• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    АБ ТЫМ, ЯК БЫЎ ПАКАРАНЫ ДЫРЫК СЛОСЕ, ЗДРАДНІК
    Ужо ўвесь марскі бераг быў у руках гёзаў — пачынаючы з Нюпара і далей праз Астэндэ, Бланкенберге, астравы Зеландскія, вусце Шэльды, вусце Мааса, вусце Рэйна і аж да Гельдэрна. Астравы Тэсель, Фліланд, Тэрсхелінг, Амеланд, Ротум, Боркум былі вызвалены з-пад іспанскага панавання. Гёзы захапілі Дэльфт, Дордрэхт, Ротэрдам, Кам-пен, Зволе, графства Зютфенскае. Толькі Амстэрдам, Схаонтовен і Мідэльбург былі яшчэ пад уладай праціўніка.
    Такім чынам, у руках гёзаў была амаль уся Галандыя, паўночная і паўднёвая, і ўся Зеландыя. I вось краіна прыйшла ў рух: захвалявалася Фландрыя, закіпеў Брабант. Жніво паспела для сярпа. Няхай жывуць гёзы!
    У снежні месяцы караблі гёзаў крэйсіравалі ў Зюйдэрзее.
    Аднойчы адмірал запрасіў усіх капітанаў на свой карабль і сказаў Уленшпігелю:
    — У падзяку за тваю верную службу і заслуті перад радзімай прынц прызначае цябе капітанам карабля «Брыль». Вось пергамент з тваім прызначэннем.
    — Дзякую вас, пан адмірал, — адказаў Уленшпігель. — Буду капітанстваваць, наколькі сіл хопіць, і пастараюся выгнаць з Нідэрландаў усіх іспанскіх капітанаў, каб зноў наша радзіма зрабілася вольнай і незалежнай.
    — Вельмі добра! — сказаў адмірал.
    Пасля гэтага ён звярнуўся да ўсіх камандзіраў і заявіў:
    — Паны амстэрдамцы збіраюцца асадзіць Энкгейзен. Мы павінны спыніць асаду. Іх судны яшчэ не выйшлі з Ійскага канала. Будзем крэйсіраваць каля берага і загародзім ім дарогу. Калі хоць адно судна высуне нос у Зюйдэрзее, біце яго без усякай літасці.
    — Без літасці! — адказалі камандзіры. — Няхай жывуць гёзы!
    Вярнуўшыся на свой карабель, Уленшпігель сабраў на палубе ўсіх салдат і матросаў і абвясціў ім рашэнне адмірала.
    — Нашы крылы — карабельныя парусы, — сказалі матросы, — нашы рукі — абардажныя крукі. Няхай жывуць гёзы! Флот выйшаў у мора і пачаў крэйсіраваць у мілі ад Амстэрдама. Без дазволу гёзаў ніхто не мог ні выйсці з горада, ні падысці да яго з мора.
    Пяць дзён ліў дождж. На шосты дзень неба праяснілася. Дзьмуў рэзкі, халодны вецер. Амстэрдамцы маўчалі.
    — Ведай, сын мой, — сказаў Уленшпігель Ламе, — нездарма маўчаць амстэрдамцы. Яны нешта прыдумляюць.
    — Я ўжо думаў аб гэтым, — сказаў Ламе. Нездарма вада ў мяне мерзне ў бочках, каўбасы пакрыліся намараззю, a масла зрабілася цвёрдае, як камень.
    — Калі мора замерзне, — сказаў Уленшпігель, — яны падвязуць па лёдзе сваю артылерыю і разгромяць нас.
    Ён паехаў на адміральскі карабель і расказаў адміралу, каб асцерагчыся.
    — Вецер дзьме з Англіі, — сказаў адмірал. — Пойдзе снег. Марозу не будзе.
    Уленшпігель вярнуўся назад.
    Уночы пайшоў густы снег, але потым з боку Нарвегіі наляцеў ледзяны вецер, і мора адразу замерзла. Цяпер амстэрдамцы маглі падысці па лёдзе і падпаліць судны. Адмірал загадаў салдатам падрыхтаваць канькі — на выпадак, калі трэба будзе біцца вакол караблёў. Кананірам было загадана падкаціць ядры да лафетаў, зарадзіць гарматы і трымаць канаты напагатове.
    Але сем дзён прайшло, і амстэрдамцы не з’явіліся.
    На восьмы дзень Уленшпігель загадаў выдаць салдатам трайную порцыю віна, каб людзі як належыць сагрэліся перад бітвай.
    — Ах, — сказаў Ламе, — у нас няма нічога, апрача сухароў і кіслага піва.
    — Няхай жывуць гёзы! — закрычалі салдаты. — Хопіць перад бітвай і поснай папойкі.
