• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — Мы не плацім наперад, — панура сказаўУленшпігель.
    — Значыць, я атрымаю грошы з тваёй спадчыны.
    — Вампіры кормяцца трупамі, — адказаў Уленшпігель.
    — Так, — сказаў адзін з сышчыкаў, — яны забралі ў прапаведнікаў больш за трыста каролусаў. Сёння тое-сёе перападзе Жыліне.
    Жыліна заспявала:
    Хутчэй жа, птушкаловы, Бяжыце да мяне!
    I золата ў кішэні, I птушкам ужо канец!
    I, ўсміхаючыся, яна дадала:
    — Вып’ем!
    — Вып’ем! — сказалі сышчыкі.
    — Вып’ем у славу божую, — сказала старая. Дзверы пазамыканы, вокны ў кратах, птушкі ў клетцы. Вып’ем!
    — Вып’ем! — сказаў Уленшпігель.
    — Вып’ем! — сказаўЛаме.
    — Вып’ем! — сказалі сямёра.
    — Вып’ем! — сказалі сышчыкі.
    — Вып’ем! — сказала Жыліна, і зноў заспявала яе віёла. — Я прыгожая. Самога архангела завабіла б я ў пастку сваімі спевамі.
    — Вып’ем, калі так! — закрычаў Уленшпігель. — Падай, старая, самага лепшага віна. Хачу, каб агонь прабег па маіх жылах.
    — Вып’ем, — сказала Жыліна. — Яшчэ дзясятак такіх пяшкуроў, як ты, і справа будзе зроблена.
    Старая падала віна. Сышчыкі пілі ірагаталі.Уленшпігель, Ламе і мяснікі, седзячы за сваім сталом, кідалі дзяўчатам вяндліну, каўбасу, бутэлькі. Тыя лавілі пачастунак на ляту і смяяліся.
    Старая дастала з шафы свечку і сказала Уленшпігелю:
    — Калі ідуць на касцёр, трымаюць у руках сальную свечку. Вось, вазьмі сабе гэтую. Яна табе хутка прыгадзіцца.
    — Вып’ем! — сказаў Уленшпігель.
    — Вып’ем! — сказалі сямёра.
    — Хочаш, каб кат прабіў табе язык распаленым жалезам? — спытала старая.
    — Зручней свісцець будзе, — сказаў Уленшпігель. — Вып’ем!
    — Прыйду паглядзець на цябе, калі будзеш калыхацца на шыбеніцы, — сказала старая.
    — Сцеражыся! Вяроўка парвецца, і я скінуся на тваю морду, красуня. Вып’ем!
    — А што ты скажаш, калі табе выпякуць кляймо на лбе?
    — Скажу, што кат памыліўся. Замест таго каб засмажыць свінню Стэвеніху, ён абварыў парасё Уленшпігеля. Вып’ем!
    — У такім разе цябе прывяжуць да чатырох галер і раздзяруць на часткі.
    — Акулы з’ядуць мяне, а тое, што ім не спадабаецца, з’ясі ты, красуня. Вып’ем!
    — Вазьмі, Уленшпігель, з’еш свечку. Цёмна будзе ў пекла прабірацца.
    — Я добра бачу. Напрыклад, я вельмі добра бачу твой свіны лыч, галубка. Вып’ем!
    Раптам Уленшпігель пастукаў сваім бакалам і пачаў раўнамерна біць па стале далонямі — так, як робяць абойшчыкі, калі раўняюць воўну для матрацаў.
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! — сказаў Уленшпігель.
    Так крычаць фламандскія гулякі, калі распачынаюць сварку і бойку.
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! — сказалі хорам мяснікі і таксама ўдарылі аб стол далонямі.
    Зрабілася ціха. Жыліна збялела. Старая ўздрыганулася за сваёй стойкай.
    — Хіба гэтыя сямёра з імі? — загаварылі сышчыкі паміж сабой.
    Але мяснікі падміргвалі ім, каб супакоіць, а самі ўсё мацней паўтаралі за Уленшпігелем:
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! Час, фламандцы, бакалам звінець!
    Уленшпігель біў па стале ўсё мацней і мацней. Мяснікі таксама. Шклянкі, кубкі, міскі, бутэлькі пачалі памалу скакаць. Уленшпігель біў усё мацней. Пасуда пачала падаць і разбівацца. I ўсё больш раўнамерна і моцна гучаў гэты страшны прыпеў:
    — Час, фламандцы, бакалам звінець!
    — Ох, — сказала старая, — яны пераб’юць усю пасуду! Са страху клыкі яе яшчэ больш вылезлі з рота. I шалёнай злосцю загарэлася душа Уленшпігеля. Ламе і мяснікі абкружалі яго поўныя рашучасці. He спыняючы свайго аднастайнага спявання, яны схапілі бакалы і пачалі біць імі па стале, пакуль не разбілі іх на кавалкі. Тады яны селі верхам на свае крэслы і выцягнулі свае даўгія нажы. Спяванне рабілася ўсё гучнейшым і гучнейшым, і вось ужо ўсе шыбы ў доме зазвінелі. Як раз’юшаныя чэрці, мяснікі захадзілі па пакоі.
