• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — Калі б у цябе хто-небудзь павячэраў і не заплаціў табе ні патара, — што б ты з ім зрабіла?
    — Я зняла б усё адзенне з гэтага махляра!
    — Добра, — адказаў Уленшпігель і, падхапіўшы сабаку пад паху, пайшоў з ім на стайню. Там ён зачыніўяго, кінуў яму яшчэ адну косць, а сам выняў з торбы сабачую скурку і вярнуўся да старой.
    — Значыць, ты знімаеш адзенне з таго, хто табе не заплаціць? — спытаў ён.
    — Вядома, — сказала яна.
    — Ну, вось, — сказаў Уленшпігель, — твой сабака з’еў палову майго абеда і нічога мне не заплаціў. Я пакараў яго па-твойму: садраў з яго яго лепшае, яго адзінае адзенне.
    — Ах, — залемантавала старая, — як гэта жорстка з твайго боку, пан доктар! Бедны сабачка! Ён быў для мяне ўсё роўна што дзіця роднае. Нашто ты забіў яго? Цяпер мне толькі памерці застаецца.
    — Я ўваскрашу яго. Прынясі мне гарачай вады, варэння, каб склеіць беражкі скуркі, іголку, нітку і падліўку ад жаркога. А сама ідзі прэч.
    Старая, вохкаючы, прынесла ўсё, што ён прасіў. Ён узяў скурку мёртвага сабакі і пайшоў на стайню.
    Там ён вымазаў морду сабакі падліўкай і правёў на яе бруху варэннем доўгія палосы. Лапы ён таксама намачыў варэннем, а канец хваста запэцкаў падліўкай.
    Затым ён схаваў сваю скурку ў торбу і адчыніў дзверы стайні.
    — Слухай мяне! Слухай мяне! — закрычаў ён дзікім голасам. — Уваскрэсні! Уваскрэсні! Жвава!
    I, выцяўшы сабаку нагой, выкінуў яго са стайні проста пад ногі гаспадыні.
    Старая кінулася яго цалаваць, але Уленшпігель не дазволіў.
    — He чапай сабачку, пакуль ён не зліжа з сябе ўсё варэнне. Тады толькі зрасцецца па-сапраўднаму яго скурка. А цяпер давай мне дзесяць фларынаў.
    — Я абяцала адзін, — сказала старая.
    — Адзін за аперацыю, дзевяць за ажьгўленне, — сказаў Уленшпігель.
    Старая вынесла грошы. Уленшпігель развітаўся з ёй і пайшоў з дому.
    Але на парозе ён прыпыніўся, кінуў на падлогу сабачую скурку і сказаў старой:
    — Вось яна, яе старая скурка. Беражы яе. Калі новая зносіцца — зробіш латкі.
    Раздзел 19
    АБ ТЫМ, ЯК ЧОРНЫ КОННІК З’ЯВІЎСЯ Ў ДРУП РАЗ
    На свята святой крыві ў Бруге была наладжана вялікая царкоўная працэсія. Саоткін і Неле накіраваліся у Бруге. Яны спадзяваліся сустрэць там Уленшпігеля. Клаас застаўся вартаваць хаціну.
    Жанчыны пайшлі. Клаас сеў на парозе і задумаўся. На вуліцы не было ні душы. У паветры разносіліся частыя ўдары вясковага звона. Часамі вецер даносіў з Бруге святочны перазвон і стрэлы з фальканетаў.
    Клаас усё глядзеў — ці не ідзе Уленшпігель. Але нікога не было. Сіняе бязвоблачнае неба ззяла над галавой. Сабакі, высалапіўшы языкі, ляжалі на сонцы. Вераб’і, шчабечучы, купаліся ў пыле, і вялікі шэры кот, асцярожна ступаючы, краўся да іх. Сонечныя промні ліліся ў акно, ігралі на медных кацялках і алавяных кубках, расстаўленых на паліцы.
    Але сонца не цешыла Клааса. Вочы яго шукалі сына. У далёкім тумане палёў ён стараўся разгледзець Уленшпігеля, у радасных спевах птушак пачуць яго голас. Раптам ён убачыў на дарозе нейкага чалавека. Але — дарма! — гэта бьгў не Уленшпігель.
    Чалавек ішоў па самым ускрайку дарогі. Ён раз за разам нагінаўся, рваў з град, якія цягнуліся ўздоўж дарогі, моркву і з прагнасцю еў яе.
    — Мабыць, надта выгаладаўся, — сказаў Клаас.
    На мінуту ён згубіўяго. Але вось незнаёмы зноў з’явіўся на рагу вуліцы Наплі, і Клаас адразу пазнаў яго.
    Гэта быў пасланец брата Іоса, той самы чорны коннік, які прывёз яму калісьці семсот фларынаў. Клаас пабег да яго насустрач.
