• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    Цяпер ты будзеш гаспадар На хутарскім пасадзе.
    ...Найлепшая з узнагарод Лаўцу — удача гону, Гаспадару — ураджайны год, Салдату ж гэта — гонар.
    Хай адпачне служылы ў вас, Хай не праходзіць міма.
    Хто ведае, мо у грозны час Пакліча зноў радзіма.
    Здаецца, ўчора шчэ квітнеў
    I зелянеў твой сад,
    I каб дзе воблачкам хмурнеў Празрысты далягляд.
    Куды ж ён знік, Той весні рай?
    Дзе след яго знайсці?
    Але ў наш край зноў прыйдзе май, I зноў садам цвісці.
    Ды толькі мне і па вясне
    He скінуць на траву Цяжару год і тых турбот, Што беляць галаву.
    Жыццё не станеш папракаць: Чаму ж дало адну?..
    Нам двойчы ў год не сустракаць Шчаслівую вясну.
    Канецлета
    Яна прыходзіць спакваля На выжаты палетак, Ляціць пчалою да вулля Ад позніх жоўтых кветак,
    Атавай сцелецца на луг, Туманам — на балота... Прыходзіць восень, любы друг, I з ёю — адзінота.
    Сяліба слонкі — мокры гай, Аўсянкі — хмыз прасторны, А жораў з чапляй і бугай Шукаюць кут азёрны.
    Драздоў спрадвеку вабіць лог, Арэшнік і палянкі;
    Утульны яр, дзе хмель і глог,— Прытулак канаплянкі.
    Прырода шчодра ўсім дала Прывычку, любасць, нораў: Адна-адной ляціць пчала, Трохкутным клінам — жораў.
    Лясны мой край, жалезны гром Трасе твае лагчыны,
    Аж бор трашчыць пад тапаром, Ляціць пяро з дзічыны.
    Зірнеш, здаецца — глухамань, А ўсё ж даўно абжыта.
    Крышталь азёр — хоць рукі рань, I сохне ў бабках жыта,
    I рвецца сэрца у той прастор...
    О, як бы я з табою Прайшоўся аж да самых гор, Што крыюцца смугою!
    Плячо ў плячо, ў руцэ — рука, Хадзілі б і хадзілі,
    Пакуль сярпок маладзіка Вісіць на небасхіле.
    Як дождж абложны па вясне, Як сонца ў жнівень хлебны, Так ты, мой друг, патрэбна мне, Так твой зварот патрэбны!
    Яасаножка
    Прьіжмуру вочы — і ўсплыве Той мілы вобраз хараства...
    Яна ступала па жарстве, Ёй ногі раніла жарства.
    Такімі б ножкамі ступаць Па дыванах, не па пяску.
    3 такой бы толькі выязджаць У пазалочаным вазку.
    Дзве ручаіны русых кос Збягаюць змейкамі на стан, А вочы — зоркі з тых нябёс, Што сінню красяць акіян.
    Далёкая ад бажаства, Сама — зямное бажаство, Яна — багіня хараства, Жывой прыроды хараство!
    Нацалунак
    Сарамлівае прызнанне, Чырвань шчок, рука ў руцэ; Дотык вуснаў, быццам раннім Першацветам на шчацэ.
    I маўклівая няўступка,
    I парываў навіна.
    Любасць голуба з галубкай, Шчасця першая вясна.
    I ў расстанні так суладны Сум і радасць удваіх!..
    Дзе вы, словы, каб дакладна Перадаць пачуцці іх?
    Радкі пра вайну ілюбоў
    Праслаўлены нанятым хорам Разбой на сушы і на моры He варты праслаўлення.
    Мы прыкладзём сваё старанне У імя жыцця і працвітання Наступных пакаленняў.
    Любіць, тварыць і працаваць! Хай свет жыве спакойна.
    Лепш майстраваць
    I гадаваць,
    Чым забіваць у войнах.
    Шатландская слава
    Мой слаўны, мой шатландскі край,— Нагор’і і лагчыны, Забудзь пра славу, забывай Само імя — айчына!
    Дзе ў верасах і Старк, і Твід Да мора коцяць хвалі, Там сёння гаспадарыць брыт, Купцы запанавалі.
    Знайшлі братоў, апекуны, А хто ж забыцца зможа, Што ваш злачынны меч вайны Суседзяў век трывожыў?
    Хто б верыў, што надыдзе час I вольны край загіне, Што здрада чорная ўсіх нас За грошы ў яму кіне!
    А колькі ж раз — і не пытай — Мы іх, драпежных, білі!
    I вось — за стэрлінгі наш край Брытанцы прыкупілі.
    Шатландыя, снягоў абрус, Чаму я ў ратным полі He згінуў за цябе, як Брус, Як сын твой верны Уолес?
    Пакуль не ўмосцяць у труну Мой труп, праз леты, зімы, Я праклінаў вас і кляну, Прадажнікі радзімы!
