• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — Гэта жывапісец ландграфа, — казаўтаўстун сваім таварышам, — ён абрыў на сваёй карціне немалыя грошы. Наладзім яму папойку, а потым раздзенем і кінем на дарозе.
    — Амін, — сказалі іншыя.
    Уленшпігель адвёў свайго асла на суседні двор, а сам вярнуўся ў шынок і моўчкі падсеў да кампаніі. Змоўшчыкі зноў налілі яму віна і заплацілі гаспадару. Уленшпігель пабразгваў сваім туга напакаваным кашальком і казаў, што прадаў свайго асла нейкаму фермеру за семнаццаць срэбраных дэльдэраў.
    Між тым таўстун падышоў да шынкара і сказаў, паказваючы на Уленшпігеля:
    — Гэта жывапісец ландграфа. Ён заплаціць за ўсіх. Гаспадар навалок на стол усякай ежы. Уленшпігель накладаў за абедзве шчакі і ўсё пазвоньваў сваімі манеткамі.
    Часамі ён сцягваў з галавы свой капялюш і, трасучы ім, гаварыў сабутэльнікам:
    — Вось дзе зашыта маё галоўнае багацце. Піравалі цэлых два дні і адну ноч. Нарэшце фламандцы сказалі Уленшпігелю:
    — Плаці гаспадару. Час дадому ўжо.
    — Хіба пацук, залезшы ў сыр, спяшаецца ў сваю нару? — спытаў Уленшпігель.
    — He, — сказалі яны.
    — А калі чалавек тлуста есць, соладка п’е, — цягне яго на пыльную вуліцу ці да сточнай канавы?
    — He, — сказалі фламандцы.
    —Дык і мы не пойдзем адсюль, — сказаўУленшпігель. — Будзем піць, пакуль віно льецца ў нашы глоткі.
    I ён загадаў гаспадару прынесці яшчэ віна і каўбас.
    — Я плачу за ўсё, — казаў Уленшпігель, — калі мой кашалёк апусцее, мы возьмемся за мой капялюш. У ім у мяне зашыта нямала добрых каролусаў.
    — Дай нам памацаць! — закрычалі яны ўсе разам.
    I, схапіўшы капялюш, яны намацалі ў ім манеты велічынёй з каролус. Адзін з іх так любоўна прыціскаў да сябе каштоўны капялюш, што Уленшпігель узяў яго назад і перадаў шынкару.
    — Патрымай яго ў сябе за прылаўкам, — сказаў Уленшпігель. — Тут вельмі горача. Я выйду на двор.
    Шынкар узяў капялюш, а Уленшпігель выйшаў на вуліцу, сеў на свайго асла і паскакаў па дарозе ў Эмдэн.
    Фламандцы доўга чакалі Уленшпігеля. Але яго ўсё не было. У шынку падняўся шум.
    — Няўжо ён збег? — закрычалі фламандцы. Хто цяпер заплоціць за пачастунак?
    Гаспад ар напалохаўся і разрэзаў нажом капял юш Ул еншпігеля. Але ў ім замест каролусаў былі зашыты простыя медзячкі. Тады шынкар наваліўся на п’яную кампанію:
    — Махляры, вы не выйдзеце адсюль, пакуль цалкам не разлічыцеся са мной! Знімайце ўсё, што на вас надзета! Дарэчы, вашы брудныя кашулі можаце пакінуць сабе: я не такі, каб знімаць з чалавека апошнюю кашулю.
    I яны пакінулі яму замест грошай сваё адзенне. У адных кашулях селі яны ў сваю фурманку і пацягнуліся далей. Дарогай сустрэчныя падавалі ім хлеб, піва, а часамі і мяса; усе думалі, што іх абрабавалі разбойнікі.
    Так яны і вярнуліся дадому ў адных кашулях.
    Раздзел 17
    АБ ТЫМ, ЯКУЛЕНШПІГЕЛЬ ВЫЛЕЧЫЎ ХВОРЫХ У НЮРНБЕРГСКАЙ БАЛЬНІЦЫ
    Прыехаўшы ў Нюрнберг, Уленшпігель абвясціў гараджанам, што ён — славуты доктар, збавіцель ад хвароб, вялікі ачышчальнік страўніка, смелы пераможац чумы і ліхаманкі, праслаўлены змагар з каростай.
    У гарадской бальніцы было столькі хворых, што не ведалі, куды іх падзець. Галоўны лекар прыбег да Уленшпігеля.
    — Ці праўда, што вы вялікі ўрач і вылечваеце ад усіх хвароб? — спытаў ён.
    — Гэта так, — адказваў Уленшпігель. — Абяцайце мне дзвесце фларынаў, калі я вылечу ўсіх вашых хворых. Яны самі скажуць, што паправіліся, і пойдуць з бальніцы.
