• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — Лепш смерць, — адказаў Міхіелькін.
    Даведаўшыся аб такім злачынстве, шмат грамадзян прыйшлі да турмы і заявілі, што Міхіелькін не вінаваты. Яны засведчылі, што Міхіелькін кожную нядзелю ходзіць да абедні, прычашчаецца, і ніхто ніколі не чуў ад яго ніякага богазневажання. Усё, што нагаварылі пра яго сведкі, — хлусня і паклёп.
    Міхіелькіна вызвалілі, і лжэсведкі былі пакараны. Пітэр дэ-Раозе таксама павінен быў з’явіцца перад судом, але Спеле ўзяў з яго хабар — сто фларынаў — і адпусціў яго. Праз некалькі дзён бедны Міхіелькін памёр ад заражэння крыві.
    — Ах, — гаварыла, плачучы, Баолкін, — хто адпомсціць Спеле за смерць майго брата, той будзе навек маім гаспадаром. Я буду слухацца яго, як сабака.
    Попел Клааса паліў грудзі Уленшпігелю. I Уленшпігель вырашыў адпомсціць кйту Спеле.
    Ён пайшоў у дом Баолкін і ўбачыў там на сцяне партрэт юнака.
    — Гэта мой брат, — сказала Баолкін. Уленшпігель зняў партрэт і доўга глядзеў на яго.
    — Ідзі, — сказаў ён Баолкін, — прынясі мне добрай гліны, кубак піва, міску вады і кавалак смажанага мяса. Мяса будзе для мяне, піва для мяса, вада для гліны, а гліна для маскі.
    Снедаючы, Уленшпігель мясіў гліну і, не адрываючыся, глядзеў на партрэт Міхіелькіна. Пасля гэтага ён выляпіў з гліны маску, вельмі падобную на партрэт Міхіелькіна, што Баолкін ускрыкнула ад здзіўлення. Маску ён паклаў у печ і, калі яна падсохла, расфарбаваў яе так, што яна зрабілася падобнай на твар нябожчыка. Вочы яе глядзелі цьмяна і панура, і ўсе рысы твару былі скажоны нібы прадсмяротнымі пакутамі. Баолкін, бледная, як палатно, не адрываючыся, глядзела на маску і раптам закрыла твар рукамі.
    — Гэта ён, — з жахам прастагнала яна, — гэта ён, мой бедны Міхіелькін.
    Скончыўшы з маскай, Уленшпігель вылепіў з гліны дзве акрываўленыя нагі.
    — Мне патрэбен памочнік, — сказаў ён Баолкін.
    — Ідзі ў шынок «Блакітны Гусь», — адказала яна. — Гаспадар шынка Іос Лансом быў лепшым сябрам Міхіелькіна.
    Уленшпігель знайшоў Іоса і сказаў яму:
    — Я хачу забіць Спеле. Ты павінен мне дапамагчы.
    — Добра, — адказаў Іос. — Што патрэбна зрабіць?
    — Збяры сваіх сяброў і заўтра ўвечары будзь з імі на Эвергемскай дарозе, недалёка ад дома Спеле. Пастарайцеся схавацца дзе-небудзь у цяні і будзьце ўсе ў чорным адзенні. Як толькі праб’е дзесяць гадзін, Спеле выйдзе з шынка. У гэты час з друтога боку пад’едзе фурманка. Глядзіце, не прапусціце яе.
    — Усё будзе зроблена, — сказаў Іос, паднімаючы шклянку. — П’ю за вяроўку для Спеле.
    — За вяроўку! — сказаў Уленшпігель.
    Наступным днём сябры Міхіелькіна выйшлі з шынка «Блакітны Гусь». Каб не прыцягваць увагі, яны паразыходзіліся ў розныя бакі і накіраваліся на Эвергемскую дарогу. Там яны сустрэліся і схаваліся ў свірне Самсона Баоне, які таксама быў сябрам Міхіелькіна. Усіх іх было сямнаццаць чалавек.
    Профас Спеле разам са сваімі сышчыкамі ў гэты дзень хадзіў па горадзе і намячаў дамы сваіх будучых ахвяр. Увечары яны скончылі свой абход і цяпер піравалі ў шынку «Сокал». Разам з імі быў і Пітэр дэ-Раозе, агідны даносчык.
    Роўна ў дзесяць гадзін п’яная кампанія выйшла з шынка. Сябры Міхіелькіна бачылі іх усіх, бо дзверы свірна былі прыадчынены.
    Пітэр дэ-Раозе ледзь стаяў на нагах.
    — Эх, профасы, профасы, — мармытаў ён, ікаючы. — Добра вам жывецца на гэтым свеце. Падтрымайце ж мяне, гультаі! Хіба не добра пачаставаў я вас сёння?
    Раптам на дарозе пачулася рыпенне колаў. Насустрач профасу ехала нейкая фурманка.