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! — спявалі яны, Сышчыкі, калоцячыся ад страху, схапіліся за свае ланцугі і вяроўкі. Але мяснікі, Уленшпігель і Ламе пахавалі нажы і ўзяліся за свае цяжкія дубовыя крэслы. Трасучы імі над галавой, яны кінуліся наперад і пачалі крышыць усё, што трапляла ім пад рукі. Мэбля, шыбы, куфры, міскі, шклянкі, бакалы, бутэлькі — былі разбіты ўшчэнт. Сышчыкаў збілі без усякай літасці, не кранулі адных толькі дзяўчат. I пры гэтым усе спявалі, размахваючы сваімі крэсламі:
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! Час, фламандцы, бакалам звінець!
    Між тым Уленшпігель даў Стэвенісе па вуху і садраў ключы з яе пояса. Потым ён дастаў звязку сальных свечак і загадаў старой есці іх адну за адной.
    — Гэтую ты з’ясі за шыбеніцу, — гаварыў ён пры гэтым, — гэтую за кляймо; гэтую за мой прабіты язык; гэтую за галеры, якія раздзяруць мае цела; гэтую за твой шпіёнскі прытулак; а гэтыя астатнія для майго задавальнення.
    Дзяўчаты смяяліся, бачачы, як старая стараецца выплюнуць свечку. Толькі Жыліна, бледная, як смерць, нерухома сядзела ў кутку. Вочы яе патухлі. На вуснах блукала збянтэжаная ўсмешка. Яна трымала перад сабой віёлу і, здавалася, была гатова абараняцца ёй.
    Мяснікі звязалі сышчыкаў вяроўкамі і ланцугамі. Тыя не супраціўляліся: яны ведалі, што мяснікі без літасці скрышаць іх сваімі нажамі.
    I ўсё той жа аднастайны напеў гучаў у паветры:
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! Час, фламандцы, бакалам звінець!
    Нарэшце Уленшпігель даў знак спяваць цішэй і сказаў сышчыкам і дзяўчатам:
    — Той, хто крыкне, — памрэ.
    — Памрэ, — сказалі мяснікі.
    — Мы будзем маўчаць, — сказалі дзяўчаты. — He крыўдзі нас, Уленшпігель!
    Толькі Жыліна сядзела скурчыўшыся ў сваім кутку. Яна не ведала, што ёй рабіць, і з жахам прыціскала да сябе сваю віёлу.
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! — мармыталі сямёра.
    — Усе вы ў нашай уладзе, — казаў Уленшпігель. — Ноч цёмная, рака недалёка. Можна і ўтапіцца, калі скінуць з берага. Гарадскія вароты замкнуты. Калі варта і чула шум, яна не кранецца з месца. У якім шынку не шумяць добрыя фламандцы? I так, маўчыце — крыкі вам не дапамогуць.
    Вы пойдзеце ў Петэгем, каб далучыцца да гёзаў? — спытаў ён мяснікоў.
    — Так, — сказалі яны.
    — А адтуль да мора?
    — Так.
    — Ці нельга каго з сышчыкаў узяць да нас на службу?
    — Ніклас і Іос ніколі не праследавалі рэфарматаў.
    — Нам можна даверыцца, — сказалі Ніклас і Іос.
    — Вось вам дваццаць каролусаў, — сказаўУленшпігель.
    — Дваццаць каролусаў! — закрычалі астатнія сышчыкі. — За такія грошы і мы згодны служыць прынцу Аранскаму. Дай нам па дзесяці каролусаў, і мы скажам суддзі ўсё, што ты загадаеш.
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! — глуха мармыталі сямёра.
    — Вас звязанымі прывязуць да гёзаў, — сказаў Уленшпігель, — там убачым, што далей рабіць з вамі. Памятайце, што калі вы надумаецеся ўцякаць, вас павесяць. А калі вас міне вяроўка, то вы не пазбавіцеся ад нажа.
    — Мы служым таму, хто добра плаціць, — сказалі сышчыкі.
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! — паўтаралі сямёра, пастукваючы па стале чарапкамі збаноў.
    — Жыліну, старую і трох дзяўчат таксама вазьміце з сабой, — сказаў Уленшпігель. — Калі хто-небудзь з іх паспрабуе ўцякаць, зашыйце таго ў мех і кіньце ў рэчку.
    — Ён не забіў мяне! — ускрыкнула Жыліна і кінулася на шыю Уленшпігелю. Дзяўчаты рэўніва сачылі за імі.
    — Ён без памяці ад яе, — шапталі яны адна адной. Пад покрывам ночы накіраваліся ў Петэгем. Мяснікі вялі сышчыкаў і дзяўчат і мармыталі, не перастаючы:
    — Час, фламандцы, бакалам звінець! Час, фламандцы, бакалам звінець!
