Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
Але чужаземныя салдаты, галоўным чынам немцы, адмовіліся ісці ў наступленне раней, чым добра не абсушацца і пе адагрэюцца каля кастроў. Дарэмна запэўніваў іх Аранскі, што перамога забяспечана, што гараджане самі адчыняць вароты, — немцы былі няўмольныя. Яны расклалі кастры і размясціліся на адпачынак.
Наступленне было адкладзена да наступнага дня. Гэта выкарыстаў Альба. Ён узброіў у Льежы ворагаўАранскага, і прынц падышоў занадта позна. Віной усяму былі немцы, якія з-за мокрых штаноў не паслухаліся своечасова свайго начальніка.
Надышоў час паядынку. Выбралі секундантаў. Секунданты вырашылі, што праціўнікі будуць біцца пешыя. Месцам паядынку была выбрана маленькая палянка, зарослая верасам.
Рызенкрафт прыехаў на сваім кані ў поўным баявым узбраенні. Яго сядло было акута жалезам, на галаве каня
развяваліся баявыя пёры. Сам ён быў у нагрудніку і кальчузе. Твар ваяра закрываў суцэльны шлем з маленькімі дзіркамі для вачэй. Са зброі ў яго быў добры арбалет з трыццацю стрэламі, шпага і шырокі кінжал.
Што датычыцца Уленшпігеля, то ён з’явіўся верхам на асле. Замест сядла пад ім была падаслана нечая спадніца. Галаву асла ўпрыгожваў кошык, набіты стружкамі, а на грудзях замест панцыра быў прывязаны вялікі кавалак сала.
Замест шлема Уленшпігель надзеў на галаву салатны лісток і ўпрыгожыў яго пасярэдзіне лебядзіным пяром. Шпагу яму замяняў моцны доўгі кій з маленькай мяцёлкай на канцы. Злева да яго сядла бьгў прывешаны драўляны нож, а справа матлялася паліца: вялізная рэпа, насаджаная на драўляную рукаятку.
Убачыўшы Уленшпігеля ў такім убранні, секунданты зарагаталі. Адзін Рызенкрафт не ўсміхнуўся. Ён сядзеў у сваім жалезным сядде нахмурыўшыся і панура маўчаў.
Секунданты заявілі, што немец павінен зняць свой шлем, бо на Уленшпігелі няма нічога, апрача лахманоў. Рызенкрафт згадзіўся.
— Чаму ў цябе мятла замест шпагі? — спыталі секунданты Уленшпігеля.
— Вы дазволілі мне замест шпагі ўзяць кій, — сказаў Уленшпігель. — Я ўпрыгожьгў яго гэтым маленькім букецікам.
— Твая справа, — сказалі секунданты.
Рызенкрафт маўчаў і ў нецярпенні збіваў шпагай кусцікі вераса. Секунданты прапанавалі яму замяніць шпагу мятлой, такой жа, як у Уленшпігеля.
— Гэты абібок сам выбіраў для сябе зброю, — сказаў Рызенкрафт. — Мабыць, ён думае, што яму і мятлы хопіць.
— Правільна, — сказаў Уленшпігель, — з мяне хопіць і мяцёлкі.
Праціўнікі моўчкі паглядзелі адзін на аднаго — Рызенкрафт, закуты ў панцыр, верхам на кані, і Уленшпігель — на сваім асле, прыкрыты кавалкам сала.
Уленшпігель выехаў на сярэдзіну поля, падняў мяцёлку, нібы кап’ё, і сказаў:
— Горш за чуму для мяне гэтая кіслая морда, якая прымазалася да нашага дружнага лагера. Дзе толькі яна ні з’явіцца — сам па сабе спыняецца смех і сціхае вясёлая песня. I ўсё гэты нягоднік з кім-небудзь лаецца ды б’ецца. Замест таго каб біцца з ворагамі, ён робіць паядынкі і, на радасць праціўнікам, губіць сваіх таварышаў. Гэты самы Рызенкрафт, які зараз стаіць перад намі, забіў на паядынках дваццаць аднаго чалавека, забіў з-за дробязей, у той час як сам ні ў адной бітве не даказаў сваёй храбрасці. Таму мне будзе вельмі прыемна пачасаць супроць шэрсці гэтага злоснага сабаку.
— Гэты п’яніца адважваецца абвінавачваць мяне ў забойствах! — сказаў Рызенкрафт.
— Пусціце мяне, я расшчаплю яму галаву! Кожны ўбачыць, што яна ў яго пустая!
Па знаку секундантаў праціўнікі спешыліся. Злязаючы з асла, Уленшпігель упусціў салатны ліст на зямлю. Асёл зараз жа з’еў яго. Адзін з секундантаў ударыў асла нагой, і вось абодва — і асёл, і конь — пацягнуліся на ўскраек лесу шчыпаць траву.
