• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — З’еш рыбкі, — гаварыў ён. — Пяты падбародак ужо расце ў цябе. Злева ён прыкметней, чым справа. Трэба, каб твой правы бок падкарміўся. На шостую закуску я табе прынясу тушаных малюскаў з сельдэрэем, мускатам і гваздзікай. Бачыш, як я клапачуся аб табе! Ты павінен любіць і паважаць мяне, нібы роднага бацьку. Што ты ўтаропіў на мяне свае вочы? Здзічэў ты, ці што? Хутка я прынясу табе місачку піўнога супу. Ён з мукі, цукру і карыцы. Гэта для таго, каб тлушч у цябе зрабіўся яшчэ больш далікатны і яшчэ болыіі хваляваўся пад скурай. Але ўжо ноч на двары! Спі з мірам! Будзь пэўны, што заўтра чакае цябе дзіўная ежа і твой сябра Ламе, які не забываецца падкарміць цябе ў час.
    — Ідзі і дай мне памаліцца Богу! — гаварыў манах.
    — Маліся ва ўсе насавыя закруткі, — адказваў Ламе. — Больш спіш — больш таўсцееш.
    У маі месяцы рана Ламе адкрылася. Ліхаманка зваліла яго на ложак. Ён упрасіў Уленшпігеля вынесці яго на палубу і пакласці побач з клеткай манаха. Уленшпігель згадзіўся, але загадаў прывязаць Ламе да ложка. Ён баяўся, каб Ламе ў час прыступу хваробы не скінуўся ў мора.
    Дзьмуў цёплы ветрык. Ярка свяціла сонца. Ламе ляжаў у трызні і, прыслухоўваючыся да плёскухваль, прыгаворваў:
    — Суп кіпіць, сын мой! Суп кіпіць! He забудзьце прыправіць яго карэннямі.
    Калі ён апрытомніваў, дык глядзеў на манаха і паказваў яму язык.
    — Ты абражаеш мяне, таўстун, — гаварыў манах.
    — He, — адказваў Ламе. — Я цябе адкармліваю. Як я рад, што ты таўсцееш!
    Праз некалькі дзён Ламе запатрабаваў, каб на палубу паставілі вялікія вагі. Уленшпігель падняў Ламе і пасадзіў у адну шальку вагоў. У другую шальку пасадзілі манаха. Як толькі манах шлёпнуўся ў сваю шальку, Ламе узляцеў у паветра і весела закрычаў:
    — Што, бачылі? Я — пушынка ў параўнанні з ім! Я ўзляцеў у паветра, нібы маленькая птушка. Зніміце ж яго з вагоў, каб я мог выйсці. Цяпер пасадзіце яго зноў і пакладзіце гіры. Колькі ён важыць? Трыста чатырнаццаць фунтаў Цяпер зважце мяне. Колькі? Дзвесце дваццаць? Ну, старая тлустая ўтроба, хто з нас цяпер таўстун?
    Раздзел 31
    АБ ТЫМ, ЯК КРАСУНЯ КАЛЕКЕН ВЯРНУЛАСЯ ДА СВАЙГО СУПРУГА
    Аднойчы на світанні Уленшпігель прачнуўся ад моцнага крыку.
    — На дапамогу! — крычаў Ламе. — На дапамогу! Трымайце яе! Разрэжце мае вяроўкі!
    Уленшпігель выскачыў на палубу.
    — Чаго ты крычыш? — спытаў ён. — Я нічога не бачу.
    — Гэта яна! — крычаў Ламе. — Бачыш шлюпку, якая плыве да нашага новага карабля? У ёй мая жонка! Спыні яе, Уленшпігель!
    Неле паднялася на палубу.
    — Неле, разрэж мае вяроўкі, — сказаў ёй Ламе. —Бачыш, як перавязана мая рана? Гэта яна перавязала яе, мая жонка. Вунь яна стаіць у шлюпцы. О, нашто яна зноў прыйшла ад мяне!
    Неле паклала руку на лоб хворага.
    — У яго ліхаманка, — сказала яна.
    — He, я паправіўся, — сказаў Ламе. — Дайце мне шлюпку. Разрэжце вяроўкі.
    Уленшпігель перарэзаў вяроўкі. Ламе кінуўся да шлюпкі і ў адзін момант спусціўяе. У шлюпку селі Уленшпігель, Неле, Ламе і яшчэ адзін вясляр. Ударылі вёслы, і шлюпка памчалася да новага карабля, які стаяў у гавані далёка ад іх.
    — Як ты ўбачьгў яе? — спытаў Уленшпігель.
