Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— Маўчы ўжо! — сказаў Ламе.
— Чаму маўчаць? — гаварыў Уленшпігель. — Твая сіла ўсім вядома!
— І-а, — выў суднаўшчык.
1 Стэрке Пір па-фламандску — Пётр Асілак.
Нейкі хлапчук гадоў дванаццаці вылез да яго на палубу і таксама зароў разам з ім.
— Ну, што ты там топчашся на сваёй барцы, машэннік! — закрычаў Уленшпігель. — Баішся на зямлю сысці.
— Што? Баішся? — закрычаўЛаме.
— І-а, і-а, — роў суднаўшчык. — I самі вы аслы, і з вамі ідуць аслы. Калі ласка, паны аслы, на маю барку!
— У цябе не барка, а старое карыта, — адказваў яму Уленшпігель, і Ламе добрасумленна паўтараў за ім:
— Карыта ў цябе, а не барка, іультай ты гэтакі! I плавае яно бокам, па-крабінаму, не па-сапраўднаму.
— Эйты, кавалаксала! — закрычаўсуднаўшчыкЛаме. — Што ты там мармычаш сабе пад нос?
Ламе раззлаваўся.
— Маё сала — добрае сала, — крычаў ён, — яно ад добрай ежы, а не ад якой-небудзь хваробы. А вось ты, стары цвік, харчуешся ўсё жыццё паганымі селядцамі ды свечнымі кнатамі. Ад гэтага і косці з цябе лезуць, гультай!
— Ну, будзе бойка, — радасна гаварылі на беразе падарожныя і спыняліся, каб паглядзець, чым скончыцца справа.
У гэты час хлапчук адвязаў ад баркі лодку і, спрытна адпіхваючыся багром, пад’ехаўда берага.
— Мой гаспадар выклікае вас на бой, — сказаў ён Уленшпігелю і Ламе. — Сядайце ў лодку, я адвязу вас на судно. Паглядзім, чые кулакі мацнейшыя.
— Мы згодны, — адказаў Уленшпігель.
— Мы прымаем выклік, — горда сказаў Ламе.
Між тым надышоў поўдзень. Рабочыя з плацін, муляры, суднабудаўнікі высыпалі на бераг. Жонкі прынеслі ім мяса з вараным бобам і глядзелі, як тыя абедаюць. Цяпер усе назіралі за Ламе, смяяліся і пляскалі ў ладкі. Чакалі, калі пачнецца бойка.
— Сын мой, — прашаптаў Ламе Уленшпігелю, — ён жа скіне нас у ваду.
— Вядома, калі ты дазволіш, — сказаў Уленшпігель. — Таўстун спалохаўся, — загаварылі рабочыя.
Ламе раззлаваўся.
— Едзем на барку, — рашуча сказаў ён. — Я пакажу ім, як я спалохаўся.
У натоўпе зарагаталі, і кпіны зноў пасыпаліся на Ламе. Але сябры ўжо злезлі са сваіх аслоў і перадалі павады хлапчуку. Уленшпігель узяў багор, пасадзіў Ламе ў лодку і накіраваў яе да баркі. Прычаліўшы, ён падняўся па вяроўцы на судна і непрыкметна прашаптаў суднаўшчыку некалькі слоў. Суднаўшчык пачаў лаяць Ламе рознымі словамі. Ён называў Ламе абжорам, гультаём, прайдзісветам, старым каплуном, тоўстым ад гультайства.
— He чалавекты, а кіт, — крычаўён Ламе, — сапраўдная рыба-кіт! Колькі бочак варыва выйдзе з цябе, калі я распару тваё бруха!
Ламе, нібы шалёны бык, кінуўся на яго і пачаў лупцаваць яго кулакамі. Але ён бьгў слабы, як і ўсе тоўстыя людзі, а таму не мог моцна ўдарыць. Суднаўшчык рабіў выгляд, што супраціўляецца, сам жа не чапаў Ламе і дазваляў яму біцца, колькі ён хоча.
— Хто б падумаў, што гэты таўстун такі дужы! — загаварылі на беразе здзіўленыя гледачы.
I раптам усе ўбачылі, што Ламе паваліў Стэрке Піра на палубу, упёрся каленам у яго грудзі і падрыхтаваўся нанесці апошні ўдар.
— Прасі літасці! — грозна крычаў ён. — А не — дык умомант паляціш у мяне ў ваду!
Стэрке Пір закашляўся і падняў рукі, просячы літасці.
Ламе велікадушна падняў ворага. Той устаў і, павярнуўшыся да берага спіной, хітра падміргнуўУленшпігелю. Уленшпігель заходзіўся ад смеху. Ламе, трасучы брухам, горда хадзіў па палубе,
— Няхай жыве пераможац Стэрке Пір! — гаварылі ў натоўпе. — Гэта не чалавек, а жалеза! Вы бачылі, як ён апрацаваў яго кулакамі? А як адным ударам галавы паваліў яго на спіну? Цяпер яны, безумоўна, вып’юць, каб памірыцца. Стэрке Пір пачастуе яго віном і добрай закускай.