    Лекар абяцаў заплаціць грошы. Уленшпігель, надзьмуты і важны, быццам сапраўдны вучоны, пачаў абыходзіць хворых.
    — Пакляніся, што ты будзеш маўчаць, — казаў ён на вуха кожнаму хвораму. — Я выратую цябе ад вернай гібелі.
    Хворы абяцаў маўчаць.
    — Ведай, — казаў яму Уленшпігель, — аднаго з вас я павінен спаліць. 3 попелу я прыгатую цудоўную мікстуру. Для ўсіх астатніх. Спаліць прыйдзецца таго, хто не можа хадзіць без чужой дапамогі. Заўтра я вярнуся з вашым лекарам, стану пад акном і закрычу: «Эй, хлопцы, выходзь на вуліцу!» I гора таму, хто застанецца тады ў пасцелі.
    Раніцой Уленшпігель з’явіўся на двор больніцы і пачаў клікаць хворых.
    Ледзь толькі пачуўся яго голас, як усе хворыя — кульгавыя, кашлюны, карослівыя — кінуліся на вуліцу. Нават тыя, хто год дзесяць не ўставаў з ложка.
    — Усе паправіліся? — спытаўу іх лекар.
    — Усе! Усе! — закрычалі яны, думаючы, што выратаваліся ад вернай гібелі.
    — Плаці дзвесце фларынаў, — сказаў Уленшпігель лекару. — Бачыш, усе паправіліся.
    На наступны дзень лекар убачыў, што яго хворыя са скаргамі і стогнамі кандыбаюць назад у бальніцу. Толькі адзін з іх сапраўды паправіўся — ад свежага паветра. Ён напіўся п’яным і бегаў па вуліцах, крычучы на ўвесь голас:
    — Няхай жыве вялікі доктар Уленшпігель!
    Раздзел 18
    АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛ Ь УВАСКРАСІЎ МЁРТВАГА САБАКУ
    Надышоў красавік. Спачатку стаяла адліга, потым пайшлі маразы. Ужо даўно скончыўся трэці год выгнання Уленшпігеля. Неле з дня на дзень чакала свайго сябра дадому.
    А Уленшпігель між тым прагуляў свае грошы, прадаў асла і зноў бадзяўся галодны і скалелы ад марозу. Праўда, ён нікому не скардзіўся на свой лёс. Наадварот, ён стараўся рассмяшыць людзей, каб яны падалі яму хлеба. Але смех у яго быў невясёлы. I людзі праходзілі паўз яго, не звяртаючы на яго ўвагі.
    Аднойчы Уленшпігель паглядзеў на неба і ўбачыў над сабой велізарную хмару. Пасыпаў град. Градзіны, цвёрдыя, як камень, ударылі ў спіну бяздомнага.
    — Охці, — стагнаў Уленшпігель, — хіба я сабака, каб у мяне кідалі каменнямі?
    I ён кінуўся бегчы. I бегучы разважаў сам з сабой:
    — Хіба я вінават, што ў мяне няма ні палаца, ні простай хаціны, каб схаваць ад непагоды маё беднае цела? О, паганыя градзіны! Яны цвёрдыя, як ядры. Ах, чаму я не імператар!
    I ён усё хутчэй бег па дарозе.
    — Бедны мой носік, — казаў ён, — ты зрабіўся ўвесь на дзірках і можаш цяпер служыць за перачніцу на чыёйнебудзь знатнай пірушцы. О, салодкія ўспаміны! Які я галодны! He скардзься, пустое бруха, не бурчыце, галодныя кішкі! Куды ты падзелася, мае былое шчасце?
    Між тым неба ачысцілася ад хмар і град перастаў. На чыстым небе заззяла сонца.
    — Добры дзень, сонца! — сказаўУленшпігель. —Добры дзень, мой адзіны сябар! Ты хочаш мяне высуіпыць, ці ж не праўда?
    Але ўсё яшчэ было холадна, і Уленшпігель бег, падганяемы марозам. Раптам насустрач яму выскачыў сабака, белы, з вялікімі чорнымі плямамі. Высунуўшы язык з пашчы, ён бег прама на Уленшпігеля.
    «Гэта шалёны сабака», — падумаў Уленшпігель. Ён падняў з дарогі камень і палез на дрэва. Сабака падбег бліжэй. Уленшпігель кінуў у яго каменем і разбіў яму чэрап. Сабака паваліўся і здох.
    Уленшпігель злез на зямлю і нахіліўся над мёртвай жывёлінай. Морда ў сабакі была зусім не сухая, як гэта бы-
    вае заўсёды ў шалёных жывёл. I Уленшпігель пашкадаваў сваю бедную ахфяру. Прыгожая скурка сабакі спадабалася Уленшпігелю. Яе можна было каму-небудзь прадаць. Ён аблупіў сабаку, высушыў шкурку на сонцы і схаваў яе ў сваю торбу.
