Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
Што ж ты ясі без перадыху? — запытаў Уленшпігель.
— Каб разагнаць сумныя думкі, — адказваў Ламе. — Дзе ты, жонка мая, любімая мая жоначка?
Ламе выцер слёзы і адрэзаў сабе яшчэ дзесяць лустачак.
— He спяшайся, Ламе, — сказаўУленшпігель. —Пашкадуй галоднага падарожніка.
Заліваючыся слязьмі, Ламе падаў яму чатыры кавалачкі. Уленшпігель узяўся есці. А Ламе ўсё ўздыхаў і жаласна хныкаў.
— Жонка мая, — прычытаўён, — бедная мая жоначка! Якая яна была мілая і лёгкая, быццам матылёк. I спявала яна, нібы жаўранак. А як яна любіла прыбірацца! Ах, Тыль, я ніколі не дазваляў ёй працаваць: у яе былі вельмі далікатныя ручкі. Я сам падмятаў дом, перамываў пасуду, мыў бялізну і нават прасаваў. Выпі, Тыль, глыток, я вып’ю пасля цябе. Часта яна пазнілася к абеду, але я заўсёды цярпліва чакаў яе, і ўсё было ў мяне гатова. Еш, Тыль, гэта генцкая каўбаса. Пі, Тыль, гэта брусельскае.
— Яна пайшла ад цябе? — спытаў Уленшпігель. —Як гэта здарылася?
Скуль я ведаю? — адказаў Ламе. — Мы жылі з ёй у міры і ніколі не сварыліся. I заўсёды яна была вясёлая і ласкавая. Тыль, ёсць яшчэ віно ў бутэльцы?
— Так, — адказваў Уленшпігель.
— Была яна нібы дзіця, — казаў далей Ламе, выпіўшы, — нават у цацкі гуляла. Была ў яе шафачка, і ў ёй — слаўная лялька, апранутая ў шаўковую сукеначку. Яна гуляла з ёй, слова гонару. Я сам бачыў. Дзе яны, мае радасныя дзянькі? Паглядзі, Тыль, ці не засталося ў нас вяндліны?
— Тутпалова шынкі, — сказаўУленшпігель. Ламеўадну мінуту з’еўусё да рэшткі.
— Я вельмі люблю вяндліну, — сказаў Уленшпігель, сумна назіраючы за абжорам.
— I я таксама, — адказаў Ламе, калупаючы ў зубах. — Але, ах, не бачыць мне болып маёй душанькі. Яна ўцякла з Даме. Тыль, паедзем разам шукаць яе?
— Паедзем.
— А ў бутэльцы нічога не засталося?
— Нічога.
Яны селі ў каламажку. Асёл уздрыгануўся і пайшоў па дарозе. А сабака, наеўшыся пячонкі, пабег назад у Даме і нават хвастом не вільнуў на развітанне.
Раздзел 2
АБ ТЫМ, ЯК У НІДЭРЛАНДАХ УПЕРШЫНЮ З’ЯВІЛІСЯ ГЁЗЫ
Пры імператару Карлу ў турмах і на кастрах загінулі сотні тысяч рэфарматаў. Філігту гэтага здалося мала. Ён прызначыў новых епіскапаў і ўвёў у краіне іспанскую інквізіцыю. Нідэрланды захваляваліся.
Пятага красавіка, перад Вялікаднем, трыста знатных дваран, у ліку якіх быў і прыгажун Брэдэродэ, з’явіліся ў палац правіцельніцы Нідэрландаў герцагіні Пармскай. Выстраіўшыся па чатыры ў рад, яны падняліся па лесвіцы палаца і ўвайшлі ў залу. Тут яны падалі правіцельніцы сваё прашэнне, прызначанае для караля Філіпа. Дваране прасілі караля адмяніць указ аб увядзенні іспанскай інквізіцыі. Яны баяліся, што ў краіне ўзнікне ўсеагульнае незадавальненне, народ збяднее, пачнуцца мецяжы і хваляванні.
— He бойцеся, ваша высокасць! Што яны разумеюць гэтыя жабракі! — шапнуў правіцельніцы адзін з яе прыдворных.
Гэтымі словамі ён хацеў сказаць, што фламандскія дваране — жабракі ў параўнанні з іспанцамі і баяцца іх няма чаго.
Дваране заявілі, што многія з іх, сапраўды, разарыліся на каралеўскай службе, але яны не толькі не саромяцца гэтага, але, наадварот, ставяць гэта сабе ў заслугу. Таму, калі кароль хоча, яны гатовы называцца жабракамі, пафранцузску гёзамі. Няхай гэта будзе іх ганаровай назвай.