    — Я спаў, — сказаў Ламе, — і раптам чую — як быццам нейкая шлюпка ўдарыла ў карабельны борт. «Хто там?» — спытаў матрос. «Сябры», адказаў яе пяшчотны ўсхваляваны голас. «Камандзір флібота «Іаганна» жадае гаварыць з Ламе Гудзаком», — дадаў нейчы другі голас, мужны і грубы. Матрос скінуў ім лесвіцу. I вось я бачу, як яна, апранутая ў мужчынскае адзенне, падыходзіць да мяне, цалуе мяне, плача і прыгаворвае: «Бедны мой мужанёк, не злуйся на мяне. Я дала абяцанне, што ніколі не падыду да цябе, але я не магу выканаць гэтага. Ужо некалькі разоў я прыязджала сюды, калі ты быў у непрытомнасці, і перавязвала тваю рану. Я ж вылечыла цябе, ці ж не праўда, мой любы? Лягчэй табе? Пусці ж мяне, я павінна ехаць. Ён можа ўбачыць мяне. Я баюся яго. He злуйся, бывай». I яна пайшла, не гледзячы на мае слёзы і стогны. Ах, чаму я быў звязаны гэтымі праклятымі вяроўкамі.
    Ламе і грабец усё мацней налягалі на вёслы. Наперадзе на ясным небасхіле віднеліся стройныя мачты новага флібота.
    — Бачыш, яна стаіць на палубе і грае на віёле! — сказаў Ламе.
    Убачыўшы шлюпку, капітан флібота загадаў кінуць з палубы лесвіцу. Ламе, нібы кот, ускочыў на лесвіцу, ледзь не скінуўся ў мора, але ўстрымаўся і хутка ўзлез на палубу.
    — Ламе, не падыходзь да мяне! — закрычала яго жонка. — Я дала абяцанне, Ламе!
    — Гэта Калекен Гебрэйхтс! — ускрыкнула Неле. — Красуня Калекен!
    — Што ты нарабіла? — гаварыў Ламе, абдымаючы жонку. — Што з табой здарылася? Чаму ты зноў хочаш пакінуць мяне?
    — Слухай, — сказала яна, — я дала абяцанне Богу. Мяне навучыў гэтаму брат Карнеліс Адрыансен, прапаведнік.
    — Што? — ускрыкнуў Ламе. — Гэты тлусты таракан, які вечна праклінае рэфарматаў? Гэты нягоднік, які заўсёды расхвальвае інквізіцыю і папскія законы? Так вось хто ён такі — гэты нягоднік!
    — He зневажай чалавека божага! — сказала Калекен.
    — Чалавека божага! — сказаў Ламе. — Ведаю я гэтага божага чалавека! Гэта брудная, подлая жывёла. О, чаму мая красуня Калекен трапіла яму ў лапы! He падыходзь да мяне, я кіну цябе ў мора!
    — Слухай, я раскажу табе, як гэта здарылася, — сказала Калекен. — Брат Адрыансен, ты сам ведаеш, — наш лепшы прапаведнік. Я пайшла яго паслухаць. Ён гаварыў, што духоўнае жыццё і бясшлюб’е — вышэй за ўсё на свеце. Яны даюць нам царства нябеснае. Манах так красамоўна гаварыў, што ўсе мы — жанчыны, дзяўчаты, удовы — паверылі яму. Мы — замужнія жанчыны — далі абяцанне пайсці ад сваіх мужоў; дзяўчаты і ўдовы вырашылі ніколі не выходзіць замуж. Брат Адрыансен узяўу нас клятву, што мы будзем спавядацца толькі ў яго; я дала яму абяцанне. У Бруге, каля манастыра мінарытаў жыла адна жанчына, па імені Кале дэ Нажаж. За адзін залаты каролус у месяц яна давала багамолкам прытулак і ежу. Я пасялілася ў яе і пачала кожны дзень хадзіць у манастыр, каб умацаваць сябе ў нашай святой рэлігіі.
    — Ох, — плакаў Ламе.— I гэтая агідная свіння выслухоўвала тваю нявінную споведзь!
    — Але я заўсёды любіла цябе, — казала далей Калекен.—Памятаеш Ііруге? Я бачыла ў акно, як ты праехаў у калымажцы разам з Уленшпігелем. Я пабегла следам за вамі. Вы прадалі калымажку і загулялі. У калідоры я падбегла да цябе і моцна цябе пацалавала. Ты быў п'янаваты і нічога не заўважаў. Памятаеш?
    — Дзе цяпер гэты манах? — панура спытаў Ламе.
    — Благія людзі абвінавацілі яго ў розных злачынствах. Брат Адрыансен пакінуў Бруге і перабраўся ў Антверпен. Мне сказалі, што ты ўзяў яго ў палон.
    — Што! — закрычаўЛаме. — Манах,якогаяадкармліваю!
    — Ён! — сказала Калекен і затуліла твар рукамі.
    — Сякеру! — зароў Ламе. — Дайце мне сякеру! Я засяку гэтую скаціну! Шлюпку мне! Дзе шлюпка?
    — He дазволю табе крыўдзіць палоннага! — сказала Неле.
