Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— Душа сумуе, — няўтомна паўтарала яна, — прабіце дзірку, выпусціце душу на волю.
I па-ранейшаму, убачыўшы карову, яна ўскаквала і бегла прэч.
Часам яна садзілася на лаўцы каля дома і, ківаючы галавой, глядзела на тых, што праходзілі паўз яе. Але яна нікога не пазнавала. Гаражане праходзілі міма і казалі адзін аднаму:
— Вось няшчасная!
А Уленшпігель усё яшчэ бадзяўся па дарогах і ўжо даўно не меў прытулку.
I вось аднойчы ён убачыў на дарозе асла ў прыгожай збруі, упрыгожанай меднымі бляшкамі. Каля асла стаяла некалькі старых жанчын.
— He падыходзь блізка, — крычалі яны Уленшпігелю, — не чапай гэтага асла! Гэта асёл барона Дэ-Рэ, вялікага чараўніка і бязбожніка. Калі барона спалілі на кастры. асёл кінуўся наўцёкі. Стражнікі схапілі яго на дарозе, але ён так завыў, што гэтыя палахліўцы разбегліся ва ўсе бакі. Відаць, у нашай краіне не засталося ніводнага смелага мужчыны.
Аднак варта было аслу падняць галаву, як гэтыя смелыя кумушкі з крыкам кідаліся ад яго — хто куды. Потым яны зноў збіраліся навокал, балбаталі, як сарокі, і зноў кідаліся ў розныя бакі, ледзь толькі асёл падымаў сваю морду.
«Вось балбатухі, — падумаў Уленшпігель. — Што яны баяцца гэтага дуралея? Сяду вось я на яго ды паеду паціхеньку. A то прадам яго пры выпадку».
Уленшпігель сарваў бярэмца аўса, даў яго аслу і, спрытна ўскочыўшы да яго на спіну, паскакаў па дарозе. Затым ён павярнуўся да старых і некалькі разоў блаславіў іх рукой, як гэта робяць манахі, сустракаючы на шляху багамольных падарожнікаў. Старыя ў жаху паваліліся на калені і доўга потым расказвалі суседзям, як з’явіўся ім анёл у лямцавым капелюшы з фазанавым пяром, благаславіў іх і па божым загадзе павёў з сабой зачараванага асла.
А Ул еншпігел ь тым часам ехаў сабе наперад па зялёных палях і пашах. Навокал яго, паскубваючы траву, пасвіліся каровы і гарэзліва скакалі жарэбчыкі. Уленшпігель празваў свайго асла Іеф.
На адным лужку асёл спыніўся і пачаў есці чартапалох. Страўнік Уленшпігеля таксама патрабаваў ежы, але, на жаль, дарожная торба яго была пустая.
— Шанцуе табе, пан асёл, — казаў Іефу Уленшпігель, — ніхто не перашкаджае табе атрымліваць асалоду. А як жа мне — ты аб гэтым не думаеш? Бедныя мае кішэні! Усе яны з дзіркамі. He трымаюцца ў іх ні дукаты, ні фларыны, ні та-
леры. He ведаю, за што мяне грошы так не любяць. Ды ты, пан асёл, бачу я, не слухаеш мяне. Табе і гора мала, абжора няшчасны.
I ён сцебануў асла дубцом. Асёл зароў.
— Ну, пайшоў далей, — сказаў Уленшпігель.
Але асёл не крануўся з месца. Здавалася, ён вырашыў з’есціўвесь прыдарожны чартапалох да апошняй калючкі. Тады Уленшпігель злез на зямлю і сарваў бярэмца чартапалоху. Потым ён зноў ускочыў на асла і стаў махаць гэтым калючым букетам перад аслінай мордай. Асёл, стараючыся схапіць траву губамі, хутка пабег наперад.
Так Уленшпігель даехаў да замка л андграфа гесенскага.
На лесвіцы замка два афіцэры ігралі ў косці. Адзін з іх паглядзеў на Уленшпігеля.
— Чаго табе, галодны ханжа? — спытаў ён.
— Праўда твая, — адказаўУленшпігель. — Я галодны, як сабака. Але я ж вандрую не па сваёй волі.
— Адкуль ты? — спытаў афіцэр.
— 3 Фландрыі, — адказаў Уленшпігель.
— Што табе патрэбна?
— Я жывапісец, хачу паступіць да ландграфа на работу.
Афіцэр адвёў Уленшпігеля да ландграфа.
— Ваша высокасць, — сказаў яму Уленшпігель, — я быў жывапісцам у многіх знатных асоб, і ўсе яны былі задаволены маёй работай. Зараз я жадаў бы паслужыць сваім мастацтвам к услаўленню вашага вялікадушша. Ці не патрэбен вам прыдворны жывапісец?