3 гэтага часу яны пачалі насіць на шыі залатыя медалі; на іх з аднаго боку была выява караля, а з другога — дзве рукі, што паціскаюць адна адну, над жабрацкай торбай. Вакол гэтай эмблемы быў выбіты подпіс: «Верныя каралю да жабрацкай торбы». I на свае капелюшы яны начапілі залатыя кукарды з малюнкам жабрацкіх місак і капелюшоў. Яны яшчэ спадзяваліся заслужыць давер’е караля. Хутка
пасля гэтай падзеі Уленшпігель разам з Ламе пад’ехаў на сваёй каламажцы да замка Брэдэродэ.
— Тут, — сказаў Уленшпігель, — жыве адна знатная і магутнейшая персона. Нам трэба зайсці да яе і засведчыць сваю пашану.
— Гэта персона скажа мне: куды падзелася мая жонка? — спытаўЛаме.
— Можа быць, калі яна гэта ведае.
I яны ўвайшлі ў замак. Брэдэродэ сустрэў іх каля ўваходу.
— Чаго табе трэба? — спытаў ён Уленшпігеля.
— Хачу сказаць вам два словы, судар.
— Кажы.
— Вы славуты і магутны рыцар, — сказаўУленшпігель. — Аднойчы вы схапілі француза, апранутага ў жалезныя даспехі, і расціснулі яго, нібы слімака ў чарапашынцы. Вы моцны і храбры, але апрача гэтага вы яшчэ і разважлівы. Чаму ж з вашым розумам вы носіце гэты медаль? На ім жа напісана: «Верныя каралю да жабрацкай торбы».:
— Сапраўды, чаму, судар? — спытаў Ламе. Брэдэродэ маўчаў.
— Чаму, — казаў далей Уленшпігель, — усе вы, знатныя паны, хочаце быць вернымі каралю да жабрацкай торбы? Хіба вы не бачыце, што робіцца ў Фландрыі? Трэба ўціхамірыць іспанскага вырадка. Няхай ён сам даведаецца, што такое жабрацкая торба.
Ламе ў знак згоды сцвярджальна ківаў галавой.
Брэдэродэ, вялізны, як Геркулес, весела глядзеў на Уленшпігеля і ўсміхаўся.
— Калі ты не шпіён караля Філіпа, — сказаў ён, — то ты сумленны фламандзец. Зараз ты атрымаеш ад мяне за тое і за другое.
Ён павёў Уленшпігеля ў буфетную. Ламе ішоў за імі. Там Брэдэродэ пацягнуў Уленшпігеля за вуха і сказаў:
— Гэта — узнагарода шпіёну.
Уленшпігель нават не пікнуў. Затым Брэдэродэ загадаў нацадзіць яму поўны кубак пахучага віна, прыгатаванага з карыцай.
— Гэта фламандцу, — сказаў Брэдэродэ. Уленшпігель выпіў кубак да паловы і перадаў Ламе.
— А гэтаму таўстуну за што? — спытаў Брэдэродэ.
— Гэта мой друг Ламе, — сказаў Уленшпігель. —Калі ён п’е віно, яму здаецца, што жонка зноў да яго вернецца.
— Так, — сказаў Ламе і з глыбокай пашанай спаражніў залаты кубак.
Раздзел 3
АБ ТЫМ, ЯК АНТВЕРПЕНСКІЯ ГРАМАДЗЯНЕ РАЗГРАМІЛІ САБОР БОГАМАЦЕРЫ
У Бруселі Уленшпігель даведаўся, што нейкія падазроныя людзі, хутчэй за ўсё наёмнікі і шпіёны караля Філіпа, задумалі загубіць горад Антверпен. 15 жніўня, у дзень Успення Богамацеры, у час царкоўнага шэсця, яны вырашылі разбіць статую Богамацеры, а потым узваліць віну на антверпенскіх рэфарматаў. Пасля такога кашчунства вайна з рэфарматамі будзе няўхільнай, і войскі Філіпа ўварвуцца ў Нідэрланды.
Уленшпігель і Ламе паспяшаліся ў Антверпен, каб папярэдзіць грамадзян.
Па дарозе — галодныя і змучаныя — яны спыніліся ў Бруге каля аднаго шынка.
— Вось ужо два дні мы жывём адным чэрствым хлебам ды рэдкім півам, — сумна сказаў Ламе.
— У мяне ёсць паўфларына, — сказаў Уленшпігель. — Пойдзем закусім і вып’ем.
Ламе засмяяўся ад радасці.
Яны паставілі каламажку каля павеці, а асла адвялі на стайню. Там яму засыпалі добрую порцыю аўса. Потым яны ўвайшлі ў шынок, заказал і сабе добры абед, наеліся дасыта, а пасля абеду задрамалі і, прачнуўшыся, патрабавалі вячэру.
Ламе ўвесь расплыўся ад задавальнення.
— Я чую ў маім страўніку нябесную музыку, гаварыў ён.
