Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— He, — адказвала Катліна, — я люблю ўсіх жывёлін і ніколі не раблю ім нічога благога: яны — стварэнні безабаронныя. Я лячыла карову лекавымі травамі.
— Ты давала карове атруту, каб яна здохла, — сказаў суддзя.
— Пан суддзя, — сказала Катліна, — ваша ўлада нада мной, але я ўсё ж скажу вам, што жывёла таксама, як і чалавек, можа памерці ад хваробы, нягледзячы на дапамогу лекара. I я клянуся Госпадам Ісусам Хрыстом, што я не зрабіла гэтай карове нічога благога і лячыла яе самымі простымі сродкамі.
Суддзя ледзь не задыхнуўся ад злосці.
— Я адвучу цябе адмаўляцца, чартоўка праклятая! — закрычаў ён. — Надзень на яе чаравікі, кат!
I ён выпіў вялікую шклянку віна.
Кат пасадзіў Каталіну на века дубовай труны. Верх яе быў востры, нібы лязо нажа. На ногі Катліне надзелі цесныя чаравікі з мокрай скуры і падсунулі яе да каміна. Камін горача паліўся. Быў месяц лістапад.
Вастрыё века труны ўпілося ў цела Катліны, а агонь так нагрэў вільготную скуру, што боты скурчыліся і са страшэннай сілай сціснулі ёй ногі.
— О, як мне баліць! — закрычала Катліна. — Хто дасць мне атруты?
— Падсуньце яе бліжэй да агню, — сказаў суддзя. I ён распачаў допыт:
— А ну, скажы, ці часта ты лётала верхам на памяле? Як ты гнаіла збажыну ў полі, плады на дрэве, дзіцё ў чэраве маткі? Як ты сварыла братоў, як рабіла сёстраў злоснымі ворагамі?
Катліна не магла адказаць. Яна толькі сударгава паварушыла рукой, быццам хацела сказаць: не.
— Ты ў мяне загаворыш! — сказаў суддзя. — Падсуньце яе яшчэ бліжэй да агню.
Катліна голасна закрычала ад болю.
— Папрасі чорта, хай ён асвяжыць цябе, — сказаў суддзя.
Катліна паспрабавала скінуць чаравікі, якія ўжо дыміліся ад вялікай гарачыні.
— Папрасі чорта, хай ён разуе цябе.
Прабіла дзесяць гадзін. У гэты час суддзя зазвычай абедаў. Ён выйшаў з катам і з судзейскім пісцом. Катліна засталася перад агнём, прывязаная да века труны.
Праз гадзіну яны вярнуліся. Катліна ляжала застылая і нерухомая.
— Па-мойму, яна памерла, — сказаў пісец.
Суддзя загадаў зняць яе з труны і сцягнуць з яе боты. Але боты не здымаліся. Кат разрэзаў іх нажом. Ногі Катліны былі заліты крывёй.
Суддзя калупаўу зубах і раўнадушна глядзеў на Катліну. Яна пакрыху апрытомнела, павалілася на падлогу і болей не магла падняцца.
— Ты хацеў ажаніцца са мной, — сказала яна суддзі, — але гэта табе не ўдасца. Чатыры разы па тры — лічба свяшчэнная, а трынаццаць — мілы друг.
Суддзя хацеў ёй нешта сказаць, але Катліна перапыніла яго.
— Маўчы, — сказала Катліна, — ён пачуе цябе. Чаму ты прыйшоў так позна? Чатыры разы па тры — лічба свяшчэнная. Ён заб’е цябе, сцеражыся!
— Яна гаворыць з чортам, — сказаў суддзя.
— Яна звар’яцела ад катаванняў, — сказаў судзебны пісец.
Катліну зноў адвялі ў турму. Праз тры дні сабраўся суд. Разгледзелі справу Катліны і прысудзілі спаліць яе на кастры.
Кат з памочнікамі адвялі яе на Рыначную плошчу. Там ужо з вечара быў прыгатаваны высокі памост. Асуджаную
прымусілі ўзысці на яго. Профас, герольд і суддзі былі на сваім месцы.
Герольд тройчы пратрубіўу трубу. Потым ён звярнуўся да народу і сказаў:
— Магістрат горада Даме злітаваўся над асуджанай і адмяніў свой прысуд. Але, каб паказаць, што яна ўсё ж такі ведзьма, ёй спаляць валасы. Затым яна заплаціць штраф у дваццаць фларынаў і будзе на тры гады выгнана з горада Даме. Калі яна да гэтага тэрміну самавольна вернецца ў горад, ёй адсякуць правую руку.