    — Спыніце яе! — крыкнуў Спеле. Сышчыкі схапілі асла за аброць.
    — Фурманка пустая, — сказаў адзін з сышчыкаў.
    — Дурань, — сказаў Спеле. — Хіба пустыя фурманкі ездзяць па дарогах? У ёй хто-небудзь хаваецца. Запаліце ліхтар! Падніміце яго вышэй: тут нічога не відаць.
    Спеле палез у фурманку і раптам са страшным крыкам скінуўся далоў.
    — Міхіелькін! Міхіелькін! Ратуй нас, Божа!
    Тут з глыбіні фурманкі паказаўся чалавек, увесь у белым. Ён трымаўу руках акрываўленыя ногі.
    — Мярцвяк Міхіелькін! — ускрыкнуў Пітэр дэ-Раозе. — Гора нам, праклятым!
    Сябры Міхіелькіна збегліся на шум і з жахам глядзелі на здань іх памерлага сябра. А здань махала акрываўленымі нагамі, і мярцвяна бледны твар глядзеў проста на профаса.
    — Спеле! — сказала здань глухім голасам. — Профас Спеле! Устань!
    Але профас ляжаў на зямлі і не рухаўся.
    — Спеле! — паўтарыла здань. — Профас Спеле! Устань, ці я занясу цябе ў пекла!
    Спеле падняўся. Валасы яго стаялі дыбам ад жаху.
    — Міхіелькін, — прастагнаў ён. — Злітуйся нада мной! Між тым збегліся гаражане. Запалілі некалькі ліхтароў. Профасу здавалася, што самі чэрці пазіраюць на яго сваімі вогненнымі вачыма.
    — Спеле! — сказала здань. — Маліся! Прыйшла твая гадзіна!
    — He, не, пан Міхіелькін! — закрычаў профас.
    — Я не гатоў да смерці! Я яшчэ не пакаяўся ў сваіх грахах!
    — Пазнаеш ты мяне? — спытала здань.
    — Так, я вас пазнаю. Вы — пан Міхіелькін, пірожнік, які памёр пасля катавання. Гэтыя акрываўленыя ногі тыя самыя, да якіх я загадаў прывесіць па цяжкой гіры. Міхелькін,
    даруйце мне. Так навучыў мяне зрабіць Пітэр дэ-Раозе. Ён даў мне за гэта пяцьдзесят фларынаў.
    — Кайся! — сказала здань.
    — Каюся, пан Міхіелькін, каюся! Толькі схавайце гэтых чарцей — яны зараз схопяць мяне! Я ўсё раскажу. О, як страшна блішчаць гэтыя вогненныя вочы! У Турне я закатаваў пяць невінаватых, у Бруге — чатырох. Я забыўся іх імёны. I ў іншых гарадах грашыў я. Шэсцьдзесят невінаватых асудзіў я на смерць. Што ж рабіць, пан Міхіелькін! Каралю патрэбны грошы! Мне яны патрэбны таксама. Яны закапаны ў Генце, у старой Гровельс, маёй маці. Я ўсё сказаў. Даруйце, даруйце мне! Праганіце чарцей! Божа, злітуйся нада мной грэшным!
    ТутУленшпігел ь саскочыўз фурманкі і схапіў нягодніка за горла. Але з натоўпу выйшаў кюрэ і сказаўУленшпігелю:
    — He забівай яго! Няхай лепш ён памрэ ад вяроўкі ката, чым ад рукі здані. Мы паскардзімся на яго герцагу, і яго павесяць. Але скажы нам, хто ты такі?
    — Я — бедны фламандскі ліс, які хаваецца ад іспанскіх паляўнічых, — адказаў Уленшпігель.
    Спеле паднялі і адвялі ў турму. Хутка пасля гэтага ён быў павешаны. I спадчыну яго атрымаў кароль.
    Раздзел 15
    АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ СУСТРЭЎСЯ 3 < ЛЯСНЫМІ БРАТАМЬ
    Аднойчы ў Петэгемскім лесе Уленшпігель і Ламе заўважылі статак аленяў. Уленшпігель зацягнуў Ламе ў кусты і зарадзіў свой нямецкі аркебуз.
    — Глядзі, Ламе, — гаварыў ён, выглядваючы з кустоў, — наперадзе бягуць вялікія старыя алені з вялізнымі кусцістымі рагамі. За імі бягуць прыгожанькія аднагодкі. Яны ўсё пераймаюць у сваіх старэйшых таварышаў. Ці гатоў твой аркебуз? Страляй у другога. Першага я бяру на сябе.
    Плі? Стары алень паранены. Другому папала ў ляжку. Ну, хутчэй за імі. Яны хутка паваляцца.
    Уленшпігель і Ламе пусціліся ў пагоню. Уленшпігель ляцеў, як вецер, і Ламе з яго брухам ледзь паспяваў за ім.
