Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
За вячэрай яны размаўлялі аб ерэтыках, прычым абое лічылі, што колькі іх не бі, усё будзе мала. Потым яны схілялі свае мудрыя галовы на свае шчаслівыя жываты і пачыналі дзяўбсці носам. I часта праз сон хто-небудзь з іх мармытаў, што жыццё — вельмі добрая штука і беднякі зусім дарэмна скардзяцца на яго. Але пасля гэтых кароткіх слоў вочы іх зноў зліпаліся, і прыяцелі без усякіх перашкод зноў пачыналі прыемна драмаць.
Быўу настаяцеля званар — дабрадушны чырванашчокі таўстун, які зваўся Пампіліус Нюман.
— Дзе ты адгадаваў сваё бруха? — спытаў яго аднойчы Уленшпігель. — Няўжо на службе ў настаяцеля?
— Так, сын мой, — адказаў Пампіліус. — Прычыні-тка дзверы шчыльней, я раскажу табе, як гэта робіцца. Ты бачыў, якая ў нас вялізная скрыня стаіць на кухні? У гэтую скрыню айцец настаяцель замыкае мяса і розную дзічыну, а віно і піва трымае ў склепе. Але справа ў тым, што айцец настаяцель ніколі не разлучаецца са сваімі ключамі. Ён
заўсёды носіць іх на поясе, і нават ноччу, калі спіць, трымае іх пры сабе. У поўнач я падкрадаюся да яго, знімаю ключы з яго бруха, а потым всшаю іх назад. Але бачыць Бог, сын мой, я раблю гэта з вялікім страхам: бо калі айцец настаяцель зловіць мяне, ён зварыць мяне жьгўцом.
— Зусім не патрэбна хадзіць да яго кожную ноч, — сказаў Уленшпігель. — Я зніму з яго ключы толькі адзін раз і зраблю па іх новыя. А старыя мы пакінем у яго на бруху.
— Зрабі гэта, сын мой, — сказаў Пампіліус.
Уленшпігель зрабіў ключы. У тую ж ноч прыяцелі адчынілі скрыню і ўзялі там усяго, што ім спадабалася. Уленшпігель нёс бутэлькі, а Пампіліус — мяса: палахлівы званар дрыжэў усім целам і мог ад страху разбіць шкляную пасуду. Пасля гэтага яны наладзілі вялікае піраванне, і з тых часоў піравалі кожную ноч.
Аднойчы пасля абеда настаяцель паклікаў іх да сябе. 3 пагрозлівым выглядам ён смактаў шпігавую костку і грозна глядзеў на сваіх прыслужнікаў. У Пампіліуса ад страху затрэсліся паджылкі, і бруха захадзіла хадуном у прасторных штанах. Уленшпігель быў спакойны і толькі абмацваў у кішэні ключы ад гаспадарскага склепа.
— Нейкі д’ябал п’е маё віно і есць маю страву, — сказаў настаяцель, гледзячы на Уленшпігеля. — Ці не ты гэта, сын мой?
— He, — сказаў Уленшпігель.
— А гэты званар? — гаварыў настаяцель. — Ён бледны, як мярцвяк. Крадзенае віно, як відаць, не ідзе яму на карысць.
— Ах, айцец настаяцель, — сказаў Уленшпігель, — дарэмна абвінавачваеце вы званара. Ён бледны таму, што вельмі мала п’е і есць. Ён слабее з кожным днём і, мабыць, нядоўта пражыве.
— Няшчасны, — сказаў настаяцель і перакуліў у горла бакал віна. — Але скажы, сын мой, — у цябе ж рысіныя вочы, — няўжо ты ніколі не заўважаў злодзея?
— Я буду ўважліва наглядаць за склепам, айцец настаяцель, — адказваў Уленшпігель.
— Госпадзі хай блаславіць вас, дзеці мае, — сказаў настаяцель, — не забывайце аб устрыманні і памятайце, што абжорства — маці ўсіх заган. Ідзіце з мірам!
Настаяцель блаславіў іх. Потым ён узяў новую, костку, высмактаў з яе шпік і запіў шклянкай віна.
Уленшпігель і Пампіліус выйшлі.
— Вось скнара! — сказаў Уленшпігель. — Ён нават не даў нам па чарцы. Ну добра ж, я зраблю яму штуку! Але што з табой, чаму ты дрыжыш? Глядзі весялей! Сёння ўночы будзе справа. Напоім усіх гарадскіх вартаўнікоў і добра пагуляем з імі. Ну і будзе ж пацеха!
Такяны і зрабілі.
