Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— Яны танцуюць у мяне ў фартуху, — адказваў Уленшпігель. — Я не абяцаў вам, што яны самі будуць скакаць па канаце. Ну, чаго ўтаропілі на мяне свае вочы? Плаціце мне тры патары.
— Аддавай чаравікі, падманшчык! — закрычалі хлапчукі.
— Атрымлівайце! — крыкнуўУленшпігель і пачаўкідаць чаравікі ў натоўп. Хлапчукі кінуліся за сваім абуткам. Пачалася бойка, і ніхто не мог знайсці ўласных чаравікаў.
ТакУленшпігель адплаціў хлапчукам за іхучынак.
Хлапчукі моцна раззлаваліся на Уленшпігеля. Асабліва раззлаваўся адзін з іх, якому больш за ўсіх папала ў агульнай калатніне. Ён пагражаў адпомсціць Уленшпігелю. I ён сапраўды адпомсціўяму ў свой час.
У дзень памінання памерлых Уленшпігель разам з сваімі прыяцелямі выйшаў з сабора Богамацеры. 3 імі быў і той хлапчук, які ў час бойкі ля сажалкі пакляўся адпомсціць Уленшпігелю.
Прыяцелі накіраваліся ў шынок «Чырвоны шчыт», дзе Ламе Гудзак абяцаў выставіць добры пачастунак Ад сваёй маткі ён атрымаў з прычыны свята тры патары і вырашыў патраціць іх на добрае картрэйскае піва. Выпіўка развесяліла ўсіх.
— Слаўны дзянёк! — сказаў Матысон, падмайстар. — Радуюцца і жывыя і мёртвыя.
— Жывыя, вядома, радуюцца: яны сядзяць за кубкамі. A мёртвым што за весялосць? — сказаў Уленшпігель.
— Па іх паніхіды служаць.
— Ёсць чаму радавацца! — засмяяўся Уленшпігель. — Вось папы ды манахі — тыя, сапраўды, задаволены: сёння перападзе ім нямала ўсякага дабра. А мёртвыя тут ні пры чым.
Навокал засмяяліся.
— Чаго смеяцеся? — сказаў Уленшпігель. — Няўжо вы думаеце, ёлупы, што мерцвякі прыскокваюць на тым свеце, слухаючыя папоўскае выццё?
— Цішэй, — сказаў Матысон, азіраючыся. — Загубіць цябе твой доўгі язык.
Хлапчук, вораг Уленшпігеля, уважліва прыслухоўваўся да кожнага слова, але нічога не сказаў за ўвесь вечар.
Наступным днём Уленшпігеля схапілі і кінулі ў турму. Месяц і тры дні сядзеў ён за кратамі, галодны і адзінокі. Вартаўнік з’ядаў тры чвэрці яго абеду.
А ў гэты час суддзі збіралі звесткі, што за чалавек Уленшпігель, і якія чуткі пра яго ходзяць у народзе. Аказалася, што ён усяго толькі вясёлы свавольнік, што, праўда, ён не супраць таго, каб пасмяяцца з людзей, але затое ніхто ніколі не чуў, каб ён ганьбіў Госпада Бога і яго свяціцеляў. Таму і прысуд быў мяккі. Яму не наклалі на лоб кляйма напаленым жалезам, яго не пакаралі бізунамі.
Уленшпігеля прысудзілі ўсяго толькі да царкоўнага пакаяння. У час царкоўнага шэсця ён павінен быў ісці следам за папом, — босы, у адной кашулі, з запаленай свечкай у руках.
Гэта было на свята Ушэсця. Калі працэсія вярталася ў сабор, Уленшпігеля прымусілі спыніцца на прыступках і сказацы
— Слава Госпаду Богу, слава панам свяшчэннікам! Малітвы іх сапраўды выратоўваюць бедных грэшнікаў, якія пакутуюць у агні пякельным. Бо кожнае «Ave»1 ёсць вядро вады, якое выліваецца на іх спіны, а кожны «Pater»2 цэлы цэбар.
Уленшпігель хоць і строіў цішком грымасы, але павінен быў вымавіць гэтыя словы голасна і выразна. Народ, пасмейваючыся, слухаў яго пакаянную прамову.
— На Сёмуху гэтую цырымонію паўтаралі яшчэ раз. Пасля гэтага Уленшпігеля выгналі з Фландрыі тэрмінам на тры гады. Юны грэшнік павінен быў накіравацца ў Рым і прынесці адтуль дараванне Папы.
1 Ave Maria — лацінская малітва Багародзіцы.
2 Pater noster — Ойча наш.
За гэты прысуд Клаас заплаціў суддзям тры фларыны ды адзін фларын даў Уленшпігелю на дарогу. Апрача таго, ён купіў яму паломніцкае адзенне — плашч з капюшонам і шыракаполы капялюш.
