Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
Уленшпігель вярнуўся ў шынок, паставіў гаршчок з кветкай каля ложка і заснуў.
На світанні ён забраў свае грошы і паспяшаўся ў лагер Маўклівага. Ён перадаў прынцу свае чырвонцы і расказаў, як яны яму дасталіся.
— Вось лепшы спосаб збіраць ваенную кантрыбуцыю, — смеючыся гаварыў Уленшпігель.
Прынц даў яму дзесяць фларынаў.
Што ж да хрыбта камбалы, то яго паклалі ў хрустальны каўчэжац, які павесілі на вялікім распяцці ў алтары Бульёнскага сабора.
I кожныўгорадзе быўупэўнены, штоўгэтым каўчэжцы ляжыць горб вылечанага багахульніка.
Раздзел 8
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ ВЫРАТАВАЎ ПРЫНЦА АРАНСКАГА
У лагеры Аранскага было неспакойна. Сярод прыбліжаных прынца з’явіліся рознагалоссі. Аранскі прыдумваў складаныя маршы, стараючыся ашукаць іспанцаў і
пераправіць сваю армію праз Маас. Пачалі гаварыць, што Аранскі робіць гэта не без мэты. У лагеры ўтварыліся варожыя партыі.
— Прынц — здраднік, — запэўнівалі ворагі Аранскага.
— Хлусня, — адказвалі яго сябры, — гэта вы здраднікі, бо вы паклёпнічаеце на абаронцу свабоды.
Часта справа даходзіла да бойкі. Здаралася, што пускалі ў ход зброю і стралялі адзін у аднаго з аркебузаў.
Аднойчы самому прынцу давялося разводзіць ворагаў. Ён прайшоў паміж імі, і куля сарвала з яго шпагу. Аранскі абышоў увесь лагер, каб усе ўбачылі яго жывым і здаровым. Інакш чутка аб яго смерці загубіла б усю справу.
Аднаго разу, у туманную поўнач, Уленшпігель вяртаўся з суседняй вёскі ў свой лагер. Раптам з дзвярэй аднаго доміка пачулася крумканне вароны. Яно паўтарылася тры разы. Здалёк нехта адказаў такім жа крумканнем. На парог доміка выйшаў чалавек у сялянскім адзенні. На дарозе пачуліся крокі.
Два чалавекі, размаўляючы па-іспанску, падышлі да селяніна.
— Ну, як справы? — спытаў селянін.
— Вельмі добрыя, — адказалі прышлыя. — Мы толькі што з л агера. Справа нал аджваецца. Па лагеры паўзуць цёмныя чуткі: «Прынц Аранскі хоча нагнаць сабе цану, — гавораць адны. — Калі ён дастаткова напалохае іспанцаў, — ён за пяцьсот тысяч фларынаў пакіне паўстаўшае войска. Герцаг абяцаў дараваць і яму і яго сябрам і вярнуць ім усю іх маёмасць. Аранскі заключыў з ім тайны дагавор». «Не, — гавораць другія, — Аранскі не пойдзе на гэта. Ён вельмі добра помніць, што здарылася з Эгмантам і Горнам. А пакуль Аранскі з намі, — справа яшчэ не загінула».
— А ці вялікі разлад у лагеры? — спытаў селянін.
— Вялікі і расце з кожнай хвілінай. Дзе пісьмы? Яны ўвайшлі ў домік і запалілі ліхтар. Уленшпігель падкраўся пад акенца і ўбачьгў, што абодва чытаюць нейкія пісьмы і п’юць мёд.
Потым зноў усе выйшлі на ганак.
— Як толькі лагер распадзецца, — сказалі тыя двое, — Аранскі будзе ў нашых руках.
Яны развіталіся з селянінам, узялі ў яго ліхтар і пайшлі далей.
Святло ліхтара мігцела на дарозе і часта засланялася нейчым чорным ценем. Уленшпігель зразумеў, што здраднікі ідуць адзін за адным.
Ён зарадзіў свой аркебуз і стрэліў у цень. Ліхтар апусціўся да самай зямлі, падняўся і апусціўся зноў. Як відаць, адзін здраднік паваліўся, а другі разглядаў яго рану. Уленшпігель зноў зарадзіў свой аркебуз. Ліхтар, калыхаючыся, пачаў хутка аддаляцца ў кірунку да лагера. Уленшпігель стрэліў зноў. Ліхтар пахіснуўся, упаў і згас.
Уленшпігель кінуўся ў лагер. Насустрач яму, пабуджаныя стрэламі, беглі салдаты з профасам на чале.
— Я — паляўнічы, — сказаў профасу Уленшпігель. — Пойдзем, падбяром дзічыну.
