• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    У гэты час яго ўкалола ў зад нечая алебарда.
    — Няўжо багамольцы цяпер не ядуць бараніны? — пачуўся знізу дабрадушны голас.
    I Уленшпігель убачыў нагу барана, працягнутую яму на кончыку алебарды.
    — Дзякую табе, мой добры алебардшчык, — сказаў Уленшпігель, хапаючы бараніну. — 3 гэтай костачкі я зраблю флейту, каб зайграць табе ўдзячны гімн. Але чаго каштуе трапеза без дэсерту? Дзе вы, піражкі з цукровым варэннем?
    У гэтую мінуту два піражкі паляцелі яму проста ў твар.
    — Дзякую, пане сцяганосец! — закрычаў Уленшпігель, але піражкоў злавіць не паспеў: яны пападалі на зямлю.
    Раптам загрымелі барабаны, задудзелі дудкі, і салдаты зноў пайшлі ў дарогу. Уленшпігелю загадалі ісці за атрадам, але ён зрабіў выгляд, быццам спатыкнуўся, і паляцеў у роў.
    — Злітуйцеся, паны салдаты! — заенчыў ён. — Я зламаў сабе нагу. Я не магу больш ісці. Пакладзіце мяне ў каламажку.
    Салдаты, смеючыся, прайшлі паўз яго. Некаторыя з іх пашкадавалі небараку і пакінулі яму хлеба і мяса.
    Калі атрад адышоў, Уленшпігель ускочыў на ногі, здабыў каня і абходным шляхам паімчаўся ў Герцагенбуш.
    Восемсот чалавек грамадзян, даведаўшыся аб небяспецы, зараз жа ўзброіліся і паўсталі на абарону горада. Пераапрануты вугальшчыкам, Уленшпігель кінуўся ў Антверпен да Брэдэродэ прасіць дапамогі.
    Так войска Ламота і не ўвайшло ў Герцагенбуш. Горад быў папярэджаны і вельмі добра падрыхтаваўся да аблогі.
    Раздзел 5
    АБ ТЫМ, ШТО ДАВЕДАЎСЯ УЛЕНШШГЕЛЬ, СЕДЗЯЧЫ Ў КОМІНЕ ПЕЧКІ
    Аднойчы Сімон Праат, друкар, які служыў сваім майстэрствам справе рэфарматаў, спытаў Уленшпігеля:
    — Ці праўду кажа народ, што ты — смелы чалавек, Уленшпігель?
    — Можа быць, і смелы, калі трэба расправіцца з іспанцам ці пакараць якога-небудзь забойцу.
    — Трэба ўлезці ў комін печкі і падслухаць, аб чым будуць гаварыць у пакоі.
    — У мяне здаровыя ногі і гнуткае тулава. Пралезу ў комін, як кошка, і пратрымаюся ў ім колькі будзе патрэбна.
    — А ці хопіць у цябе памяці і цярпення?
    — Попел Кл ааса пал іць мае грудзі,—сказаўУленшпігель.
    — Выслухай мяне ўважліва, — сказаў друкар. — Бачыш гэтую карту для гульні? На ёй я намаляваў каменны дом. Ідзі ў Дэндэрмондэ, адшукай гэты дом і пастукай у дзверы — два разы моцна і адзін раз ціха. Дзверы адчыняцца, і цябе спытаюць, ці не камінар ты. Ты адкажаш, што ты худы, але карту сваю не згубіў. I пакажаш гэтую карту гаспадару. Потым, Тыль, зрабі ўсё так, як табе скажуць. Комін будзе ўжо чыста вымецены. У коміне ты знойдзеш два выступы для ног і маленькую дошчачку — для сядзення. Лезь туды і сядзі, не рухаючыся. Высакародныя паны збяруцца ў пакоі: прынц Аранскі — Вільгельм Маўклівы, графы Эгмант, Горн, Гаохстратэн і Людвіг Насаускі, брат Маўклівага. Мы, рэфарматы, хочам ведаць, што хочуць зрабіць гэтыя паны для таго, каб выратаваць краіну.
    Першага красавіка Уленшпігель сядзеў у коміне.
    Хутка дзверы залы адчыніліся, і подых халоднага ветру пранізаў Уленшпігеля.
    — Гэта нічога, — сказаў сабе Уленшпігель, — холад толькі асвяжыць мяне.
    I ён пачаў слухаць, не прапускаючы ні слова.
    У пакой увайшлі прынц Аранскі, Эгмант і іншыя. Яны загаварылі пра гнеў караля, аб падатках і дрэнным кіраванні. Адзін з іх гаварыў з гаркотай, высакамерна і рэзка, — гэта бьгў Эгмант. Гаохстратэна Уленшпігель пазнаў па яго ахрыплым голасе. Горна — па яго салдацкім басе, графа Людвіга Насаускага — па яго ваяўнічым запале, а прынца Аранскага — Вільгельма Маўклівага — па тым, што ён гаварыў ціха і павольна, быццам кожнае слова ўзважваў на вагах.