— Патрэбен, — сказаў ландграф. — Вазьму цябе на спробу.
— I вы не будзеце каяцца, — сказаў Уленшпігель.
— Ты, бачуя, схуднеў, — сказаў ландграф, разглядваючы Уленшпігеля.
— Сапраўды, ваша высокасць, — адказваў Уленшпігель, — мой асёл вельмі добра паабедаў чартапалохам, я ж цэлых тры дні харчаваўся толькі дымам надзеі.
— Ну, зараз ты павячэраеш пасмачней, — сказаў ландграф. — А дзе ж твой асёл?
— Я яго пакінуў на плошчы перад самым палацам, — адказваў Уленшпігель. — Я буду вельмі рады, калі майго Іефа адвядуць пад страху і дадуць яму на вячэру торбу аўса.
Ландграф загадаў пажу адвесці Іефа ў стайню.
Надышоў час вячэры. Вячэру падалі раскошную. Смажанае мяса дымілася, і бакалы безупынна напаўняліся віном.
Уленшпігель і ландграф расчырванеліся ад ежы. Уленшпігель хутка развесяліўся. Ландграф сядзеў, глыбока задумаўшыся.
— Вось што, жывапісец, — раптам сказаў ён, — ты павінен намаляваць мой партрэт. Я хачу пакінуць яго на ўспамін патомству.
— Ваша воля для мяне закон, ваша высокасць, але, мне, вашаму нікчэмнаму служцы, здаецца, што вас патрэбна намаляваць не ў адзіноцтве, а разам з паняй ландграфіняй, вашай благароднай супругай, з прыдворнымі дамамі і кавалерамі, а таксама з вашымі капітанамі і іншымі храбрымі афіцэрамі. I сярод усіх вашых прыдворных, нібы два сонцы сярод ліхтароў, будзеце красавацца вы, ваша высокасць, і ваша шаноўная супруга.
— Правільна, пан жывапісец, — сказаў ландграф, — a колькі ты возьмеш за сваю работу?
— Сто фларынаў, — сказаў Уленшпігель.
— Вось вазьмі іх наперад, — сказаў ландграф.
— Судар, — усклікнуў Уленшпігель, — вы падліваеце алівы ў маю лампаду, і ад гэтага часу яна яшчэ ярчэй заззяе ў гонар вашай міласці.
На наступны дзень граф прадставіў яму ўсіх тых, каго трэба было намаляваць на карціне.
Быў сярод іх герцаг люнебургскі, начальнік графскіх ландскнехтаў. Гэта быў вялізны таўстун, які з цяжкасцю насіў сваё тлустае бруха. Ён падышоў к Уленшпігелю і прахрыпеў яму на вуха:
— Калі ты, малюючы мой партрэт, не знімеш з мяне палову тлушчу, мае салдаты цябе павесяць.
Потым з’явілася знатная дама з горбам на спіне.
— Пан жывапісец, — сказала яна, — калі ты, малюючы мяне, не знімеш з маёй спіны гэты горб, цябе чацвяртуюць, як атручвальніка.
Потым з’явілася маладзенькая прыгожая фрэйліна, у якой нехапала трох пярэдніх зубоў.
— Пан жывапісец, — сказала яна, — калі ты намалюеш мяне бяззубай, мой жаніх пасячэ цябе на кавалкі.
Нарэшце Уленшпігель застаўся адзін з ландграфам.
— Калі ты намалюеш каго-небудзь не такім, як ён ёсць, — сказаў ландграф, — я адсяку табе галаву, як кураняці.
«Як быць? — падумаў Уленшпігель. — Таго і глядзі, на самай справе павесяць або чацвяртуюць. Лепш ужо нікога не маляваць. Такяно будзе спакайней».
Уленшпігеля прывялі ў велізарную залу з голымі сценамі. На адной з гэтых сцен ён павінен быў намаляваць сваю карціну.
— Гэтую сцяну трэба завесіць вялікай заслонай, — сказаў Уленшпігель. — Інакш мая работа папсуецца ад пылу.
Занавес павесілі.
—Дайце мне трох памочнікаў, — сказаўУленшпігель. — Яны будуць расціраць фарбы.
Памочнікі з’явіліся. Уленшпігель цэлы месяц нічога не.рабіў і толькі піраваў з імі ад рання да вечара. Па загадзе графа ім падавалі самыя лепшыя стравы і віны.
Праз месяц ландграф пастукаў у дзверы.
— Ну, Тыль, як работа? — спытаў ён.
