• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    Адмірал загадаў быць напагатове. Агні на караблях загасілі. Салдаты і матросы ляглі на палубе і падрыхтавалі свае сякеры. Кананіры з кнатамі ў руках сталі каля rapMar Гарматы былі заражоны, але страляць без каманды адмірала ніхто не меў права. Адмірал хацеў падпусціць непрыяцеля на сто крокаў. Тады, пасля каманды, караблі павінны былі распачаць смяротны агонь з усіх гармат і знішчыць праціўніка на блізкай адлегласці.
    Запанавала поўная цішыня.
    — Смерць таму, хто скажа хоць адно слова! — папярэдзіў адмірал Ворст.
    — Смерць таму, хто скажа хоць адно слова! — паўтарылі капітаны.
    Зноў цішыня.
    — Чуеш, як перамаўляюцца між сабой амстэрдамцы? — бязгучна шаптаў Уленшпігель на вуха Ламе. — Чуеш, як рыпіць лёд? Яны хутка бягуць на сваіх каньках. Мабыць, думаюць, што мы спім. Вось запальваюцца факелы. Цягнуць крукі і лесвіцы. Іх тысяча чалавек, калі не больш.
    — Сто крокаў! — крыкнуў адмірал Ворст.
    — Сто крокаў! — паўтарылі капітаны.
    Грымнуў залп з усіх гармат. На лёдзе пачуліся жаласныя стогны.
    — Яны ўцякаюць! — сказаў Уленшпігель. — Глядзіце, факелы аддаляюцца.
    — За імі! — загадаў адмірал.
    — За імі! — паўтарылі капітаны.
    Але пагоня не мела поспеху; ворагі ўцякалі хутчэй за зайцаў.
    У наступную раніцу Ламе выбег на палубу і сказаў Уленшпігелю:
    — Дзе гэты адмірал, які не хацеў слухаць тваіх прадраканняў? Адвядзі мяне да яго!
    — Ідзі сам, калі хочаш, — сказаў Уленшпігель.
    Ламе замкнуў кухню на ключ і пайшоў на адміральскі карабель.
    — Пан адмірал, — сказаў Ламе, наблізіўшыся да Ворста. — Ці не дазволіце вы сціпламу карабельнаму коку выказаць сваю думку?
    — Кажы, сын мой, — сказаў адмірал.
    — Ваша светласць, — сказаў Ламе, — вада растае ў бочках, птушка зрабілася далікатнай, з каўбас сышла намаразь, масла размякла, соль зрабілася вільготнай. Хутка пойдзе дождж. Мы будзем выратаваны, ваша светласць.
    — Хто ты такі, — спытаў адмірал Ворст.
    — Я Ламе Гудзак, кухар з «Брылі», — адказаў ён. — Калі б вялікія астраномы чыталі па зорках гэтак жа добра, як я па маіх падліўках, яны б сказалі вам, што ў гэтую ноч будзе адліга з бурай і дажджом. Але адліга працягнецца нядоўга.
    Ламе вярнуўся на свой карабель і каля поўдня заявіў Уленшпігелю:
    — Я аказаўся прарокам! Глядзі, як пацямнела неба. Вецер завывае, льецца цёплы дождж. Больш як на фут вады над лёдам!
    Увечары, у час прыліву, на Зюйдэрзее трэснуў лед. Вялізныя крыгі насіліся па хвалях і білі ў карабель. Адмірал загадаў адысці ад Амстэрдама. Караблі гёзаў зняліся з месца і пайшлі ў Энкхёйзен.
    Раздзел 30
    АБ ТЫМ, ЯК ЛАМЕ АДКОРМЛІВАЎ АНТВЕРПЕНСКАГА КАНОНІКА
    Хутка караблі атрымалі загад: падняцца па Шэльдзе да Антверпена і захапіць там непрыяцельскія судны. Загад быў выкананы бліскуча: былі захоплены ўсе судны, нават тыя, якія стаялі ў порце. Сярод белага дня гёзы ўвайшлі ў горад, вызвалілі ўсіх палонных і захапілі многіх знатных грамадзян, каб атрымаць за іх потым добры выкуп.
    — Сын адмірала ў манастыры, — сказаў Уленшпігель Ламе.—Пойдзем адшукаем яго.
    Яны знайшлі юнака ў кампаніі з таўстапузым манахам, які, крычучы і лаючыся, намагаўся звярнуць яго ва ўлонне святой каталіцкай царквы. Ламе схапіў манаха за капюшон і пагнаў яго па вуліцах горада.
    — Ты заплоціш за сябе сто фларынаў выкупу, — крычаў Ламе. — Хутчэй паварочвайся, пузан! Што ў цябе, свінцом наліты ногі, ці што? Ды рухайся ж ты, тоўстае пуза! Яшчэ хутчэй, тлустая ўтроба!