Набліжаўся дзень святога Мартына. Царкву ўпрыгожылі для свята. Позна ноччу Уленшпігель і Пампіліус прабраліся ў царкву, запалілі ўсе свечкі і зрабілі ўсё так, як задумалі. Пасля гэтага яны вярнуліся дадому. Нягледзячы на позні час, настаяцель яшчэ не спаў. Ён грыз крылца дразда і запіваў яго рэйнскім.
— Айцец настаяцель, — сказаў Уленшпігель, — я дазнаўся, хто расцягвае вашы прыпасы. Паглядзіцека ў акно.
Настаяцель паглядзеў у акно і ўбачыў ярка асветленую царкву.
— Госпадзі Божа! — ускрыкнуў ён. — Няўжо гэта святы Мартын паліць па начах нашы свечкі і нічога за гэта не плоціць?
— Ён і яшчэ нешта вырабляе, — сказаў Уленшпігель. — Пойдзем вось з намі.
Настаяцель узяў посах, і ўсе ўтрох накіраваліся ў царкву.
Там у алтары яны ўбачылі дзіўнае відовішча. Статуі святых выйшлі са сваіх ніш і сабраліся ў кола. Святы Мартын — на галаву вышэй за іншых — стаяў пасярод іх, і ў руцэ, узнятай для блаславення, трымаў смажаную індычку. Іншыя святыя прыціскалі да сябе курэй, гусей, а ў некаторых з рота тырчэлі кавалкі каўбасы і смажанай рыбы. I каля падножжа кожнай статуі стаяла бутэлька віна.
Настаяцель ашалеў ад злосці. Твар яго набрыняў і пачырванеў. Ён падышоў да святога Мартына (мабыць, ён
прымаў яго за зачыншчыка), вырваў у яго індычку і з усяе сілы ўдарыў яго посахам. У статуі адвалілася рука, разбіўся нос і ўшчэнт разляцелася мітра.
Астатнія святыя таксама атрымалі па заслугах. Адзін страціў свае рукі, другі — ногі, трэці — мітру, чацвёрты — посах, пяты — крыж. Потым настаяцель кінуўся да падсвечнікаў і пачаў тушыць свечкі адну за адной. — Калі ўсё было скончана, ён сабраў мяса, птуіпак і каўбасу і вярнуўся дадому, знемагаючы ад цяжару. Ён бьгў так расхваляваны, што выпіў запар тры вялікія бутэлькі віна.
Як толькі ён заснуў, Уленшпігель прабраўся да яго ў спальню і ўсё, што было адабрана ў святых, занёс у шынок. Там ён наладзіў з прыяцелямі добрую пагулянку. Пасля ён сабраў усе аб’едкі, занёс іх у царкву і паклаў каля статуй.
На наступную раніцу, калі Пампіліус званіў да ютрані, Уленшпігель зноў прывёў настаяцеля ў царкву.
— Дарэмна вы стараліся, айцец настаяцель, — сказаў ён, паказваючы на аб’едкі, — яны ўсё ж павячэралі.
— Так, — сказаў настаяцель, — гэтыя зладзеі ўлезлі да мяне ў спальню і сцягнулі ўсё, што я ў іх адабраў. Дык вось вы як, паны святыя! Я буду скардзіцца на вас Папе.
— Айцец настаяцель, — сказаў Уленшпігель, — паслязаўтра ў нас працэсія ў гонар святога Мартына: Збяруцца ўсе прыхаджане. Што падумаюць яны, убачыўшы гэтых разбітых святых? Каб вас хаця не абвінавацілі ў іканаборстве!
— О, святы Мартын, — з жахам прамармытаў настаяцель, — выратуй мяне ад кастра! Я не ведаў, што рабіў!
— Айцец настаяцель, — сказаў Уленшпігель, — да нядзелі паправіць статую мы ўсё адно не паспеем. Прыйдзецца пайсці на хітрасць. Мы прыклеім Пампіліусу бараду, апранем на яго мітру, сціхар і рызы, і ён цалкам заменіць святога.
Настаяцель пайшоў да Пампіліуса, які ўсё яшчэ званіў у званы.
— Пакінь званіць, — сказаў ён. — Хочаш зарабіць пятнаццаць дукатаў? У нядзелю, у дзень працэсіі, ты будзеш святым Мартынам. Уленшпігель апране цябе ў адзенне святога. Цябе паставяць на насілкі і панясуць чатыры насільшчыкі. Калі ты хоць раз зварухнешся, я звару цябе жыўцом у кіпячым масле.
У нядзелю, у цёплы сонечны дзень, працэсія выйшла з царквы.
