• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    Попел паліць мае сэрца, — сказаўУленшпігель. — Калі ты цвёрда вырашыў, — сказаў кюрэ, — дык чакай яго на той сцежцы, якая вядзе да могілак. Яна абсаджана дротам і такая вузкая, што два чалавекі ледзь размінуцца на ёй.
    — Туды я і пайду, — сказаў Уленшпігель. — А вы, пан кюрэ, паведаміце пра гэта Торыі Пітэрсен, яе мужу і братам. Няхай яны, добра ўзброеныя, збяруцца ў царкве. Калі я крыкну чайкай, — значыць, я убачыў пярэваратня. Біце тады ў набат і бяжыце да мяне на дапамогу.
    — Хай будзе па-твойму! — сказаў кюрэ. — Хочаш павячэраць?
    — Хачу, — сказаўУленшпігель.
    Кюрэ даў яму хлеба, піва і сыра. Уленшпігель павячэраў і выйшаў з дому.
    Мора ўсё яшчэ бушавала. Чорныя хмары імкліва мчаліся па небе. Вецер свістаўу дзюнах.
    Уленшпігель спусціўся ў даліну і, хістаючыся, пайшоў па сцежцы да могілак. Ён ішоў, спатыкаючыся, як п’яны, нешта напяваў сабе пад нос, голасна ікаў, спыняўся і рабіў выгляд, што яго ванітуе, як апошняга п’яніцу. У той жа час ён уважліва сачыў за ўсім, што рабілася навокал яго.
    I вось пры яркім святле месяца ён убачыў вялізны цень ваўка, які павольна пасоўваўся да могілак.
    Уленшпігель зрабіў выгляд, што спатыкнуўся, і паставіў пастку на сцежку, дзе павінен бьгў прайсці пярэварацень. Потым ён зарадзіў арбалет і, ікаючы, пайшоў далей. Праз дзесяць крокаў ён спыніўся. У гэтую хвіліну вочы яго былі пільныя, а слых танчэйшы, чым у драпежнага звера, калі ён сочыць за здабычай. Ён бачыў, як чорныя хмары з шалёнай хуткасцю імчацца па небе, а там па сцежцы рухаецца прысадзістая воўчая постаць. Ён чуў, як бушуе мора, як жаласна вые вецер, як рыпяць чарапашынкі пад цяжкімі крокамі звера.
    Уленшпігель схапіўся за дрэва, пастаяў так, а потым цяжка паваліўся на зямлю, быццам п’яныя ногі не маглі яго больш трымаць. Праз хвіліну ляснула жалеза, аглу-
    шальна ляпнула пастка, і жаласны крык чалавека даляцеў да Уленшпігеля.
    «Яму прышчаміла пярэднія лапы, — падумаў Уленшпігель. — Вось ён паднімаецца і хоча вызваліцца ад пасткі. Дарэмныя спадзяванні!
    Уленшпігель стрэліў і трапіў страшыдле ў нагу.
    — Ён паранены, — сказаў сабе Уленшпігель і крыкнуў чайкай.
    У тую ж хвіліну пачуліся гукі набата. Народ кінуўся на дапамогу Уленшпігелю.
    Першымі прыбеглі Торыя, маці забітай Беткін, яе муж і брат.
    — Няўжо злоўлены? — пыталі яны.
    — Паглядзіце на сцежку, — адказаў Уленшпігель.
    — Дзякуй богу, — сказалі яны і перахрысціліся.
    Раптам пярэварацень загаварьгў жаласным голасам:
    — Злітуйся нада мной, Уленшпігель.
    — Ён гаворыць чал авечым голасам,—зжахам загаварьгў народ. — Гэта сам д’ябал! Ён ведае імя Уленшпігеля!
    — Злітуйся, — казаў далей голас, — не губі мяне, Уленшпігель! Рукі мае ў пастцы. Я сыходжу крывёй. Злітуйся! Няхай сціхне пракляты звон!
    — Я ведаю гэты голас! — закрычаў Уленшпігель. — Ты — рыбнік, забойца Клааса, страшыдла, якое загрызла дзяўчынку! He бойцеся, сябры! Гэта старшыня рыбнікаў. Праз яго загінула няшчасная Саоткін.
    I, выцягнуўшы нож, Уленшпігель схапіў рыбніка за горла.
    — He чапай яго, — закрычала Торыя, — бяры яго жыўцом! Няхай заплоціць нам за нашы пакуты! На агонь яго! У распаленыя абцугі яго!
    I яна, як вар’ятка, рвала яго валасы і драпала пазногцямі яго твар. А той кідаўся па сцежцы з пасткай на руках і крычаў ад болю і страху.
    — Злітуйцеся! Злітуйцеся! Адвядзіце яе! Яна заб’е мяне!