    — Я іду, пан гёз, я іду, — задыхаючыся гаварыў манах. — Але, нягледзячы на ўсю павагу, якую я адчуваю да вашага аркебуза, я павінен вам сказаць, што і ваша пуза дрыжыць ад тлушчу.
    — Як ты адважваешея, агідны манах, параўноўваць свой манастырскі тлушч з маім добрым працоўным фламандскім тлушчам! — закрычаў Ламе, штурхаючы манаха. — Бяжы бягом, а не дык я заб’ю цябе, як сабаку!
    Але манах не мог бегчы: ён задыхаўся ад задышкі. Ды і Ламе, папраўдзе кажучы, ледзь паспяваў за ім. Так яны і дабраліся да карабля.
    Праз некалькі дзён з Ламе здарылася няшчасце. У баі пад Алкмарам яго паранілі сякерай у сцягно. Ламе ледзь дацягнуўся да карабля і злёг у сваёй кухні. Манах, не бачачы свайго ўладара, пачаў задзіраць на караблі нос.
    — Вы паскудныя, карослівыя сабакі, — гаварыў ён гёзам, разгульваючы па палубе. — Вы адышлі ад улоння маці нашай — святой каталіцкай царквы і цяпер заблыталіся ў грахах і разбоях. Ведайце, што калі б мяне не было на гэтым праклятым карыце, — мора даўным даўно праглынула б вас разам з вашымі гарматамі і капітанам. Вялікі Гасподзь! Ён не кіне вас у агонь пякельны, але прымусіць замерзнуць на дне марскім. I я ўбачу з нябёсаў вашы замерзлыя трупы, ліловыя, як буракі, і белыя, як рэпа, — ад нясцерпнага холаду. Будзе гэта! Будзе! Буцзе!
    Матросы здзекаваліся з яго і кідалі ў яго сухім гарохам. Але манах, бачачы, што яго не збіраюцца вешаць, не сунімаўся.
    Мала вас палілі святыя інквізітары! — крычаў ён. — Мала вас палілі, чарвякоў праклятых! Раней караблі яго вялікасці стаялі новенькія і чысценькія, цяпер жа іх запаскудзілі вы, чарвякі смярдзючыя! Але пачакайце! Кароль дабярэцца да вас і знішчыць да канца вашу смярдзючую заразу. Я плюю на вас, вось што!
    Ці доўга мы тут будзем цярпець гэтага абібока? — загаварылі гёзы. — Каму прыемна слухаць яго лаянку! Павесім яго, і справа скончана.
    Прынеслі вяроўку. Да мачты прыставілі лесвіцу. Тут, толькі манах зразумеў, што яго справа кепская.
    — Злітуйцеся нада мной, панове гёзы! — пачаўпрасіцца ён. — Гэта сам дэман гаварьгў ва мне, а не я, ваш бедны палонны. Даруйце мне! Калі хочаце, заткніце мне рот анучай. Хоць гэта і вельмі непрыемна для мяне, але вяроўка яшчэ горш.
    Манаха пацягнулі да мачты. Ён брыкаўся і прарэзліва пішчаў.
    Уленшпігель у тэты час сядзеў на кухні і перавязваў Ламе яго рану.
    — Сын мой, — сказаў Ламе, — абібокі сцягнулі з хлява свінню і збіраюцца зарэзаць яе без майго дазволу. Чуеш, як яна пішчыць? О, каб я мог падняцца з ложка!
    Уленшпігель выйшаў на палубу. Манах кінуўся да яго і паваліўся на калені.
    — Пан капітан крычаў ён, — выратуйце мяне ад вяроўкі, малю вас! Злосны дэман спакусіў мяне, і я нагаварыў такіх рэчаў, якіх ніколі і не думаў. Памілуйце мяне, пан гёз!
    На палубу выйшаў Ламе — у адной бялізне.
    — Значыць, гэта не свіння пішчала, а манах, — сказаў ён. — Уленшпігель, сын мой, і вы, сябры, адпусціце гэтага. чалавека. Ён мне патрэбны для адной вельмі важнай справы. Зробім для яго на палубе невялікую клетку, такую, каб у ёй можна было толькі сядзець і спаць, — як гэта робяць для каплуноў. Я сам буду карміць яго. I калі ён не будзе есці столькі, колькі я захачу, — тады ён будзе павешаны!
    — Будзе павешаны! — сказалі Уленшпігель і гёзы.
    — Што ты хочаш рабіць са мной, таўсгун? — спытаў манах.
    — Убачыш потым, — сказаў Ламе.
    Манаха пасадзілі ў клетку, а Ламе зноў спусціўся ў свой прытулак.