Уленшпігель так-сяк паправіў святых, і цяпер яны гойдаліся на сваіх насілках сярод цэхавых сцягоў. За імі неслі статую Богамацеры, за ёй ішлі дзяўчаты ў белых сукенках, потым стралкі з лука і, нарэшце, разгойдваўся на насілках Пампіліус, апрануты ў цяжкую мантыю святога Мартына.
Незадоўга да працэсіі Уленшпігель выпрасіў у знаёмага аптэкара бляшанку свярбучага парашку. Даволі было толькі злёгку пасыпаць ім скуру, як у чалавека пачынаўся нясцерпны сверб. Уленшпігель лётаў па царкве, апранаў Пампіліуса ў епіскапскую рызу, падаваў адзенне свяшчэннікам — на аднаго накінуў эпітрахіль, другому паправіў расу, на дыяканаў апрануў сціхары. Ён лётаў туды і сюды, тут папраўляў складку камзола, там падцягваў спражкі штаноў. He забываўся ён і на брацтва стралкоў: уважліва разглядаў іх вялізныя самастрэлы і страшныя выгнутыя лукі. I ўсім ён нязменна сыпаў свой парашок — аднаму за каўнер, другому ў рукаў. Болып за ўсіх атрымалі парашку сам настаяцель і чатыры насільшчыкі святога Мартына. Толькі над дзяўчатамі ў белых сукенках злітаваўся Уленшпігель і нават блізка не падыходзіў да іх са сваім д’ябальскім зеллем.
3 развяваючыміся харугвамі, у поўным парадку, працэсія рухалася па вуліцах горада. Народ набожна хрысціўся. Сонца пачынала прыпякаць.
Настаяцель раней за іншых адчуў на сабе дзеянне парашку і злёгку пачухаў за вухам. За ім пачалі чухацца астатнія — папы, насільшчыкі і стралкі. Чухаліся асцярожна, каб другія не заўважылі гэтага. Больш за ўсіх
пакутаваў званар. Ён стаяў вышэй за ўсіх, сонца пякло яго мацней, і ўсё цела ў яго нясцерпна свярбела. Але званар не адважваўся паварушыцца: ён баяўся, што яго звараць жыўцом. Ён моршчыў нос, страшэнна крыўляўся і ледзь стаяў на нагах.
Дрыготкімі ад нясцерпнага свербу галасамі спяваў царкоўны хор. Сонца пякло ўсе мацней. Настаяцель і чатыры насільшчыкі больш ужо не стрымліваліся —яны чухаліся так, што раздрапалі сабе ўсю скуру.
I раптам усе разам спыніліся — стралкі, папы, насільшчыкі — і пачалі чухацца. Адзін Пампіліус стаяўнерухома. Народ гаварьгў, што святы Мартын злосна вылуплівае вочы і з жахам глядзіць на натоўп.
Начухаўшыся ўдосталь, працэсія накіравалася далей.
Але хутка сонца пачало так пячы, што дзеянне парашку зрабілася нясцерпным. I вось народ убачыў, што папы, арбалетчыкі, насільшчыкі і дыяканы збіліся ў кучу, быццам стада малп, спыніліся і, забьгўшыся на сорам, пачалі чухацца, дзе папала. Адны дзяўчаты спявалі свае гімны, і свежыя іх галасы ўзнімаліся да яснага неба.
Пакрыху ўсе разбегліся. Настаяцель сяк-так выратаваў чашу з прычасцем, народ занёс у царкву харугвы. Што ж датычыцца Пампіліуса, дык яго насільшчыкі шпурнулі на зямлю і пакінулі ляжаць пасярод вуліцы. Бедны званар ляжаў, не адважваючыся ні пачухацца, ні паварушыцца. Вочы яго былі заплюшчаны.
Два хлапчукі хацелі занесці яго ў царкву, але ён быў вельмі цяжкі для іх. Хлапчукі паставілі яго на ногі і прыхінулі да сцяны. Буйныя слёзы каціліся па шчоках небаракі.
Народ сабраўся вакол яго. Жанчыны выціралі яму твар насавымі хустачкамі, каб сабраць у іх цудатворную вільгаць.
— О, святы Мартын, як вам горача! — гаварылі яны. Званар жаласна пазіраў на іх, і твар у яго торгаўся сам па сабе. Слёзы градам ліліся з яго вачэй.
— О, святы Мартын, — казалі жанчыны, — няўжо вы плачаце па нашым грэшным горадзе? Чаму так морш-
чыцца ваш благародны нос? Якія буйныя ў вас слёзы! Яны падобны да бліскучых жамчужын. Раптам нехта крыкнуў:
— Дай дарогу, вартаўнік ідзе!