Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— Амінь, — сказаўУленшпігель.
— Тыль, ты нічога не чуеш? — спытала Неле.
Яны прыслухаліся. У баку ад дарогі, у высокім жыце, бразнула зброя. Факелы бліснулі ў тумане. Грымнуў аглушальны залп.
— Няхай жывуць гёзы! — пачуўся крык.
I вось яны з’явіліся з усіх бакоў. 3 коп’ямі наперавес яны беглі па сцежцы знізу і па схіле гары, спускаліся з сякерамі ў руках.
— Няхай жывуць гёзы! — закрычалі Ламе і Уленшшгель.
— Яны нясуць нам зброю, — сказала Неле. — Бяры, Ламе, бяры, любы! Няхай жывуць гёзы!
— Няхай жывуць гёзы! — крыкнулі палонныя і са зброяй у руках кінуліся на іспанцаў.
Аркебузы білі без промаху. Асветленыя факеламі, іспанцы валіліся адзін за адным.
— Няхай жывуць гёзы! — крычаў атрад збавіцеляў.
— Няхай жывуць гёзы! — крычаўУленшпігель. — Іспанцы абкружаны! Бі іх, бі без літасці! Скончана справа! Няма жывых ніводнага. Збірай рэчы і бягом у Энкгейзен! Ці ўсе гатовы?
— Усе, — закрычалі палоннікі. — Няхай жывуць гёзы!
На ўзмор’і гёзы захапілі некалькі барак і ўцяклі ў Энкгейзен. Адтуль Уленшпігель, Ламе і Неле перабраліся на свае караблі і зноў выйшлі ў адкрытае мора.
Раздзел27
АБ ТЫМ, ЯК ЛАМЕ ГУДЗАК ЗРАБІЎСЯ КОКАМ НА СЛАЎНЫМ КАРАБЛІ <БРЫЛЬ>
Па акіяне каля вусця Шэльды, пад сонцам і пад дажджом зімой і летам, нібы вялікія вольныя птушкі, насіліся караблі гёзаў. Фліботы, буеры, шкуны на ўсіх парусах ляцелі наперад. I на носе ў іх тырчэлі даўгія кулеўрыны, пагражаючы іспанцам сваім смертаносным агнём.
Ламе павесялеў. Часта, сабраўшы партыю паляўнічых, ён сходзіў з ёй на бераг па здабычу. Весела было глядзець, як яны вярталіся са свайго палявання. Буйную жывёлу вялі на вяроўках, a то і проста за рогі. Авечак гналі цэлым статкам. Гусей падганялі дубцамі. Курэй, кура-
нят, каплуноў цягнулі ў мяхах і потым паднімалі з лодак баграмі.
На караблях пачыналася гулянка.
— Якая добрая паддіўка, — прыгаварваў Ламе, — які цудоўны пах! Ён падымаецца да неба, і паны анёлачкі нюхаюць яго не перастаючы.
Аднойчы на гёзаў наскочыў цэлы гандлёвы флот з Лісабона. Камандзір флота не ведаў, што Флісінген ужо ўзяты гёзамі, і таму ішоў без усякіх перасцярог.
Флот зараз жа абкружылі і загадалі караблям кінуць якары. Барабаны і дудкі далі сігнал: «На абардаж». Купцы адказалі стрэламі. Яны рашылі абараняць сваё дабро са зброяй у руках.
Тады гёзы распачалі страляніну. Іх аркебузіры, схаваўшыся каля грот-мачты за вялікімі драўлянымі шчытамі, стралялі без промаху. Купцы падалі, як мухі.
— Наперад! — закрычаўУленшпігель. — Нас чакае багатая здабыча. Вось каштоўныя каменні, вось цукар. мускат, гваздзіка, імбір, рэалы, дукаты — слаўныя новенькія чырвонцы. Мы акупілі нашы выдаткі. На абардаж! Наперад!
Гёзы кінуліся на іспанцаў. Уленшпігель і Ламе, нібы львы, насіліся па караблях. Неле дудзіла на сваёй дудцы і хавалася за драўлянымі шчытамі. Хутка ўвесь флот быў захоплены.
Падлічылі страты. У іспанцаў была забіта тысяча чалавек, у гёзаў — трыста. Сярод гэтых трохсот бьгў кухар з карабля «Брыль».
— Пан капітан, — сказаў Уленшпігель Трэлону, — дазвольце мне пагутарыць з маракамі.
— Гавары, — сказаўТрэлон.
