Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
але яе ніхто не слухаў. Над уваходам у палатку на жэрдцы вісела вялікае вядро з вадой. Гаспадыня запэўнівала, што гэта цудадзейная вада, асвячоная самім Папам. Манахі важна ківалі галавойу знактаго, штоўсё гэта — чысцюткая праўда. Вядро ціха калыхалася з боку ў бок. Уленшпігель паглядзеў на яго і задумаўся.
Палатка трымалася на чатырох жэрдках. Да адной з гэтых жэрдак быў прывязаны худы асёл. Ён стаяў панура і павольна перажоўваўжорсткую салому. Відаць, даўно ўжо ў яго не было ў роце нічога лепшага.
— Рабяты, — сказаў Уленшпігель сваім прыяцелям, — гаспадары пяюць так хораша; чаму ж шэры не танцуе?
Тут Уленшпігель пабег у краму, купіў на шэсць ліяраў перцу і падсыпаў аслу ў корм.
Паспытаўшы перцу, асёл зароў, пачаў брыкацца ва ўсе бакі і з усёй сілы пацягнуў вяроўку. Шост, да якога ён быў прывязаны, пахіснуўся, вядро перакулілася і абдало багамольцаў цудадзейнай вадой. Палатка павалілася. Уленшпігель са сваімі сябрамі падбег бліжэй. 3-пад мокрай парусіны даносілася лютая лаянка... Багамольныя ханжы цялёнкаліся на зямлі, лаяліся і тузалі адзін аднаго.
Напалоханы крыкамі асёл кінуўся бегчы і пацягнуў палатку за сабою. Манахі вылезлі з-пад парусіны і пачалі збіраць рассыпаныя грошы. Уленшпігель дапамагаў ім, і, вядома, не без карысці для самога сябе.
Ледзь не кожны дзень ён прыдумляў для сябе новыя забавы. Дадому ён заглядваў рэдка.
Толькі ўвесну ўдалося нарэшце прыстроіць яго да справы.
Вясна ўтым годзе выдалася цудоўная. Паўсюль цвіў глог. У садзе пахлі ружы іязмін. I пчолы, збіраючы мёд, пачыналі дружна раіцца. Усюды рыхтавалі для іх новыя вуллі.
Вуллі рабілі з сітняку, саломы, лазовых дубцоў, дрэва. Карзіншчыкі, цесляры, бандары працавалі дзень і ноч, не спыняючыся.
Гэтай вясной соты былі да таго добрыя і пахучыя, што канонік горада Даме паслаў іх у падарунак самому
імператару Карлу. Карл паласаваўся мёдам, але, прыняўшы падарунак, не зрабіўся ад гэтага міласцівейшым і дабрэйшым.
Клаас, як і ўсе іншыя жыхары Даме, таксама нарабіў сабе вулляў. Адны з іх былі ўжо поўныя, а другія яшчэ чакалі крылатых жыхароў. Цэлыя ночы Клаас праводзіў на сваім пчальніку: аберагаў ад валацуг сваё салодкае багацце. А калі вочы ў яго пачыналі зліпацца, ён клікаў на падмогу сына. I тады заставаўся вартаваць Уленшпігель.
У адну з такіх начэй Уленшпігель вельмі змёрз і залез пагрэцца ў ггусты вулей. Скурчыўшыся там, ён глядзеў праз шчыліны на двор. Сон ужо пачынаў адольваць яго. Раптам ён пачуў нечыя галасы. Уленшпігель паглядзеў у шчылінку і ўбачыў двух валацут. Абое былі з доўтімі валасамі і бародамі. Бароды ў той час насілі толькі дваране.
Валацугі пераходзілі ад вулля да вулля, выбіраючы самы вялікі і цяжкі. Нарэшце, яны дабраліся да таго, у якім сядзеў Уленшпігель.
— Ого, які цяжкі! — сказалі яны, прыпадымаючы вулей. —Вось гэты мы і захопім з сабой. У ім мёду многа.
Валацугі падчапілі вулей палкамі і панеслі.
Уленшпігель сядзеў, затаіўшы дыханне. Спачатку зладзеі ішлі моўчкі. Праз кожныя пяцьдзясят крокаў яны спыняліся, каб крыху адпачыць. Той, што ішоў наперадзе, пачаў голасна лаяцца: ноша была занадта цяжкая. А задні, відаць, быў плаксівы: ён толькі хныкаў ды скардзіўся.
Раптам Уленшпігель высунуў рукі з вулля, схапіў пярэдняга злодзея за валасы, а задняга за бараду.