    — Для чаго мы тут сабраліся? — запытаў Эгмант.
    — Кароль разгневаны, — адказаў Горн. — Трэба вырашыць, што рабіць.
    — Краіна ў небяспецы. Трэба абараняць яе ад нападу іспанцаў, — сказаў Маўклівы.
    — Кароль Філіп зусім не збіраецца нападаць на Нідэрланды, — адказаў Эгмант. — Ён задаволены намі. Мы — дваране — падтрымліваем у краіне мір і спакой.
    — У Філіпа ў Нідэрландах нямала войска, і ўсё яно аддана вам, граф Эгмант, — сказаў Маўклівы.
    — He разумею, нашто вы гэта гаворыце, — сказаў Эгмант.
    — Я не скажу больш ні слова, — адказаў прынц.
    — Паслухайце, што нам пішуць з Іспаніі. Няшчасны Мантыньі, пасланы да Філіпа і схоплены іспанцамі, пісаў: «Даведаўшыся аб тым, што адбылося ў Нідэрландах, кароль прыйшоў у найвялікшы гнеў. Калі прыйдзе час, ён бязлітасна пакарае мяцежнікаў».
    Тут граф Эгмант уздрыгануўся і сказаў, што ў пакоі холадна і трэба запаліць у каміне. У каміне запалілі, але паколькі ў коміне сядзеў чалавек, агонь разгараўся дрэнна і ўвесь пакой напоўніўся дымам.
    Граф Гаохстратэн, гучна кашляючы, прачытаў перахопленыя пісьмы іспанскага пасланніка Алавы да правіцельніцы. Пасланнік паведамляў, што тры чалавекі вінаваты ў нідэрландскіх хваляваннях: Аранскі, Эгмант і Горн. Аднак пакуль не прыйшоў час, з імі належыць абыходзіцца ласкава і рабіць выгляд, што кароль цэніць іх заслугі перад іспанскім прастолам.
    Дым еў вочы Уленшпігелю. Ён задыхаўся, плакаў, але ўважліва прыслухоўваўся да кожнага слова.
    А граф Гаохстратэн чытаў далей: «Кароль Філіп сказаў аднойчы; «Тое, што адбываецца ў Нідэрландах, наносіць страты нашай каралеўскай уладзе і падрывае асновы нашай рэлігіі. Мы вырашылі асабіста прыбыць у Нідэрланды, каб пакараць мяцежнікаў і аднавіць там нашы каралеўскія правы».
    — П’ю за нашу радзіму, — сказаў Гаохстратэн і падняў свой келіх.
    Усе выпілі разам з ім.
    — Рашучая гадзіна прабіла ддя нашага дваранства, — сказаў Гаохстратэн. — Час падумаць аб тым, як мы будзем абараняцца.
    — Мы вытрымаем, — сказаў Маўклівы, — калі Эгмант, якому падначальваецца армія, захоча прыйсці да нас на дапамогу і перашкодзіць іспанцам увайсці ў нашу краіну.
    Я не мяцежнік, — сказаў Эгмант. — Я верны слуга майго гасудара.
    — Кароль бязлітасна адпомсціць вам, — сказаў Маўклівы.
    — Я давяраю яму, — адказаў Эгмант.
    — I галаву сваю давяраеце? — спытаў Людвіг Насаускі.
    — Так, і галаву, — сказаў Эгмант.
    — I я таксама, — сказаў Горн.
    — Падумайце, што вас чакае, — сказаў Маўклівы.
    — Я павесіў дваццаць чалавек рэфарматаў! — ускрыкнуў Эгмант. — Калі яны спыняць свае бясчынствы, кароль пакіне гневацца.
    — Ці можна спадзявацца на гэта?! — сказаў Маўклівы.
    — Узброімся давер’ем, — сказаў Эгмант.
    — Жалезам трэба ўзбройвацца, а не давер’ем, — запярэчыў Гаохстратэн.
    Маўклівы накіраваўся да выхаду.
    — Бывайце, прынц без зямлі, — кпліва сказаў Эгмант.
    — Бывайце, граф без галавы, — адказаў Маўклівы.
    — Будзь ты пракляты, каралеўскі прыслужнік! — дадаў ад сябе Уленшпігель.
    Яктолькі дваране разышліся, ён вылез з коміна і кінуўся да Сімона Праата.
    — Эгмант — здраднік — сказаў Праат. — Прынц Аранскі — наша абарона.
    Раздзел6
    АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ СЛУЖЫЎ ВАРТАЎНІКОМ У АБАЦТВЕ СВЯТОГА МАРТЫНА
    Збыліся прадраканні Аранскага. Герцаг Альба з вялікім войскам уварваўся ў Нідэрланды. Эгмант і Горн былі кінуты ў турму. Аднойчы ў цёплы чэрвеньскі дзень у Бруселі, на рыначнай плошчы, проста перад ратушай, быў зроблены высокі эшафот, пакрыты чорным сукном. Каля эшафота ўзвышаліся два слупы, а пасярэдзіне стаяў столік з невялікім сярэбраным распяццем. На гэтым эшафоце былі пакараны Эгмант і Горн. Галовы іх уваткнулі на вастрыі слупоў і пакінулі на плошчы — каб застрашыць мяцежнікаў. I спадчыну пакараных атрымаў кароль.