    — He хутка будзе гэта бітва, — сказаў Ламе. — Амстэрдамцы спачатку збяруцца каля каміна, вып’юць па некалькі кубкаў віна, прыгатаванага з мадэрскім цукрам, — хай пашле яго і нам Гасподзь Бог! — потым пачнуць разважаць і вырашаць да поўначы, што нядрэнна сабрацца заўтра і абмеркаваць пытанне — нападаць на нас ці не нападаць на гэтым тыдні. Назаўтра яны зноў збяруцца, зноў вып’юць віна з мадэрскім цукрам — хай пашле яго і нам Гасподзь Бог! — і вырашаць, што спачатку трэба высветліць — вытрымае лёд ці не вытрымае, калі паслаць да караблёў атрад артылерыі. Іх мудрацы вымераюць таўшчыню лёду і складуць на пергаменце падрабязнае заключэнне. Прачытаўшы яго, амстэрдамцы даведаюцца, што лёд ужо ў паўлокця таўшчыні і, значыць, дастаткова моцны, каб вытрымаць вагу атрада з гарматамі і палявой артылерыяй. Зноў збяруцца яны на параду і тут спакойна, цярпліва, за шматлікімі кубкамі гатаванага віна, прыйдуць да заключэння, што нядрэнна было б захапіць нашы караблі і прысвоіць сабе тыя багацці, якія мы адбілі ў лісабонцаў.
    — Складана гаворыш, — сказаў Уленшпігель. — Але паглядзі ж на горад. Што гэта за людзі, якія бегаюць там, размахваючы ліхтарамі?
    — Холадна ім, восьяны і бегаюць, — сказаўЛаме і дадаў, жаласна ўздыхаючы:
    — Усё з’едзена. Няма больш ні мяса, ні дзічыны, ні віна. Адны толькі сухары і кіслае піва. Усе, хто мяне любіць, за мной!
    — Ты куды? — закрычаў Уленшпігель. — Ніхто не мае права пайсці з карабля! Назад!
    — Сын мой, — сказаў Ламе, — цяпер ты наш капітан, і я абавязаны табе падпарадкавацца ва ўсім. Але сам падумай: пазаўчора мы з’елі апошнюю каўбасу. На двары мароз. Кухонны ачаг цяпер усё адно што сонца для верных таварышаў. Што можа развесяліць нас, калі ён стаіць халодны і беспрытульны? Сын мой, паглядзі на агеньчыкі, што мігцяць на беразе, на суседняй ферме. Ведаеш, хто там
    жыве? Адзін фрысландскі судаўшчык, па імені Дырык Слосе. Калі Энкгейзен бьгў яшчэ ў руках іспанцаў, ён завабіў туды пана Дандло і яшчэ васямнаццаць рэфарматаў і перадаў іх герцагу Альбе. Рэфарматы былі пакараны смерцю ў Бруселі, на Конным рынку. Дырык Слосе атрымаў за гэта ад герцага дзве тысячы фларынаў. На гэтыя грошы ён купіў сабе гэту ферму, поле і мноства жывёлы.
    — Попел Клааса пал іць мае сэрца!—сказаўУл еншпігел ь.
    — Дай мне дзясяткі два салдат, — сказаў Ламе. — Я захаплю здрадніка.
    — Я сам буду вашым начальнікам, — сказаў Уленшпігель. — За мной, сябры!
    Салдаты кінуліся за Уленшпігелем.
    — He ўсе, не ўсе, — сказаўУленшпігель. — Хопіць дваццаць чалавек. Астатнія застануцца ахоўваць карабель. Кіньце жэрабя — каму ісці, каму заставацца.
    Кінулі жэрабя, і дваццаць чалавек смелякоў прымацавалі канькі. Вецер свісцеў і гнаў па лёдзе снежныя віхуры. Нячутна беглі гёзы. Толькі канькі павісквалі пад нагамі.
    На беразе было цёмна і бязлюдна. Затаіўшы дыханне, гёзы абкружылі ферму. Уленшпігель загадаў салдатам схавацца ў свіран. Салдаты схаваліся. He было чуваць ні гуку.
    Уленшпігель падышоў да дома і моцна пастукаў у дзверы. Забрахалі сабакі. Уленшпігель пастукаў яшчэ раз. Гаспадар выглянуў з акна.
    — Хто там?
    — Пан дэ-Бусю загадаўтабе зараз жа з’явіцца ў Амстэрдам! — сказаў Уленшпігель.
    — Пакажы пропуск! — сказаў гаспадар, адчыняючы дзверы.
    — Тут пропуск! — сказаў Уленшпігель і разам з гёзамі кінуўся ў дом здрадніка.
    — Ты — Слосе, які выдаў пана Дандло і васямнаццаць рэфарматаў, — сказаў ён гаспадару. — Дзе тыя грошы, якія ты атрымаў за здрадніцтва?
    — У мяне нічога няма, — сказаў гаспадар,—Злітуйцеся нада мной, панове гёзы!
