Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
пад вечар пайшоў дождж, змыу кроў, і ўжо нічога не было прыкметна.
А ў наступную сераду арліны крык зноў пачуўся пад яе вокнамі.
Раздзел 25
АБ ТЫМ, ЯК ПАМЕРЛА САОТКІН
Кожны раз, калі патрэбны былі грошы, Уленшпігель уначы прабіраўся да студні, узнімаў камень, пад якім былі закапаны грошы, і вынімаў з гаршка адзін каролус.
Аднойчы ўвечары ўсе тры жанчыны мылі бялізну. Уленшпігель сядзеў за сталом і рабіў шкатулку, якую яму заказаў гарадскі суддзя. На сценках шкатулкі ён выразаў нажом карціну палявання: была тут гонка сабак генегаускіх, медэлянскіх з Кандыі, вельмі лютых, брабанцкіх хартоў, якія бегаюць заўсёды парамі, і шмат розных іншых парод.
Перамотваючы прадзіва, Неле спытала Саоткін, ці добра яна схавала свае грошы. Катліна чула гэтыя словы.
— Яны ў надзейным месцы, — адказвала Саоткін. — Каму прыйдзе ў галаву шукаць іх каля студні?
У чацвер ноччу ў агародзе завыў сабака. Саоткін прачнулася, але выццё хутка сціхла і Саоткін зноў заснула.
Раніцай Уленшпігель выйшаў у агарод і ўбачьгў там Катліну. Катліна стаяла пад дажджом, змоклая і няшчасная, і не адважвалася ўвайсці ў дом.
— Што ты там робіш пад дажджом? — спытаў Уленшпігель.
— Паглядзі, што здарылася, — сказала яна.
I яна паказала на сабаку, які ляжаў у агародзе мёртвы і здранцвелы. Уленшпігель кінуўся да студні. Зямля тут была раскапана. Яма, дзе былі схаваны грошы, апусцела.
— Дзе грошы? — крыкнуў Уленшпігель, кідаючыся на Катліну.
— Злітуйся, злітуйся, Уленшпігель! — закрычала Неле, засланяючы сабой Катліну.
Уленшпігель апамятаўся.
— Што здарылася? — падбягаючы, спытала Саоткін. Уленшпігель паказаў ёй на зарэзанага сабаку і пустую яму, дзе былі схаваны іх грошы. Саоткін пабялела і сказала:
— I за што толькі карае нас Бог! Бедныя мае ногі! Яна сказала гэта і ўспохмніла аб катаваннях, якія дарэмна выцерпела дзеля сваіх каролусаў. I ногі яе забалелі яшчэ мацней.
Неле рыдала ў роспачы, а Катліна трэсла нейкім кавалкам пергаменту і гаварыла:
— Так, вялікае цуда здарылася! У гэту ноч Ганс прыйшоў да мяне і гаворыць: < Цяпер я разбагацеў, Катліна, я хутка прынясу табе тысячу залатых фларынаў. Ці няма ў вашым доме другіх беднякоў, якім патрэбны грошы?» «Не, — сказала я, — тут ніхто не адчувае нястачы». «Хіба Саоткін і Уленшпігель багатыя?» спытаў ён. «Жывуць, — сказала я, — нястачы не адчуваюць». «Алежу іхусё адабралі?» «Яны выцерпелі ўсе катаванні, але грошай усё ж не аддалі» — адказала я. «Такя і ведаў», — сказаўГанс і пачаўздзеквацца над суддзямі, якія не змаглі вызнаць у вас праўду. Я смяялася разам з ім. <>Яны, вядома, не дома хаваюць свой скарб?» — спытаў ён. Я засмяялася. «I не ў склепе?» «Не». «I не ў гародзе?» Я змаўчала: «Так, — сказаў ён, — гэта было б неразумна». «Не так ужо неразумна, — сказала я, — студня — не чалавек, не выдасць». Ён усё смяяўся — мой павяліцель. Потым ён загадаў мне выпіць некалькі глыткоў са сваёй фляжкі і пайшоў. Я выпіла і заснула. Сёння раніцай прачнулася і бачу: яма пустая, сабака зарэзаны. Вось якое няшчасце на мяне навалілася! Але я аддам вам усё, што ў мяне ёсць, і буду працаваць на вас, колькі сілы хопіць.
— Цяжкія ўдары божыя! — сказала Саоткін. — Заіубіў нас гэты разбойнік.
— Няпраўда, — сказала Катліна, — ён не разбойнік. Ён д’ябал, мой павяліцель. Вось яго пергамент. Ён пакінуў яго каля раскапанай ямы. Слухайце, што тут напісана: «Памя-
тай, што ты служыш д’яблу. Пройдуць тройчы два тыдні і пяць дзён і ты атрымаеш багацце двойчы большае за страчанае. He сумнявайся ні ў чым, інакш ты памрэш». Ён стрымае свае слова. Я ў гэтым упэўнена.