Пачуўся свісток. Гэта быў сігнал да бою. Рызенкрафт і Уленшпігель кінуліся адзін на аднаго. Рызенкрафт калоў шпагай. Уленшпігель адбіваўся мяцёлкай. Ён спрытна выкручваўся, бегаў туды і сюды, паказваў Рызенкрафту язык, строіў яму грымасы, а той задыхаўся і, як шалёны, сек паветра сваёй доўтай шпагай. Вось, нарэшце, ён дагнаў Уленшпігеля, але той хутка павярнуўся і з усёй сілы ўдарыў яго ў нос сваей мяцёлкай. Распластаўшыся быццам жаба, Рызенкрафт паляцеў на зямлю.
Уленшпігель падскочыў да Рызенкрафта і пачаў церці яго па твары мяцёлкай, прыгаворваючы:
— Прасі прабачэння, a то сажрэш у мяне ўсю мяцёлку.
Секунданты рагаталі, гледзячы на іх. А Уленшпігель цёр не спыняючыся.
— Прасі прабачэння, — паўтараў ён, — а то ўсю мяцёлку сажрэш!
Але Рызенкрафт не мог сказаць ні слова: ён памёр у прыпадку злосці.
— Даруй яму, Госпадзі, дурань няшчасны, — сказаў Уленшпігель і засмучоны пайшоў з поля бою.
Раздзел 10
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ ВЫЗВАЛІЎ ІСПАНСКІХ ПАЛОННЫХ
Бьгў канец кастрычніка. У прынца не хапала грошай. Армія галадала. Салдаты наракалі. Прынц рухаўся ў напрамку да Францыі і стараўся ўступіць у бой з герцагам. Але герцаг упарта ўхіляўся ад яго.
Толькі аднойчы Аранскаму ўдалося ўступіць у бітву з каралеўскімі войскамі. Гэта быў атрад, які знаходзіўся пад камандай дона Руфеле Генрыцыс, сына герцага Альбы.
У гэтым баі Уленшпігель моцна параніў самога дона Руфеле. Іспанцы былі разбіты.
Пасля бітвы Уленшпігель шукаў Ламе па ўсім лагеры: яго нідзе не было.
— Ох, — гаварыў Уленшпігель, — дзе ты, Ламе, дружа мой! Мабыць, ты забыўся на сваё бруха і кінуўся праследаваць непрыяцеля. I, мабыць, як мех, паваліўся ты на дарозе і трапіў у палон да праклятых іспанцаў. Ах, Ламе, што ты нарабіў! Куды ты падзеўся, мой тоўсты дружок?
У лістападзе прынц паклікаў да сябе Уленшпігеля.
— Слухай уважліва, што буду я табе гаварыць, — сказаў Маўклівы. — Цябе чакае вялікая дарога. Абыйдзі Фландрыю, Генегау, Брабант, Антверпен, Намюр, Гельдэрн, Оверысель і паўночную Галандыю і ўсюды абвяшчай жыхарам: калі шчасце здрадзіць нам на сухазем’і, мы не складзём зброі і будзем біцца на моры. Калі прыйдзеш у Антверпен, з’явіся да майго друга Бейса і раскажы яму
аб усім, што зрабіў. Вось тры пропускі падпісаныя самім Альбам. Іх знайшлі чыстымі на трупах забітых. Мой сакратар запоўніў іх. Магчыма, па дарозе ты знойдзеш сабе добрых таварышаў, якім можна даверыцца. Ведай: хто на крык жаўранка адкажа спевам пеўня — той свой чалавек. Вось табе пяцьдзясят фларынаў. Будзь адважным і выканай усё да канца.
— Попел паліць маё сэрца, — адказаў Уленшпігель.
Ён апрануў на сябе падраны жупан, штаны, знятыя з забітага іспанца, стары дзіравы плашч і, распусціўшы пяро на сваім капелюшы, выправіўся ў дарогу. Са зброі ён узяў з сабой добры аркебуз з запасам пораху і куль і старую шпагу.
Надыходзіла зіма, і птушкі-каралькі. пырхаючы, хаваліся пад дахі хатак. Ужо трэці дзень ішоў снег.
Уленшпігелю часта прыходзілася паказваць варце свой пропуск. Яго прапускалі, і ён ішоў далей, да Льежа.
У вялікім пустым полі яго заспела снежная завіруха. Рэзкі вецер біў проста ў твар і заляпляў вочы камякамі снегу. Тры галодныя ваўкі ішлі па слядах Уленшпігеля. Уленшпігель стрэліў з аркебуза і забіў аднаго з іх. Два другія зараз жа разарвалі таварыша і з акрываўленымі кавалкамі ў зубах зніклі ў лесе.