    Прынц Аранскі ўцёк у Германію. Але нядоўга быў ён на чужыне. Хутка на чале вялікага наёмнага войска ён вярнуўся на радзіму, каб вызвал іць яе ад іспанцаў. I ўсе незадаволеныя збіраліся ў яго войска. Так пачалося паўстанне гёзаў. Але гэта былі ўжо не вернападданыя дваране. што называлі сябе гёзамі ў знак вернасці каралю да жабрацкай торбы, — гэта бьгў увесь паўстаўшы народ, усе, каму ўжо
    не было сілы цярпець самавольства караля і каталіцкай царквы. I ў адрозненне ад гёзаў-дваран яны называлі сябе «дзікімі гёзамі». Усе тыя, хто яшчэ не паспеў далучыцца да прынца, хаваліся ў лясах. Ноччу яны выходзілі са свайго прытулку, нападалі на манастыры і адбіралі ў манахаў каштоўныя рэчы: падсвечнікі, залатыя і сярэбраныя ракі для мошчаў, дарахавальніцы і іншае начынне. I ўсе гэтыя каштоўнасці ішлі на патрэбы свяшчэннай вайны. А сяляне забяспечвалі гёзаў харчамі.
    У гэты час Уленшпігель бьгў у Іпры. Тут ён вербаваў салдат для прынца Аранскага. Але сышчыкі герцага Альбы праследавалі яго. Ратуючыся ад іх, Уленшпігель паступіў царкоўным вартаўніком у абацтва святога Мартына.
    Настаяцель абацтва быў тоўсты і тлусты, як добры вяпрук. 3 кожным днём ён рабіўся ўсё тлусцейшым і тлусцейшым, і Уленшпігель хутка даведаўся, як яму гэта ўдаецца.
    А палове дзевятай раніцы настаяцель паднімаўся з ложка і ішоў у царкву. Тут ён заглядваў у кубак для бедных і палову грошай адсыпаў у свой кашалёк.
    У дзевяць ён абедаў: выпіваў збанок малака, з’ядаў палову нагі барана, невялікі паштэт з чаплі і запіваў усё гэта брусельскім віном.
    У дзесяць гадзін ён высмоктваў некалькі сліў, піў арлеанскае віно і маліў Бога, каб ён не даў яму захварэць на абжорства. У дванаццаць гадзін ён абгрызаў курынае крылца, а часамі далучаў да яго яшчэ і ножку.
    У гадзіну ён пачынаў марыць аб вячэры і з гэтага выпадку прапускаў шклянку іспанскага. Потым ён на хвіліну клаўся і засынаў.
    Прачнуўшыся, ён з’ядаў кавалачак салёнай ласасіны — для ўзбуджэння апетыту — і запіваў яго кубкам піва. Пасля гэтага ён спускаўся на кухню і садзіўся перад ачагом. Там адбываліся цудоўныя справы: смажылася для манахаў бычыная пячонка і павольна паварочвалася на пожагу добра падсмажанае, выкармленае малаком парасё. Настаяцель удыхаў пах смажаніны, але сапраўдны голад яшчэ не прачынаўся ў ім. Ад няма чаго рабіць ён пачынаў раз-
    глядаць пожаг. Ён быў хітра змайстраваны і, здавалася, пакручваўся сам па сабе. Яго вынайшаў Пітэр ван-Стэенкіст, каваль, і настаяцель заплаціў яму за цудоўную машынку цэлых пятнаццаць парыжскіх ліўраў.
    Потым настаяцель адпачываў і, прачнуўшыся. каштаваў свіны халадзец, заліты салодкім віном, бочка якога каштавала не менш за дзвесце сорак фларынаў.
    У тры гадзіны ён з’ядаў жаўранка ў мадэры, а ў палове чацвёртай — паўгаршка варэння з мёдам. Пасля гэтага ён прыходзіў у бадзёры настрой, зноў клаўся ў пасцель і адпачываў да самай вячэры.
    Роўна ў чатыры падавалі вячэру. У гэту прыемную гадзіну з’яўляўся кюрэ царквы святога Іаана, і яны ўдваіх сядзіліся за стол. Часта яны спрачаліся — хто больш з’есць рыбы, дзічыны і мяса. Той, хто прайграваў, павінен быў пачаставаць пераможцу раскошнай смажанінай. Да смажаніны належала дадаць сем сартоў гародніны і чатыры сарты прысмакаў. Апрача гэтага, падавалі тры сарты гарачага віна — самай вышэйшай якасці.