У дзень разлукі, абдымаючы сваіх бацькоў, якія плакалі, Уленшпігель быў засмучоны да глыбіні сэрца. Клаас і Саоткін праводзілі яго далёка за горад, і разам з імі ішла яшчэ групка суседзей, якія ведалі Уленшпігеля з дзіцячых гадоў.
Быў у горадзе яшчэ адзін чалавек, які гараваў па Уленшпігелі не менш за Клааса і Саоткін. Гэта была прыгожая Неле, дачка суседкі Катліны. Неле вырасла разам з Уленшпігелем. Домікі іх стаялі побач, і дзеці кожны дзень гулялі адно з адным. Разам капаліся яны ў пяску, разам бегалі на канал збіраць чарапашынкі і лавіць рэшатам дробную рыбку.
Уленшпігель быў для Неле даражэй за брата, і горка ёй было разлучацца з ім. Здалёк ішла яна за праважаючымі — адна са сваім горам. Калі Уленшпігель развітаўся з бацькамі, яна пабегла за ім, дагнала яго і кінулася да яго на шыю, заліваючыся слязамі.
Доўга ішлі яны разам. Уленшпігель быў задуменны і толькі шаптаў іншы раз:
— Дорага яны заплацяць мне за гэта.
— Хто і за што табе заплаціць? — спытала Неле.
— Усе канонікі, папы і абаты, якія ашукваюць нас. Калі б я займаўся справай, гэта паломніцтва на тры гады адарвала б мяне ад работы. Цяпер за гэта паплоціцца бедны Клаас. Цяжка яму будзе пракарміцца з Саоткін. Але прыйдзе час, і я адпомшчу гэтым святошам.
— Ох, Тыль, будзь асцярожней, — сказала Неле, — яны спаляць цябе на кастры.
— He бойся, не спаляць, — адказаў Уленшпігель. — Я, нібы саламандра, і ў агні не гару.
Такяны і разлучыліся: яна — заплаканая і засмучоная, a ён — злосны і пануры.
Раздзел 6
АБ ТЫМ, ШТО БАЧЫЎ УЛЕНШПІГЕЛЬ ПАДАРОЗЕЎРЫМ
У гэты час інквізітары і багасловы з’явіліся да імператара Карла і абвясцілі наступнае:
— Царква гіне, магутнасць яе падае. Імператар павінен падтрымаць яе. Недарма свяшчэннікі, абаты і манахі штогадзінна малілі Бога аб шчасці яго свяцейшай вялікасці. Гэтыя малітвы дапамаглі імператару атрымаць столькі слаўных перамог.
Адзін іспанскі архіепіскап патрабаваў, каб імператар адсек шэсць тысяч галоў або спаліў на кастры столькі ж ерэтыкоў, каб знішчыць у Нідэрландах лютэранскую веру. Яго свяцейшая вялікасць прыхільна выслухаў архіепіскапа і знайшоў. што гэтага яшчэ занадта мала.
I вось пачаліся жорсткія ганенні на рэфарматаў.
I ўсюды, дзе праходзіў бедны Уленшпігель, ён сустракаў сляды жорсткай расправы. Галовы пакараных тырчэлі на слупах, целы забітых мужчын віселі на колах, закапаныя жывымі жанчыны задыхаліся ў сваіх магілах. А папы атрымлівалі па дванаццаць патараў з кожнага, хто паспеў у пару пакаяцца.
У Лувене Уленшпігель бачыў, як каты спалілі адразу трыццаць лютэран. Каб запаліць касцёр, у яго падклалі гарматнага пораху. У Лімбургу цэлая сям’я — мужчыны і жанчыны — спяваючы псалмы, узышла на касцёр. Але толькі адзін стары крычаў, калі полымя пачало лізаць яго ногі.
Гэта быў трыумф каталіцкай царквы...
Аднойчы на вялікай дарозе Уленшпігель сустрэў цэлы натоўп пілігрымаў. Уленшпігель пайшоў з імі і даведаўся, што ўсе яны ідуць на багамолле ў Альземберг.
Бедныя босыя старыя жанчыны ішлі па дарозе задам наперад. Нейкія знатныя дамы нанялі іх замольваць свае грахі і прымусілі ісці задам да самага Альземберга. Багамольцы, якія былі багацейшыя, не надта абцяжарвалі сябе
цяжкім падарожжам. Часта яны прысаджваліся на палянкі па краях дарогі і весела піравалі пад гукі скрыпак і жалеек. Піва пенілася ў кубках. Пах смажанага мяса ўздымаўся да неба.
