Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— Глупства твая рана, — сказаўУленшпігель. — Пакладзі на яе блінец, і ўсё пройдзе. Ці ведаеш ты, якая мянушка ў жыхароў Лувена? Ты, бачу я, не ведаеш гэтага, мой бедны сябар. Паслухай, я раскажу табе, каб ты не стагнаў. Іх называюць «кароўімі стралкамі». Аднойчы яны палічылі кароў за непрыяцельскае войска і пачалі па іх страляць. Мы з табой кароў не б’ём, але затое страляем па іспанскіх казлах. Мяса ў іх, праўда, смярдзіць, але затое скура годная на барабаны.
— Пляваць мне на твае барабаны! — сказаў Ламе, падбіраючы з зямлі недасмажаную птушку. — Адчапіся ад мяне, калі ласка.
Ён зноў расклаў агонь, падвесіў да стрыножніка кацялок з поліўкай і паставіў патэльню на гарачае вуголле.
У гэты час у лесе затрубіў рог. Сабакі ў адказ гучна забрахалі.
— Сцеражыся, — сказаў Уленшпігель. — Алень недзе недалёка.
— Гэта адбой, — сказаў стары. — He бойся, Ламе. Аленя ўжо забілі.
— Добрая будзе ежа, — заўважыў Ламе. — He забудзьце запрасіць мяне на абед. Глядзіце, як у мяне падсмажылася птушка. Праўда, яна крыху хрумсціць на зубах, але гэта таму, што яна скінулася на пясок, калі выскачыў гэты рагаты д’ябал. А леснікоў вы не баіцеся?
— Нас многа, — адказаў стары. — Леснікі нас не здужаюць. Сяляне ж нас любяць і нікому не выдадуць. Калі нас абкружыць іспанскае войска, мы хутчэй пераб’ём адзін аднаго, чым аддадзімся ў рукі крывавага герцага.
— Цяпер не час ваяваць на сухазем’і, — сказаў Уленшпігель. — Будзем ваяваць на моры. Вам трэба рухацца на Зеландскія астравы.
— У нас няма грошай, — сказалі «лясныя браты».
— Вось вам тысяча каролусаў ад прынца, — сказаў Уленшпігель. — Ідзіце па берагах рэк і каналаў. Калі ўбачыце судно з надпісам «Г. I. X.», — няхай хто-небуцзь заспявае жаўранкам. Сябры адкажуць вам крыкам пеўня.
— Так мы і зробім, — сказалі «лясныя браты». Хутка з’явіліся паляўнічыя і прыцягнулі на вяроўках забітага аленя. Зараз жа распачалі работу. Аленя аблупілі, выпатрашылі, пасеклі на часткі, і хутка кавалкі мяса пачалі смажыцца на пожагах.
Вакол кастра сабраліся ўсе — мужчыны, жанчыны, дзеці, — усяго чалавек шэсцьдзесят. Яны дасталі з торбаў хлеб і пачалі абедаць. Ламе так налёг на смажаніну, што нарэшце знямогся і заснуў, прытуліўшыся да дрэва.
Увечары ўсе пахаваліся ў зямлянках, і толькі варта засталася наверсе вартаваць лагер. Засынаючы, Уленшпігель чуў, як шумяць сухія лісты пад нагамі вартавых.
На наступную раніцу ён выправіўся ў дарогу разам з Ламе. А «лясныя браты» пачалі рыхтавацца да паходу ў мора.
Раздзел 16
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ ТРАПІЎ У ПАСТКУI ШТО 3 ГЭТАГА АТРЫМАЛАСЯ
Уленшпігель і Ламе прадалі сваіх аслоў і ператварыліся ў вандруючых гандляроў. Уленшпігель рабіў з дроту мышалоўкі і птушыныя клеткі і прадаваў іх вакольным сялянам. Ламе зарабляў інакшым шляхам. Адзін знаёмы рэфармат падарыў яму мех, маленькую жароўню, запас мукі і масла. Ламе пёк вельмі добрыя бліны і аладкі, але, на няшчасце, болып за палову з’ядаў сам, па сваёй вечнай пражэрлівасці.
Так яны дайшлі да Картрэйка і спыніліся ў шынку «Пчала». Гаспадар «Пчалы» быў верным рэфарматам. Уленшпігель прывёз яму пісьмо ад прынца. Прачытаўшы пісьмо, гаспадар добра накарміў гасцей і даўУленшпігелю на патрэбы вайны пяцьдзесят каролусаў.
— Будзьце асцярожныя ў нашым горадзе, — папярэдзіў ён Уленшпігеля. — Тут усюды бадзяюцца каралеўскія шпіёны.
— Мы іх пазнаем, — сказалі Уленшпігель і Ламе. Сонца ўжо схілялася на захад, калі яны вышлі з шынка. Птушкі спявалі ў ліпах. На ганках дамоў стаялі жанчыны і размаўлялі паміж сабой. Тут жа, на дарозе, у пыле гулялі дзеці.