    — Калі ласка, — сказаў ён, запрашаючы падарожніка ў дом.
    — Хай будуць блаславёны прымаючыя бяздомных, — адказаў пасланец.
    На падаконніку былі накіданы крошкі хлеба. Гэта Саоткін пакінула для птушачак. Чалавек сабраў крошкі ў руку і прагна з’еў іх.
    — Ты галодны? — спытаў Клаас.
    — Вось ужо восем дзён, як мяне абрабавалі разбойнікі, — адказаў пасланец. — 3 таго часу я харчуюся толькі морквай ды рознымі карэннямі.
    — Значыць, надышоў час пад’есці, — сказаў Клаас. — Вось міска бобу, вось яйкі, вось вяндліна і генцкія каўбаскі. У склепе дрэмле вінцо, чырвонае і белае, дрэмле і чакае, калі прачнуцца шкляначкі. Вось ужо і агеньчык запалаў. Чуеш, як пяюць каўбасы на патэльні!
    I пакуль тлустая каўбаса шыпела на патэльні, Клаас распытваў гасця.
    — Ці не сустракаў ты дзе-небудзь майго сына Уленшпігеля?
    — He, — адказаў той.
    — А што чуваць пра брата майго Іоса?
    3 гэтымі словамі Клаас паставіў на стол смажаную каўбасу, яечню з вянддінай, сыр і чырвонае лувенскае віно ў бліскучай бутэльцы.
    — Твой брат памёр на коле. Яго пакаралі за тое, што ён быў ерэтыком і падняў зброю супраць імператара.
    Ашалеўшы ад гора, Клаас глядзеў на свайго госця. О, каты праклятыя! — прастагнаў ён, калоцячыся ўсім целам. — Ах, Іос, бедны мой брат!
    — Нашы радасці і бядоты не ад гэтага свету, — сурова праказаў пасланец і ўткнуўся ў сваю талерку.
    — Я быўутвайго братаўтурме, — сказаўён, пад’еўшы. — Я назваўся яго сваяком. Іос сказаў мне: «Калі ты не памрэш за веру таксама, як я, пайдзі да майго брата Клааса, скажы яму, каб ён жыў у свеце божым, дапамагаў бедным і ўпотайкі навучаў свайго сына Хрыстову закону. Грошы, якія я яму паслаў, хай пойдуць на выхаванне Тыля: трэба, каб хлопчык стаў сапраўдным хрысціянінам». Сказаўшы гэта, пасланец абняў і пацалаваў Клааса.
    — Памёр на коле! Бедны брат мой! Бедны брат мой! — са слязамі на вачах паўтараў Клаас.
    Слёзы не давалі яму гаварыць. Аднак, бачачы, што пасланец хоча піць, ён наліў яму віна, але сам ледзь дакрануўся губамі да сваёй шклянкі.
    Саоткін і Неле цэлых сем дзён былі на багамоллі. Увесь гэты час пасланец Іоса жыў у Клааса.
    Кожную ноч чулі яны, як крычала Катліна:
    — Агонь, агонь! Прабіце дзірку! Душа на волю просіцца.
    Клаас ішоў да яе, супакойваў яе добрымі словамі і вяртаўся да сябе.
    На сёмы дзень госць пайшоў і не захацеў прыняць ад Клааса на дарогу болып за два каролусы.
    Раздзел 20
    АБ ТЫМ, ЯК КЛААС ТРАПІЎ У РУКІІНКВІЗІЦЫІ
    Аднойчы раніцой Клаас сядзеў на падлозе ў кухні і прышываў гузік да старых штаноў. Неле клапацілася па гаспадарцы, а Саоткін сядзела каля акна і ўсё глядзела на вуліцу — ці не з’явіцца на дарозе Уленшпігель.
    Раптам яна сказала:
    — Вось профас з чатырма стражнікамі. Куды гэта яны накіраваліся? Глядзі, Клаас, двое абыходзяць нашу хаціну.
    Клаас узняў галаву.
    — А двое спыніліся каля дзвярэй, — казала далей Саоткін.
    Клаас устаў.
    — Каго гэта яны шукаюць на нашай вуліцы? — задуменна гаварыла Саоткін. — Госпадзі Ісусе! Мужанёк, яны ідуць сюды!
    Клаас выбег з кухні ў сад. Неле кінулася за ім.
    — Схавай грошы, — ціха сказаў ён ёй. — Яны ў задняй сценцы ачага, пад каменем.
    Неле зразумела. Клаас хацеў пералезці праз плот, але тут яго схапілі стражнікі. Ён люта адбіваўся ад іх.
    — He чапайце яго! — закрычала Неле. — Ён не зрабіў нічога дрэннага. He крыўдзіце яго! He біце Клааса! Уленшпігель, дзе ты?
