Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— Добра, — сказаў імператар.
— Ваша вялікасць, — сказаў Уленшпігель, — дазвольце мне перад смерцю пстрыкнуць вас па носе пры ўсёй шаноўнай публіцы.
Народ разрагатаўся.
— Гэтага я не магу дазволіць, — усміхаючыся сказаў імператар. — Ты памілаваны, Уленшпігель.
Але бургамістрам ён загадаў цэлых паўгода насіць на патыліцы акуляры.
— Калі аўдэнаардцы не ўмеюць глядзець перадам, то хай яны глядзяць задам, — сказаў імператар.
Вось чаму да гэтай пары на гербе горада Аўдэнаардэ намаляваны круглыя акуляры.
Раздзел 10
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ БЫЎ СЛУГОЙ У ЛАМЕ ГУДЗАКА
У Льежы, на рыбным рынку, Уленшпігель сустрэў маладога таўстуна з двума кошыкамі ў руках. Правы кошык быў даверху напоўнены дзічынай, а левы ён напаўняў фарэлю, вуграмі, шчупакамі і камбалой.
Угледзеўшыся, Уленшпігель пазнаў свайго земляка Ламе Гудзака.
— Што ты тут робіш, Ламе? — спытаў ён.
— Нідзе няма такога добрага рынку, як у гэтым слаўным горадзе, — сказаў Ламе. — Вось я і жыву тут. А ты?
— Шукаю, дзе б зарабіць кавалак хлеба, — сказаў Уленшпігель.
— Нельга пазайздросціць такой ежы, — сказаў Ламе. — Лепшбытабепаглынацьжаўранкаўдызаядацьіхдраздамі.
— Ты зрабіўся багатым? — спытаўяго Уленшпігель.
— Mae бацькі памерлі, — адказаў Ламе, — і я атрымаў спадчыну. Цяпер я жыву адзін са сваёй служанкай. Яна хоць і аднавокая і старая, але затое — вялікі знаўца па кулінарнай частцы.
— Давай я аднясу твае кошыкі.
— Вазьмі.
I яны пабрылі па рынку.
— Ведаеш, чаму ты дурань? — спытаў Ламе.
— He ведаю, — сказаў Уленшпігель.
— Таму што носіш ежу не ў страўніку, а ў руках.
— Гэта правільна, Ламе. Але з таго часу, як я не маю хлеба, на мяне і дразды не глядзяць.
— Ты дасыта паясі іх, Уленшпігель, калі мая служанка дазволіць табе служыць у маім доме.
Па дарозе ім сустрэлася прыгожанькая маладая дзяўчына ў шаўковай сукенцы. Дзяўчына паглядзела на Ламе сваімі хітраватымі вочкамі і прайшла міма. За ёй ішоў яе стары бацька і нёс два кошыкі, адзін з дзічынай, другі з рыбай.
Ламе паказаў Уленшпігелю на дзяўчыну.
— Вось хто будзе маёй жонкай, — сказаў ён.
— Я яе ведаю, — сказаўУленшпігель. — Яна родам з Цотэгема, і ўсе гавораць — вялікая беларучка. Маці замест яе мяце вуліцу, а стары бацька прасуе яе сарочкі.
— Яна паглядзела на мяне. Ты заўважыў? — радасна гаварыў Ламе, не слухаючы Уленшпігеля.
Яны падышлі кдомуЛаме і пастукаліўдзверы. Адчыніла старая, сляпая на левае вока служанка.
— Санжына, — сказаў ёй Ламе, — ці не хочаш узяць гэтага малайца сабе ў памочнікі?
— Можна паспрабаваць, — сказала яна.
— Паспрабуй, хай спазнае ўсё хараство тваёй кухні.
Санжына падала на стол тры чорныя каўбасіны, кубак піва і вялікі круглы хлябок.
Уленшпігель і Ламе ўзяліся за ежу.
— Ці ведаеш ты, — сказаў Ламе, — дзе знаходзіцца наша душа?
— He, Ламе.
— У нашым страўніку. Яна без утомы спусташае яго, каб зноў можна было яго напоўніць. Што лепш за ўсё ў жыцці? Добрая закуска ды салодкае мааскае вінцо. Хіба ж гэта не праўда?
— Так, — сказаўУленшпігель, — тлустая каўбаса — лепшы друг для адзінокай душы.
— Ён яшчэ не пад’еў, — сказаў Ламе. — Дай яму яшчэ чаго-небудзь, Санжына.
Служанка на гэты раз падала тры белыя каўбасіны.
— Калі я памру, — задуменна сказаў Ламе, — мой страўнік памрэ разам са мной. На тым свеце прыйдзецца мне папасціцца. Як мяне будзе цягаць там сваё пустое галоднае бруха!