Уленшпігель выйшаў наперад і сказаў:
— Пан капітан, сябры і таварышы! Сёння мы атрымалі ад іспанцаў нямала смачнай ежы і розных прысмакаў. Вось перад вамі стаіць мой сябра Ламе. Ён лічыць, што наш бедны нябожчык — царства яму нябеснае — быў не дужа вялікі майстар наконт смачнай ежы. Давайце прызначым Ламе на яго месца. Ён накорміць нас райскай смажанінай.
— Згодны, — сказалі маракі. — Няхай Ламе будзе карабельным кокам. Дайце яму драўляны апалонік. Ён будзе разліваць ім пахлёбку, а таксама ваяваць з юнгамі, калі яны залезуць у яго кухонныя ўладанні.
— Пан капітан, сябры і таварышы, — сказаў Ламе. — Вы бачыце, я плачу ад радасці, бо зусім не заслутоўваю такога вялікага гонару. Але калі такое ўжо ваша рашэнне, то я прымаю на сябе высокае званне кухоннага прафесара на слаўным караблі «Брыль». Толькі пры гэтым прапіу вас даць мне самыя вышэйшыя кухонныя правы. Я буду строга сачыць за тым, каб кожны еў сваю порцыю і не чапаў порцыі другога. Любы агідны ўчынак павінен карацца па ўсёй строгасці і законе.
— Няхай жыве Ламе! — крычалі маракі. — I сіла, і права, і закон будуць на тваім баку!
— I яшчэ ёсць у мяне да вас адна ніжэйшая просьба, — казаў далей Ламе. — Вы бачыце, што я чалавек тлусты, вялікі і аб’ёмісты. Бруха мае вялікае, і страўнік заўсёды патрабуе ежы. Мая бедная жонка — хай верне мне яе Гасподзь Бог! — заўсёды давала мне па дзве порцыі замест адной. He адмаўляйце ж і вы мне ў гэтай міласці.
— Брава, Ламе, — усклікнулі Трэлон, Уленшпігель і ўсе астатнія маракі, — ты будзеш атрымліваць па дзве порцыі!
Тут Ламе засумаваў і сказаў:
— Бедная мая жонка! Слаўная мая красуня! Што можа суцешыць мяне, калі цябе няма са мной! Хіба штоўспаміны аб тваёй боскай кухні, аб тваіх цудоўных пірожных і крэмах.
— Трэба прынесці прысягу, сын мой, — сказаў Уленшпігель. — Дайце сюды вялікі драўляны апалонік і медны кацёл.
Калі прынеслі пасуду, Ламе ўзяў апалонік у правую руку, левую паклаў на кацёл і ўрачыста прамовіў наступнае:
«Клянуся Госпадам Богам, якога заклікаю штогадзінна, клянуся захоўваць вернасць пану прынцу Аранскаму, па мянушцы Маўклівы, нашаму слаўнаму палкаводцу.
Клянуся захоўваць вернасць пану дэ-Люме, адміралу, камандуючаму нашым благародным флотам, і пану Трэлону, віцэ-адміралу і капітану карабля «Брыль».
Клянуся захоўваць усе правілы і звычаі вялікіх кухароў старажытнасці, што пакінулі нам цудоўныя кнігі аб вялікім кухонным майстэрстве, у якім ёсць выдатныя гравюры і малюнкі.
Клянуся, захоўваючы ўсе гэтыя правілы, гатаваць мяса, дзічыну і іншую ежу, якую пашле нам фартуна, і карміць імі вышэйназванага пана Трэлона, капітана, яго памочніка, майго сябра Уленшпігеля і ўсіх вас, судоўшчыкі, боцманы, лоцманы, салдаты, кананіры, запальшчыкі, лекар, трубач, матросы і ўсе іншыя.
Калі ж мяса будзе сыраватым і птушка дрэнна падсмажыцца, калі суп будзе нятлусты, а падліўка нясмачная, калі мой абед не насыціць вас і не развесяліць ваша cappa, — тады я адмоўлюся ад маёй высакароднай пасады і па ўласнай волі пакіну мой кухонны трон.
Хай дапаможа мне Гасподзь Бог і ў гэтым жыцці і ў будучым!»
— Няхай жыве наш кок! — крыкнулі маракі. — Няхай жыве кароль кухні, імператар смажаніны! Па нядзелях ён будзе атрымліваць тры порцыі замест двух!
Так Ламе зрабіўся кокам на караблі «Брыль». I пакуль яго супы гатаваліся ў каструлях, ён горда стаяў у дзвярах і, нібы шкіпер, трымаў у руках свой вялізны драўляны апалонік.
I кожную нядзелю ён атрымліваў тры абеды.
Калі пачыналася бітва, ён лічьгў за лепшае заставацца ў сваёй падліўкавай лабараторыі. Толькі зрэдку ён паднімаўся на палубу, страляў некалькі разоў і зноў бег уніз — назіраць за сваімі падліўкамі. Матросы хутка палюбілі Ламе. Але ніхто не меў права з’яўляцца да яго на кухню, бо ён тады страшэнна гневаўся і моцна біўся сваім драўляным апалонікам.
