• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    Уленшпігель падышоў, узваліў Пампіліуса на плечы і панёс. Натоўп багамольцаў пайшоўуслед за ім.
    — Ох, — сказаў на вуха Уленшпігелю бедны званар, — я паміраю ад гэтага свербу, сын мой.
    — Трымайся роўна, — адказаў Уленшпігель, — хіба ты забьгўся, што ты статуя святога Мартына?
    Дома іх сустрэў настаяцель, раздрапаны да крыві ад безупыннага чухання.
    — Званар, — сказаў ён, — чухаўся ты ці не?
    — He, айцец настаяцель, не чухаўся.
    — Можа быць, ты гаварыў ці варушыўся? — He, айцец настаяцель, не варушыўся.
    — У такім выпадку, — сказаў настаяцель, — атрымлівай свае пятнаццаць дукатаў. I ідзі чухацца.
    На наступны дзень Уленшпігель расказаў прыхаджанам аб сваім жарце. Увесь горад даведаўся, як расправіўся настаяцель са святым Мартынам і як ён наняў яму намесніка за пятнаццаць дукатаў. I многія з таго часу зрабіліся ерэтыкамі і разам са ўсёй сваёй маёмасцю перайшлі ў армію прынца Аранскага.
    Раздзел 7
    АБ ТЫМ, ЯК, ЗРАБІЎШЫСЯ ГАРБАТЫМ, УЛЕНШШГЕЛЬ ВЫЛЕЧЫЎСЯ
    АД СВАЁЙ ХВАРОБЫ
    У верасні прынц Аранскі са сваёй наёмнай арміяй пераправіўся цераз Рэйн. Але дарэмна спрабаваў ён сустрэцца з Альбам. Альба ўпарта ўхіляўся ад бітвы. Доўгімі пераходамі ён умела стамляў праціўніка і чакаў, калі наёмнікі прынца разбягуцца па дамах. Толькі аднойчы брат Аранскага, Людвіг, сутыкнуўся з іспанцамі,
    але і тут пацярпеў страшнае паражэнне. Перад самым боем наёмнікі патрабавалі зарплату і, не атрымаўшы яе, адмовіліся біцца. Людвіг страціў дваццаць сцягоў, шаснаццаць гармат і паўтары тысячы коней.
    Уленшпігель у гэты час бадзяўся на зямлі валонскай і дарэмна спрабаваў падняць грамадзян на барацьбу з іспанцамі. Валонцы не слухалі яго: яны былі за Філіпа.
    На дарозе, у ваколіцах горада Бульёна, Уленшпігель сустрэў мноства гарбатых. Багатыя і бедныя, старыя і маладыя, мужчыны і жанчыны, — усе яны ішлі, набожна перабіраючы чоткі. I малітвы іх нагадвалі жабінае кваканне.
    — Куды ідуць гэтыя няшчасныя? — запытаўУленшпігель аднаго багамольца.
    — Да труны святога Рэмакля, — адказваў той. — Мы ідзём маліць святога, каб ён збавіў нашы спіны ад гэтага ганебнага цяжару.
    — Крывавы герцаг для нашай краіны — усё адно што свінцовы горб, — сказаў Уленшпігель. — Ці не зможа святы Рэмакль збавіць нас ад яго светласці?
    — Гарбы, пасланыя нам у пакаранне, святы Рэмакль не знімае, — адказваў багамолец.
    — Якія ж ён знімае? — запытаў Уленшпігель.
    — Усе іншыя, калі яны яшчэ не вельмі зацвярдзелі. I кожны раз, як адбываецца цуда, у горадзе спраўляюць вялікае свята. Кожны багамолец дае вылечанаму сярэбраную ці залатую манету, таму што вылечаны сам робіцца святым і яго малітва пачынае дапамагаць іншым гарбатым.
    — Значыць, пан Рэмакль патрабуе за вылячэнне плату, быццам які-небудзь аптэкар? — спытаў Уленшпігель
    — Гэта багахульства! — закрычаў багамолец, і горб у яго на спіне затросся. — Святы Рэмакль пакарае цябе, паскудны бязбожнік!
    — Гора мне! — ускрыкнуў Уленшпігель і, згорбіўшыся, паваліўся на зямлю.
    — Глядзіце, глядзіце! — закрычаў багамолец, паказваючы на Уленшпігеля. — Вось як святы Рэмакль карае за багахульства!
    А Уленшпігель валяўся на зямлі, чухаў сваю спіну і стагнаў:
    — Святы Рэмакль, злітуйся нада мной! Адчуваю тваё пакаранне! О, як баліць мая спіна! Ай-ай, даруй мне, святы Рэмакль! Адыйдзі ад мяне, багамолец! Пакінь мяне аднаго! Дай мне, вялікаму грэшніку, пакаяцца ў адзіноцтве!
