• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — He мачыце пісьма, — сказаў другі старшыня. — Калі яно напісана растворам нашатыра, вы змыеце ўсе літары.
    — He, — сказаў лекар, — літары не змыюцца. Вада толькі размочыць пергамент.
    Сапраўды, пергамент у вадзе размок, і яго лёгка разгарнулі.
    — Цяпер патрымаем яго над агнём, — сказаў лекар.
    — Пан лекар гаворыць правільна, — сказала Неле — Глядзіце, як збялеў забойца. Ногі яго дрыжаць ад страху.
    — Маўчы ты, маленькая чартоўка! — сказаў Іос Даман. — Ты хочаш смерці двараніна, але гэта табе не ўдасца! Пергамент згніў: ён больш за пятнаццаць год праляжаў у зямлі.	' '
    — He, пергамент не згніў, — сказаў суддзя. — Сумка забітага была падбіта шоўкам, а шоўк у зямлі не гніе. Чарвякі не дабраліся да пергаменту.
    Пачалі падаграваць пергамент на агні.
    — Вось ужо відаць літары, — сказала Неле. — Пан суддзя, загадайце чытаць пісьмо.
    У гэту хвіліну Іос Даман падскочыў да лекара і хацеў выхапіць у яго пергамент. Але Неле схапіла яго за руку і закрычала:
    — Ты не кранеш гэта пісьмо, забойца! У ім напісаны твой смяротны прысуд! Толькі цяпер пачаліся твае пакуты, мы ж больш за пятнаццаць год пакутуем праз цябе, пракляты! Чытайце, паны суддзі!
    — Чытайце! — крычалі жанчыны. — Праўду гаворыць Неле. Чытайце, панове суддзі!
    I пісец прачытаў:
    «Гільберту, сыну Вілема Рэйвіша, кавалеру, Іос Даман, кавалер, шле прывітанне.
    «Дарагі дружа, не прагульвай тваіх грошай у карты, косці і іншыя гульні. Я навучу цябе, як можна выйграць напэўна. Зробімся чарцямі, будзем ашукваць жанчын і дзяўчат і адбіраць у іх грошы. У Германіі я зарабіў гэтым рамяством пяць тысяч рыксдалераў. Жанчыны — дурніцы: яны гатовы аддаць нам апошняе. Каб зрабіцца падобным да д’ябла, натры свой твар фосфарам: ён свеціцца, калі вільготны. Праўда, пах у яго непрыемны, але жанчыны падумаюць, што гэта пах пекла. Аб сваім прыходзе паведамляй крыкам арла.
    «Хутка мы пойдзем да Катліны. У яе ёсць дачка Неле, прывабная дзяўчынка. Можаш лічыць яе тваёй. Яе маці аддала мне ўсё, што мела: дваццаць тры залатых каролусы. Але яна хавае грошы, якія засталіся ад Клааса, ерэтыка, спаленага ў Даме: семсот каролусаў, якія па законе належаць канфіскацыі. Але кароль Філіп не здолее накласці сваю лапу на гэтыя грошыкі. Іх месца — у маім кашальку. Катліна пакажа мне, дзе схаваны скарб, і я падзялюся з табой. Я атрымаю тры чвэрткі, ты атрымаеш астатняе.
    «Яшчэ адна парада: нікому не кажы, што цябе завуць Рэйвіш. Калі жанчыну схопяць, яна, не ведаючы нас, не зможа нас выдаць. Такім чынам, за работу, дружа мой. Шчасце ўсміхаецца маладым людзям, як любіў гаварыць Карл V, памерлы імператар».
    — Вось якое пісьмо, — сказаў пісец, скончьгўшы чытаць. — Яно падпісана: «Іос Даман, кавалер».
    — Смерць забойцу! — закрычаў народ. — У агонь чараўніка праклятага! На шыбеніцу злодзея!
    — He крычыце! — сказаў суддзя. — Мы павінны строга і бесстаронна разгледзець справу гэтага чалавека. Слухайце, старшыні, я прачытаю другое пісьмо, знойдзенае ў святочнай спадніцы Катліны:
    «Любая ведзьмачка! Вось рацэпт мазі, які я нядаўна даведаўся ад самой жонкі Люцыфера. 3 дапамогай гэтай мазі ты зможаш пераносіцца на сонца, месяц і зоры нябесныя, зможаш размаўляць з духамі і лётаць па паветры — над сёламі і гарадамі. Разатры ў роўных частках беляну, опій, сок канапель, беладону і дурнап’ян, — і мазь будзе гатова.