    Усе зноў спусціліся ў шлюпку і паляцелі назад.
    — Ты цяпер мяне не кінеш? — спытаў Ламе ўжонкі.
    — He, — адказала яна. Ламе павесялеў.
    — Добра, — сказаў ён. — Я толькі выпушчу яго з клеткі, На караблі Ламе адамкнуў клетку і хацеў выцягнуць манаха на палубу. Але той не пралазіў у дзверы. Ламе хацеў праштурхнуць яго бокам, але гэта таксама не ўдалося.
    — Прыйдзецца ламаць клетку, — сказаў Ламе. — Ад’еўся каплун.
    Клетку зламалі. Мігаючы атупелымі вочкамі, манах выйшаў на палубу. У гэтую хвіліну хваля пракацілася пад караблём, і манах шлёпнуўся на палубу.
    — Што, крыкун? — сказаў Ламе. — Цяпер ты ўжо не лаеш бедных гёзаў? Калі цябе пакінуць яшчэ на год у клетцы, ты болып не здолееш з яе выйсці. Шчокі твае калоцяцца, як свіны студзень; ты ўжо не крычыш болып, а толькі хрыпіш ды аддуваешся.
    — Сціхні, таўстун! — сказаў манах.
    — Таўстун! — зароў Ламе. — Я Ламе Гудзак, што значыць Мех Дабра, а ты, нягоднік, — Мех Бруду, Мех Абжорства, Мех Подласці. Вочы ў цябе заплылі, сала пад скурай не менш чым на чатыры пальцы. Гэта я выкарміў цябе, страшыдла! Гавораць, што ўдар прыходзіць з сёмым падбародкам. Чакай яго, паскуднік: у цябе ўжо пяць з паловай.
    — Слухайце, гёзы, — казаў ён далей, звяртаючыся да таварышаў. — Слухай, Уленшпігель, слухай, Неле, дзіця маё. Я адыходжу ад вас і пасялюся з жонкай у Флісінгене. Там у мяне ёсць такая-сякая маёмасць. Некалі вы пакляліся мне зрабіць усё, што я ў вас папрашу.
    — Слова гёзаў, — сказалі таварышы.
    — У такім выпадку, — сказаў Ламе, — паглядзіце на гэтага машэнніка. Гэта брат Адрыансен з Бруге. Ён займаецца
    тым, што адбівае жонак ад іх законных мужоў. Я пакляўся, што ён памрэ тут ад атлусцення. Зрабіце яму вялікую клетку і карміце яго па дванаццаць разоў на дзень. Давайце яму тлустую і салодкую страву. Ён ужо як бык, але хутка будзе, як слон, і запоўніць сваёй тушай усю клетку.
    — Мы адкормім яго, — сказалі гёзы.
    — А цяпер, — сказаў Ламе манаху, — я развітваюся з табой, абібок. Тлусцей і чакай удару. Вось я забіраю з сабой жонку і іду. Што мычыш ад злосці, страшыдла?
    — Як! — закрычаў манах. — Ты ідзеш да мужа! Ідзеш, не пашкадаваўшы мяне, беднага мучаніка, які настаўляў цябе ў веры Хрыстовай! Будзь праклятая! Няхай зямля спаліць твае ногі, няхай цукар здасца табе соллю, няхай хлеб будзе для цябе горш за печны попел. Будзь ты тройчы праклятая святой тройцай і сем разоў каўчэгам запавету. Няхай споведзь будзе для цябе пракляццем, а прычасце — атрутай смяртэльнай. Няхай кожная пліта паднімецца ў царкве і скажа табе: «Гора табе! Праклятая ты і асуджана на пакуты вечныя!».
    Ламе рагатаў, слухаючы прапаведніка, а Калекен павалілася на калені і крычала:
    — О, знімі з мяне пракляцце! Знімі пракляцце, малю цябе!
    — Знімі пракляцце! — сказаў Ламе.
    — He зніму, таўстун, — сказаў манах.
    — Вяроўку сюды! — закрычаў Ламе. — Знімай пракляцце, ці будзеш павешаны.
    — Будзеш павешаны! — сказалі гёзы.
    — Ну, — сказаў манах. — Ідзі, нягодніца, ідзі з гэтым таўстуном! Знімаю з цябе пракляцце, але Гасподзь і яго святыя будуць сачыць за табой.
    — Ён задыхаецца, — сказаў Ламе. — Хутка будзе удар. Бывайце, сябры. Стойце моцна за справу свабоды!
    Ён нацалаваўся з усімі і сеўу лодку разам з Калекен.
    — Бывай, дружа! — крычалі салдаты і матросы, махаючы капелюшамі. — Бывай, Ламе!
    Яны сумленна выканалі сваё абяцанне і без адпачынку адкормлівалі манаха. Калі яго выкупілі з палону, у ім было трыста семнаццаць фунтаў і пяць унцый фландрскай вагі.