Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— Слухаю,якрастуць дрэвы, — адказваўУленшпігель. — Хутка іх ссякуць, каб зрабіць касцёр для ерэтыкоў.
— А што яшчэ чуеш? — спытаў, падыходзячы, другі.
— Чую, як ідуць іспанскія кйты, — адказаў Уленшпігель. — Хавайце маёмасць, грамадзяне, закапвайце яе ў зямлю, пакуль не позна.
— Звар’яцеў ён, ці што? — сказаў селянін.
— Мабыць, што так, — адказваў другі.
Увечары Уленшпігель сядзеў у шынку сярод рэфарматаў. Гутарка ішла пра караля Філіпа.
— Кароль вырашыў, што мы захварэлі на ерась, — гаварыў ён, — і таму прыпісаў нам замест слабіцельнага — інквізіцыю. Толькі наўрад ці туг наша вера вінавата. Хутчэй за ўсё, кароль палюе за нашымі кашалькамі. Што ж нам рабіць — прымаць слабіцельнае ці не прымаць? А раптам яно нам не спадабаецца? Тады мы можам і за мячы ўзяцца. I кароль гэта вельмі добра ведае. Убачыўшы, што мы не хочам слабіцельнага, ён пусціць у ход гарматы, фальканеты, куляўрыны. Пасля такога лякарства ў Фландрыі не застанецца ніводнага фларына.
Гаражане перасмейваліся, слухаючы Уленшпігеля.
— Можаце цяпер смяяцца, — гаварыў Уленшпігель. — Усяму свой час. Але калі ў вас здарыцца што-небудзь у саборы Богамацеры, — забудзьце пра смех. Уцякайце тады з горада, або ўзбройвайцеся, чым пападзе. Грозны набліжаецца час.
Пятнаццатага жніўня раніцай ля варот горада Антверпена было разбіта вялікае каменнае распяцце. Яго разбіў нейкі італьянец, які бьгў на жалаванні ў кардынала Гранвела.
Як звычайна бывала ў гэты дзень, працэсія выйшла з сабора і рушыла па вуліцах горада. Але па дарозе кучка
нейкіх невядомых людзей спыніла працэсію і асыпала статую Богамацеры яраснай лаянкай. Статую аднеслі назад у сабор і замкнулі на хорах.
Уленшпігель і Ламе ўвайшлі ў сабор.
Нейкія малайцы, падазроныя на выгляд і нікому не вядомыя, стаялі перад хорамі. Яны выкрыквалі лаянкі, шумелі, крыўляліся і падміргвалі адзін аднаму. Ніхто ніколі не бачыў іх раней у Антверпене. Невядома, адкуль яны ўзяліся.
Адзін з іх, малады хлопец з абсівераным чырвоным тварам, шумеў больш за іншых. Гэта быў правадыр шайкі.
— Што, Машка, — крычаў ён, звяртаючыся да статуі Богамацеры, — спалохалася? Пачакай, ці гэта яшчэ будзе? Мы табе пакажам сябе!
— Ці не ты яе спужаў? — сказаўУленшпігель.
Хлопец палез было з кулакамі, але Уленшпігель схапіў яго за каршэнь.
— Калі ты хоць пальцам кранеш мяне, я звярну на бок тваю дурную морду, — сказаў Уленшпігель. — Грамадзяне, — гаварыў ён далей, павярнуўшыся да антверпенцаў, якія стаялі вакол яго, — сцеражыцеся гэтых малойчыкаў. Гэта не фламандцы. Гэта здраднікі. Яны падкуплены для таго, каб наклікаць на ваш горад вялікія беды.
— Гэй, Машка! — крычалі здраднікі. — Злазь з хораў, гультайка! He злезеш дабром, дык мы цябе за падол сцягнем!
— Замаўчыце, нягоднікі! — сказаў Уленшпігель. — He смейце ламаць краты!
У гэты час старая, што прадавала свечкі, кінула ў твар зачыншчыкам жменьку попелу. Старую павалілі на падлогу і надавалі ёй кухталёў. У сабор уварвалася гарадская варта. Але яе выціснулі вон і замкнулі ўсе дзверы.
— Гэй, брабантцы! — закрычаў правадыр.
— Ламайце статуі! Досыць ім стаяць у нішах! Кідайце іх у рэчку! He бойцеся, дрэва ў вадзе не патоне.
Завываючы, шайка кінулася на хоры. Народ моўчкі стаяў у баку.
Тады Уленшпігель узбег на кафедру.