    Багамолец з жахам пабег у горад і расказаў усім гарбатым, якое вялікае цуда адбылося на яго вачах.
    — Святы Рэмакль! — закрычалі багамольцы. — Калі ты можаш зрабіць чалавека гарбатым, значыць, можаш і вылечыць яго. Знімі нашы гарбы, пан святы Рэмакль!
    Уленшпігель тым часам падыходзіў да ўскраіны горада. Каля ўваходу ў адзін шынок матляліся на палцы два свіныя пузыры. Уленшпігель сарваў адзін пузыр, напусціў у яго крыху крыві, надзьмуў і завязаў ніткай. Потым ён падабраў з дарогі аб’едзены хрыбет камбалы і ўсё гэта — і пузыр, і хрыбет — прывязаў сабе на спіну і схаваў пад вопраткай. У такім выглядзе, згорблены і няшчасны, ён прыйшоў на гарадскую плошчу.
    — Вось гэты багахульнік! — закрычаў, убачыўшы яго, знаёмы багамолец і паказаў на яго пальцам.
    Гарбатыя сабраліся з усіх бакоў, каб паглядзець на свайго новага таварыша.
    А Уленшпігель матляў галавой і жаласна прыгаворваў:
    — Ах, не шкадуйце мяне, добрыя людзі! Забіце мяне, як шалёнага сабаку.
    — Вось і яшчэ адзін малойчык у нашу кампанію, — радасна гаварылі гарбатыя, паціраючы рукі.
    — Пачакайце выўмяне, агідныя стварэнні, — мармытаў праз зубы Уленшпігель і зноў пачынаў плакаць, жаласна лемантуючы:
    — He буду я ні піць, ні есці, пакуль святы Рэмакль не вылечыць мяне!
    Чутка пра вялікае цуда дайшла да каноніка. Гэта быў высокі чалавек, шчытны і велічны. Падняўшы свой нос, ён, нібы карабель, урэзаўся ў натоўп і спыніўся перад Уленшпігелем.
    — Дык гэта цябе, небараку, уразіў гнеў святога Рэмакля? — запытаў ён.
    — Мяне, айцец канонік, — адказаў Уленшпігель, — і я малю святога Рэмакля, каб ён зняў з мяне гэты горб: ён жа яшчэ зусім мяккі.
    Канонік адразу адчуў, што ў гэтых словах захавана нейкая хітрасць,
    — Дай жа, я абмацаю твой горб, — сказаў ён.
    — Абмацайце, айцец канонік, — адказаў Уленшпігель.
    — Сапраўды, ён яшчэ зусім свежы, — сказаў канонік, усунуўшы руку пад куртку Уленшпігеля. — Спадзяюся, што святы Рэмакль дапаможа табе. Ідзі за мной.
    Яны ўвайшлі ў царкву. Гарбатыя беглі за Уленшпігелем і крычалі:
    — Вось ён! Вось багахульнік! Ці добра табе з тваім гарбом, прыгажун! Усё жыццё ты смяяўся з нас, бо сам быў прамы, як жэрдка. Цяпер наша чарга смяяцца з цябе. Слава пану святому Рэмаклю!
    Канонік увёў Уленшпігеля ў маленькую капліцу. Пасярод капліцы стаяла вялікая мармуровая грабніца. Паміж сцяной і грабніцай ішоў вузкі праход, чалавек ледзь мог праціснуцца праз яго. Па гэтым праходзе вакол грабніцы цягнулася доўгая чарада гарбатых. Кожны стараўся пацерціся гарбом аб мрамуровую пліту. Шчасліўцы, якім гэта ўдавалася, нізавошта не хацелі пускаць на сваё месца наступных. I яны бясшумна біліся і балюча шчыпалі адзін аднаго: шумець у гэтым свяшчэнным месцы ніхто не адважваўся.
    Канонік загадаў Уленшпігелю ўзлезці на пліту, каб яго бачылі ўсе, хто маліўся.
    — Мне аднаму не ўзлезці, — сказаў Уленшпігель. Канонік дапамог яму, узлез сам і загадаў Уленшпігелю стаць на калені.
    — Дзеці і браты ў Хрысце! — сказаў ён. — Вось вы бачыце перад сабой агіднага багахульніка, якога святы Рэмакль пакараў сваім гневам.
    — Confiteoi!1 — б’ючы сябе ў грудзі, ускрыкнуў Уленшпігель.
    — Быў час, — гаварыў канонік, — калі гэты чалавек быў роўны і стройны, як дрэўка алебарды. Ён ганарыўся і хваліўся гэтым. I вось, паглядзіце, якім ён зрабіўся цяпер. Ён згорбіўся і сагнуўся пад ударамі нябеснага пракляцця.
    — Confiteor! — ускрыкнуў Уленшпігель. — Памілуйце мяне грэшнага.