Сапраўды, Стэрке Пір сышоў у трум і прынёс адтуль вялікі кубак белага мааскага віна. Потым з’явіліся шклянкі, каўбаса і добрыя сасіскі.
Ламе быў у захапленні. Ён еў за дзесяцярых і ўсё паглядаў на вялікую жалезную трубу, якая тырчала на палубе. 3 трубы ішоў густы дым.
— Што гэта ў цябе смажыцца ў труме? — спытаў ён Стэрке Піра.
— Гэта мая баявая кухня, — адказаўтой, усміхаючыся.
А на беразе натоўп ужо разыходзіўся — хто дадому, хто на работу, — і ўсюды ішла чутка, што на Маасе з’явіўся новы асілак — таўстун, які ездзіць на асле разам са сваім хударлявым таварышам. Гэты таўстун дужэйшы за Самсона. Сцеражыцеся з ім звязвацца!
Ламе піў і горда паглядаў на Стэрке Піра.
— Мабыць, вашы аслы нудзяцца без гаспадароў, — раптам сказаў Стэрке Пір.
Ён падвёў барку да набярэжнай, сышоў на зямлю, ускінуу на плечы асла і прынёс яго на палубу. Потым без ніякіх намаганняў, нават не засопшыся, ён перацягнуў на палубу другога асла і зноў сеў за стол.
— Вып’ем, — сказаў ён.
Ламе знямеў ад здзіўлення. Як магло здарыцца, што ён, Ламе Гудзак з Даме, перамог гэтага асілка! А раптам ён зараз устане, схопіць Ламе, як куранё, і шпурне яго за борт, каб адпомсціць за сваё паражэнне! Ламе збялеў і скурчьгўся. Куды падзеўся яго пераможны выгляд? Цяпер ён маўчаў і нясмела паглядаў на свайго гаспадара.
Але Стэрке Пір усё падліваў яму ў шклянку, і Ламе пакрыху прыняў свой звычайны выгляд. Ён успомніў аб сваёй перамозе і зноў пачаў глядзець горда і самаўпэўнена. Уленшпігель і Стэрке Пір смяяліся, гледзячы на яго.
— Пойдзем, я вам пакажу маю баявую кухню, — сказаў Стэрке Пір. — Ты, мой пераможац, можаш ісці за мной без страху.
— Вядома, — горда сцвердзіў Ламе.
Яны спусціліся ў трум і ўбачылі там мяшкі са збожжам, гарохам і гароднінай. Але суднаўшчык адчыніў дзверы ў маленькую кузню і сказаў:
— Вы — смелыя людзі. Вы ведаеце крык вольнага жаўранка і баявы кліч пеўня. Бачыце гэтую кузню? Такія маленькія кузні ёсць амаль на ўсіх мааскіх суднах. Яны патрэбны для розных дробных работ, і таму на іх ніхто не звяртае ўвагі. Але гэтая цудоўная гародніна, што схавана ў мяне пад падлогай, — яе вы не ўсюды знойдзеце.
Ён падняў пару дошак і дастаў з-пад падлогі звязку аркебузных ствалоў. Потым ён пачаў паказваць іншае ўзбраенне: наканечнікі для коп’яў і алебард, клінкі шпаг, мяшочкі з порахам і кулямі.
— Няхай жывуць гёзы'. — ускрыкнуў ён. — Вось яна, наша слаўная баявая кухня! Гэтыя дадаткі для нас усё адно што ножкі барана, гэтыя алебарды — зялёны салат, а гэтыя ствалы — слаўныя шпігавыя костачкі. — Няхай жывуць гёзы!
— Куды мне завезці гэтыя прыпасы? — спытаўён Уленшпігеля.
— У Німвеген, — сказаў Уленшпігель. — Сяляне з Этсена, Стэфансверта і Рурэмондэ прынясуць табе сапраўднай гародніны і пагрузяць яе на барку. Сяляне будуць свістаць жаўранкам, а ты адказвай ім баявым крыкам пеўня. Пад выглядам гандляра гароднінай ты накіруешся ў Німвеген і з’явішся там да доктара Понтуса, які жыве ў Н’юве-Вааль. Ён скажа табе, што рабіць са зброяй.
— Добра, — сказаў суднаўшчык. — Вып’ем. Яны зноў падняліся на палубу. Суднаўшчык напоўніў шклянкі.
— Я п’ю за жаўранка, птушку свабоды, — сказаў ён.
— Я п’ю за пеўня, які кліча на бой, — сказаўУленшпігель.
— А я п’ю за маю жонку, — сказаў Ламе, — няхай яна ніколі не ведае смагі, мая каханая.
— Калі вы едзеце? — спытаў суднаўшчык.
— Зараз, — сказаўУленшпігель.
— Шчаслівай дарогі. Вось вам порах і кулі, — сказаў Стэрке Пір.