— Бедная дурніца, — сказала Саоткін. I гэта быў яе адзіны папрок.
Пачынаючы з гэтага дня пачала слабнуць Саоткін. Яна ўжо не працавала. Цэлымі днямі сядзела яна перад ачагом і кашляла, задыхаючыся. Неле паіла яе настоем з лепшых лекавых траў. Алс ёй нічога не дапамагала. Уленшпігель ужо не выходзіў з дому. Ён баяўся, каб Саоткін не памерла ў яго адсутнасць.
Праз некалькі дзён Саоткін ужо не магла ні піць, ні есці. Прыйшоў цырульнік і пусціў ёй кроў. Ад гэтага Саоткін яшчэ больш аслабела і ўжо не ўставала з ложка. Дцнойчы ўвечары, адплюшчыўшы памутнелыя вочы, яна прамармытала:
— Клаас, муж мой! Тыль, дзіця маё! Дзякуй табе, Божа, што ты збаўляеш мяне ад гэтых пакут.
Потым яна ўздыхнула і памерла.
Раздзел 26
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШІІІГЕЛЬ ЗАДУМАЎ ВЫРАТАВАЦЬ ЗЯМЛЮ ФЛАНДРСКУЮ
Пасля смерці Саоткін Уленшпігель засумаваў. Цэлымі днямі сядзеў ён у глыбокім задуменні, не чуў, што яму гавораць, і еў, не бачачы, што яму даюць. To раптам пачынаў ён блукаць па кухні і нідзе не мог знайсці сабе спакою. Дарэмна Неле суцяшала яго, дарэмна паўтарала Катліна, што Саоткін цяпер у раі, дзе няма ні суму, ні пакут.
— Попел паліць маё сэрца, — адказваў Уленшпігель. Ён зрабіўся падобным да вар'ята, і Неле плакала, гледзячы на яго.
Тым часам рыбнік цэлыя дні сядзеўу сваім доме. Толькі ўвечары адважваўся ён выйсці на вуліцу. Суседзі паказвалі
на яго пальцамі і называлі забойцам. Дзеці ўцякалі ад яго. Адзінокі ён блукаў па горадзе і не адважваўся зайсці ні ў адзін шынок. А калі і здаралася яму з’явіцца ў шынку, усе наведвальнікі зараз жа ўставалі і выходзілі. Шынкары пачалі замыкаць перад ім дзверы.
Змучаны адзіноцтвам, рыбнік ішоў за горад, у карчомку «Чырвоны сокал», што каля Слейскага канала. Гаспадары гэтай карчомкі, людзі бедныя і абяздоленыя, былі рады ўсякаму заработку і таму з болем у сэрцы пускалі рыбніка да сябе. Але яны ніколі з ім не размаўлялі.
Аднойчы ўвечары Уленшпігель стаяў на парозе свайго дома ў глыбокім задуменні.
— Узяўся б ты за якую-небудзь справу, — сказаў яму Матысон, бачар. — Толькі працай можна заглушыць гора.
— Попел Клааса паліць мае сэрца, — адказваў Уленшпігель.
— Рыбніку яшчэ горш жывецца, — заўважыў Матысон. — 3 ім ніхто не гаворыць, усе яго цураюцца. Кожны вечар цягнецца ён у «Чырвоны сокал», за горад, каб у адзіноцтве выпіць свой кубак піва. Гэта нялёгкае пакаранне, Уленшпігель.
— Попел паліць мае сэрца, — паўтараў Уленшпігель.
У той жа вечар, калі на званіцы сабора Богамацеры прабіла дзевяць гадзін, Уленшпігель накіраваўся да «Чырвонага сокала». Рыбніка яшчэ не было ў шынку. Уленшпігель пайшоў пабадзяцца па беразе канала. Была месячная, светлая ноч.
Праз паўгадзіны ён убачыў забойцу.
Рыбнік прайшоў паўз яго. Як і ўсякі чалавек, які прывык да адзіноцтва, ён голасна разважаў сам з сабой.
— Куды яны маглі схаваць гэтыя каролусы? — мармытаў ён.
— У тое самае месца, дзе іх адшукаў д’ябал! —крыкнуў Уленшпігель і ўдарьгў рыбніка ў твар.
— Ах, — застагнаў рыбнік, — я ведаю цябе, ты — сын Клааса. He чапай мяне! He па сваей злосці я праследаваў
вас, а таму, што хацеў услужыць яго вялікасці. Я аддам табе назад усю тваю маёмасць. Яна каштуе сем залатых фларынаў. Але я вярну табе яе бясплатна. I, апрача таго, ты атрымаеш яшчэ паўфларына. Яжне багаты, не вер казкам!
I ён хацеў было паваліцца перад Уленшпігелем на калені. Уленшпігель схапіў яго і кінуў у канал. I пайшоў прэч.