Глянуўшы навокал, Уленшпігель заўважыў воддаль нейкае дзіўнае шэсце. Бледныя цені людзей, нібы шэрыя статуі, рухаліся ў снежнай завеі. За імі віднеліся чорныя постаці коннікаў. Уленшпігель залез на дрэва. Вецер данёс да яго далёкія жаласныя стогны.
«Можа быць, гэта багамольцы ў белым адзенні, — падумаў Уленшпігель. — Іх, мабыць, вельмі занесла снегам».
Але яшчэ праз момант ён убачыў, што гэта бягуць голыя людзі, цэлы натоўп голых людзей, і два коннікі бізунамі падганяюць іх наперад. Уленшпігель зарадзіў, свой аркебуз. Сярод гэтых няшчасных былі і маладыя, і зусім старыя людзі. Адубелыя ад холаду, збітыя, яны імкнуліся пазбегнуць удараў і беглі з апошніх сіл.
А рэйтары, цёпла апранутыя, чырвоныя ад гарэлкі і сытнага абеду, ехалі за імі і забаўляліся, б’ючы няшчасных.
— Я адпомшчу за цябе, попел Клааса, — сказаў Уленшпігель і стрэліў проста ў твар пярэдняму конніку. Коннік упаў з каня. Другі, не ведаючы, адкуль узялася гэтая смертаносная куля, вырашыў, што ў лесе іх падпільноўвае шматлікі праціўнік. Ён схапіў за повад каня свайго таварыша і сабраўся ўцякаць. Але ў гэтую ж хвіліну другая куля прабіла яму шыю і ён мёртвым паваліўся на зямлю.
Палонныя вырашылі, што гэта сам анёл у выглядзе аркебузіра з’явіўся да іх на дапамогу, і ўсе як адзін упалі перад ім на калені. Уленшпігель злез з дрэва, і тут яго пазналі тыя, хто раней служыўу арміі прынца Аранскага.
— Нас гналі ў Маастрыхт, — сказалі яны Уленшпігел ю. — Там зараз знаходзіцца герцаг Альба. Усе мы былі прысуджаны — хто да катавання, хто да пакарання смерцю, хто да галер — за тое, што адважыліся змагацца супраць іспанскага панавання.
Уленшпігель аддаў аднаму старому свой плашч і сказаў:
— Хадземце, я правяду вас да Мез’ера. Толькі спачатку распраніце гэтых салдат і злавіце коней.
Камзолы, штаны, боты і капелюшы рэйтараў падзялілі паміж сабой самыя старыя і хворыя.
— Пойдзем па лесе, — сказаў Уленшпігель. — Там не такі вецер. Бяжым, браты.
Раптам адзін з няшчасных з крыкам паваліўся на зямлю.
— О, як холадна мне! — закрычаў ён. — Іду да Бога, скажу яму, што Папа Рымскі — антыхрыст.
I ён памёр.
У гэты час па дарозе ехаў селянін. Ён злітаваўся над няшчаснымі і пусціў іх у сваю фурманку. Яны забраліся ў сена, прыкрыліся пустымі мяхамі і патроху пачалі сагравацца. Уленшпігель ехаў верхам на салдацкім кані. Другога каня ён вёў за повад.
У Мез’еры яны спыніліся. Тут ім далі гарачай поліўкі, хлеба і піва. Іх рассялілі па хатах, апранулі і за кошт аб-
шчыны забяспечылі новай зброяй. I ўсе радаваліся і бласлаўлялі Уленшпігеля за яго адвагу.
А Уленшпігель прадаў сваіх коней, падзяліўся грашамі з палоннымі і пайшоўдалей.
Раздзел 11
АБ ТЫМ, ЯК УЛ ЕНШШГЕЛЬ IЛАМЕ СПЫНІЛІ «СТАЛЬНЫ ВЕЦЕР»
У сакавіку Уленшпігель прыйшоў у гарадок Намюр, што стаіць на Маасе. Тут на рацэ ўбачыў ён тоўсценькага рыбака, які сядзеў у лодцы і лавіў цудоўную мааскую фарэль. Гэта быў Ламе Гудзак. Як выявілася, ён заплаціў гільдыі рыбакоў пяцьдзясят фларынаў і заняўся рыбным промыслам. Частку рыбы ён прадаваў, частку з’ядаў, і ад гэтага бруха ў яго зрабілася яшчэ тлусцейшым, а ў мяшочку зазвінелі новенькія чырвонцы.
Убачыўшы Уленшпігеля, Ламе пад’ехаў да берага і кінуўся насустрач свайму сябру.