Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
Гэта быў самы тоўсты настаяцель ва ўсіх фландрскіх манастырах.
Раздзел 52
ЗАКЛЮЧНЫ
Крывавы герцаг Альба пакінуў Нідэрланды. Праз некалькі гадоў пасля яго ад’езду на чале краіны сталі генеральныя штаты.
Дваране-католікі і дваране-рэфарматы заключылі паміж сабой згоду, каб дапамагаць адзін аднаму ў барацьбе супраць іспанцаў. Але гэтая згода была толькі на паперы. Разлад і ўнутранае бязладдзе раздзіралі краіну. Грошы, прызначаныя на ўтрыманне арміі, зніклі невядома куды. Пятнаццаць тысяч грамадзян, пацярпелых ад іспанскага суда, павінны былі атрымаць назад сваю канфіскаваную маёмасць. Але час ішоў, і яны нічога не атрымлівалі. Бел ьгія была разгромлена валонамі і пакутавала пад іспанскім ярмом. Народ наракаў і праклінаў здраднікаў.
Нарэшце генеральныя штаты сабраліся ў Гаазе, каб судзіць караля Філіпа.
— Кожнаму вядома, — гаварыў старшыня сходу, — што гасудар краіны павінен любіць сваіх падданых і абараняць іх ад усялякага гвалтавання. Калі ён гэтага не робіць, яго трэба лічыць не гасударом, а тыранам. Кароль Філіп кінуў на нас чатыры арміі і змучьгў нашу краіну. Якое належыць яму пакаранне паводле нашых законаў?
— Хай будзе звергнуты! — сказалі прысутныя.
— Філіп парушьгў свае клятвы. Ён забыўся на паслугі, якія мы яму зрабілі. Ён забыўся аб перамогах, якія мы яму дапамагалі атрымаць. Ён разрабаваў нашу маёмасць. Ён увёў у нашай краіне іспанскую інквізіцыю.
— Хай будзе звергнуты, як кат і рабаўнік, — сказалі прысутныя.
— Мы хочам захаваць усе свае вольнасці, — казаў далей старшыня. — Мы стаім за цвёрды мір і свабоду веры. Ад Філіпа ж мы не бачылі нічога, апрача грабяжоў, канфіскацый і пакаранняў.
— Хай будзе звергнуты, як забойца, які задумаў загубіць краіну! — сказалі прысутныя.
Каралеўскія пячаткі былі паламаны, і Нідэрланды былі абвешчаны свабоднай краінай, незалежнай ад Іспаніі. Толькі адна Бельгія засталася пад уладай Філіпа.
Уленшпігель у гэты час жыў непадалёку ад мора ў вартавой вежы Неерэ. Ён сачыў, каб іспанцы зноў не ўварваліся ў нідэрландскія землі. Яго арліныя вочы бачылі на шмат міль навокал, і кожную хвіліну ён гатовы быў ударыць трывогу.
Магістрат плаціўяму па фларыну ў дзень, і, апрача гэтага, выдаваўяму па два кубкі піва, па мяшку фасолі і сухароў і па тры фунты мяса ў тыдзень.
Так жылі яны ўдвух з Неле. У далечыні перад імі ляжалі вольныя Зеландскія астравы, унізе цямнелі лясы, віднеліся замкі і крэпасці. I на моры, удоўж берагоў, плавалі караблі гёзаў, ахоўваючыя ўзбярэжжа.
Часта ўночы паднімаліся яны на вяршыню вежы і сядзелі там, успамінаючы аб мінулых бітвах. Мора то адлівала, то прылівала да берага, і хвалі яго свіціліся фасфарычным святлом. Унізе на лугах, дзе некалі грымелі бітвы, цяпер блішчалі балотныя агеньчыкі, бледныя і заміраючыя.
— Гэта душы забітых блукаюць над зямлёй, — спалохана гаварыла Неле.
Аднойчы, пасля бяссоннай ночы, прыгрэты праменнямі сонца, Уленшпігель заснуў ля падножжа вежы.
Неле прыйшла яго будзіць, але ён не рухаўся і быў нібы мёртвы. Жах апанаваў Неле. Прайшлі дзве ночы і яшчэ дзень. Уленшпігель не прачынаўся. Прыгнечаная горам
Неле сядзела каля Уленшпігеля і не адрываючыся глядзела яму ў твар.
На другі дзень раніцой недзе блізка пачуліся гукі званочка. На дарозе паказаўся селянін з рыдлёўкай на плячы. За ім ішлі бургамістр, двое старшынь , нарэшце, кюрэ са і святымі дарамі ў руках. Служка трымаў над яго галавой вялікі раскрыты парасон.