    * * *
    Між гор маё сэрца... Вандруе між гор, Дзе марам раздолле і вольны прастор Высочваць аленя, зайздросціць арлам...
    Між гор маё сэрца. Любоў мая там.
    Да стрэчы, Шатландыя! Поўнач, бывай! — Калыска герояў і мужнасці край.
    Куды б ні прыбіў мяне лёсу прыбой, 3 табой маё сэрца, навекі з табой!
    Бывайце, снягі на вяршынях гарбатых, Бывайце, лугі па далінах і скатах,
    Бывайце, лясныя крыніцы і гаці, Бывайце, хваёвыя нетры, — бывайце!..
    Між гор маё сэрца... Заўсёды між гор, Дзе думам — раздолле і вольны прастор Сачыць за аленем, зайздросціць арлам... Між гор маё сэрца, а ўнізе — я сам.
    За дружбу! Застольная
    Старую дружбу і любоў
    Забыць і не тужыць?
    Старую дружбу і любоў
    Забыць, а з чым нам жыць?
    За дружбу даўнюю, мой госць,— Па браціне віна,
    I за былую маладосць
    Падымем —
    I да дна!
    За стол, у круг, мой даўні друг,
    I кубкі — да краёў.
    Мы п’ём за шчырасць сэрцаў двух, За даўнюю любоў.
    За дружбу даўнюю, мой госць, Дабаў, дабаў віна.
    За ранне наша — маладосць Падымем —
    I да дна!
    Крутой сцяжынай за парог
    Вяло маленства нас.
    А колькі ж мы крутых дарог Прайшлі за гэты час!
    He раз плылі цераз заліў Упоплеч ты і я, Але з табой нас раздзяліў Разлучнік-акіян.
    I вось сустрэліся мы зноў — Злёт сівых галубоў.
    За дружбу двух старых сяброў, За вернасць і любоў!
    За дружбу даўнюю, мой госць, Па браціне віна!
    За лепшы час наш — маладосць Па поўнай —
    I да дна!
    Торнай маргарытцы, зааранаймаім плугам
    Сняжынка — першацвет на пожні, Ён надышоў, твой дзень апошні, Яшчэ абгон, і мой нарожнік
    Сырой зямлёй
    Заваліць беленькі, тварожны Вяночак твой.
    He перапёлка, не жаўрук, Вясенні госць і твой сябрук Сагнуць узмахам крылля ў крук
    Былінку-ствол, А я, араты, заару
    Цябе ў падзол.
    На глебе чэрствай, як скала, Ты самасейкаю ўзышла, I вырасла, і расцвіла
    Скале назло!
    I нават бура не змагла Зламаць сцябло.
    Каля палацаў, на тэрасах,
    He злічыш ружаў, іншых красак, А ты ж — адзіная акраса
    Маёй вясне.
    Вяночак згледзіш твой — адразу У душы ясней!
    У просценькім сваім адзенні Ты ўсёй істотай пад праменне Імкнулася ў блакіт вясенні,
    Бы ў кветнік-луг.
    Падкоп — і ўсё тваё карэнне Падрэзаў плуг!
    Вось і ў жыцці часамі гэтак:
    Дзяўчына — кветка паміж кветак — He заўважае пастак, сетак
    Хітруг, прыблуд.
    Зух знойдзецца — і песня спета, Затопча ў бруд.
    А ці ж не так з табой, паэт?
    I ты, не зведаўшы як след
    Людскую шчырасць, душ прывет, Цану спагад,
    Пусціўся ўплаў — і клінам свет, Знік далягляд...
    Лёс — самадур: вядзе няўзнак To напрасткі, то наўскасяк,
    I той, хто гордасць за пятак
    He залажыў, — Век біўся, як аб лёд шчупак, А быццам жыў.
    А што — табе? — ты сам спытай. Складай свой верш ці не складай, Лёс загадае: — Пакідай
    Свой клін, мой друг! I ляжаш у зямлю, ратай,
    Як цвет — пад плуг.
    * * *
    Здаецца, ўчора шчэ квітнеў
    I зелянеў твой сад,
    I каб дзе воблачкам хмурнеў Празрысты далягляд.
    Куды ж ён знік, Той весні рай? Дзе след яго знайсці? Але ў наш край зноў прыйдзе май, I зноў садам цвісці.
    Ды толькі мне і па вясне
    He скінуць на траву Цяжару год і тых турбот, Што беляць галаву.
    Жыццё не станеш папракаць: Чаму ж дало адну?..
    Нам двойчы ў год не сустракаць Шчаслівую вясну.
    * * *
    У сцюжу на вятры — юры, Мой бедны друг, Адданы друг, Цябе сабою б я прыкрыў Ад завірух, Ад завірух.
    Калі ж табе прызначыў лёс Нячасты смех I часты боль,
    Гатоў я боль і горыч слёз Дзяліць з табой, Дзяліць з табой.