— Гавораць, што ў шынку «Вясёлка», што па дарозе ў Бруге, увечары збіраецца многажанчын, — сказаўЛаме. — Пайду туды, пашукаю маю бедную жоначку.
— А я агледжу горад і зайду па цябе, — сказаў Уленшпігель. — Глядзі ж, трымай язык за зубамі! Памятай, што сказаў гаспадар.
— Памятаю, — сказаўЛаме.
Ужо сцямнела, калі Уленшпігель дайшоў да вуліцы Гаршэчнікаў. Раптам ён пачуў пяшчотныя гукі віёлы. У канцы вуліцы паказалася нейкая стройная белая постаць. Граючы на віёле, яна павольна ішла ў далечыню. Зачараваны цудоўным напевам, Уленшпігель пайшоў следам за ёй. Яна павярнулася, паклікала Уленшпігеля і пайшла хутчэй. Уленшпігель прыбавіў кроку, дагнаўяе і хацеў загаварыць. Але яна заціснула яму рот рукой і прашаптала:
— Ідзі за мной. Маўчы.
Яна адкрыла ліхтар, і святло ўпала на яе твар. Уленшпігель не мог ад яго адвесці вачэй: такі ён быў прыгожы. Яны шпарка пайшлі наперад і выйшлі на дарогу ў Бруге. Каля шынка «Вясёлка» красуня спынілася і паклікала Уленшпігеля за сабой. Яны зайшлі ў шынок.
Тут за сталом сядзела шмат дзяўчат у рознакаляровых сукенках. Але тая, што прывяла Уленшпігеля, была прыгажэй за ўсіх, і сукенка яе была з залацістай парчы. Дзяўчаты з зайздрасцю глядзелі на яе.
Уленшпігель сеў за стол і папрасіў віна. Раптам ён убачыў Ламе. Той сядзеўу кутку, піў піва і заядаўяго вяндлінай. Дзве дзяўчыны прычапіліся да яго і патрабавалі закускі. Злосна пыхкаючы, ён адштурхоўваў іх і, спяшаючыся, жаваў кавалак шынкі. Уленшпігель паклікаў яго.
— Дзякуй Богу, — сказаў Ламе, — нарэшце ты са мной, Уленшпігель! Піць, гаспадыня!
Уленшпігель выцягнуў кашалёк і зазвінеў чырвонцамі.
— Піць! — сказаў ён. — Піць, пакуль не прап’ю ўсе грошы.
— Вось ты як! — ускрыкнуў Ламе і спрытна выхапіў кашалёк з рукУленшпігеля. — Гэта мой кашалёк, а не твой! Я сам буду расплачвацца!
Уленшпігель кінуўся на Ламе, і, пакуль яны тузаліся, Ламе непрыкметна гаварыўяму на вуха:
— Слухай... тут сышчыкі... іх чацвёра... ды знадворку два... Хацеў уцякаць... не пусцілі... Красуня ў парчы — шпіёнка.
Вырываючы кашалёк з рук Ламе, Уленшпігель уважліва прыслухоўваўся да яго слоў і не забываўся крычаць:
— Аддай кашалёк, абібок!
— Ты яго не атрымаеш, — адказаў Ламе.
I яны, абхапіўшы адзін аднаго, пакаціліся на падлогу.
Раптам у шынок зайшоў гаспадар «Пчалы» і з ім сем дужых малайцоў. Аднак ён рабіў выгляд, што не ведае сваіх спадарожнікаў. Убачыўшы бойку, ён крыкнуў, як певень, і Уленшпігель адказаў яму спевам жаўранка.
— Што за шум? — спытаў шынкар у гаспадыні. — Хто гэта такія?
— Два абібокі, — адказала яна, — добра было б разбараніць іх, каб не буянілі.
— Толькі паткніся, папрабуй! — закрычаўУленшпігель.
— Так, так, толькі паткніся! — закрычаў Ламе.
Тут шынкар падышоў да іх і схапіў Уленшпігеля за каўнер.
— Ты выратуеш нас? Як? — прашаптаў Ламе яму на вуха.
А шынкар калаціў Уленшпігеля і паціху мармытаў:
— Гэтыя сем — свае... мяснікі... дужы народ... Я пайду... мяне ўсе ведаюць... Калі пайду... час, фламандцы, бакалам звінець. Крышыце ўсё...
— Вось ты як! — сказаў Уленшпігель і ўдарыў шынкара нагой.Той у сваю чаргу таксама ўдарыў Уленшпігеля.
— Моцна б’еш, пузан, — сказаў Уленшпігель.
— Будзь упэўнены, — сказаў шынкар і, выхапіўшы кашалёк, шпурнуў яго Уленшпігелю.