    Голад мучыўУленшпігеля. Ён праходзіў па ваколічных фермах, але баяўся прадаваць шкурку: яе мог убачыць гаспадар сабакі. Ён прасіў хлеба, але яму ніхто не падаваў. Ужо вечарэла. Ён валіўся з ног ад стомы. Нарэшце ён зайшоў у заезны дом. Там на парозе сядзела старая гаспадыня. Каля яе ног ляжаў хворы сабака, вельмі падобны да таго, якога забіў Уленшпігель. Сабака ўвесь час кашляў. Гаспадыня лашчыла яго і гладзіла па спіне сваімі зморшчанымі рукамі.
    — Адкуль ідзеш ты, вандроўнік? — спытала старая Уленшпігеля.
    — 3 Рыма, — адказваўУленшпігель. — Там я вылечыў ад кашлю любімага папскага сабачку.
    — Значыць, ты бачыў самога папу? — спытала старая, наліваючы яму з бочкі кубак піва.
    — Само сабой зразумела, — адказваў Уленшпігель, выпіўшы піва. — Я прыклаўся да яго прэпадобнай нагі, абутай у свяшчэнную пантофлю. А сабака ўсё кашляў і кашляў.
    — Калі ж гэта здарылася? — спытала старая.
    — Два месяцы назад. У Рыме мяне даўно чакалі. Я падышоў да папскага палаца і пастукаў у дзверы. «Хто там?» — спытаў мяне галоўны кардынал, найвялікшы і самы сакрэтны прыбліжаны яго свяцейшаства. «Гэта я, пан галоўны кардынал, — адказаў я, — я прыехаў з Фландрыі, каб пацалаваць папскую нагу і вылечыць папскага сабачку ад шкоднага кашлю». «А, гэта ты, Уленшпігель! — сказаў папа з-за маленькай дзверкі. — Хацелася б мне пабачыцца з табой, але гэта зараз немагчыма. Мне забаронена паказваць іншакраінцам свой твар, калі мяне голіць цырульнік». «Вось гора якое, — адказаў я, — я ж прыехаў для таго толькі, каб пацалаваць ножку вашага свяцейша-
    ства і вылечыць ад кашлю вашага сабачку. Няўжо я пайду адсюль ні з чым?» «Не, — адказаў святы айцец. — Гэй, кардынал, падсунь мае крэсла да дзвярэй і адчыні ніжнюю засланку». Засланка адчынілася, і з яе высунулася нага ў залатой пантофлі. У гэты момант я пачуў голас, падобны на грукат грому: «Вось нага найвялікшага ўладара, караля каралёў, імператара імператараў. Цалуй яе, хрысціянін. Цалуй святую пантофлю». Я пацалаваў пантофлю, і ў нос мне шыбанулі нябесныя пахі, якія зыходзілі з папскай нагі. Потым засланка зачынілася, і той жа страшны голас загадаў мне пачакаць у пярэднім пакоі. Вось зноў адчынілася заслонка, і з яе вылез сабака, — аблезлы, кашляючы, з гнойнымі падслепаватымі вачыма. У гэтага сабачкі так раздула жывот, што ён ледзь-ледзь рухаўся на сваіх раскірэчаных лапках. I тут зноў пачуўся голас свяцейшага айца. «Уленшпігель, —сказаў ён, — вось перад табой мой сабачка. Ён кашляе і вечна хварэе таму, што харчуецца касцямі ерэтыкоў. Вылечы яго, сын мой, я ўзнагароджу цябе па-царску».
    — Пі, — сказала старая.
    — Налівай, — адказаўУленшпігель і расказваў далей. — Я даў сабаку цудоўнага зелля, якое сам прыгатаваў на папскай кухні. Тры ночы яго трэсла, на чацвёртую ён паправіўся.
    — Госпадзі Ісусе! — выгукнула здзіўленая старая. — Значыць, ты і майго сабаку можаш вылечыць?
    — Дай мне смажанага мяса ды збан піва, і твой сабачка адразу перастане хрыпець і кашляць. Голас у яго будзе такі чысты, што яму можна будзе спяваць «Багародзіцу» ў царкоўным хоры.
    — Калі гэта будзе так, я дам табе цэлы фларын, — сказала старая,—Так яно і будзе, але толькі пасля вячэры.
    Старая прынесла яму ўсё, што ён прасіў. Уленшпігель наеўся і напіўся, колькі хацеў. Сабака старой сядзеў пад сталом і стараўся пакласці да яго на калені свае брудныя лапы. Уленшпігель даў яму пару касцей і спытаў гаспаДЫНЮ: