• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — Ах, сын мой, — мармытаў ён, ледзь варочаючы языком ад шчасця. — Нарэшце мы зноўразам! Куды ты ідзеш? Ці не бачыў маю жонку? Пойдзем, пакаштуй мааскай рыбы. Гэта самая смачная рыба на свеце. Тут робяць такія падліўкі, што пальчыкі абліжаш. Пажывеш у мяне, зноў зробішся здаровым і бадзёрым, як малады арол. Пацалуй мяне, дурненькі. Ух, як я рад, што ты зноў знайшоўся!
    Ламе скакаў і, задыхаючыся, прытанцоўваў вакол Уленшпігеля.
    Дома ён прыгатаваў цудоўны абед і расказаў Уленшпігелю аб сваіх прыгодах. Аднойчы каля лагера ён убачыў нейкую дзяўчыну, якую палічыў за сваю жонку. Ён пагнаўся за ёй і так гнаўся да Намюра. Дзяўчына аказалася незнаёмай, але Ламе падумаў, што гэта лес, і вырашьгў застацца ў Намюры.
    — Чуе маё сэрца, што жонка мая ў Даме, — задуменна гаварьгў ён. — Едзем у Фландрыю, сын мой. У мяне поўны кашалёк фларынаў. Купім сабе па аслу і паедзем на радзіму.
    Такяны і зрабілі.
    Праз некалькі дзён, стомленыя і галодныя, яны прыехалі ў заезны дом. Ён стаяў на скалістым беразе Самбры, і вакол яго не было ніякага іншага жылля.
    На абед ім падалі свежую рыбу і некалькі бутэлек мааскага віна. Тут жа за сталом сядзеў гаспадар. Ён быў добра падпіўшы і, размаўляючы, увесь час хітра падміргваў Уленшпігелю. Гэта быў стары, перакананы папіст.
    Уленшпігель вырашыў, што гаспадар хавае нейкую таямніцу, і пачаўпакрыху яго падпойваць. Той піў, рагатаў і раптам пусціўся ў скокі па пакоі. Потым ён зноў сеў за стол і напоўніў свой бакал.
    — Ваша здароўе, добрыя католікі! — прамовіў ён.
    — Тваё таксама, — адказалі Уленшпігель і Ламе.
    — П’ю за знішчэнне праклятых ерэтыкоў!
    — Правільна, — адказалі Уленшпігель і Ламе і зноў напоўнілі бакал гаспадара.
    — Вы слаўны народ, — сказаў ён. — П’ю за вашу шчодрасць. Дзе вашы пропускі?
    — Вось яны, — сказаў Уленшпігель.
    — Падпісаны герцагам. П’ю за герцага!
    — За герцага! — адказалі Уленшпігель і Ламе.
    — Чым мы ловім пацукоў і мышэй? — казаў далей гаспадар. — Мышалоўкамі і пасткамі. А хто сярод іх галоўны нетапыр, які наводзіць жах на ўсё наша каралеўства? Гэта Аранскі, вялікі ерэтык, аранжавы, як агонь у пекле. Хо-хохо! А хто там ідзе, хацеў бы я ведаць? Ха-ха! Піць! Налі мне! Гэта слаўныя рэфармацкія прапаведнічкі. Наліце-тка мне яшчэ віна, сябры! Хочаце з імі прабрацца ў лагер Аранскага? У мяне ёсць прапускі. Там убачыце, як дзьме «стальны вецер».
    — Добра, — сказаўУленшпігель. — Мы пойдзем у лагер.
    — Яны зробяць усё як нельга лепш. Падпільнуюць яго ноччу і — раз! — Тут гаспадар зрабіў выгляд, што коле
    шпагай. — «Стальны вецер» садзьме яго і — канец. Вып’ем жа за «стальны вецер»!
    — Ты, бачу я, вясёлы, хоць і жанаты, — сказаў Уленшпігель.
    — Я не жанаты, — сказаў гаспадар. — Мне давяраюць важныя дзяржаўныя таямніцы. Жонка можа выказаць іх і паслаць мяне на шыбеніцу. Вып’ем! Дзе мае новыя прапускі? Яны тут, на маім хрысціянскім сэрцы. А дзе нашы прапаведнічкі? Вунь яны, вунь, за трыста крокаў адсюль, на дарозе ў Марш-ле-Дам. Бачыце іх? Вып’ем!
    — Вып’ем! — ускрыкнуў Уленшпігель. — Вып’ем за караля, за герцага, за прапаведнікаў, за «стальны вецер»! Вып’ем за маё здароўе, за тваё здароўе, вып’ем за віно, за бутэльку! Я бачу, ты зусім не п’еш!
    Уленшпігель усё наліваў і наліваў гаспадару, і той залпам асушаў свае бакалы. Нарэшце Уленшпігель паставіў бутэльку і некаторы час пільна глядзеў на гаспадара.
    — Ён спіць, — сказаў ён, устаючы. — Пойдзем адсюль, Ламе.