— Абібок! — закрычаў Ламе. — Плаці за мяне. Цяпер у цябе ўсе грошы.
— Як бы не так, — адказаў Уленшпігель.
— Ну і нягоднік! — сказала Стэвеніха, гаспадыня шынка.
— Я такі ж нягоднік, як ты красуня, — адказаў Уленшпігель.
Стэвеніха была вельмі брыдкай. На яе высахлым твары тырчэў нос, падобны да дзюбы драпежнай птушкі. Рот глыбока запаў. Два доўгія клыкі высоўваліся з рота. На левай шчацэ цямнела гадкая радзімая пляма.
Дзяўчаты рагаталі і здзекваліся з старой.
— Дай яму выпіць, красуня! — крычалі яны. — Уленшпігель цябе пацалуе за гэта. He бойся, Уленшпігель, пацалуй яе. Глядзі, якая яна сёння вясёлая.
I, сапраўды, старая смяялася і падміргвала красуні Жыліне, якая прывяла Уленшпігеля.
Гаспадар «Пчалы» выпіў, заплаціў за віно і пайшоў. Сямёра мяснікоў пілі і з ухвалай падміргвалі сышчыкам. Пры гэтым яны смяяліся з Уленшпігеля і знакамі паказвалі, што гатовы расправіцца з ім.
Раптам адзін з мяснікоў устаў і, падміргнуўшы сышчыкам, звярнуўся да Уленшпігеля:
— Любы рэфармат, мы не дадзім цябе ў крыўду. Толькі пачастуй нас як належыць.
Стэвеніха зарагатала. Жыліна смяялася разам з ёй і паказвала Уленшпігелю язык, як толькі ён адварочваўся ўбок.
— Глядзіце на шпіёнку, — гаварылі дзяўчаты адна адной. — Яна сваім хараством завабіла сюды больш за дваццаць сем рэфарматаў. I ўсе яны былі забіты. Жыліна памірае ад шчасця, калі атрымлівае свае сто каролусаў са спадчыны забітага.
Увесь шынок здзекваўся з Уленшпігеля. Уленшпігель маўчаў. Ламе, чырвоны ад злосці, сядзеў побач, і пот буйнымі кроплямі каціўся з яго.
— Ну, красуня, — сказаў Уленшпігель старой. — Падай нам віна і закускі. Ды глядзі, каб усяго хапала!
Дзяўчаты зноў засмяяліся; старая зноў паказала свае клыкі.
Аднак яна схадзіла ў склеп, потым — на кухню і прынесла ўсё, што было патрэбна: вяндліну, каўбасу, яешню і вялікія бакалы. Бакалы былі на шкляных ножках і звінелі, нібы званочкі.
— За стол! — сказаў Уленшпігель. — Ешце і піце, колькі каму падабаецца.
3 радаснай гамонкай кампанія села за сталы. Уленшпігель, Ламе і сямёра мяснікоў селі навокал вялікага стала. Сышчыкі і дзяўчаты занялі два маленькія столікі. Тых сышчыкаў, якія стаялі на вуліцы, таксама паклікалі ў шынок, цяпер яны пілі разам з астатнімі. 3 іх мяшкоў тырчэлі вяроўкі і наручнікі.
— He заплаціўшы за пачастунак, ніхто адсюль не выйдзе, — сказала Стэвеніха і замкнула ўсе дзверы на ключ.
Жыліна падняла свой бакал і засмяялася.
— Птушка ў клетцы, — сказала яна. — Вып’ем!
— Ты зноў некага прадала, нягодніца? — спыталі яе дзве дзяўчыны — Гена і Марго.
— He ведаю, — сказала Жыліна. — Вып’ем! Але дзяўчаты не захацелі піць з ёй. Жыліна ўзяла віёлу і заспявала:
Я граю на віёле
Спяваю песні я.
Лясных прывабіць птушак
Віёлачка мая.
Я ўся — як чараўніца, Прыгожы выгляд мой, Я сыплю птушкам зерні Цудоўнаю рукой.
Я сыплю зерні птушкам, Яны бягуць за мной He бачаць яны пасткі, He бачаць пад сабой. Хутчэй жа, птушкаловы. Бяжыце да мяне.
I золата ў кішэні,
I птушкам ужо канец!
Жыліна была такой прыгожай, яна так добра спявала сваю песню, што ўсе мужчыны — сышчыкі, мяснікі, Уленшлігель, Ламе — сядзелі як зачараваныя і не маглі адвесці ад яе вачэй.
Раптам яна гучна зарагатала.
— Вось як завабліваюць птушак! — крыкнула яна Уленшпігелю.
Уленшпігель, Ламе і мяснікі пераглянуліся.
— Цяпер плаціце мне, пан Уленшпігель, — сказала Стэвеніха. — Ці цэлыя яшчэ ў вас грошы прапаведнікаў?