Але смутак не пакідаў яго. Цені замучаных бацькоў ўставалі перад ім, а за імі і ўся Фландрыя — бедная, змучаная, заняволеная.
— Попел Клааса паліць маё сэрца, — гаварыў, смяртэльна сумуючы, Уленшпігель. — Смерць навісла над Фландрыяй і ў імя Папы косіць невінаватых. Законы Фландрыі ў загоне, вольнасці знішчаны, усюды голад і запусценне.
Ткачы і суконшчыкі бягуць у чужыя землі, каб знайсці сабе харчаванне. Загіне радзіма, калі не дапамагчы ёй.
I слёзы залівалі твар Уленшпігеля.
«Што ж мне рабіць? Як дапамагчы маёй радзіме? — думаў Уленшпігель. — Нарадзіўся я бедняком, жыў дрэнна і неразумна, не ведаючы ні ісціны, ні дабрадзейнасці. Але Саоткін, маці мая, памерла ад гора і катаванняў. Клаас, мой бацька, спалены на кастры. Я хачу адпомсціць за іх! Я хачу бачыць шчаслівай гэтую бедную зямлю! Я хачу звергнуць забойцаў і вызваліць усіх прыгнечаных! Я хачу выратаваць зямлю Фландрскую!»
Так Уленшпігель вырашыў пакінуць Даме і далучыцца да паўстаўшых, каб змагацца за вызваленне сваёгі радзімы.
Частка другая
ПАЎСТАННЕ ГЁЗАЎ
Раздзел 1
АБ ТЫМ, ЯК ТЫЛЬ УЛЕНШПІГЕЛЬ IЛАМЕ ГУДЗАК ВЫПРАВІЛІСЯ ЎДАЛЁКАЕ ПАДАРОЖЖА
У адну вераснёвую раніцу з кіем у руках, з дарожнай торбай за плячыма Уленшпігель выйшаў з горада. Ніхто не праводзіў яго. Катліна пайшла на рынак, а Неле яшчэ спала.
Па дарозе да яго прычапіўся нейкі сабака. Уленшпігель спрабаваў адагнаць яго, але дарэмна: сабака не адставаў.
— Дурненькі, — гаварыў яму Уленшпігель, — сядзеў бы ты дома, а не бегаў дарэмна па дарогах. Дома цябе чакаюць слаўныя шпікавыя костачкі, а ад мяне што ты атрымаеш? Хутка мне самому не будзе чым паснедаць. Паслухайся мяне, дурненькі, вярніся да свайго гаспадара!
Але сабака не слухаўся Уленшпігеля. Ён круціў хвастом, скакаў і лашчыўся да яго. Уленшпігель думаў, што знайшоў сабе новага сябра. Ён забыўся пра свіную пячонку, якая ляжала ўяго торбе. Яе і пачуў сабачка.
Так прайшлі яны цэлую мілю і раптам заўважылі на дарозе каламажку. Запрэжаны ў яе асёл драмаў, схіліўшы галаву. У кустах каля дарогі сядзеў нейкі таўстун. У адной руцэ ён трымаў ножку барана, у другой — бутэльку з віном. Снедаючы, таўстун голасна стагнаў і аглушальна ўздыхаў.
Уленшпігель спыніўся. Сабака пачуў пах бараніны, кінуўся да таўстуна і тузануўяго за куртку. Таўстун штурхнуў яго локцем і адсунуў ад яго сваю бараніну. Сабака завыў, гледзячы на ласы кавалак. Асёл прачнуўся і таксама зароў: ён ніяк не мог дацягнуцца да чартапалоху.
Але таўстун еў і ні на каго не звяртаў увагі. Толькі калі ён чыста абгрыз сваю костку, то кінуўяе сабаку і глянуў на Уленшпігеля. Гэта быў Ламе Гудзак.
— Што ты тут робіш, Ламе? — запытаў Уленшпігель. — Чаго ты стогнеш, абжора няшчасны? Ці не пакрыўдзіў цябе хто-небудзь?
— Ох, жонка мая! — голасна прастагнаў Ламе і зноў прыклаўся да бутэлькі.
— Без толку п’еш, — сказаў Уленшпігель, — лепш падзяліся з тым, у каго глотка перасохла.
Ламе падаў яму бутэльку. Уленшпігель закінуў галаву і пачаў ліць віно ў рот.
— Можаш зваць мяне іспанцам, калі тут што-небудзь засталося, — сказаў ён, вяртаючы бутэльку гаспадару.
Ламе паглядзеў бутэльку на святло і з жаласным стогнам палез у сваю торбу. Адтуль ён дастаў другую бутэльку, непачатую. Потым ён дастаў кавалак каўбасы, нарэзаў яе на лустачкі і з панурым выглядам пачаў жаваць іх.