— Чорная каўбаса была смачней, — сказаўУленшпігель.
— Хопіць з цябе, — заявіла Санжына. — I так з’еў шэсць штук.
— У гэтым доме добра кормяць, — сказаў Ламе. — Ты будзеш есці тое ж самае, што і я.
— Я запомню гэтыя словы, — сказаўУленшпігель. Пасля сытнай яды ён прыйшоўу добры настрой і ўзяўся за работу. У гэты дзень ён вычысціў усе кацялкі і патэльні так, што яны блішчэлі ў яго, як сонейка.
Пачалося прывольнае жыццё. Часта наведваўся ён на кухню, нярэдка спускаўся ў склеп; затое падстрэшша ён пакінуў катам — там нічога спажыўнага не было.
Аднойчы Санжына загадала яму засмажыць двух куранят, а сама пайшла на рынак за карэннямі.
Калі кураняты падрумяніліся, Уленшпігель, не думаючы доўга, з’еў адно куранё.
Вярнуўшыся дадому, Санжына закрычала:
— Дзе другое куранё? Ты з’еў яго, нягоднік!
— Расплюшчы другое вока — убачыш абодвух, — сказаў Уленшпігель.
Аднавокая Санжына пабегла да Ламе скардзіцца.
— Нашто ты здзекуешся з маёй служанкі? — сказаў Ламе, уваходзячы ў кухню. — Было ж два кураняці?
— Сапраўды, Ламе, іх было два. Але, калі я наймаўся да цябе на службу, ты сам сказаў мне, што я буду піць
і есці тое ж самае, што і ты. Мне загадалі засмажыць двух куранят — я з’еў адно, ты з’ясі другое. Мая асалода ўжо скончылася, а твая яшчэ наперадзе. Хіба ты не шчаслівейшы за мяне?
— Так, — сказаў Ламе, усміхаючыся, — толькі, калі ласка, і надалей слухай, што табе кажа Санжына, і не рабі нічога лішняга. Тады на тваю долю прыйдзецца толькі палова: работы.
—Добра, я запомню гэтыя словы, — сказаўУленшпігел ь.
I з таго часу, што б ні загадвала яму Санжына, ён рабіў роўна палову. Яна пашле яго прынесці два вядры вады, — ён прынясе адно. Пашле нацадзіць з бочкі збан піва, — ён прынясе палову, астатняе вып’е па дарозе.
Нарэшце Санжыне надаелі гэтыя штукі і яна заявіла Ламе, што, калі гэты абібок застанецца ў доме, яна адмаўляецца працаваць.
Ламе спусціўся да Уленшпігеля на кухню.
— Прыйдзецца табе пайсці, сын мой, хоць ты нядрэнна ад’еўся ў гэтым доме, — сказаў Ламе. — Чуеш, пяе певень, а зараз дзве гадзіны па поўдні, значыць, справа ідзе к дажджу. He хацелася б мне выганяць цябе з дому ў непагадзь, але рабіць няма чаго. Падумай сам — Санжына сваім гатаваннем ахоўвае маё здароўе. Я не магу адпусціць яе. Я рызыкую жыццём. У імя Бога, ідзі адсюль, сын мой. Вось
табе тры фларыны і каўбасныя чоткі, каб ты не сумаваў па дарозе.
I Уленшпігель пайшоў, лаючы сябе за безразважнасць, якая назаўсёды пазбавіла яго цёплай кухні і тлустых каўбас Ламе Гудзака.
Раздзел 11
АБ ТЫМ, ШТО ПРЫВЁЗ КЛААСУ ЧОРНЫ КОННІК
Надышоў лістапад, але зіма ўсё яшчэ не прыходзіла. Сонца ззяла ад ранку да вечара. Дрэвы стаялі зялёныя; на дахах дамоў сядзелі буслы; ластаўкі яшчэ не думалі ляцець у цёплыя краіны. Тры разы цвілі ружы, і бутоны з’явіліся на кустах у чацвёрты раз.
Пасля вячэры гараджане выходзілі на вуліцу, глядзелі на сіняе неба і гаварылі між сабой:
— Памерла зіма! Спалім зіму!
I яны зрабілі вялізнае чучала зімы з мядзведжай мордай і доўгай барадой са стружак. Чучала прыбралі ў белае адзенне і потым спалілі яго на плошчы, весела прытанцоўваючы навокал кастра.
АднагоКлаасанерадавалагэтаедоўгаелета.Пакупнікоў на вуталь не было. У печках не палілі, а між тым на вугаль Клаас патраціў усе свае зберажэнні.