— Вясёлы фламандзец, — сказаў профас, — ты, бачу я, умееш не толькі языком размаўляць.
— Што нашы словы? Вецер! — адказваўУленшпігель. — Свінцовыя ж словы застаюцца ў целе здраднікаў. Пойдзем за мной.
Пры святле ліхтароў яны ўбачылі здраднікаў. Адзін быў ужо мёртвы, другі трапятаў у перадсмяротнай агоніі. У руцэ ў яго быў скамечаны лісток паперы. Як відаць, здраднік хацеў знішчыць яго, але ўжо не здолеў зрабіць гэтага. Абодва здраднікі былі ў дваранскім адзенні.
Профас загадаў падняць трупы і аднесці іх да палаткі Маўклівага. Сабраўся вялізны натоўп ландскнехтаў і рэйтараў. Усе шумелі і хваляваліся.
Прынц спыніў нараду са сваімі военачальнікамі і выйшаў з палаткі. Профас выступіў наперад і, адкашляўшыся, пачаў абвінаваўчую прамову супраць Уленшпігеля. Але Уленшпігель перапыніў яго на першым слове.
— Ваша светласць, — сказаўён Маўкліваму, — я паляваў на варон, але замест іх падстрэліў двух здраднікаў-дваран з вашай світы.
I ён расказаў, як гэта адбылося.
Аранскі не сказаў ні слова. Перад тварам усіх знатных паноў, у прысутнасці ландскнехтаў і салдат, сярод якіх быў і Ламе Гудзак, што ўвесь дрыжэў ад страху, трупы былі старанна абшуканы. У падкладцы плашчоў былі знойдзены іспанскія пісьмы з загадам здраднікам сеяць разлад у лагеры прынца. «Трэба дзейнічаць з вялікай хітрасцю, — гаварылася ў адным пісьме, — трэба гаварыць намёкамі і недамоўкамі, алетак, кабулюдзейузнікла падазрэнне, што Маўклівы гатоў купіць сабе памілаванне цаной здрады. Калі мы дасягнём гэтага, салдаты самі схопяць Маўклівага і расправяцца з ім. Кожнаму з іх ў якасці ўзнагароды будзе выдана па пяцьсот дукатаў. Грошы для гэтага ўжо высланы з Іспаніі ў Антверпен».
Гэта пісьмо расплюшчыла вочы ўсім, хто сумняваўся ў сумленнасці прынца. Змова ворагаў была выкрыта. Прынц звярнуўся да афіцэраў і салдат і моўчкі паказаў ім на трупы, быццам папракаючы сваіх саратнікаў за недавер’е. I гром крыкаў захаплення пачуўся ў адказ Аранскаму.
— Няхай жыве прынц! — крычалі паўстаўшыя. — Няхай жыве Аранскі, сябра нашай радзімы!
— Прыміце трупы, — загадаў Аранскі.
— А я? — сказаў Уленшпігель. — Што загадаеце зрабіць са мной? Калі я вінаваты — няхай мяне пакараюць, калі я зрабіў правільна — мне належыць узнагарода.
— Гэты аркебузір, — сказаў Маўклівы, паказваючы на Уленшпігеля, — атрымае пяцьдзесят бізуноў за тое, што ён парушыў дысцыпліну і забіў двух дваран. Пасля гэтага яму будзе выдана трыццаць фларынаў за тое, што ён добра бачыў і чуў.
— Ваша светласць, — сказаў Уленшпігель, — калі мне дадуць спачатку трыццаць фларынаў, мне будзе лягчэй выцерпець пакаранне.
— Так, так, — прыгаворваў Ламе Гудзак, — дайце яму спачатку трыццаць фларынаў. Яму будзе лягчэй вытрываць астатняе.
— Да таго ж, — казаў далей Уленшпігель, — сумленне маё спакойнае. а цела зусім не заслутоўвае зялёнага пачастунку.
— Так, — стагнаў Ламе Гудзак, — ён невінаваты, паны афіцэры. He біце яго, прашу вас, не біце!
Калі Уленшпігель атрымаў свае трыццаць фларынаў, да яго падышоў салдат, каб выканаць пакаранне.
— Ты гатовы? — спытаў ён Уленшпігеля.
— Гатовы? — паўтарыў Уленшпігель. — Да чаго гатовы? Да бізуноў? He, не гатовы і не хачу быць гатовым, пан палачны майстар. У вас рыжая барада і страшны выгляд, але я ўпэўнены, што сэрца ў вас добрае і вы зусім не любіце мучыць такіх небарак, як я.
— Паварочвайся хутчэй! — грозна сказаў салдат.