— Вы мне вінаваты дзесяць патараў, — сказаў гаспадар пасля вячэры.
— Заплаці яму, Тыль, — сказаў Ламе.
— Няма чым, — сказаў той.
— А твае паўфларына?
— Я пажартаваў, — сказаў Уленшпігель.
— Вельмі добра, — сказаў гаспадар. — Скідайце курткі і сарочкі.
— Ах, нягоднік! — заенчыў п’янаваты Ламе. — Па-твойму, нам і есці нетрэба! Аты ведаеш, колькі грошай патраціў я на сваё бруха! Дзякуй Богу, да гэтага часу я спраўна напакоўваў яго ўсякай ежай. Ніколі ў цябе не будзе такога бруха! У ім аднаго тлушчу пальцы на тры. А твой тлушч — дзе ён у цябе? Хіба што на каўняры: ён у цябе сальны ад бруду.
Шынкар быў заіклівы. Ён вар’яцеў ад злосці. Але чым больш ён злаваўся, тым мацней заікаўся і не мог вымавіць ні слова.
Уленшпігель смяяўся і страляў у яго хлебнымі шарыкамі.
— Ты думаеш, у нас няма грошай! — крычаў Ламе. — Ты думаеш, нам няма чым заплаціць за трох тваіх худых курыц, ды за чатырох паскудных куранят, ды за вялікага дурня-паўліна з яго брудным хвастом! Ведай, нахабнік, што калі б ты сам быў крыху тлусцейшы, я зжор бы і цябе самога, і смаркатага твайго лакея, і крывую служанку, і карослівага кухара — і за ўсіх вас расплаціўся б чыстай манетай.
Гаспадар усё больш злаваў, але Ламе ўжо не баяўся яго.
— Ці ведаеш ты, агідная морда, — крычаў ён, — колькі каштуе цудоўны асёл, мой дзіўны асёл з яго ветлівай мордай, доўгімі вушамі, шырокімі, багатырскімі грудзьмі? Васемнаццаць фларынаў, заіка няшчасны, васемнаццаць фларынаў! А ў тваім паскудным кашальку ці ёсць хоць патар, каб заплаціць за такую цудоўную жывёлу?
Шынкар, вылупіўшы вочы, глядзеў на Ламе, але ўжо не спрабаваў вымавіць ні слова.
— А каламажка? — крычаў Ламе. — Надзвычайная каламажка, з дзіўнага ясеня, пафарбаваная чырвонай фарбай, з цудоўнымі палатнянымі фіранкамі ад дажджу і сонца? Якая ёй цана, як ты думаеш? Дваццаць чатыры фларыны, машэннік, і ніколькі не менш. Вось цяпер і падлічы, колькі гэта будзе — васемнаццаць і дваццаць чатыры? Адказвай, непісьменная морда! Сёння кірмаш, народу многа, вось я і зраблю ўсё, як хачу. Ты мяне яшчэ не ведаеш!
I ён сапраўды прадаў свайго асла і каламажку за сорак чатыры фларыны і дзесяць патараў. Доўг гаспадару быў заплочаны.
Пакуль Ламе ваяваў з гаспадаром, нейкая маладая слаўная жанчына некалькі разоў заглядвала ў акно і зноў хавалася, як толькі Ламе паварочваўся ў яе бок Увечары, праходзячы па цёмным калідоры, Ламе раптам адчуў, што яго нехта абняў і моцна пацалаваў. Ламе дрэнна разумеў, што з ім робіцца: ён добра выпіў і вельмі хацеў спаць. Так ён і не дазнаўся, хто гэта быў.
Наступным днём, у Генце, Ламе шукаў сваю жонку па корчмах і шынках, а Уленшпігель хадзіў па горадзе і балагурыў з народам.
На рынку, непадалёку ад шынка, ён лёг жыватом на зямлю і ляжаў так, не рухаючыся з месца.
Каля яго прайшоў вугальшчык.
— Што ты тут робіш? — запытаў ён Уленшпігеля.
— Мачу нос, каб даведацца, адкуль дзьме вецер, — адказваў Уленшпігель.
За вугалыпчыкам прайшоў сталяр.
— Ты чаго на зямлі разлёгся? — спытаў ён.
— Я ляжу на зямлі, а другія хутка будуць ляжаць пад зямлёй, — адказваў Уленшпігель.
Потым спыніўся каля яго манах.
— Што тут робіць гэты гультай? — спытаў ён.
— Лежачы на бруху, просіць вашага бласлаўлення, айцец мой.
Манах, усміхаючыся, блаславіўяго і пайшоўдалей.
А Уленшпігель прыклаў вуха да зямлі і зрабіў выгляд, што прыслухоўваецца да нейкіх далёкіх гукаў.
— Што ты тут слухаеш, лежачы на зямлі? — спытаў селянін, які праходзіў паўз яго.