I ўсе называлі яго за гэта Ламе-Леў.
Раздзел 28
АБ ТЫМ, ЯК ЖЫЎ ФІЛІП, КАРОЛЬІСПАНСКІ
А ў Іспаніі, у Эскурыяле, жыў кароль Філіп, і вечны гнятлівы смутак не пакідаў яго,
Ён маліў Бога аб сусветных перамогах: ён хацеў перамагчы Англію, заваяваць Францыю, умацаваць сваю ўладу ў Нідэрландах, захапіць Мілан, Геную, Венецыю, зрабіцца ўладаром мораў і панаваць ва ўсім свеце.
I заўсёды яму было холадна. Нічога не магло яго сагрэць. He дапамагалі ні віно, ні агонь, які заўсёды гарэўу каміне. Кароль думаў пра свайго сына, дон-Карласа, які хацеў ехаць у Нідэрланды на змену герцагу Альбе.
«Ён хоча сам панаваць у Нідэрландах», — думаў кароль, і нянавісць да сына расла ў ім з кожным годам. Але ён нікому не гаварыў пра гэта.
Прыдворныя не ведалі, каго больш баяцца — караля Філіпа ці яго сына, дон-Карласа. Дон-Карлас сам кідаўся на слуг і біў іх да крыві. Кароль нікога не караў сам: ён лічьгў за лепшае рабіць гэта праз трэціх асоб. Адна думка пра тое, што людзі пакутуюць па яго волі, давала яму невытлумачальную асалоду.
Слугі палохаліся, бачачы, з якой нянавісцю кароль і прынц глядзяць адзін на аднаго. Гаварылі, што ўЭскурыяле хутка будзе нябожчык.
Сапраўды, дон-Карласа абвінавацілі ў здрадзе і кінулі ў турму. Ён прабаваў уцячы праз акно, але толькі параніў сабе твар прутамі кратаў. Турэмшчык падаў яму на абед вінных ягад. Дон-Карлас з’еў іх і пад вечар памёр у страшэнных пакутах.
Кароль Філіп адслужыў урачыстую месу і загадаў пахаваць сына ў палацавай капліцы. Развітваючыся з інфантам, кароль быў пануры, як заўсёды, але не плакаў.
Зноў у Эскурыяле пацягнуліся дні — панурыя і сумныя.
Часта Філіп іграў на сваім жывым клавесіне. У ім былі замкнуты каты. Галовы іх выстаўляліся з круглых дзірак, праробленых над клавішамі. Калі кароль удараў па клавішы, доўгае вастрыё ўтыкалася ў цела ката, і жывёла крычала ад болю. Але Філіп не смяяўся.
Больш за ўсё яму хацелася пакончыць з Л ізаветай, каралевай англійскай, і пасадзіць на яе месца Марыю Сцюарт, верную дачку каталіцкай царквы. Ён пісаў аб гэтым Папе Рымскаму, які паабяцаўусяляк дапамагаць Філіпу. Але Tiana быў бедны, як царкоўны пацук. Абяцанкі засталіся абяцанкамі.
Тады Філіп паслаўу Англію чатырох забойцаў: спачатку двух італьянцаў, потым двух шатландцаў. Яны павінны былі закалоць каралеву Лізавету. Але забойцаў у час выкрылі, і яны скончылі свае дні на шыбеніцы.
Бачачы, што ўсе яго замыслы не ўдаюцца, Філіп яшчэ больш злаваўся.
Яму прыносілі вялікую жалезную скрынку з высокімі сценкамі. У скрынку саджалі мышэй і пацукоў. Кароль ставіў скрынку на агонь і цешыўся, назіраючы за няшчаснымі звяркамі. Пацукі кідаліся па скрынцы, вішчалі і, нарэшце, здыхалі ў страшэнных пакутах. I кароль з прагнасцю, не адрываючыся, глядзеў на іх.
Калі кароль даведаўся аб перамогах гёзаў, ён быў ужо слабым, агідным старым. Смерць ужо грызла яго цела, і пад скурай яго гняздзіліся чарвякі. Хворы і жорсткі, ён блукаў па сваім замку і нідзе не знаходзіў спакою. I нават калі зара ўставала над зямлёй, калі сонца залівала яго замак сваім цудоўным ззяннем, — кароль быў сумны, пануры і ў сэрцы сваім не адчуваў ніякай радасці.
Так пасмяяўся лёс з гэтага бязлітаснага к4та? прыгнятальніка вольных народаў.
Раздзел 29