    — Ведаеш навіну? — сказала яму Неле. — Да нашага флоту далучыўся новы карабель. На ім нехта кожны дзень і грае на віёле.
    — He чуў, — сказаў Ламе. — Чаго ты смяешся, сын мой?
    — Там спявалі фламандскую песню, — сказаў Уленшпігель. — Голас мне здаўся такім пяшчотным і сумным.
    — Ох! — сказаў Ламе, устаючы з ложка. — Яна таксама спявала і грала на віёле.
    — Ляжы спакойна, — сказала Неле. — Калі ты будзеш ускокваць, твая рана адкрыецца, і ты памрэш.
    — Ну і што ж? — адказаў ён. — I памру! Я стаміўся жыць без маёй жонкі. I вы яшчэ перашкаджаеце мне, карабельнаму коку, уставаць з ложка і клапаціцца аб сваёй кухні.
    — Ламе, — сказала Неле, — слухайся нас ва ўсім, і мы цябе вылечым.
    — Так, — сказаў Ламе, — але я не дапушчу, каб які-небудзь брудны, смаркаты абібок панаваў у гэтай кухні і лазіў сваімі паскуднымі пальцамі ў мае падліўкі. Я заб’ю яго маім драўляным апалонікам!
    —Алетабе патрэбен памочнік, — сказаўУленшпігель. — Тыжхворы.
    — Памочнік! — ускрыкнуў Ламе. — Мне — памочнік! I гэта гаворыш мне ты, каго я так доўга і смачна карміў! Якая няўдзячнасць. Вось цяпер адкрыецца мая рана. Хто ж будзе гатаваць вам абед? Хто будзе смажыць манастырскіх пулярак?
    — Самі справімся на кухні, — сказаў Уленшпігель.
    — На кухні! — ускрыкнуў Ламе. — Ты прыгодны для таго, каб піць і есці, — але працаваць на кухні — не, ты не здольны на гэта. Пакінь мяне, сын мой, карабельным кокам, інакш я памру ад нуды на сваім ложку.
    — Ну, хай будзе па-твойму, — сказаў Уленшпігель. — Калі ж ты не ачуняеш, я зачыню кухню, і мы будзем есці адны сухары.
    — Ах, сын мой, — сказаў Ламе, плачучы ад радасці. — Ты добры, як Божая Маці! 3 гэтага дня Ламе пачаў пакрыху папраўляцца. Кожную суботу ён доўгай папружкай вымяраў талію манаха. Ў першую суботу ён сказаў:
    — Чатыры футы.
    Пасля гэтага ён вымераў сваю талію і хмурна дадаў:
    — Чатыры з паловай.
    Да восьмай суботы манах зрабіўся таўшчынёй у чатыры тры чвэрткі фута. Ламе засмяяўся ад задавальнення.
    — Што табе ад мяне патрэбна, таўстун? — злосна спытаў у яго манах.
    Ламе высунуў яму язык і нічога не адказаў. Ён карміў манаха не менш за сем разоўу дзень.
    — Вось тлустая фасоль на фландрскім алею, — гаварыў ён, падаючыяму міску.—Ты нееўусваім манастыры нічога падобнага. Еш і папраўляйся.
    — Вось брусельскія блінцы, — гаварыў ён пры другой закусцы.—Яны добра падсмажыліся. Алей так і цячэ з іх.
    — Я не хачу есці, — гаварыў манах.
    — He, трэба есці! — адказваў Ламе. — Гэта ж не грачнёвыя блінцы, а пшанічныя. Вось у цябе ўжо чатыры падбародкі, айцец мой. Хутка і пяты з’явіцца. Еш!
    Пакінь мяне ў спакоі, таўстун, — гаварыў манах.
    — А на шыбеніцу хочаш? — крычаў Ламе. — Еш без размоў! Зараз я прынясу табе яшчэ пюрэ з гарошку з цудоўнымі грэнкамі.
    Ён прыносіў міску з гарохам і гаварыў:
    — Я дадаў у гэты гарох клёцак. Праўда, яны крыху цяжкія для стрававання, але затое ад іх вельмі таўсцеюць. Еш удосталь. Чым болып з’ясі, тым болып прынясеш мне задавальнення. He адварочвайся, калі ласка, і не глядзі на гэтую ежу з такой агідай. Лепш есці, чым гойдацца на шыбеніцы. Пакажы ж тваё сцягно! Ого, як патаўсцела! Два фугы сем дзюймаўу абхваце! Таўсцей за ўсякую шынку!
    Праз гадзіну ён зноў вяртаўся да манаха.
    — Вось табе дзевяць галубоў, — гаварыў ён. — Я паклаў у іх кавалачак масла, крыху цёртага мускату і гваздзікі. Пакаштуй, пальчыкі абліжаш.
    На пятую закуску ён даваў яму рыбы.