— Дурні вы, вар’яты! — закрычаў ён народу. — Што вы глядзіце? Няўжо не бачыце далей свайго носа? Гэта ж за ўсё гэта кашчунства адкажаце вы, а не хто-небудзь іншы! Вас асудзяць, абрабуюць, пашлюць на касцёр. I кароль забярэ сабе вашу маёмасць. He верце, грамадзяне, падбухторшчыкам! Пакіньце статуі ў нішах. He ламайце іх! Інакш вы будзеце абвешчаны ерэтыкамі і мяцежнікамі, і герцаг Альба люта расправіцца з вамі.
— He граміце царквы, грамадзяне! — заклікаў Ламе. — Кароль і так ужо разгневаўся на нас. Пакіньце статуі ў спакоі!
Але народ ужо рушыў на хоры.
— Ламай краты! — крычаў прадвадзіцель. — За справу, брабантцы! У ваду праклятых ідалаў!
Уленшпігеля сцягнулі з кафедры, падралі на ім куртку, падрапалі твар. Кроў цякла ў яго па шчоках, але ён не пакідаў крычаць.
— Апамятайцеся, грамадзяне! He наклікайце пагібелі на горад!
Але ўсё было дарэмна.
— Няхай жывуць гёзы! — зароў натоўп і кінуўся на краты.
Так пачаўся разгром Антверпенскага сабора. Да паўночы гэты велізарны храм з яго дзіўным жывапісам і каштоўным начыннем быў цалкам спустошаны. Алтары былі разбіты, статуі паскіданы, замкі ўзламаны. Вельмі цікава, што пры разгроме не адбылося ніводнага рабаўніцтва. Нянавісць да каталіцкай царквы была вялікай: разграмілі ўсё, але зладзеяўу натоўпе не аказалася.
Пасля разгрому сабора Богамацеры натоўп накіраваўся да іншых цэркваў і таксама разграміў іх. Праз некалькі дзён хваляванні перакінуліся ў Гаагу і іншыя гарады.
А Уленшпігель хадзіў па Антверпене і гаварыў грамадзянам:
— Паспела жніво для інспанскіх жняцоў! Крывавы герцаг ідзе на нас! Гора нам, фламандцы! Уцякайце, жанчы-
ны і дзяўчаты: вас закапаюць у магілу жывымі. Уцякайце, мужчыны: шыбеніца, касцёр і плаха чакаюць вас. Філіп задумаў давяршыць крывавую справу свайго бацькі. Уцякайце, грамадзяне! Кат і магілыпчык ужо недалёка!
Народ слухаў яго і цэлымі натоўпамі пакідаў горад. Усе дарогі былі запруджаны вазамі ўцекачоў. Надыходзіў грозны час.
Раздзел 4
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ ВЫРАТАВАЎ АД ЗРУЙНАВАННЯ ДВА НІДЭРЛАНДСКІЯ ГАРАДЫ
Пераапрануўшыся сялянамі, верхам на аслах, Уленшпігель і Ламе бадзяліся па гарадах і сёлах. Яны таўкліся на рынках, прадавалі гародніну, слухалі, пра што гаворыць народ, і папярэджвалі ўсіх аб іспанскім нашэсці.
Аднойчы, вяртаючыся з Бруселя, яны спыніліся на адпачынак каля дома графа Мегема. Графская кухарка запрасіла іх да сябе на кухню і добра пачаставала.
— Тыль, хто ты такі? — запытала яна Уленшпігеля, падкладваючы яму тлустыя кавалачкі.
— Сын шчасця і ўдачы, — адказваў Уленшпігель.
— Я бачу, ты нядрэнна пра сябе думаеш.
— Каб другія не захвальвалі.
— Ты хочаш вызваліць нашу краіну ад іспанцаў?
— Попел Клааса паліць мае сэрца.
— Вось як! — сказала кухарка. — А хто такі гэты Клаас?
— Мой бацька, спалены за веру.
— Граф Мегем зусім не падобны да цябе, — задуменна сказала кухарка. — Ён хоча заліць крывёй нашу радзіму. Я ж нарадзілася ў Антверпене, Тыль. Ведай, што граф у змове з брабанцкім дарадцам Схейфам. Яны хочуць упусціць у Антверпен дзевяць атрадаў іспанскай пяхоты.
— Трэба папярэдзіць грамадзян, — сказаў Уленшпігель. — Да пабачэння.
Ён паскакаў у Антверпен, і на другі ж дзень горад быў гатовы да абароны.
Граф дазнаўся, што нейкі ерэтык апярэдзіў яго варожыя замеры. Кінуліся шукаць Уленшпігеля. Абшукалі ўсю акругу, але яго не знайшлі. А Уленшпігель разам з Ламе хаваўся на падстрэшшы графскага дома, і жаласлівая кухарка кожны дзень прыносіла ім ежу і віно.