    Раптам Торыя заўважыла на дарозе вялікую вафельніцу з даўгімі ручкамі. Торыя падняла яе з зямлі, і вафельніца
    расчынілася ў яе руках. У сярэдзіне вафельніцы да жалезных дошчачак былі прыроблены доўгія вострыя зубы. Калі вафельніца расчынялася, яна нагадвала сабой жалезную пашчу пякельнага страшыдла.
    Торыя схапіла вафельніцу і, лязгаючы ёй, кінулася на рыбніка. Галосячы, яна кусала рыбніку рукі, ногі і крычала:
    — Так ты катаваў маю Беткін, пракляты! Кайся, забойца! Соладка табе? Бачыш, як цячэ твая кроў? Адчуваеш жалезныя зубы? Гэта божая пашча, забойца!
    I яна кусала рыбніка, пакуль адзін стары не адабраўу яе вафельніцу.
    Тут прыбеглі з Гейста рыбакі — мужчыны і жанчыны. Некаторыя прынеслі з сабой ліхтары і пылаючыя факелы.
    — Папаўся, забойца! — крычалі яны. — Кажы, дзе ты схаваў нарабаванае золата?
    — Злітуйцеся! — адказваў рыбнік. — У мяне няма ні граша. Я ўвесь зыходжу крывёй! Памілуйце!
    — Памажце яго раны вугольнай маззю! — крычала Торыя. — На павольным агні скончыць ён свае ганебнае жыццё! I рукі яму адарвуць распаленымі абцугамі! Ён заплоціць за нашы пакугы!
    Яна зноў кінулася на яго і раптам, страціўшы прытомнасць, павалілася на зямлю.
    Між тым Уленшпігель вызваліў рыбніка ад пасткі і заўважыў, што на яго правай руцэ не хапае трох пальцаў. Рыбніка звязалі вяроўкамі, паклалі ў кош з-пад рыбы і ўсім натоўпам накіраваліся ў Даме, асвятляючы дарогу факеламі і ліхтарамі.
    Пасля крыкаў і стогнаў надышло цяжкое маўчанне. Чуваць было, як перарывіста дыхае Торыя, як цяжка крочаць мужчыны. як шуміць і бушуе мора.
    3 сумам назіраў Уленшпігель, як імчацца па небе чорныя хмары, як свецяцца грабяні бушуючых хваль. I рыбнік, бледны і акрываўлены, злосна глядзеў на яго, лежачы ў сваім кашы.
    У Даме іх сустрэў натоўп народу. Ужо ўсе ведалі, што пярэварацень злоўлены. Усе хацелі бачыць забойцу. Вялізная працэсія са спевамі пайшла па вуліцах горада.
    — Слава Уленшпігелю! — крычаў народ. — Няхай жыве наш герой Уленшпігель!
    I працэсія рухалася далей.
    I калі яны праходзілі перад домам галоўнага суддзі, той выйшаў насустрач і сказаў:
    — Ты пераможца! Гонар і слава герою!
    — Попел Клааса гарэў на маім сэрцы, — адказаў Уленшпігель.
    — Ты атрымаеш палову яго маёмасці, — сказаў суддзя.
    — Раздайцетым, каго ён рабаваў, — сказаўУленшпігель.
    Прыбеглі Неле і Ламе. Неле плакала ад радасці, смяялася і цалавала свайго каханага. Ламе, як мядзведзь, скакаў вакол яго, Ляпаў яго па жываце і прыгаворваў:
    — Вось гэта чалавек! Вось гэта я разумею! Вось ён які — мой сябра Уленшпігель! У вас такіх няма, Панове добрыя!
    Але рыбакі перасмейваліся паміж сабой і ўсяляк здзекаваліся з яго пуза.
    Раздзел 20
    АБ ТЫМ, ЯК ПАКАРАЛІ РЫБНІКА
    На наступны дзень гарадскі звон склікаў народ на вялікае судзілішча. Суддзі сядзелі на чатырох дзёрнавых лаўках пад густой ліпай, якую народ называў «дрэвам правасуддзя». Прывялі рыбніка. Ён ні ў чым не хацеў прызнавацца. Яму паказалі тры адсечаныя пальцы. Рыбнік не прызнаваўся ні ў чым.
    — Я стары і бедны, — гаварыў ён. — Злітуйцеся нада мной!
    — Ён забіваўнашых дзяцей, — крычаўнарод. — Судзіце яго без літасці, паны суддзі.
    — Што ты глядзіш на нас сваімі вачыма! — крычалі жанчыны. — Мы не баімся цябе! О звер люты! За што ты забіваў нашых дзетак?
    — Я няшчасны, бедны стары, — паўтараў рыбнік. — Адпусціце мяне, паны суддзі!
    Але ўсе, нават суддзі, смяяліся з яго няшчырых слёз. Рыбніка прысудзілі да катавання.
    У турме кат надзеў на яго боты з сырой скуры.
    — Прызнавайся, які д’ябал штурхнуў цябе на гэтыя злачынствы?:— спытаў суддзя.