Кат прывязаў Катліну да слупа, паклаў на яе пабрытую галаву жмут пакулля і падпаліў яго. Пакулле павольна гарэла, а Катліна плакала і крычала.
Потым яе адвязалі, пасадзілі ў каламажку і вывезлі з горада. Хадзіць яна не магла: так былі пакалечаны яе ногі.
Раздзел 8
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ Л ЁТАЎ У ПАВЕТРЫ
Уленшпігель прыйшоўу Герцагенбуш, стары брабанцкі горад. Тут яго хацелі зрабіць гарадскім камедыянтам, але Уленшпігель не згадзіўся.
— Непрыстойна паломніку быць камедыянтам аседлым, — сказаў Уленшпігель. Іншая справа — дурэць па дарогах і ў шынках.
У гэты час кароль Філіп прыбыў у Нідэрланды, каб агледзець свае будучыя ўладанні. Яму было дваццаць дзевяць гадоў. У яго бясколерных вачах затаіліся прывычны сум, злосная прытворнасць і ўпартасць. Галава ўяго была выцягнутая, пакрытая рыжаватымі валаскамі, твар халодны, цела кволае, ногі тонкія. Гаварыў ён павольна і невыразна, быццам рот яго быў напакаваны шэрсцю.
У гонар яго прыезду ў Антверпене былі збудаваны дваццаць тры аркі. Тысяча васемсот семдзесят дзевяць
купцоў былі прыбраны ў ярка-чырвоны аксаміт. Чатырыста шаснаццаць лакеяў выступалі ў багатых ліўрэях. Чатыры тысячы грамадзян былі апрануты ў шоўк, і ўсе аднолькава. На ўсё гэта горад патраціў дзвесце восемдзесят тысяч фларынаў.
Мноства камедыянтаў і камедыянтак забаўляла святочны натоўп. Быў тут Кароль дурняў з Ліля, які трымаў каня за хвост і вёў яго перад сабой, пакрыкваючы і крыўляючыся. Быў тут Вясёлы абат з Араса, які пацягваў віно з бутэлькі, падобнай на царкоўны малітвеннік. Быў тут Запаслівы канонік з Ата; замест курткі на ім былі адны толькі лахманы, затое ў руцэ трымаў ён вялізную каўбасу — у выгоду свайму бруху. Быў, нарэшце, Правадыр смелякоў — пацешны хлопец, які верхам на палахлівай казе прабіваўся праз натоўп гуляк. Безліч тумакоў сыпалася на яго з усіх бакоў, але наш смяльчак, учапіўшыся за казіную шэрсць, ляцеў наперад і ні на што не звяртаўувагі.
Уся гэта працэсія цешыла народ сваімі няхітрымі жартамі, але кароль быў пануры і маўклівы.
Увечары маркграф антверпенскі, бургамістры і канонікі сабраліся параіцца і пачалі думаць, як ім развесяліць Філіпа.
— У Герцагенбушы, — сказаў маркграф, — жыве славуты камедыянт П’еркін Якабсен. Чулі вы пра яго?
— Так, — сказалі яны.
— Пашлём па яго. Можа ён рассмяшыць Філіпа.
— Пашлём, — вырашылі ўсе.
Калі ганец прыбыў у Герцагенбуш, яму сказалі, што камедыянт П’еркін лопнуў са смеху.
— У нас праездам гасцюе другі камедыянт, яго імя Уленшпігель, — сказалі тамашнія грамадзяне ганцу. — Паспрабуйце запрасіць яго.
Ганец знайшоў Уленшпігеля ў якімсьці шынку. Уленшпігель еў фрыкасэ з чарапашынак і запіваў яго добрым віном. Ён ласкава выслухаў ганца, сеў на каня і паскакаў разам з ім у Антверпен.
Хутка яны прыбылі ў горад і з’явіліся да маркграфа.
— Чым ты думаеш развесяліць караля? — спытаў маркграф.
— Я палячу ў паветры, — сказаў Уленшпігель.
— Як жа ты паляціш?
— Адкрытая таямніца каштуе танней за мыльны пузыр, — сказаў Уленшпігель.
Між тым герольды ездзілі на сваіх упрыгожаных конях па ўсіх вуліцах, плошчах і скрыжаваннях. Яны трубілі ў трубы і абвяшчалі грамадзянам, што Уленшпігель, камедыянт з Даме ў Фландрыі, будзе лятаць у паветры, і сам кароль Філіп будзе любавацца гэтым незвычайным відовішчам.