Яны ішлі спавядаць адважнага Якабсена, які некалі зрабіўся гёзам, а цяпер, збіраючыся паміраць, зноў вяртаўся ва ўлонне святой каталіцкай царквы.
Бургамістр спыніўся і спытаў Неле:
— Дзяўчына, што ты робіш каля гэтага нябожчыка?
— Я малюся за майго сябра, — адказала Неле. — Ён памёр раптоўнай смерцю, быццам забіты маланкай. Я таксама хачу памерці разам з ім.
— ГёзУленшпігель памёр! — радасна закрычаўкюрэ. — Мужык, капай хутчэй магілу! Мы закапаем яго пад гэтай вежай.
— Добра, — са слязамі сказала Неле, — тут пясок, значыць, цела сябра майго застанецца непашкоджаным.
I, ашалеўшы ад гора, яна павалілася на зямлю і, галосячы, цалавала свайго Уленшпігеля.
— Дзякуй богу! — весела паўтараў кюрэ. — Няма больш вялікага гёза!
Бургамістр і старшыні сумна глядзелі на нябожчыка.
Селянін выкапаў магілу, апусціў у яе Уленшпігеля і засыпаў пяском. Усе сталі на калені. Кюрэ пачаў чытаць памінальную малітву.
Раптам пясок закалыхаўся, і з яго паказалася галава Уленшпігеля. Чхаючы, Уленшпігель выскачыў з ямы схапіў кюрэ за горла.
— Інквізітар! — закрычаўён. — Ты хаваеш мяне жывога! Дзе Неле? Хто ты такі?
— Вялікі гёз уваскрос! — у жаху закрычаў кюрэ і кінуўся ўцякаць, падняўшы расу.
Неле кінулася да Уленшпігеля.
— Пацалуй мяне, любая, — сказаў ён.
Селянін уцякаў услед за кюрэ. Служка, кінуўшы крэсла і парасон, бегла за селянінам. Бургамістр і старшыні, заткнуўшы ад страху вушы, ляжалі ў траве і стагналі.
Уленшпігель падышоў да іх і, страсянуўшы, паставіў іх на ногі.
— Хіба можа памерці Уленшпігель, дух нашай слаўнай радзімы? — сказаў ён. — Хіба можа пахаваць Неле — cappa нашай маці Фландрыі? He! Заснуць яны могуць, але памерці — ніколі! Хадзем, Неле.
I яны пайшлі, спяваючы вясёлую песню. I ніхто не ведае, калі яны праспявалі яе ў апошні раз.
❖
Роберт Бёрнс
^і^сонЯчмень
Тром каралям так насаліў Няўстушгівасцю ён, Што пакляліся каралі: «Ты знікнеш, рыжы Джон!»
Яго завезлі на папар, Сахой разрылі дол. «Вось тут папарся і папар Спрадвечны свой падзол!»
Прыйшла вясна, на той загон Дажджы не раз прайшлі.
I ўсім на дзіва ўпарты Джон Падняўся з-пад раллі.
Ён, жыццялюб і жартаўнік, Буяе ў дождж і ў суш, Трасе асцём, як жмутам пік: «Не падступай, не руш!»
Але прыйшла пара жніва, Апошні час настаў, I Джон, сівая галава, Развітвацца пачаў:
«Пажыў, пара і паміраць. Прымай, зямелька, ў гной».
...I тут узброеная раць Зноў рушыла вайной.
Спярша з касой прайшлі па ім, Звалілі на пракос, Упоперак вязьмом тугім Звязалі — і на воз.
Вязуць на ток, а на таку — Пад цэп, давай лупіць
I па спіне, і па баку, Як канакрада, біць.
Зламалі, сцерлі на муку Ўсё цела — ну, не ўстаць'
I зветрылі на скразняку, Каб пэўна даканаць.
I каб накпіць з яго касцей, Іх кінулі ў касцёр,
А сэрца мельнік-ліхадзей У жорнах перацёр.
I ў бочку ссыпалі, на дно, Прах сэрца з шорсткіх жмень, Але і там усё адно
He згінуў Джон Ячмень.
Жывы — жыве! Як у катле, Пад абручом бурліць, Прэ пенай з кубкаў на стале I душы весяліць.
He прападзе бяссмертны Джон Hi ў горы, ні ў бядзе.
Сваёй крывёю будзіць ён Адвагу ў грамадзе.
3 ім не павесіш галаву, Што б ні было ў жыцці. Ён вам прымусіць і ўдаву У прытупкі пайсці.
Шатландцы! Сыдземся ж у круг Застолля ў ясны дзень
I грымнем: — Джон, пачніце, друг. Вам — слова, Джон Ячмень!
Пераклад: Язэп Семяжон
^рэва волі
Цудоўны ясень вырас, брат, У горадзе Парыжы;
Пад засень ясеневых шат Бяжыць чарнявы, рыжы.