Аднойчы ўвечары граф прагаварыўся, што назаўтра раніцай выступае са сваімі салдатамі ў Герцагенбуш. Кухарка расказала пра гэта Уленшпігелю. Пераапрануўшыся багамольцам, Уленшпігель пусціўся ў дарогу.Па дарозе ён разлічваўзайсці да аднаго знаёмага рэфармата,узяцьуяго каня і рушыць у Герцагенбуш, каб своечасова папярэдзіць грамадзян.
На вялікай дарозе ён убачыў перад сабой калону салдат. Салдаты ішлі ў Герцагенбуш. Уленшпігель спалохаўся: за пазухай у яго былі пісьмы да вядомых рэфарматаў. I вось ён вырашыў прыкінуцца багамольцам. Мармычучы малітву, ён далучыўся да атрада і пайшоўу нагу з салдатамі.
Шэсце адкрываў атрад валонаў. Ім камандаваў капітан Ламот. Капітана абкружалі целаахоўнікі, узброеныя доўгімі алебардамі. За імі рухаліся: сцяганосец, профас са сваёй вартай, кат з памочнікам і, нарэшце, трубачы і барабаншчыкі.
Далей ішоў атрад фламандцаў са сваім капітанам. Фламандцы былі падзелены на дзве сотні. На чале кожнай сотні стаяў сяржант — стары. загартаваны ў баях служака. Былі тут і музыканты; яны гралі на дудках і гучна барабанілі.
Апрануты багамольцам, Уленшпігель ішоў разам з атрадам і мармытаў свае малітвы.
Раптам Ламот глянуў на яго і крыкнуў
— Куды ты ідзеш, багамолец?
— Пан капітан, — сказаўУленшпігель. — У час юнацтва я зрабіў вялікі грэх і быў пасланы ў Рым прасіць у Папы
даравання. Цяпер, атрымаўшы блаславенне святога айца, я вяртаюся ў родную зямлю. Папа адпусціў мае грахі і загадаў мне прапаведаваць слова божае ўсім салдатам, якіх толькі я сустрэну па дарозе. За маю пропаведзь салдаты павінны даваць мне хлеба і мяса. Дазвольце мне на бліжэйшай стаянцы выканаць свой абавязак.
— Дазваляю, — сказаў Ламот.
Каля Бархема быў зроблены прывал. Тут каля самай дарогі рос невялікі дуб з абсечанымі сучкамі. Толькі адзін сук застаўся цэлы: на ім у мінулым месяцы павесілі нейкага анабаптыста.
Салдаты размясціліся каля дарогі. З’явіліся маркітанты і навезлі ўсякай ежы: хлеба, віна, смажанага мяса. Уленшпігель глянуў на гэтыя багацці, і страўнік яго заньгў ад нясцерпнага голаду.
Уленшпігель узлез на дрэва, сеў верхам на сук і пачаў сцябаць сябе вузенькім раменным бізуном. Салдаты абкружылі яго.
— У імя Айца і Сына і Святога Духа, амінь! — пачаў Уленшпігель сваю пропаведзь. — Сказана ў пісанні: хто падае немаёмнаму — падае самому Богу. Храбрыя воіны! Падайце Госпаду Богу, гэта значыць, падайце мне. Падайце мне хлеба, мяса, віна, піва, піражкоў і ўсяго, што ў вас ёсць. Гасподзь Бог верне вам больш у сто разоў. Ён пашле вам кучу ўсякай ежы, мора віна і цэлую гару марожанага, якое вы будзеце есці ў раі сярэбранымі лыжкамі.
— Гэта што за вар’ят? — пыталіся салдаты адзін у аднаго.
— Сябры мае, — гаварыў Уленшпігель. Я не вар’ят, я проста галодны. Вы ясцё вяндліну, каўбасу, віно, піва, пернікі... Няўжо вы нічога не ахвяруеце беднаму багамольцу?
— Лаві! — закрычаў адзін салдат і кінуў яму кавалак мяса.
Уленшпігель падхапіў мяса наляту і з’ў, седзячы верхам на сучку.
— Сцеражыся! — крыкнуўсяржантікінуўУленшпігелю бутэльку з рэшткамі чырвонага віна.
Уленшпігель схапіў яе і, адпіваючы па глытку, гаварыў:
— Дрэнна быць галодным, але яшчэ горш быць п’яным, паны салдаты. А ці доўта ап’янець беднаму багамольцу? У яго страўніку так мала ежы.
Тут ён злавіў на ляту гусіную лапку і выгукнуў:
— Добры дзень, паветраная рыбка! Але як хутка ты знікла ў маёй глотцы. Што можа быць болып пражэрлівым за галоднае бруха!