Ён пацалаваў іх і перанёс на бераг абодвух аслоў.
— Сын мой, — сказаў Ламе, калі яны ад’ехалі ад берага, — як гэты асілак дазволіў мне пабіць яго?
— Гэта для таго, каб ты праславіўся на ўсю акругу, — сказаў Уленшпігель. — Хто цяпер адважыцца напасці на цябе, на магутнага, непераможнага Ламе, які адным ударам збіў з ног славутага Стэрке Піра! Кожны цяпер баіцца цябе: ты — Ламе-Асілак, ты — Ламе-Багатыр.
— Справядлівыя словы, — сказаў Ламе і выпрастаўся ў сядле.
— Я кажу праўду, — прадаўжаўУленшпігель. — Паглядзі, з якой цікавасцю глядзяць на цябе гэтыя сяляне. Яны знімаюць перад табой капелюшы і здалёк вітаюць пераможцу. Кланяйся, Ламе, адказвай на паклоны, не пагарджай маладушным натоўпам.
Ламе горда ехаў наперад, кланяючыся направа і налева, нібы кароль. I чутка аб яго храбрасці бегла з паселішча ў паселішча, з горада ў горад і так дакацілася да самага Льежа.
I ўсюды, куды ні прыязджалі Уленшпігель і Ламе, — усюды чуліся спевы жаўранка, і крык пеўня адказваў яму. Усюды кавалі зброю для барацьбы за свабоду, адлівалі кулі і перавозілі іх на суднах, якія праплывалі па Маасе.
А Ламе і Уленшпігель ехалі ўсё наперад, і чуткі аб незвычайнай адвазе Ламе беглі перад імі. Нарэшце Ламе сам паверыў у сваю сілу, зрабіўся гордым і непрыступным і нават гадаваў сабе бараду. I Уленшпігель празваўяго Ламе-Леў.
Раздзел 14
АБ ТЫМ, ЯК МЯРЦВЯК АДПОМСЦІЎ ПРОФАСУ СПЕЛЕ ЗА СВАЮ ПАГІБЕЛЬ
У Генце Уленшпігель часта бачыўся з рэфарматамі Якавам Скалапам і Лівенам Сметам і даведваўся ад іх пра ўсе навіны.
Але навіны не радавалі яго. Прынц Аранскі са сваім войскам быў выцеснены з Нідэрландаў. Наёмнікі безупынна патрабавалі грошай і адмаўляліся ваяваць. Прынц са сваімі вернымі салдатамі накіраваўся да Францыі, дзе хацеў злучыцца з гугенотамі. Але тут нямецкія наёмнікі адмовіліся яму падначальвацца, і ён вымушаны быў разлучыцца з імі. Так пакрыху распадалася войска прынца Аранскага. Заставалася адно: вайна на моры.
У гэты час Спеле Рыжы, каралеўскі профас, ездзіў са сваім судзейскім жэзлам па ўсёй Фландрыі, усюды будаваў эшафоты, запальваў вогнішчы і закопваў жывых жанчын і дзяўчат. I кароль атрымліваў іх маёмасць.
Аднойчы да Уленшпігеля прыбегла адна знаёмая дзяўчына, якая звалася Баолкін, і, плачучы, расказала яму аб сваім горы. ;
Яе брат Міхіелькін пасварыўся са старым даносчыкам — Пітэрам дэ-Раозе. 3 гэтым нягоднікам ніхто ў горадзе не гаварыў ні слова. Усе ўцякалі ад яго як ад чумы. Неяк раз Міхіелькін сустрэўся з ім у гарадскім шынку. Міхіелькін не захацеў быць у адным пакоі з даносчыкам, назваў яго скацінай і загадаў выйсці вон. Той адмовіўся выйсці і пачаў лаяць Міхіелькіна апошнімі словамі! Міхіелькін папярэдзіў, што калі ён зараз жа не выйдзе, яго выкінуць сілай. Пітэр'дэ-Раозе не выходзіў. Тады Міхіелькін, нядоўга думаючы, стукнуў яго разы два па сківіцы і выкінуў з шынка.
У гэты ж час профас Спеле з двума сышчыкамі прыехаў у горад. Пітэр дэ-Раозе бегаў за ім, як сабака, паіў яго віном і кожны дзень наладжваў для яго пірушкі. Хутка ён зрабіўся сябрам Спеле і пачаў помсціць Міхіелькіну.
Міхіелькіна абвінавацілі ў ерасі і кінулі ў турму. Двое падкупленых мужчын паказалі, што ён ганьбіў імя божае. Профас Спеле палічыў, што гэтага дастаткова і асудзіў Міхіелькіна на катаванне. Міхіелькіна падвесілі да столі, і да ног яго прычапілі па вялізнай гіры. У няшчаснага лопнула на нагах скура, але ён маўчаў. Профас намякнуў яму, што за сто фларынаў ён адпусціць яго на свабоду.