    Яны выйшлі на дарогу.
    — Ён не жанаты, — сказаў Уленшпігель. — Нас ніхто не бачыў. Ты зразумеў, што гэта за прапаведнікі, аб якіх гаварыў гэты п’яніца?
    — Так, — сказаўЛаме.
    — Яны ідуць ад Марш-ле-Дам па беразе Мааса. Іх трэба спыніць раней, чым падзьме «стальны вецер».
    — Так, — сказаў Ламе. — Мы павінны выратаваць прынца.
    — Так, — сказаўЛаме.
    — Вазьмі мой аркебуз, зарадзі яго двюма кулямі і схавайся вунь у тых кустах, каля скал. Калі я пракрумкаю крумкачом, — страляй.
    — Добра, — сказаў Ламе.
    Ён знік у хмызняку і зарадзіў свой аркебуз.
    — Бачыш іх? — спытаў Уленшпігель.
    — Так, бачу. Іх трое. Яны ідуць салдацкім крокам, і адзін з іх на галаву вышэй за сваіх таварышаў.
    Уленшпігель сеў на дарозе і, быццам жабрак мармычучы малітвы, пачаў перабіраць свае чоткі. Капялюш ляжаўу яго на каленях.
    Калі прапаведнікі праходзілі каля яго, ён працягнуў ім капялюш, але тыя нічога ў яго не паклалі.
    — Дапамажыце, добрыя людзі, — жаласна застагнаў Уленшпігель. — Я — бедны каменшчык. — Нядаўна я зваліўся ў шахту і пераламаў сабе ногі. Ніхто мне не дапамагае, і я вымушаны памерці з голаду. Дапамажыце няшчаснаму. Вечна за вас буду бога маліць.
    — Сын мой, — сказаў адзін з прапаведнікаў. — Мы — бедныя служкі царквы, і грошай у нас так мала, што ледзь хопіць на дарогу.
    — У такім разе прашу вас блаславіць мяне, — сказаў Уленшпігель і стаў на калені.
    Тры прапаведнікі працягнулі над ім рукі, і тут Уленшпігель убачьгў, што жываты ў іх тоўстыя, хоць усё цела мускулістае і хударлявае. Устаючы, Уленшпігель зрабіў выгляд, што паслізнуўся і ўдарыўся галавой у жывот высокага прапаведніка. Пачуўся вясёлы звон грошай.
    Тут Уленшпігель выпрастаўся, выцягнуў сваю шпаіу і сказаў:
    — Прападобныя айцы, на дварэ халаднавата, а я апрануты вельмі дрэнна. Падайце ж сюды тое, што звініць у вас на бруху. Я, ці бачыце, жабрак, інакш кажучы, гёз. Няхай жывуць гёзы!
    — Ты, бачу я, не толькі гёз, але і вялікі задзірака, — сказаў высокі прапаведнік. — Прыдзецца цябе правучыць, дружа.
    — Правучыць? — ускрыкнуў Уленшпігель, адступаючы крок назад. — А «стальны вецер»? Глядзіце, ён падзьме на вас раней, чым на прынца. Няхай жывуць гёзы!
    — Адкуль ён усё гэта ведае? —загаварылі паміж сабой збянтэжаныя прапаведнікі. — Нам здрадзілі. Смерць яму!
    Смерць праклятаму гёзу!
    I яны выцягнулі з-пад адзення доўгія бліскучыя шпагі. Уленшпігель адступіў да кустоў, у якіх хаваўся Ламе.
    Прапаведнікі кінуліся на яго. Як толькі яны падбеглі на адлегласць стрэлу, Уленшпігель крыкнуў:
    — Сцеражыцеся, крумкачы! Зараз падзьме «свінцовы вецер»!
    I ён крумкнуў крумкачом.
    3-за кустоў грымнуў стрэл. Высокі ўпаў на зямлю ніцма. Яшчэ стрэл. Паваліўся другі.
    У хмызняку паказаўся дабрадушлівы твар Ламе, які спяшаўся перазарадзіць свой аркебуз. Над яго галавой віўся сіняваты дымок.
    Трэці прапаведнік, выцягнуўшы сваю шпагу, кінуўся на Уленшпігеля.
    — Развітвайся з жыццём, подлы забойца! — крыкнуў Уленшпігель, адбіваючы ўдары.
    Так стаялі яны на дарозе тварам да твару і біліся з лютасцю. Уленшпігель увесь быў акрываўлены: прапаведнік быў спрытны рубака, і параніў ужо яго ў галаву і ў нагу. Але Уленшпігель біўся, як леў. Кроў цякла па яго твары і перашкаджала глядзець. Ён адбег убок, каб выцерці кроў, і раптам адчуў, што слабее. Але тут грымнуўтрэці стрэл, і прапаведнік паваліўся на зямлю. Уленшпігель чуў, як, паміраючы, ён захлынаўся крывёй і вымаўляў апошнія праклёны.