    — Дзе ў цябе свечкі? — спытаў Ламе.
    — Вунь там вісяць на сцяне, — сказаў гаспадар. Запалілі свечку.
    — Холадна, — сказаў адзін з гёзаў. — Запалім у каміне! Вось добрая распалка!
    I ён паказаў на паліцу, дзе стаялі гаршкі з пасохлымі кветкамі. Салдат выцягнуў з гаршка крайнюю кветку, гаршчок упаў, і па падлозе рассыпаліся бліскучыя залатыя фларыны.
    — Дык вось дзе твае грошы! — закрычалі гёзы.
    Яны вытраслі зямлю з гаршкоў і знайшлі ў іх дзесяць. тысяч фларынаў.
    Г аспадар пл акаў і клікаў на дапамогу. Збегл іся работнікі. Яны хацелі было дапамагчы гаспадару, але гёзы хутка звязалі іх усіх.
    — Дзе ключы ад кароўніка і аўчарні? — спытаў Ламе.
    — Вы будзеце павешаны, рабаўнікі праклятыя, — сказаў гаспадар.
    — Прыйшла гадзіна расплаты,—сказаў Уленшпігель.— Падавай ключы!
    — Бог адпомсціць за мяне,—сказаў гаспадар, аддаючы ключы.
    Спустошыўшы ферму, гёзы пайшлі назад. Яны гналі перад сабой вялізны статак кароў, свіней і бараноў. Бочачкі з півам і віном везлі на маленькіх санках. У кашах і мяхах цягнулі жывую і бітую птушку. Жывёла мычэла. куры кудахталі, лёд весела рыпеў пад канькамі.
    — Я карабельны кок, — сказаў Ламе. — За мной, дзеці мае! Мы атрымалі слаўную перамогу. He давайце быкам разбягацца! Цягніце іх за рогі! Вось мы і дома! Спускайце блокі, сябры! Падвязвайце быкоў за жывот! Падымайце! Вось дык мяса нам дасталося! Кідайце гусей проста ў трум! Адтуль не паўцякаюць. А хто скруціць ім шыю? Сам карабельны кок. Няхай жывуць гёзы!
    Дырыка Слосе разам з яго работнікамі прывялі на адміральскі карабель. Палоннікі дрыжалі ад страху і малілі аб літасці.
    На шум выйшаў адмірал Ворст.
    — Гэта што за людзі? — спытаў ён. — Што табе ад мяне патрэбна, Уленшпігель?
    — Гэта ДырыкСлосе, здраднік, — сказаўУленшпігель, — ён выдаў іспанцам васямнаццаць нашых таварышаў. Сёння ўночы мы пачысцілі яго ферму. Гэтыя чырвонцы раслі ў яго кветкавых гаршках. Усяго тут дзесяць тысяч.
    — Вы не мел і права пакідаць карабель, — сказаў адмірал Ворст, — але дзеля вашага поспеху я вам дарую. Гэты мех з грашыма нам вельмі спатрэбіцца. Вы, па нашых марскіх звычаях, атрымаеце трэцюю частку здабычы. Другую трэцюю частку перадамо флоту, а трэцюю — яго высокасці прынцу Аранскаму. Здрадніка павесіць.
    Загад адмірала быў выкананы. Потым гёзы высеклі ў лёдзе палонку і кінулі туды цела здрадніка.
    — Ці не трава ўжо вырасла вакол караблёў? — сказаў адмірал Ворст. — Я чую, як мычаць каровы, як бляюць авечкі і як сакочуць куры.
    — Гэтанашакухоннаяздабыча,—сказаўУленшпігель,— Вы, пан адмірал, атрымаеце самыя смачныя кавалачкі.
    Потым, звярнуўшыся да работнікаў Дырыка Слосе, Уленшпігель заявіў:
    — Вы, хлопцы, калі хочаце ісці назад, заплаціце за сябе выкуп. Калі ж хочаце застацца з намі і зрабіцца вернымі гёзамі, заставайцеся. Мы праводзім час у бойках і на гулянках. Нам патрэбны адважныя таварышы. I работнікі засталіся на караблі Уленшпігеля.
    У гэтыя і ў наступныя дні на караблях ішоў безупынны разгул.
    — Няхай жывуць гёзы! — гаварыўУленшпігель.—Наша сэрца гарыць любоўю да свабоды, наш страўнік прагне непрыяцельскай смажаніны. Еш, колькі ўлезе! Пі віно Bo­para! Няхай жывуць гёзы!
    Неле таксама піла з залатога келіха і, расчырванеўшыся ад ветру, іграла на сваёй дудцы. I, не гледзячы на холад, гёзы цэлыя дні балявалі, седзячы на палубе.
    Аднойчы ўвечары гёзы заўважылі на беразе нейкі рух. Бліснулі факелы, бразнула зброя. Потым факелы згаслі, і надышла цемра.