Адзін толькі Грыпстувер, старшыня рыбнікаў, хацеў купіць вуталь у Клааса. Але ён бьгў скупы і ледзь даваў паўцаны. Клаас не згаджаўся аддаць яму за грашы свой вугаль.
Хутка ў яго хацінцы стала не хапаць хлеба.
Каб як-небудзь пракарміцца, Клаас пачаўхадзіць на паляванне. Адзін пакупнік не мог заплаціць яму даўнейшага доўгу і замест грошай прынёс яму арбалет з дванаццаццю добра завостранымі стрэламі. Вось гэтым арбалетам Клаас і здабываў сабе харчы. Увечары ён вяртаўся з лесу дадому і прыносіў пару-другую зайцоў.
Пасля ўдалага палявання Клаас з прагнасцю паглынаў за абедам сваю порцыю, а Саоткін усё глядзела на пустынную дарогу і гаравала аб бедным Уленшпігелі.
Але хутка лёс іх змяніўся. Аднойчы к дому Клааса пад’ехаў нейкі незнаёмец. Ён быў апрануты ва ўсё чорнае. Твар у яго быў хударлявы і пануры.
— Ці ёсць хто дома? — спытаў ён.
— Госпадзі памілуй, — адказала Саоткін, — а я хто ж — здань, ці што?
— Дзе твой муж?
— Ён у полі, сее збожжа. Едзь па гэтай дарозе — і ты ўбачыш яго.
Коннік паехаў. Саоткін таксама выйшла з дому. Сумная і ўстурбаваная пайшла яна да булачніка; ужо ў шосты раз прыходзілася ёй браць у яго хлеб напавер.
Вярнулася яна з пустымі рукамі, булачнік болей не даваў хлеба. I раптам яна ўбачыла, што Клаас, задаволены і ззяючы, едзе з поля верхам на кані чорнага чалавека, a той ідзе пешшу і вядзе каня за повад. У руках Клааса быў скураны туга напакаваны мяшочак.
— Няхай жыве мой брат Іос, добры пустэльнік! — ускрыкнуў Клаас, уваходзячы ў дом і кідаючы мяшочак на стол. — Дай Бог яму здароўя і ўсякага шчасця!
— Мужанёк, мы сёння без абеду, — сказала Саоткін, — булачнік болей не дае напавер хлеба.
— Хлеба! — закрычаў Клаас і патрос мяшочкам. 3 мяшочка пасыпаліся на стол залатыя манеты. — Хлеба! Вось табе хлеб, вось табе масла, вось табе мяса, піва, віно! Вось шынкі, шпікавыя косці, дразды, паштэты з чаплі і ўсё, што ядуць самыя знатныя паны! Булачнік не дае хлеба! Дурань! Мы самі болей не будзем нічога купляць у гэтага махляра!
— Што ж гэта такое? — сказала Саоткін, збянтэжана гледзячы то на золата, то на Клааса.
— Слухай і радуйся, — сказаў Клаас. — Катліна разам з Неле пераехалі жыць у Мейбург. Там Неле сустрэла майго брата, пустэльніка Іоса, і расказала яму, як цяжка нам
прыходзіцца. Вось Іос і рашыў выручыць нас. Яму ж грошы больш не патрэбны. Ён выракся святой каталіцкай царквы і далучыўся да лютэравай ерасі.
— Ерэтыкі не мы, а католікі, — сказаў чорны чалавек. — Папа Рымскі — здраднік, ён гандлюе благадаццю божай.
— Ах, судар, — ускрыкнула Саоткін, — гаварыце цішэй: нас усіх спаляць за такія словы.
— Такім чынам, — казаў далей Клаас, — Іос паступіў у войска рэфарматаў, каб ваяваць з імператарам і каталіцкай царквою. Нашто яму грошы? Бо ў выпадку няўдачы яны трапяць у л апы якому-небудзь абібоку-ландскнехту. I вось Іос прыслаў нам семсот чырвонцаў. «Перадай Клаасу, — сказаў ён гэтаму добраму чалавеку, — хай жыве ён у страху божым і помніць аб выратаванні душы».
— Так, — сказаў коннік, — час для гэтага прыспеў. Кожнаму Гасподзь дасць па справах яго.
— Ваша праўда, судар, — сказаў Клаас, — але пакуль што давайце адсвяткуем разам наша сённяшняе свята. На абед у нас будуць адменныя вантробы, шынкі і ножкі барана. Я праходзіў паўз крамкі мясніка і бачыў, як яны вісяць на кручках. У мяне слінкі пацяклі, клянуся вам, судар.
— Ці не вар’яцтва аддавацца асалодам, — сказаў чорны чалавек, — калі вока божае сочыць за намі?
— Няўжо вы не хочаце закусіць на дарогу? — спытаў Клаас.