    На світанні яны ўбачылі лагер. Уленшпігель заспяваў жаўранкам, і крык пеўня адказаў яму. Сышчыкаў і дзяўчат пасадзілі пад варту. Аднак на трэці дзень Жыліну знайшлі мёртвай: сэрца яе было праколата доўгім тылам. Дзяўчаты
    сказалі, што Жыліну забіла Стэвеніха. Старую судзілі, і яна прызналася ва ўсім. Яна забіла Жыліну таму, што тая адносілася да яе як да сваёй служанкі. Старую павялі ў лес і павесілі.
    Між тым два сышчыкі, падкупленыя Уленшпігелем, з’явіліся ў Картрэйк і заявілі суддзям:
    — Дарэмна думаюць, што прапаведнікі забіты Уленшпігелем і Ламе Гудзаком. Гэтыя людзі — верныя слугі герцага. Мы самі бачылі іх пропускі. Прапаведнікаў забілі два купцы з Гента — адзін тоўсты, другі хударлявы. У хуткім часе пасля гэтага забойства купцы разграмілі шынок Стэвеніхі і ўцяклі ў Францыю. Мы хацелі іх схапіць, але нам перашкодзілі сямёра мяснікоў, якія сталі на іх бок. Нас схапілі і адпусцілі толькі тады, калі мы былі ўжо ў Францыі. Але ўсё ж чатыры сышчыкі сочаць за імі і чакаюць ад вас падмацавання, каб схапіць нягоднікаў.
    Суддзі далі сышчыкам па два каролусы і падзякавалі іх за верную службу.
    АУленшпігель і Ламе накіраваліся з Петэгема спачатку ў Гент, потым у Бруге. Адтуль Уленшпігель збіраўся ў Даме, дзе бедная Неле даўно ўжо чакала свайго каханага.
    Раздзел 17
    АБ ТЫМ, ЯК У ДАМЕ З’ЯВІЎСЯ ДЗІВОСНЫ ВОЎК
    Аднойчы ўночы Неле абудзілі нейчыя гучныя крыкі. Крыкі чуліся з вуліцы.
    Неле кінулася ўніз і адчыніла дзверы. Насустрач ёй бегла Катліна.
    — Ратуй мяне! — крычала яна. — Ратуй мяне! Там воўк! Воўк!
    Далёка у полі пачулася гучнае выццё. Дрыжучы ад страху, Неле запаліла ўсе свечкі і моцна абняла маці.
    — Што здарылася? — спытала яна.
    Катліна шалёнымі вачыма паглядзела на агонь і сказала:
    — Вось і загінулі чэрці. Воўк, воўк вые ў полі.
    — Куды ты хадзіла? — спытала Неле.
    — Ганс крычаў арлом, — сказала Катліна. — Я выйшла. Ён сказаў: «Выпі гэтага чараўніцкага напітку». Я выпіла. Ён павёў мяне да канала і сказаў: «Катліна, я хутка прынясу табе семсот каролусаў, і ты аддасі іх Уленшпігелю. Вось табе два каролусы на сукенку. Хутка я дам табе цэлую тысячу». «Тысячу! — сказала я. — Тады я буду багатая». «Так, — сказаў ён. — А ці няма іншых багатых жанчын у Даме?» «Я не ведаю», — сказала я. «Даведайся і скажы мне ў: наступны раз», — сказаў ён.
    «Рабілася холадна. Туман слаўся над палямі. Сухія галінкі падалі з дрэваў на дарогу. Месяц блішчаў. Вада ў канале свяцілася безліччу агеньчыкаў. «Гэта ноч ваўкалакаў, — сказаў Ганс. — Усе грэшныя людзі выйшлі сёння з пекла. Трэба тры разы перахрысціцца левай рукой і сказаць: «Соль! Соль! Соль!». Тады яны табе нічога не зробяць».
    Ганс пайшоў. Я засталася адна, бразгаючы сваімі каролусамі. Раптам бачу: вылез на бераг воўк і пайшоў па насыпе. Морда зялёная, шэрсць белая і сухія травінкі заблыталіся ў ёй. Я крыкнула: «Соль! Соль! Соль!» і тройчы перахрысцілася. Але воўк не спужаўся. Я кінулася ўцякаць. Ён — за мной. I ледзь было не дагнаў мяне. Я чула, як ён ляскае зубамі за маёй спіной, і думала: вось зараз схопіць за плячо. Але я бегла хутчэй за яго. На рагу вуліцы Чаплі я ўбачыла начнога вартаўніка з ліхтаром. «Не бойся, Катліна, я правяду цябе дадому», — сказаў ён. «Воўк! Воўк!» — мармытала я. Вартаўнік узяў мяне за руку і павёў. I рука яго таксама дрыжэла ад страху».