— Ці пакінеш ты тузаць мяне за валасы? — закрычаў злосны злодзей плаксіваму. Я так стукну цябе па мазгаўні, што яна ўціснецца табе ў грудную клетку і ты будзеш глядзець праз уласныя рэбры, нібы злодзей праз турэмныя краты.
— Гэта ты мяне тузаеш за бараду, а не я цябе, — адказваў плаксівы.
— Ну, буду я тузаць цябе за тваю паршывую барадзёнку!
Так яны ішлі і сварыліся, а Уленшпігель у гэты час пакрыху разгойдваў вулей.
— Ой, не калышы вулей, мне не ўтрымаць яго, — закрычаў плаксівы.
— Гэта не я калышу, а ты, — сказаў злосны. — Зараз я цябе правучу, нягоднік!
Ён апусціў вулей на зямлю і кінуўся на свайго таварыша. Пакуль яны біліся, Уленшпігель вылез з вулля і пад шумок зацягнуў яго ў кусты. Потым ён добра зазначыў месца, дзе схаваў вулей, і шчасліва вярнуўся дадому.
Калі Уленшпігелю споўнілася пятнаццаць год, ён паставіў на плошчы маленькую палатку, залез у яе і пачаў заклікаць да сябе наведвальнікаў.
— Панове добрыя, заходзьце, калі ласка, да мяне? — спяваў Уленшпігель. — Я пакажу вам у плеценай раме ваша ўласнае аблічча, сучаснае і будучае. Вы ўбачыце яго гэтак жа выразна, як у люстэрку.
Важна выступаючы, падыходзіў да яго просты, як палка, надзьмуты і фанабэрысты гарадскі суддзя. Уленшпігель выстаўляў з рамы сваю галаву, рабіў грымасу малпы і казаў:
— Старая морда, вось да чаго ты падобна. He відаць табе светлых дзён, хутка будзеш яшчэ страшнейшы. Ну, што, як вам спадабаўся ваш партрэт, пане доктар?
Потым падыходзіў здаравяк-салдат. Уленшпігель хаваўся і паказваў у раме кавалак ялавічыны.
— У бой пойдзеш — ні за грош загінеш, — прыгаворваў Уленшпігель. — Плаці за прадказанне, дубіна.
Падыходзіў заплыўшы тлушчам манах і таксама прасіў паказаць яму яго аблічча, цяперашняе і будучае.
Зараз ты — мех з вяндлінай, — адказваў Уленшпігель. — А калі ты вып’еш, ты ператворышся ў піўную бочку. Ну, што, хіба ж гэта не праўда, пузан? — Давай патар за прадказанне.
Так Уленшпігель пацяшаўся з шаноўных грамадзян Даме, Бруге, Бланкенберга і нават Остэндэ. Ён рабіў ім грымасы і прыгаворваў: «Ік бен улен шпігель!» (што значыць: «Я ваша люстэрка»),
3 той пары і празвалі яго Уленшпігелем.
Раздзел 3
АБ ТЫМ, ЯК НАРАДЗІЎСЯ ФІЛІП, КАРОЛЬ ІСПАНСКІ
У тым жа годзе, калі з’явіўся на свет Уленшпігель, у яго свяцейшай вялікасці імператара Карла Пятага нарадзіўся сын, дон Філіп, будучы кароль іспанскі.
У адзнаку нараджэння інфанта імператар таксама вырашыў павудзіць рыбку, толькі не ў канале, як гэта рабіў вугальшчык Клаас, а ў кашальках у сваіх падданых. 3 гэтых кашалькоў каралеўскія вудачкі выцягваюць рыбак, якія называюцца «чырвонцы», «крузаты», «фларыны», і ўсе гэтыя рыбкі могуць, па жаданні рыбака, ператварацца ў аксамітныя сукенкі, каштоўныя камяні, найлепшыя віны, тонкія стравы.
Імператар склікаў сваіх дарадцаў. Яны абмеркавалі, як лепей правесці гэтую рыбную лоўлю і адсвяткаваць нараджэнне інфанта.
Увечары яго высокасць інфанта панясуць хрысціць. Грамадзяне Вальядаліды ўсю ноч будуць за свой кошт піраваць на Вялікай плошчы і кідаць грошы ў натоўп беднякам. Гэта збавіць яго вялікасць ад неабходнасці раздаваць свае ўласныя грошы.
На пяці скрыжаваннях горада пяць вялікіх фантанаў будуць выкідваць струмені віна — за кошт горада. На іншых пяці скрыжаваннях на спецыяльных памостах будуць выстаўлены для ўсіх жадаючых тлустыя шынкі, каўбасы, вэнджаныя і вараныя, адменныя сасіскі, вантробы, бычыныя языкі і іншыя пачастункі — таксама за кошт горада.