Сярод старых Уленшпігель заўважыў лысага чалавека з вылупленымі вачыма. Твар у яго быў люты. Чалавечак скакаў задам наперад і паўтараў «Ойча наш», не перастаючы ні на мінуту.
Уленшпігель дагнаў яго і пачаў скакаць побач. Дудкі, скрыпкі,жалейкіілемантаваннібагамольцаўсуправаджалі гэтыя скокі.
— Галава садовая, — сказаўУленшпігель, — што ты скачаш? Хочаш у яму зваліцца?
Той нічога не адказаў і ўсё паўтараў сваю малітву.
— Быць можа, ты лічыш лісты на дрэвах? Чалавечак махнуў на яго рукою, каб ён замаўчаў.
— Быцьможа,тызвар’яцеў, што бегаешпа-рачынаму? — казаў далей Уленшпігель, скачучы перад лысым. — Ці праўда, ваша аблезлая міласць?
Чалавечак не адказваў. Уленшпігель усё скакаў і так стукаў сваімі чаравікамі, што ўся дарога гула, быццам драўляная скрынка.
— Аглух ты, ці што? Зараз мы гэта ўбачым. Глухія не чуюць ні хвалы, ні лаянкі. Няўжо і ты нічога не пачуеш? Стары ты дурань, лялька ты з рыззя, дубіна стаяросавая! Ну дзе яшчэ ўбачыш такую жоўтую морду, апрача як у цябе? Дзе сустрэнеш такую шалудзівую мазгаўню? Хіба толькі на шыбеніцы. Прызнайся, ты ўжо вісеў на ёй калі-небудзь?
He адказваючы, чалавечак злосна скакаў і мармытаў сваю малітву.
— Паслухай, вось што я табе скажу, — казаў далей Уленшпігель. — Калі ты не абжора, то ты п’яніца. А калі не п’яніца, то абжора. А калі на тысячу мільёнаў жонак трапляецца адна задзірыстая, то гэта, мусіць, твая. Яна лупцуе цябе кожную нядзелю.
Пры гэтых словах Уленшпігель паваліўся на зямлю дагары нагамі, — чалавечак так выцяў яго кулаком у нос,
што ў яго іскры з вачэй пасыпаліся. Потым ён кінуўся на Уленшпігеля і пачаў лупцаваць яго абедзьвюма рукамі.
— Будзеш ведаць, як дурыць галаву прыстойным багамольцам! — сказаў чалавечак, пераводзячы дыханне. Я іду ў Альземберг прасіць Божую Матку, каб яна вярнула мне жонку, якая ўцякла ад мяне на тым тыдні. Каб атрымаць такую вялікую ласку, трэба, пачынаючы ад самага дому і аж да першай прыступкі царкоўнай лесвіцы, прайсці задам наперад і не гаварыць ні з кім ні слова. Цяпер мне прыйдзецца ўсё пачынаць спачатку.
— Я навучу цябе, нягоднік, як біцца на вялікай дарозе, — сказаў Уленшпігель і так адлупцаваў забіяку сваім кіем, што той пачаў маліць аб літасці.
А багамольцы ўсё лемантавалі, скрыпкі і жалейкі раўлі з усіх бакоў, і пах смажанага мяса, нібы чароўны фіміам, узнімаўся да блакітнага неба.
Раздзел 7
АБ ТЫМ, ЯК ЗВАР’ЯЦЕЛА КАТЛІНА
Катліна, хросная маці Уленшпігеля, лекавымі травамі вылечыла ў свайго суседа Спільмана быка, свінню і трох бараноў. Неўзабаве пасля гэтага захварэла карова ў Яна Белона. Паклікалі Катліну. Катліна не магла дапамагчы, як ні старалася, карова здохла. Ян Белон абвінаваціў Катліну ў чараўніцтве.
— Праклятая баба зачаравала маю карову, — расказваў ён суседзям. — Я сам бачыў, як яна гладзіла яе, калі давала ёй сваё зелле. Пры гэтым яна размаўляла з скацінай, быццам з чалавекам. Хіба добрая хрысціянка будзе гутарыць з жывёлінай?
Катліну схапілі і вырашылі катаваць. Катаванне павінна было цягнуцца да той пары, пакуль Катліна не прызнаецца ва ўсіх сваіх злачынствах.
Кат прывязаў Катліну вяроўкамі да лавы і пачаўуліваць ёй у рот гарачую ваду.
Калі пасля катавання Катліну адвязалі, яна не магла вымавіць ні слова і толькі біла сябе ў грудзі: гарачая вада апякла ёй усё ў сярэдзіне.
— Прызнайся, ведзьма, што ты зачаравала карову, — сказаў суддзя.