыць там стала неспакойна. У Льежы жыве занадта многа ерэтыкоў, і святым айцам увесь час прыходзіцца спальваць іх. Я прыехаў да вас разам са сваёй жонушкай.
    Каб адсвяткаваць сустрэчу, яны зайшлі ў шынок.
    У шынку іх сустрэлі сябры Ян ван-Раозебеке і Матэйс ван-Асхе. Неўзабаве прыйшоў і Грыпстувер, скупы старшыня рыбнікаў. Ён, як і заўсёды, сядзеў паблізу ад Клааса, за суседнім сталом, але піва выпіваў не больш за палову кубка. Закусваў ён адным салёным селядцом і турбаваўся аб сваім багацці больш, чым аб выратаванні душы.
    Што датычыць Клааса, дык ён піў кубак за кубкам і весела балбатаў з сябрамі.
    — Дастанецца табе за п’янства на тым свеце, — сказаў яму Ян Раозебеке, калі Клаас заказаў сабе яшчэ адзін кубак.
    — За лішні кубак, — сказаў Клаас, — п’яніцу пякуць у пекле не болей за палову дня, а ў мяне ў кішэні індульгенцыя на дзесяць тысяч год. Хто хоча выратавацца год на сто? Я магу адрэзаць кавалачак, і тады пі колькі душы зажадаецца.
    — Па колькі прадаеш? — смеючыся закрычалі сябры.
    — Сто гадоў — за кубак піва, — адказваў Клаас, — а за кавалак шынкі не пашкадую і паўтараста.
    — Вось табе кубак піва, — сказаў адзін, — адрэж мне на сто.
    — Вось табе кавалак шынкі, — сказаў другі, — адрэж на паўтараста.
    Іншыя таксама паднеслі Клаасу хто піва, хто закускі, і кожнаму з іх Клаас адрэзаў ад сваёй індульгенцыі па вузенькай палосцы пергаменту.
    Зноў закіпела весялосць. Ламе так пад’еў, што стаў у два разы таўсцейшы. А Клаас пахаджваў па шынку і распрадаваў сваю індульгенцыю.
    — А на дзесяць дзён ты можаш прадаць? — спытаў Грыпстузер, павярнуўшы да яго свой кіслы твар.
    — He, — адказваў Клаас, — занадта цяжка адрэзаць такую дробязь.
    Усе засмяяліся. Рыбнік злосна паглядзеў на Клааса, але не сказаў ні слова.
    Нарэшце Клаас падаўся дадому. Ламе цягнуўся за ім, і ногі ў яго былі нібы драўляныя.