    — Я сам і ёсць гэты д’ябал, — адказваў рыбнік — Скіньце боты, я ўсё раскажу вам. У дзіцячыя гады я быў брыдкім хлопчыкам. Усе лічылі мяне дурнем, і ніхто не хацеў гуляць са мной. Я рос у адзіноцтве. Я ненавідзеўусіх людзей. Я зайздросціў тым, у каго былі сябры і таварыпіы. Таму я і на Клааса данёс, што ўсе ў горадзе любілі гэтага вугальшчыка. Я ж любіў адны толькі грошы. I чым старэйшым я рабіўся, тым больш хацелася мне адпомсціць людзям за маю брыдкасць. Аднойчы ў Брабанце я ўбачьгў вафельніцу і вырашыў, што з яе атрымаецца вельмі добрая жалезная пашча. О, тыгры бязлітасныя, чаму я не магу пакусаць вас ёй! За што вы здзекуецеся з мяне?
    — Дзе ты жывеш і чым займаешся? — спытаў суддзя.
    — Я жыву ў Рамскапеле, — адказваў рыбнік. — Адтуль я хаджу ў Бланкенберге, Гейст і нават у Кноке. У гэтай самай вафельніцы я пяку выдатныя вафлі па-брабанцку і прадаю іх на плошчы. Чаму мяне ніхто не пазнаваў? Таму, што я мазаў твар фарбай і фарбаваў валасы ў рыжы колер. Адкуль у мяне гэтая скура? Я забіў у Мальдэгенскім лесе двух ваўкоў, садраў з іх скуру і сшыў іх. Я сшыў абедзве скуры разам, каб можна было захінуцца да пят. Скура ляжала ў мяне ў скрыні, у гейстскіх дзюнах. Там жа я хаваў нарабаванае дабро. 3 часам я спадзяваўся прадаць яго за добрыя грошы.
    — Падсуньце яго да агню, — сказаў суддзя. — Кажы, дзе ты хаваеш сваё золата.
    — Я не чараўнік, нашто вы мяне катуеце! — закрычаў рыбнік. — вам нічога не скажу. О! Як балюча маім нагам! Я
    ўсё скажу, паны суддзі! Золата ляжыць у маім склепе, у Рамскапеле, у шкатулцы. Адсунь мяне ад агню, кат пракляты! У шкатулцы падвойнае дно, там схавана золата. Яно перакладзена воўнай, каб не звінела. Адсуньце мяне, я ўсё сказаў.
    Рыбніка адсунулі ад агню. Ён злосна ўсміхнуўся.
    — Ты чаго? — запытаў суддзя.
    — Лягчэй зрабілася, — сказаў рыбнік.
    — Адкуль ты ўзяў сваю вафельніцу з зубамі? — запытаў суддзя.
    — Гэта звычайная брабанцкая вафельніца, — сказаў рыбнік. — Толькі я пракруціў у ёй дзірачкі, каб можна было ўвінчваць зубы. На світанні я зноў вывінчваў іх. Сяляне вельмі любілі мае вафлі. Яны называлі іх «вафлі з пупырышкамі», бо калі зубы вывінчаны, дзіркі выціскаюць на цесце маленькія пупырышкі.
    — Раскажы, як ты нападаў на сваіх бедных ахфяр, — сказаў суддзя.
    — Я бадзяўся па дзюнах і выглядваў здабычу, — адказаў рыбнік. — Часцей за ўсё я нападаў па суботах, калі ў Бруге бывае вялікі кірмаш. Калі побач праходзіў селянін сумны і маўклівы, я не нападаў на яго. У кашальку ўяго было пуста. Калі ж селянін ішоў вясёлы і пасвістваў, я нечакана кідаўся на яго ззаду, пракусваў яму шыю і адбіраў грошы.
    Рыбніка зноў адвялі пад судзебную ліпу і абвясцілі прысуд.
    Як бязлітасны забойца, злодзей і богазневажальнік, ён быў прысуджаны да смерці на вогнішчы. Перад гэтым кат павінен быў адсячы яму правую руку.
    — Вось яна — адплата! — крычала Торыя. — У агонь забойцу праклятага!
    — Няхай жывуць паны суддзі! — крычаў народ.
    На наступны дзень з самага ранку рыбніка павялі на кару. На плошчы каля вогнішча ён убачьгў Уленшпігеля.
    — Затрымайце яго! — закрычаў рыбнік. — Ён таксама забойца! Дзесяць гадоў назад ён хацеўутапіць мяне за тое, што я данёс на яго бацьку. Алё я тады верна служыў яго вялікасці.
    3 вежы сабора Богамацеры пачуўся пахавальны звон.
    — Гэта нас з табой праводзяць! — крычаў Уленшпігелю рыбнік. — Бо і ты ж будзеш павешаны! Ты таксама забойца!