У дзень прадстаўлення Уленшпігель праехаў на асле па ўсім горадзе. Ён быўу ярка-чырвоным шаўковым убранні. На галаве ў яго быў чырвоны каўпак з аслінымі вушамі. На шыі матляўся дурацкі ашыйнік з гербам горада Антверпена. Наскі чаравікаў былі загнуты ўверх і ўпрыгожаны маленькімі пазалочанымі званочкамі.
Асёл быўтаксама прыбраны ўярка-чырвоны шоўк, і на кожным баку ўяго быў вышыты золатам герб горада Антверпена.
Слута Уленшпігеля бег збоку. У адной руцэ ён трымаў бычыны пузыр, напоўнены гарохам. У другой руцэ ў яго бьгў кій з каровіным званочкам.
Уленшпігель пакінуў на вуліцы слугу, злез з асла і заявіўся на плошчу.
Перад памостам, наякім сядзеўкароль, стаяўдом, пабудаваны ў італьянскім стылі. Уздоўжяго даху цягнуўся доўгі рышток. Проста на рышток з гарышча выходзіла акенца.
Уленшпігель падняўся на падстрэшша і вылез на дажджавы рышток.
Тут ён шырока расставіў рукі і замахаў імі, нібы вятрак крыллямі. Гучны звон бразготак пранёсся над натоўпам.
— Сцеражыся! Лячу! — крыкнуў Уленшпігель і зрабіў выгляд, што гатоў саскочыць з даху.
Увесь народ заціх і ўтаропіўся ў нябачнага летуна. Старыя ў жаху шапталі свае малітвы. Салдаты схілілі але-
барды: усім здавалася, што Уленшпігель павінен скочыць проста на іх. Нават кароль Філіп, гэты бяздушны ідал, і той, здавалася, пакасавурыўся на Уленшпігеля сваім абыякавым вокам.
Але Уленшпігель у гэтую хвіліну апусціў рукі і, перагнуўшыся ўніз, закрычаў на ўвесь голас:
— Я думаў, што, апрача мяне, няма дурняўу Антверпене, але, выходзіць, тут дурняў вялікае мноства. Калі б вы сказалі мне, што паляціце ў паветры, — я вам не даў бы веры. Але варта камедыянту сказаць вам, што ён паляціць, — і вы верыце. Як жа я палячу, калі ў мяне няма крылаў?
Адны смяяліся, другія лаяліся. але ўсе гаварылі:
— А дурань жа гаворыць праўду.
Але кароль Філіп сядзеў, як каменны ідал, і нават не ўсміхнуўся на пацешныя словы Уленшпігеля.
Гарадскія старшыні гаварылі між сабой:
— He варта было наладжваць свята для такой кіслай морды.
Яны далі Уленшпігелю тры фларыны і развіталіся з ім. Дарма спрабаваў Уленшпігель пакінуць пры сабе сваё чырвонае шаўковае адзенне, у якое яго апранулі гарадскія ўлады. Гэта яму неўдалося: адзенне адабралі назад.
— Што такое тры фларыны? — разважаў Уленшпігель сам з сабой. — Лісты падаюць з дрэў і вырастаюць зноў, але фларыны, выслізгнуўшы з кішэні, на жаль, не вяртаюцца назад.
I ён уважліва разглядаў свае манеткі з малюнкам імператара Карла.
«Які горды твар у імператара, — думаў Уленшпігель. — На галаве ў яго шлем, на грудзях — латы, у руках — дзяржава і меч. 3 божай дапамогай ён імператар рымскі, кароль іспанскі і іншая, і іншая. А на адвароце — яго гербы з надпісам: «Дай мне мужнасці супраць тваіх ворагаў». I сапраўды, у яго хапіла мужнасці, каб праследаваць бедных рэфарматаў і прысвоіць сабе іх дабро. Ах, калі б я быў імператарам Карлам, я нарабіў бы столькі фларынаў, што іх хапіла б для ўсіх жадаючых».
Разважаючы такім парадкам, Уленшпігель раптам адчуў, як нечыя лёгкія рукі абхапілі яго галаву і закрылі яго вочы. Ён здагадаўся, што гэта Неле, і спытаў:
— Гэта ты?
— Так, — сказала яна, — я бягу за табой з таго часу, як ты выйшаў з горада. Пойдзем са мной.
Неле жыла ў гэты час у Боргерхауце, пад Антверпенам. Калі яна пачула, што нейкі камедыянт збіраецца паляцець на Антверпенскай плошчы, яна адразу здагадалася, што гэта Уленшпігель, і паспяшалася ў горад.
— Дзе ж Катліна? — спытаў Уленшпігель, ідучы побач з Неле.