— Яшчэ далёка да канца, — адказваўУленшпігель.
— Можна паглядзець?
— Нельга яшчэ.
Прайшло яшчэ некалькі дзён. Ландграф зноў пастукаўся ў пакой.
— Ну, Тыль?
— Канчаем, пан ландграф.
Праз два месяцы цярпенне ландграфа лопнула. Ён уварваўся ў залу і закрычаў:
— Знімайце заслону! Я хачу зараз жа бачыць карціну!
— Адну хвіліну, ваша грозная высокасць, — сказаў
Уленшпігель. — Спачатку трэба запрасіць усіх дам і кавалераў. Як толькі яны збяруцца, я зніму заслону.
— Згодзен, — сказаў ландграф.
Па загадзе ландграфа ўсе сабраліся ў залу. Уленшпігель стаў перад заслонай і сказаў:
— Пан ландграф і вы, пані ландграфіня, і вы, герцаг люнебургскі, і вы, прыгожыя дамы і бясстрашныя кавалеры! Я, як толькі змог, намаляваў тут вашы чароўныя або ваяўнічыя твары. Кожны з вас лёгка пазнае свой партрэт. Усе дваране благароднай крыві сёння ўбачаць маю карціну і будуць з захапленнем сузіраць яе. Але калі сярод вас ёсць хоць адзін чалавек нізкага паходжання, — ён не ўбачыць нічога, апрача белай сцяны, бо невуцкая чэрнь па сваёй прыродзе сляпая да высокага мастацтва. I так, зрабіце ласку, расплюшчыце вашы благародныя вочы!
Уленшпігель падняў заслону, і гледачы ўбачылі пустую голую сцяну.
— Памятайце, — казаў далей Уленшпігель, — маю карціну бачаць адны благародныя, мужыкі не бачаць нічога. Усе шырока расплюшчылі вочы і ўтаропіліся на голую сцяну. Усе прыкідваліся, што бачаць карціну. Яны паказвалі адзін аднаму на паасобныя постаці, пазнавалі сваіх знаёмых, меркавалі, — ці добра яны намаляваны. На самай справе яны нічога не бачылі і былі вельмі збянтэжаны гэтай акалічнасцю.
Толькі адзін графскі камедыянт падскочыў, загрукацеў бразгушкамі і закрычаў на ўсё горла:
— Хай я буду самы пагарджаны мужык, але ўсё ж скажу ўсім: «Тут няма нічога апрача белых і зусім пустых сцен»... I хай будзе са мной божая ласка!
— Калі пачынаюць гаварыць дурні, разумныя выходзяць, — сказаў Уленшпігель і выйшаў з залы.
У варотах дагнаў яго сам ландграф.
— Дурань ты, дурань, — сказаў ён. — Ці хутка ты пакінеш здзекавацца з дваран? Павесяць цябе калі-небудзь за твае дурацкія штукі.
— Калі вяроўка будзе залатая, — казаўУленшпігель, яна ад страху парвецца на кавалкі, як толькі ўбачыць, што я падыходжу да яе.
— У такім впадку, — сказаў ландграф, — вось табе першы кавалачак.
I ён адлічыў яму пятнаццаць фларынаў.
—Дзякую вам, ваша высокасць, — сказаўУленшпігел ь, — кожны шынок на маім шляху атрымае ад гэтага кавалка па залатой нітачцы. I, памахаўшы на развітанне сваім капелюшом з фазанавым пяром, ён ускочыў на асла і паскакаў па дарозе.
Раздзел 16
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШШГЕЛЬ АБДУРЫЎ ВАНДРУЮЧЫХ ФЛАМАНДЦАЎ
У герцагстве Люнебургскім Уленшпігель сустрэў кампанію вясёлых фламандцаў, якія ездзілі павесяліцца ў Германію і цяпер вярталіся назад на радзіму. Седзячы ў фурманцы, яны спявалі песні і гралі на дудках і жалейках. Побач з фурманкай ішоўтаўстун: ён спадзяваўся схуднець пасля сваёй прагулкі.
У вандроўнікаў ужо выходзіў апошні фларын, калі яны ўбачылі перад сабой Уленшпігеля. Уленшпігель, бразгочучы сваімі грашыма, весела ішоў па дарозе. Яны запрасілі яго ў шынок і добра пачаставалі. Уленшпігель піў ды пасмейваўся. Але раптам ён заўважыў, што фламандцы пераміргваюцца між сабой і смяюцца, наліваючы яму віно.
«Тут нешта нядобра», — падумаў Уленшпігель. Ён выйшаў за дзверы і прыслухаўся да іх гутаркі.