Стары, малы, усякі люд, Хадзячы і бязногі.
Спяшаюцца, як на салют
У гонар перамогі.
Раней стаяла там турма, Тыранаў абаронца.
Цяпер Бастыліі няма, На плошчы смех і сонца.
I што ні год, то новы плод На гэтым дрэве спее.
I хто той плод хоць раз у рот Паклаў, той разумее,
Што не скаціна чалавек,
Што і плебеі — людзі, Што рабства аджывае век
I болей так не будзе.
3 усіх багаццяў даражэй Французскі гэты плод нам.
Ён прыдае, як чарадзей, Моц, веру ўсім галодным.
Мой край! I твой не ссечан лес, Дуброў, гаёў — не жменя.
Былі часы — і ты не лез
Па слова у кішэню.
Табе ў нядаўнія гады
Ўсяго было даволі.
Што ж ты не вырасціў тады
I нам хоць дрэўца волі?
Нам без яго нямілы свет,
А хлеб — з чужога мліва, I доля — горкі пустацвет
На полі неўрадлівым.
Сваім крывавым мазалём
Мы кормім крывасмокаў, А самі, бедныя, жывём
I скокам, брат, і бокам.
Але я веру — прыйдзе дзень,
I ён не за гарамі, Калі Свабода, як прамень, Разгоніць змрок над намі.
I ўсе народы, ўсе краі, Здабыўшы дрэва волі, Паладзяць, бы ў адной сям’і Браты шчаслівай долі!
ЗаклікБруса да шатландцаў
Вы, бясстрашныя мужчыны, Што з Уолесам айчыну Баранілі чын па чыну
I мяне віталі, —
Знайце! Меч брытанскай змовы Ўзняты зноў, і мы гатовы Бой прыняць, каб іх падковы Край наш не тапталі.
Нашы сёлы, нашы нівы Вораг люты і пыхлівы, Вераломны Эдвард хцівы, Заняволіць можа.
Час настаў! За агароджай Мужна стрэнем стан варожы I ў баі — ці пераможам, Ці галовы зложым!
Той, хто з бітвы можа збегчы
I рабом на плаху легчы, Хай пры печы грэе плечы I не ганьбіць строю.
Хай жа стануць у страі Тыя, што ў цяжкім баі
Будуць біцца за траіх 3 мужнасцю герояў!
За спакой далін шатландскіх, За жніво ў палях сялянскіх, За пітво ў харомах панскіх Дружнымі радамі
Бурным рушымся прыбоем На захопнікаў і з боем Абаронім ад разбою
Волю нашу самі!
Пераклад: Язэп Семяжон
^яртанне салдата
Вайна сабрала умалот Паўзводна і паротна: Дзе ні пачуеш — плач сірот I плач удоў гаротных.
Ішоў салдат пад родны дах Праз ячмяні, праз жыта, Ішоў, і ў сумцы на плячах Увесь яго пажытак.
He назавеш ні багажом. Hi грузам лёгкі клунак: Салдат не ганьбіў грабяжом Старэнькі свой падсумак.
Пракаратаўшы ў сене ноч, Шыбаў сабе і марыў
Аб іскарках блакітных воч На незабыўным твары.
Вось і знаёмы вадапой,
I млын стары ля гаю, Дзе пад вярбою, за капой, Прызнаўся ёй — кахаю.
Было... А колькі лет і зім Прайшло сваёй дарогай!
...За ўзгоркам дом, і перад ім — Яна каля парога.
Прагнаў слязу з вачэй салдат, Храбрыцца як умее.
Штось запытаўся неўпапад, А сэрца млее, млее...
Гаворыць: — Так вось пехатой Ідуя з поля бою...
А ты, як цвет. Шчаслівы той, Хто будзе жыць з табою.
Хоць і няёмка турбаваць
I хата не багата, А ўсё ж дазволь заначаваць Бяздомнаму салдату.
Яна ў адказ: — Прытулак дам. У цеснаце — не ў крыўдзе.
I мой таксама недзе там...
А прыйдзе ці не прыйдзе?..
Ці ён жывы, ці дзе памёр — He знаю, не пытаю.
Чакаю і штораз на двор Выходжу, выглядаю...
О, Божа! Дык жа гэта — ён, А я і не пазнала...
Мой дарагі, мой любы Джон!
— I да грудзей прыпала.
— Так, гэта — я, мая любоў!
I ты мне ўзнагарода За чэсць, і доблесць, і за кроў, Пралітую ў паходах.
Цябе за вернасць я заўжды Бярог у сэрцы свята.
Мы бедныя — такой бяды! — Багацце ты — салдату.
Яна — праз слёзы: — Вунь мой скарб Ад дзеда: дом і садзік.