Грамадзяне Вальядаліды на свае ж грошы збудуюць некалькі трыумфальных арак, якія будуць славіць багацце і ваенную магутнасць яго вялікасці.
Для асвятлення царквы ў час маючай адбыцца цырымоніі свечнай гільдзіі быў дадзены ўсеміласцівейшы
дазвол прынесці ў падарунак дваццаць з лішкам тысяч свечак, прычым агаркі гэтых свечак павінны былі застацца ў каралеўскай царкве.
I вось нарэшце адбылося хрышчэнне прынца. Прыдворныя дамы і кавалеры засыпалі нованароджанага падарункамі і пажаданнямі.
Пані дэ-ля-Кона павесіла яму на шыйку чорны каменьчык у залатой аправе. Гэты каменьчык павінен быў захаваць дзіця ад атруты. Пані дэ-Шафад абвязала яго жывот шоўкавай нітачкай і прывесіла да яе арэшак — для добрага страваварэння. Пан ван-дэр-Стын з Фландрыі паднёс яму генцкую каўбасу даўжынёй у пяць лакцей і таўшчынёй у паўлокця. Гэтым падарункам пан ван-дэн-Стын хацеў пасеяць у сэрцы дзіцяці любоў да слаўнага горада Гента. Пан канюшы Жак Крыстоф Кастыльскі падарыў нованароджанаму пантофелькі, вышытыя зялёнай яшмай. Ёсць павер’е, што той, хто носіць абутак, аздоблены яшмай, бегае шпарка і лёгка.
Пры гэтым прысутнічаў Ян дэ-Паапе, каралеўскі камедыянт.
— Судар, — сказаў ён канюшаму, — яго высокасці няма патрэбы шпарка бегаць, ён павінен прымушаць уцякаць іншых.
А дзіця, акружанае ўсімі гэтымі падарункамі, раўло, як цялё.
Ішлі гады. Дзіця начало падрастаць. Прыдворныя з страхам назіралі, як цяжка перасоўвае ён на няўстойлівых нагах сваё кволае цела з агідна вялікай галавой, віхрастай і белабрысай.
Болып за ўсё любіў ён забірацца ў які-небудзь цёмны калідор і сядзець там у кутку, выцягнуўшы ногі. Так сядзеў ён цэлымі гадзінамі і чакаў, каб аб яго ногі спатыкнуўся хто-небудзь з слуг. Слугу за гэта лупцавалі, а прынц радаваўся, слухаючы яго крыкі і стогны. Але ён не смяяўся.
На наступны дзень ён садзіўся ў новым месцы і зноў падпільноўваў неасцярожных. Прыдворныя дамы, кава-
леры, пажы, прабягаючы ўпоцемку, падалі і біліся. Гэта прыносіла прынцу прыемнасць, але ён не смяяўся.
А калі хто-небудзь спатыкаўся аб яго ногі і не падаў, Філіп вішчэў нібы ад болю — толькі для таго, каб напалохаць прыдворнага, які завароніўся. Але ён не смяяўся.
Выхавальнікі прынца далажылі яго свяцейшай вялікасці пра дзіўныя забавы хлопчыка.
— He звяртайце на яго ўвагі, — сказаў імператар. — Калі інфант хоча, каб яму наступалі на ногі, — гэта яго справа.
Філіпу не спадабаўся адказ імператара, але ён нічога не сказаў. 3 таго часу ён перастаў паказвацца людзям. Толькі зрэдку, у гарачыя летнія дні, выпаўзаў ён грэць на сонца сваё кволае цела.
— Сын мой, — казаў яму імператар, — ты зусім непадобны да мяне. У твае гады я ўзлазіў на дрэвы і ганяў вавёрак, я спускаўся на вяроўцы з высокай скалы, каб дастаць з гнязда маленькіх арлянят. На паляванні драпежныя звяры ўцякалі прэч, убачыўшы мяне з добрым аркебузам у руках.
— Ах, у мяне баліць жывот, гасудар, — адказваў інфант.
— Добрае старое віно — лепшае лякарства для страўніка, — казаў Карл.
— Я не люблю віна, у мяне ад яго галава баліць, гасудар.
— Сын мой, ты павінен бегаць, скакаць, лазіць, як усе іншыя хлопчыкі.
— У мяне ломіць ногі, гасудар.
— Іх таму ломіць, — адказваў Карл, — што ты цэлымі днямі сядзіш на месцы. Я загадаю прывязаць цябе да каня, каб прымусіць цябе выязджаць на прагулку.
Інфант пачынаў плакаць.
— О, не прывязвайце мяне, — у мяне баляць бёдры.
— Няўжо няма ў цябе ніводнага месца, якое б не балела?