    «Калі ты хочаш, ;я вазьму цябе з сабой на шабаш. Толькі не будзь такой скупой, якой была ўчора. Чаму ты сказала, што ў цябе няма дзесяці фларынаў? Я ведаю, што яны ў цябе ёсць. Апрача таго, я ведаю, што ты хаваеш скарб і не гаворыш мне ні слова пра гэта. Твой д’ябал Ганс».
    — Смерць чараўніку! — закрычаў народ.
    — Параўнайце пісьмы, — сказаў суддзя. — Ці адным почыркам яны напісаны?
    Пісьмы параўналі. Яны было напісаны адным почыркам.
    Тады суддзя звярнуўся да дваран і спытаў іх:
    — Ці прызнаеце вы гэтага чалавека за Іоса Дамана, двараніна з горада Гента?
    — Так! — сказалі яны.
    — Ці ведалі вы пана Гільберта, сына Вілема Рэйвіша, двараніна?
    3 натоўпу выступіў адзін генцкі дваранін, па імені Вандэр-Зікелен.
    — Я ведаю Вілема Рэйвіша, двараніна, — заявіў ён. — Пятнаццаць год назад у яго знік сын дваццаці трох гадоў ад нараджэння. Гэта быў вялікі абібок і гуляка, але яму ўсё прабачалі па яго маладосці. 3 таго часу аб ім не было ніякіх вестак. Пакажыце мне шпагу, кінжал і сумку забітага.
    Агледзеўшы гэтыя рэчы, сведка заявіў:
    — На эфесах шпагі і кінжала я бачу герб рода Рэйвіш: тры срэбраныя рыбіны на блакітным полі. Той жа герб вышыты на сумцы забітага. А гэта што за кінжал?
    — Гэты кінжал быў утыркнуты ў цела нябожчыка, — сказаў суддзя.
    — На ім герб Дамана, — сказаў сведка, — зубчатая вежа на срэбным полі.
    — Ён кажа праўду, — сказалі іншыя сведкі, — гэта гербы Рэйвіша і Дамана.
    — I так, — сказаўсуцдзя, — Іос Даман —чараўнік, забойца і раскрадальнік каралеўскай маёмасці.
    — Вы не маеце права называць мяне чараўніком! — крыкнуў Іос Даман. — У вас няма доказаў! Я проста прыкідваўся д’яблам, і ў гэтым уся мая віна. Твар я мазаў звычайным фосфарам, а мазь, якую я даваў гэтай жанчыне, зусім не чарадзейная, а снатворная і дурманячая. Калі гэта жанчына націралася ёй, яна засынала і бачыла ў сне розную чартаўшчыну. Гэтая жанчына і ёсць сапраўдная ведзьма. Яна была ўпэўнена, што я д’ябал, і тым не менш выконвала ўсе мае патрабаванні. На касцёр яе, панове суддзі!
    — Панове суддзі, не слухайце гэтага зладзюгу! — сказала Неле, абдымаючы сваю маці. — У яго толькі адно жаданне — загубіць Катліну. Ён імкнецца ўпэўніць вас, што яна чараўніца. Але Бог зрабіў яе вар’яткай, і ў гэтым усё яе няшчасце. Ужо больш за пятнаццаць год пакутуе яна і душой і целам. He губіце яе, панове суддзі!
    — Неле нядобрая, — сказала Катліна. — He слухай яе, Ганс, мой валадар.
    — Памілуйце Катліну! — крычаў народ.
    Суд прысудзіў пазбавіць Іоса Дамана дваранства і спаліць яго на павольным агні. Кара адбылася на плошчы перад ратушай на наступны дзень. Іос Даман памёр, праклінаючы Катліну, суддзяў і Госпада Бога.
    Катліну вырашылі выпрабаваць вадой у Бругскім канале. Калі яна не будзе тануць, то яе спаляць як ведзьму; калі ж яна патоне, то будзе апраўдана і пахавана ў царкоўным садзе.
    На наступны дзень Катліну апранулі ў чорную палатняную кашулю, далі ёй у рукі васковую свечку і павялі на выпрабаванне. Перад ёю са спевамі пахавальных малітваў ішлі канонік сабора богамацеры, яго вікарыі і царкоўны служка з вялікім крыжам у руках. Ззаду ішлі суддзя горада Даме, старшыні, пісцы, стражнікі, профас: і кат з двума сваімі памочнікамі.
    Катліна была паслухмянай, як ягнё. Нічога не падазраючы, яна ішла наперад і мармытала:
    — Згасіце агонь! Галава гарыць!
    — Няхай мяне кінуць разам з ёй! — крычала Неле, але жанчыны моцна трымалі яе і не дускалі да маці.