    — О, свяціцель Рэмакль! — працягваў канонік. — Пасля сваёй слаўнай канчыны ты зрабіў трыццаць дзевяць цудаў! Збаўжа ад гарба гэтага грэшніка! Мы будзем усхваляць цябе ва векі вякоў. Пазбаў гарбатых ад іх гарбоў!
    — Пазбаў гарбатых ад іх гарбоў! — ускрыкнулі хорам гарбуны. — Дай адпачыць ад калецтва і насмешак! Знімі з нас гарбы, пан святы Рэмакль!
    Канонік загадаўУленшпігелю злезці з пліты і пацерціся гарбом аб край грабніцы.
    — Confiteor! — мармытаў Уленшпігель, злязаючы. I на вачах усіх багамольцаў ён пачаў церціся гарбом аб камень.
    — Глядзіце на горб, ён паддаецца! — закрычалі багамольцы.
    — Глядзіце, ён памяншаецца з правага боку!
    — Ён лезе ў грудзі!
    — Няпраўда! Ён лезе ў страўнік і пераварваецца там замест ежы!
    I раптам пачуўся страшэнны крык. Уленшпігель націснуў на камень, пузыр лопнуў. Кроў вялікімі плямамі выступіла на куртцы. Уленшпігель выпрастаўся на ўвесь рост, выцягнуў рукі і і закрычаў:
    — Вылечаны!
    — Цуда! — закрычалі багамольцы. — Цуда! —святы Рэмакль пачуў яго малітву. Чаму ты не чуеш нас, святы Рэмакль? Пазбаў нас ад гарбоў!
    1 Першае слова лацінскай пакаяннай малітвы: <Каюся!».
    — Я ахвярую табе цялё! — абяцаў адзін.
    — Я прывяду сем бараноў! — гаварыў другі.
    — А я ўсё, што прынясу з палявання за цэлы год!
    — Я — паўтузіны шынак!
    — А я аддам царкве свой маленькі домік!
    — Знімі нашы гарбы, пан святы Рэмакль!
    I ўсе з зайздрасцю і павагай тоўпіліся навокал Уленшпігеля. Адзін гарбун хацеў паглядзець, што цяпер у вылечанага паміж лапаткамі, але канонік спыніўяго:
    — Там цяпер рана, — сказаў ён. — Нельга выстаўляць яе на святло.
    — Я буду маліцца за вас, — сказаў Уленшпігель гарбатым.
    — Так, так, — сказалі яны. — Даруй нам за тое, што мы насміхаліся з цябе.
    — Я вам дарую, — міласціва сказаўУленшпігель.
    — Вось табе патар, вось фларын. Вось вам рэал, вось крузат. Працягніце руку, ваша стройная міласць, прыміце ад нас гэта прынашэнне.
    — Давайце мне чырвонцы так, каб нельга было заўважыць, — ціхенька сказаў ім Уленшпігель. — Няхай левая рука не ведае, што робіць правая.
    Ён гаварыў так таму, што канонік не зводзіў вачэй з яго грошай і, здавалася, лічыў кожную манетку.
    Амаль усе багамольцы што-небудзь падалі Уленшпігелю. Толькі некалькі скупых не падышлі да яго. Яны ўпарта церліся гарбамі аб грабніцу і панура маўчалі.
    Увечары Уленшпігель пайшоў у шынок і наладзіў там добрую пагулянку. Толькі перад сном ён успомніў, што канонік, мабыць, з’явіцца да яго па грошы. Уленшпігель падлічыў здабычу. Манеты былі ў большасці залатыя: іх было не менш за трыста каролусаў.
    Уленшпігель узяў з акна вазон, дастаў з яго кветку разам з зямлёй і паклаў на дно сваё золата. Паўфларыны, патары і іншыя дробныя манеты ён рассыпаў перад сабой па стале і пачаў чакаць каноніка.
    Канонік прыйшоў у шынок і падняўся да Уленшпігеля.
    — Ці вы гэта, пан канонік? — ускрыкнуу Уленшпігель. — Што прывяло вас у маю ўбогую келлю?
    — Твая маёмасць, сын мой, — адказаў канонік.
    — Ах, — уздыхнуўУленшпігель, — ці не гэтая маёмасць, што ляжыць на стале?
    — Гэта самая, — сказаў канонік і высыпаў усе грошы ў свой кашэль. Толькі адзін фларын даў ён Уленшпігелю, і Уленшпігель жаласна стагнаў для выгляду, расстаючыся са сваім багаццем.
    Канонік спытаў Уленшпігеля, што ў яго было схавана пад курткай. Уленшпігель паказаў яму свіны пузыр і косці камбалы. Канонік узяў адно і другое і выйшаў з шынка. Яшчэ доўга бег за ім Уленшпігель і маліў вярнуць яму частку здабычы. Канонік пайшоў, не кажучы ні слова.