    Яна кінулася на аднаго са стражнікаў і падрапала яму пазногцямі ўвесь твар. Потым яна павалілася на траву і моцна заплакала.
    — Яны заб’юць яго! — крычала яна.
    На шум прыбегла Катліна.
    Убачыўшы стражнікаў, яна спалохалася і схапілася за галаву.
    — Агонь, агонь! Прабіце дзірку! Душа на волю просіцца.
    А Саоткін засталася ў доме. Раптам дзверы адчыніліся, і ў пакой увайшлі два стражнікі.
    — Што вам патрэбна тут, панове? — сказала Саоткін,— Вы шукаеце майго сына? Ён далёка адсюль, не дагоніце. Ногі кароткія.
    У гэтую хвіліну яна пачула крык Неле. Саоткін кінулася ў сад і ўбачыла, як, хапаючыся за плот, Клаас адбіваўся ад стражнікаў.
    — Бі іх! — закрычала яна. — Бі! Уленшпігель, дзе ты?
    I яна кінулася на дапамогу мужу. Але адзін з стражнікаў схапіў яе за руку і адцягнуў яе ад Клааса. Клаас, мабыць, здужаў бы стражнікаў, калі б да іх не прыбеглі тыя два, што гаварылі з Саоткін.
    Звязанага прывялі яго на кухню, дзе плакалі абедзве жанчыны.
    — Пан профас, — сказала Саоткін, — завошта вы яго звязалі? Што ён вам зрабіў?
    — Ён ерэтык, — сказаў адзін са стражнікаў.
    — Ерэтык! — закрычала Саоткін. — Сам ты ерэтык, нягоднік! Якты можаш паклёпнічаць на майго мужа!
    — Аддадзімся на волю божую, — ціха сказаў Клаас.
    Яго павялі ў турму. Жанчыны ішлі следам за ім і плакалі. Суседзі, даведаўшыся, што Клааса абвінавацілі ў ерасі, разбегліся па дамах і замкнулі за сабой дзверы. Толькі некалькі маленькіх дзяўчынак адважыліся падысці да Клааса і запытаць яго:
    — Вугальшчык, куды ідзеш ты са звязанымі рукамі?
    — Куды мне загадаюць, дзетачкі, — адказваў Клаас. Яго пасадзілі ў турму. Саоткін і Неле селі на турэмным
    парозе і плакалі. Толькі пад вечар Неле пайшла дадому — паглядзець, ці не вярнуўся Уленшпігель.
    А Уленшпігель у гэты час набліжаўся к Даме. Ужо недалёка быў вечар. Уленшпігель ішоў шпарка: яму хацелася трапіць дадому да змяркання. Што там робіцца ў яго дома? Неле, мусіць, сядзіць і шые, Саоткін рыхтуе вячэру, a Клаас носіць вязкі дроў і моцна грукае па ўсходках сваімі чаравікамі.
    — Куды ты спяшаешся? — спытаў яго знаёмы разносчык.
    — Дадому ў Даме.
    — Ну дык ведай жа, што ў горадзе неспакойна, — сказаў разносчык. — Там вялікія змены. Уленшпігель паскорыў крокі.
    Па дарозе яму трапіўся шынок «Чырвоны Шчыт». Уленшпігель зайшоў у яго, каб выпіць кубак піва.
    — Ці не Клааса ты сын? — спытаў шынкар.
    — Так, я яго сын, — адказаў Уленшпігель.
    — Спяшайся да бацькі, — сказаў шынкар. — У вас няшчасцеўдоме.
    Уленшпігель пачаўраспытваць яго, але шынкар маўчаў і толькі раіў паспяшацца. Уленшпігель пабег далей.
    Вось ён ужо ў горадзе. Сабакі з брэхам кінуліся яму насустрач. Жанчыны выбеглі з дамоў і абкружылі Уленшпігеля.
    — Што будзе з тваім бацькам! — паўтаралі яны ўсе разам,—Дзе твая маці, добрая Саоткін? Няўжо таксама ў турме? Ах, толькі б яны не спалілі Клааса! Судзіць Клааса будзе інквізітар Тытэльман. Ён суровы і няўмольны. У яго сэрцы няма ніякай літасці.
    Уленшпігель бег яшчэ хутчэй. Вось ён убачыў Неле.
    — Тыль, не ідзі дадому, — сказала Неле, — там стражнікі.
    — Гэта праўда, што бацька ў турме? —спытаў ён, спыняючыся.
    — Праўда. I Саоткін плача на парозе. Тут сэрца Уленшпігеля напоўнілася вялікім смуткам. — Я пайду да іх, —сказаў ён.
    — He рабі глупства, — сказала Неле. — Бацька загадаў нам схаваць грошы. Яны ляжаць пад каменем, у задняй сценцы ачага. Выратуй іх, Тыль. Яны — адзінае багацце тваёй маткі.