    Вялізны натоўп народу сабраўся на беразе канала. Рэзкі вецер дзьмуў з мора. Ішоў дробны град. Каля самага берага стаяла вялікая барка. Катліну прымусілі спусціцца ў барку; кат са сваімі памочнікамі пайшлі за ёй. Жанчыны плакалі і туліліся адна да адной. Мужчыны голасна наракалі.
    Вось профас узмахнуў «жэзлам правасуддзя». Кат падняў Катліну і кінуў яе ў ваду.
    — Ганс! Ганс! На дапамогу! — паспела крыкнуць яна і зараз жа пайшла да дна.
    — Яна не ведзьма! — закрычаў народ.
    Зараз жа некалькі чалавек кінуліся ў ваду і выцягнулі Катліну. Яна была ў непрытомнасці. Яе аднеслі ў шынок і паклалі каля агню. Катліна апрытомнела і, ляскаючы ад холаду зубамі, прамовіла:
    — Ганс, дай мне твой шарсцяны плашч!
    I зноў страціла прытомнасць. На трэці дзень яна памерла ад гарачкі і была пахавана ў царкоўным садзе.
    Раздзел 25
    ПЕРШЫЯ ПЕРАМОГІ
    Нарэшце шчасце ўсміхнулася гёзам. Яны ўзялі Брыль, потым Харкум і, нарэшце, Монс, які праславіў імя Гітуа-дэШамона, слаўнага французскага гугенота. У графа Людвіга Насаўскага ў гэтым горадзе было многа сяброў. Яны адчынілі яму гарадскія вароты і спусцілі пад’ёмны мост. Але конніца гёзаў затрымалася ў суседнім лесе. Яшчэ хвіліна прамаруджання — і грамадзяне паднімуць мост. Тады Людвіг Насаўскі сам ускочыў на каня і разам са сваімі сябрамі памчаўся да горада. Мост пачаўужо паднімацца. I вось у апошні момант Гітуа-дэ-Шамон прышпорыў свайго каня і, нібы птушка, узляцеў на мост, які пачаў ужо паднімацца. Мост апусціўся, падаспела конніца, і горад быў узяты.
    Караблі гёзаў насіліся на моры і наводзілі жах на іспанцаў. Гэта быў незвычайны флот. На мачтах караблёў развіваліся вышытыя шоўкам і срэбрам катал іцкія харугвы. Салдаты хадзілі ў мітрах, у шоўкавых расах, з царкоўнымі посахамі ў руках. Гэта былі суровыя, ваяўнічыя людзі, прывыкшыя да паходаў і баёў. I дзіўна было бачыць на іх гэтыя фантастычныя царкоўныя аблачэнні.
    У манастыроў адбіралі ўсё, што магло згадзіцца на вайне: грошы, адзенне, харчы. Грошы ішлі на ваенныя выдаткі. Адзенне і прыпасы гёзы пераносілі на свае караблі.
    Ламе Гудзак залазіў ў манастырскія кладоўні і набіваў мяхі каўбасамі, шынкамі і віннымі бутэлькамі. На карабель ён вяртаўся абвешаны гусямі, індычкамі, каплунамі, куранятамі, і пры гэтым вёў за сабой на вяроўцы некалькі манастырскіх цялят і свіней.
    — Такпавінна быць на вайне! — урачыста абвяшчаўён. Уленшпігель служыў кананірам. Ён вельмі добра вывучыў сваю справу. Трэба было бачыць, як ён наводзіў сваю гармату на іспанскі карабель, як прыцэльваўся, як разбіваў непрыяцельскія барты і збіваў мачты.
    На капелюшы ён насіў срэбраны паўмесяц з надпісам: «Лепш служыць Турку, чым Папе». I ніхто ніколі не бачыў яго сумным і панурым. Песні і жарты не сыходзілі з яго вуснаў.
    Аднойчы, у дзень узяцця Харкума, калі карабель стаяў на прычале, нейкая дзяўчына ўзышла на палубу і кінулася на шыю Уленшпігелю.
    — Тыль, — гаварыла яна рыдаючы, — не гані мяне, любы мой! Яны забілі Катліну. Толькі ты адзін у мяне застаўся.
    I Неле расказала Уленшпігелю, як памерла Катліна. I, гледзячы адзін на аднаго, яны моўчкі плакалі, успамінаючы аб няшчаснай пакутніцы. Гёзы абкружылі іх.
    — Хто ты, дзяўчына?—пыталі яны.
    — Я Неле, яго нявеста. Я прыехала да яго з Фландрыі.
    — Ты жэнішся, Уленшпігель? — пыталіся яны.
    — Так, я жанюся, — адказваў Уленшпігель. Да іх падышоў Трэлон.
    — Ты жэнішся, маленькі фламандзец? — спытаў ён. — Значыць, ты пакінеш нас, ці ж не так?