    — Стой! Пачакай, — задыхаючыся крычаў ён Уленшпігелю. Я не магу так Я павалюся і больш не ўстану. А цябе зловіць ляснік і пашле на шыбеніцу. Алені ж каралеўская дзічына. Бог з імі — няхай сабе ўцякаюць.
    — Бяжым, — крычаў Уленшпігель. — Чуеш, як шумяць іх рогі, што чапляюцца за галіны? Бачыш, колькі лістоў пападала на зямлю? Мы зараз іх дагонім!
    Раптам з усіх бакоў выскачылі абадраныя ўзброеныя людзі. Забрахалі сабакі і кінуліся за аленямі. Чатыры чалавекі схапілі Уленшпігеля і Ламе і павялі іх у глыб лесу. Там, акружаная гушчаром, віднелася вялікая паляна. На паляне гарэлі кастры і тоўпілася мноства народу. Усе мужчыны былі ўзброены — хто шпагай, хто старым арбалетам, хто аркебузам, а хто і проста дубінай.
    — Вы «лясныя браты» ці не праўда? — спытаў Уленшпігель. — Вы хаваецеся ад праследаванняў і жывяце ў лесе абшчынай?
    Стары, які сядзеў каля кастра і смажыў на патэльні нейкую птуіпку, паглядзеў на Уленшпігеля.
    — Так, мы «лясныя браты», — сказаў ён. — А хто ты такі?
    — Я нарадзіўся ў цудоўнай Фландрыі, — сказаў Уленшпігель. — Сёння я мастак, заўтра селянін, а паслязаўтра — высакародны дваранін. Вандрую па свеце, хвалю ўсё добрае, здзекуюся з дурасці.
    — Калі ты так многа вандраваў па свеце, ты, вядома, ведаеш, як называюць у Лімбурзе жыхароў Веерта?
    — Іх называюць «заклінальнікамі скатаў», — сказаў Уленшпігель. — Аднойчы яны ўбачылі жывога ската, які скінуўся з фурманкі рыбніка. Скат так страшэнна скакаў па зямлі, што яны палічылі яго за д’ябла. Паслалі па кюрэ. Кюрэ прачытаў заклінанне ад чарцей, узяў ската з сабой і прыгатаваў з яго цудоўную страву. 3 таго часу жыхароў Веерта называюць «заклінальнікамі скатаў».
    3 лесу даляцеў сабачы брэх. Потым пачуліся крыкі паляўнічых, заганяючых звера.
    — Гэта алені, — сказаў Уленшпігель. — Мы паранілі двух.
    — Добры будзе абед, — сказаў стары. — А ці ведаеш ты, як называюць жыхароў Эндховена?
    — «Засоўшчыкамі», — адказаў Уленшпігель. — Аднойчы, калі непрыяцель асадзіў іх горад, яны зрабілі з морквы моцную засаўку і замкнул і ёй вароты. Але на іх бяду ў горад зляцеліся птушкі і паклявалі моркву. Вароты адчыніліся, і ворагі ўварваліся ў Эндховен. Добра б і нам раскляваць нашы турэмныя засаўкі, каб вызваліцца ад праклятага прыгнёту.
    — Гасподзь нам дапаможа! — сказаў стары.
    Крыкі ўсё набліжаліся. Ужо чутны быў трэск галін.
    — А што, гэта вельмі смачна — мяса аленя? — спытаў Ламе, задуменна паглядаючы на патэльню.
    Сабакі брахалі ўжо каля самага лагера. Раптам на паляну выскачыў адбіты ад статка паранены алень.
    — Сцеражыся! — крыкнуў Уленшпігель.
    Жанчыны з крыкам кінуліся ўбок. Алень праімчаўся па лагеры, збіў Ламе з ног і зноў знік у лесе.
    — Уставай, Ламе, — сказаўУленшпігель. — Гэты паганы звер недалікатна абышоўся з табой. Ты, здаецца, у крыві, сын мой?
    — Ты смяешся, нягоднік! — адказаў Ламе. цялёпкаючыся сярод кацялкоўз вылітай поліўкай. — Глядзі, з мяне кроў цячэ. Ён ударыў мяне рогам проста ў зад. Ён мне ўсе штаны падраў. I гэтая цудоўная смажаная птушка выкінулася з патэльні на зямлю. Ах, як баліць мне! Я ўвесь сцякаю крывёй.
    — Добры лекар гэты алень, — сказаў Уленшпігель, — ён выцадзіў з цябе лішнюю кроў і выратаваў ад удару.
    — Смейся, гультай! — ускрыкнуў Ламе. — Нікуды болып не пайду з табой. Застануся з гэтымі добрымі людзьмі. Я цягаўся за табой і ў мароз, і ў слоту. I табе не шкада твайго старога сябра?!