    Калі б мяне труна ўзяла, To й пад зяхмлёй, Сырой зямлёй,
    Я б змог прабіцца да святла 3 табой адной, 3 табой адной.
    Каб мне сказалі: вось уся Твая зямля, Бяры сабе,—
    Я б «дзякую» сказаў, а ўзяў Адну цябе, Адну цябе.
    Тіерад разлукай
    Жыць, дружа мой, табе адной, Разлучыць нас бяда,
    I будзе між табой і мной Вада, вада, вада.
    Я знаю: выпадзе спазнаць
    I там нуду ў глушы — Ды ста разлукам не разняць Два сэрцы-спарышы!
    О, як пазбавіцца пакут, Як заглушыць струну, Што ные, шэпча,ў родны кут К табе не завярну?
    Даруй!..
    Апошні поціск рук Я павязу з сабой.
    Няхай хоць тысяча разлук — Я твой, навекі твой!
    * * *
    Як вокам акінуць — суровыя горы, Дзе рэкі халодныя з небам гавораць, Дзе верасам вывадак свой на змярканні Вядзе перапёлка на корм-жыраванне.
    Скупая прырода радзімага ўзгор’я Мілей майму сэрцу, чым бераг прымор’я, Бясконца мілей: там, за горнай ракой, Жыве мая радасць і мой неспакой.
    Яна не красуня-паненка з альбома, Яна без пасагу — мне гэта вядома.
    Увесь яе скарб,— а ці ж гэтага мала? — Каханне, што мне яна падаравала.
    Сустрэнь ты дзяучыну-красуню, і сэрца Пад позіркам птушкай трывожна заб’ецца.
    Калі ж за красой і багацце сумлення — Мы, грэшныя, слепнем, і мы — на каленях.
    Да сэрца мне простага твару аздобы, Мне гордыя, чэрствыя не даспадобы. Ісці на спатканне — якая прыемнасць, Калі ёсць каханне і ёсць узаемнасць!
    Змест
    Шарль дэ Кастэр
    ТЫЛЬ УЛЕНШПІГЕЛЬ	3
    Частка першая. Маладыя гады Уленшпігеля	3
    Раздзел 1. Аб тым, як нарадзіўся Уленшпігель	3
    Раздзел 2. Аб штукарствах малога Уленшпігеля	7
    Раздзел 3. Аб тым, як нарадзіўся Філіп, кароль іспанскі	12
    Раздзел 4Аб тым, якія бедствы паваліліся на няшчасную Фландрыю	16
    Раздзел 5Аб тым, як Уленшпігель бьгў абвінавачаны ў ерасі і накіраваны ў Рым — прасіць у Папы дараваць яму	19
    Раздзел 6. Аб тым, што бачыў Уленшпігель па дарозе ў Рым	24
    Раздзел 7. Аб тым, як звар’яцела Катліна	26
    Раздзел 8.А6 тым, як Уленшпігель лётаў у паветры	29
    Раздзел 9Аб тым, як Уленшпігель служыў гарадскім трубачом	34
    Раздзел 10. Аб тым, як Уленшпігель быў слугой у Ламе Гудзака	39
    Раздзел 11. Аб тым, што прывёз Клаасу чорны коннік	43
    Раздзел 12. Аб тым, як Уленшпігель быў ў Папы Рымскага	46
    Раздзел 13. Аб тым, як Клаас купіў сабе індульгенцыю	48
    Раздзел 14Аб тым, як Філіп уступіў на іспанскі прастол	51
    Раздзел 15Аб тым, якУленшпігель зрабіўся жывапісцам	57
    Раздзел 16. Аб тым, як Уленшпігель абдурыў вандруючых фламандцаў	63
    Раздзел 17. Аб тым, як Уленшпігель вылечыў хворых у Нюрнбергскай бальніцы	65
    Раздзел 18. Аб тым, як Уленшпігель уваскрасіў мёртвага сабаку	66
    Раздзел 19Аб тым, як чорны коннік з’явіўся ў другі раз	71
    Раздзел 20. Аб тым, як Клаас трапіў у рукі інквізіцыі	7 3
    Раздзел21. Аб тым, як судзілі Клааса	77
    Раздзел 22. Пакаранне Клааса	81
    Раздзел 23. Аб тым, як катавалі Уленшпігеля і Саоткін	86
    Раздзел 24Аб тым, як чэрці панадзіліся ў госці да Катліны	90
    Раздзел 25Аб тым, як памерла Саоткін	95
    Раздзел 26. Аб тым, як Уленшпігель задумаў выратаваць зямлю Фландрскую	97
    Частка другая. Паўстанне гёзаў	100
    Раздзел 1. Аб тым, як Тыль Уленшпігель і Ламе Гудзак выправіліся ў далёкае падарожжа	100
    Раздзел 2. Аб тым, як у Нідэрландах упершыню з’явіліся гёзы	103
    Раздзел 3Аб тым, як антверпенскія грамадзяне разграмілі сабор Богамацеры	105