— He трэба спяшацца, ваша высокасць! — звярнуўся Улешпігель да прынца. — Гэтыя бізуны яшчэ зусім сырыя. Іх трэба спачатку высушыць. Інакш, пранікаючы ў жывое мяса, яны могуць заразіць мяне смяротнай атрутай. Хіба ваша светласць жадае, каб я загінуў такой ганебнай смерцю? Здаецца, я верна служыў вашай светласці?
— Памілуйце яго, прынц, — сказалі Гаохстратэн і іншыя прыбліжаныя.
I Ламе таксама крычаў з натоўпу:
— Даруйце яму, ваша высокасць! Сырыя бізуны — сапраўдная атрута для цела!
— Дарую, — сказаў прынц.
Тут Уленшпігель падскочыў да Ламе і пляснуў яго па жываце.
— Дзякуй прынца, таўстун, — закрычаўУленшпігель, — ён вызваліў мяне ад бізуноў.
Уленшпігель пусціўся ў скокі па дарозе.
I Ламе таксама спрабаваў скакаць з Уленшпігелем, але тоўстае бруха замінала яму. Тады Уленшпігель пацягнуў яго ў шынок і пачаставаў добрай выпіўкай.
Раздзел 9
АБ ТЫМ, ЯК БЫЎ ПАКАРАНЫ РЫЗЕНКРАФТ, АМАТАР ПАЯДЫНКАЎ
Армія Маўклівага падышла да Мааса. Пачалі пгукаць брод. Але на ўсіх пераправах іспанцы паставілі пад вадой жалезныя пасткі, якія хапалі коней за ногі і моцна ранілі іх. Толькі каля Стакема брод быў не заняты. Прынц аддаў загад пачынаць пераправу.
Першай пайшл а конніца. На тым беразеяна пастроіл ася ў баявы парадак, каб ахоўваць пераправу. Потым ад берага да берага, перасякаючы раку ўпоперак, выстраіліся конныя стралкі і аркебузіры. Яны сталі шчыльным строем, у дзесяць радоў, каб стрымаць сабой плынь ракі. Сярод іх быў і Уленшпігель. Вада даходзіла яму да бёдраў, і хвалямі яго не раз падымала ўверх разам з канём.
Пад гэтым прыкрыццем пачала перапраўляцца пяхота. Салдаты ішлі, прывязаўшы парахаўніцы да капелюшоў і падняўшы аркебузы высока над галавой. За імі рухаліся фурманкі, абозная варта і, нарэшце, артылерыя. Цяжка грукацелі вялікія і малыя кулеўрыны, фальканеты, марціры, гарматы простыя, падвойныя і лёгкія, якія маглі хутка перасоўвацца з аднаго месца на другое. У ар’ергардзе, ахоўваючы калону з тылу, ішлі ландскнехты і фламандскія рэйтары.
Уленшпігель прамок да касцей і думаў толькі аб тым, як было б добра глынуць зараз моцнай гарэлкі. Побач з ім, пагойдваючыся ў сядле, хроп стралок Рызенкрафт, HeMen, з паўднёвай Германіі, чалавек вялізнага росту і лютага нораву. Ад яго тхнула гарэлкай. Уленшпігель заўважыў яго фляжку: яна вісела на шнурку і была немалога памеру. He думаючы доўга, Уленшпігель разрэзаў шнурок і прыклаўся да гарэлкі.
— I нам дай! — закрычалі суседзі.
Уленшпігель перадаў ім фляжку. Калі гарэлка была выпіта, ён зноў звязаў шнурок і хацеў павесіць фляжку
на месца. У гэты момант Рызенкрафт прачнуўся і прывычным рухам пацягнуўся за гарэлкай. Убачьгўшы, што фляжка пустая, немец пачырванеў ад злосці і закрычаў на Уленшпігеля:
— Гэта ты выпіў маю гарэлку, нягоднік?
— У паходзе гарэлка — агульнае дабро, — адказваў Уленшпігель. — Скнарам не месца ў нашай кампаніі.
— Я скрышу цябе на кавалкі! — сказаў Рызенкрафт. — Выклікаю цябе заўтра на паядынак!
— Згодзен, — сказаў Уленшпігель. — Будзем секчы адзін аднаму галовы, рукі, ногі і ўсё астатняе. Толькі май на ўвазе, што шпагі з сабой я не вазьму. Такіх малойчыкаў, як ты, вучаць проста кіем.
— Паспрабуй, — злосна ўсміхаючыся, сказаў Рызенкрафт.
Яны згаварыліся аб сустрэчы.
Між тым армія перайшла цераз раку.
— Наперад, на Льеж! — скамандаваў Маўклівы.
— На Льеж! — радасна падхапілі фламандцы. — Няхай жыве Вільгельм Аранскі!