    Ахутаны сіняватым дымком, з кустоў зноў паказаўся твар Ламе.
    — Усё скончана? — спытаў ён.
    — Так, сын мой, — адказаў Уленшпігель, — ідзі да мяне хутчэй...
    I ён цяжка апусціўся на зямлю. Нягледзячы на сваё бруха, Ламе стралой кінуўся да яго.
    — Ты паранены, сын мой, паранены гэтым забойцам, — жаласна ўскрыкнуў ён і ўдарам абцаса выбіў зубы забітаму прапаведніку.
    — Чаму ты мне не адказваеш? Ці не паміраць ты ўжо сабраўся, Уленшпігель? Дзе наша мазь? Ах, так, яна ў Top­ee пад каўбасамі. Вады б сюды! Зараз прынясу. Вось яна, халодная, толькі што з Самбры. Ага, вось ён і апрытомнеў! Гэта я, сын мой! Твой сябра! 3 імі ўсё скончана. Палатна б
    сюды, перавязаць твае раны. Зараз разарву кашулю. На кавалкі яе! Вось ужо кроў і спынілася.
    Перавязаўшы Уленшпігеля, Ламе падбег да забітых.
    — Ах, колькі ў іх фларынаў, — мармытаў ён, аглядаючы іх адзенне. — Вось — каролусы, фларыны, патары. Сын мой, у іх нейкія пісьмы. Якія мы цяпер багатыя! Тут больш за трыста каролусаў. Возьмем грошы і пісьмы з сабой. «Стальны вецер» больш не падзьме на Маўклівага.
    Ляпаючы зубамі ад холаду, Уленшпігель падняўся на ногі.
    — Ого, вось ты і на нагах, — сказаў Ламе.
    — Мазь дапамагла, — сказаў Уленшпігель.
    Ламе знёс трупы да абрыву і скінуў іх уніз разам з вопраткай і зброяй.
    У небе ўжо крумкалі крумкачы, адчуваючы багатую здабычу.
    Потым пайшоў снег і змыў кроў.
    I ўсё ж вялікі цяжар лёг на іх сэрцы.
    — Чалавека забіць — не куранё зарэзаць, — сказаў Ламе.
    Яшчэ каля варот Гюі цякла кроў з галавы Уленшпігеля. Таму сябрам прышлося разыграць сварку. Яны злезлі з аслоў і, размахваючы шпагамі, напалі адзін на аднаго. Потым яны зноў селі на аслоў, паказалі ў варотах свае пропускі і ўехалі ў горад. Жанчыны, бачучы акрываўленага Уленшпігеля, пагражалі Ламе кулакамі і крычалі:
    — Гэты нягоднік параніў свайго таварыша!
    А Ламе ўсё выглядваў, ці не ўбачыць паміж імі жонкі. Але жонкі не было. I Ламе сумна працягваў сваю дарогу.
    Раздзел 12
    АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ АБДУРЫЎ ГЕРЦАГА АЛЬБУ
    — Куды цяпер мы накіруемся? — спытаў Ламе.
    — У Маастрыхт, — сказаў Уленшпігель.
    — Гэта немагчыма. Там войска Альбы. Нашых пропускаў будзе мала. Калі іспанцы даведаюцца аб гібелі прапаведнікаў, нам будзе кепска.
    — Крумкачы цяпер ужо так знявечылі забітых, што іх ніхто не пазнае, — сказаў Уленшпігель. — Але, зразумела, калі іспанцы пранюхаюць пра забойства, — мы загінулі. I ўсё ж нам неабходна быць у Маастрыхце.
    — Яны нас павесяць, — сказаў Ламе.
    — He павесяць, — сказаў Уленшпігель.
    На друті дзень яны паехалі ў Ландэн. Там каля адной вялікай фермы. Уленшпігель засвістаў жаўранкам, і зараз жа ў адказ яму пачуўся певуновы спеў. 3 варот фермы выйшаў гаспадар і радасна вітаў падарожных.
    — Хто гэта? — спытаў Ламе.
    — Гэта Томас Утэнгове, верны рэфармат, — сказаў Уленшпігель. — Ён са сваімі работнікамі змагаецца за вызваленне нашай радзімы.
    — Мы ўсе служым адной справе, — сказаў Утэнгове. — Заходзьце, сябры, у дом, закусіце, чым Бог паслаў.
    Хутка вяндліна засквірчэла на патэльні. На стале з’явілася віно і зайграла ў шклянках. Ламе накінуўся на ежу. Рабочыя і служанкі заглядвалі ў дзверы і дзівіліся яго апетыту.
    — Сто чалавек сялян пойдуць адсюль у Бруге на дапамогу прынцу, — сказаў Томас Утэнгове.
    — Яны зробяць выгляд, што ідуць рамантаваць плаціны. У Бруге яны сядуць на баржы і пераедуць у Эмдэн, дзе стаяць караблі Аранскага.