• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — Ці ёсць у іх грошы і зброя? — спытаў Уленшпігель.
    — У кожнага з іх вялікі нож і дзесяць фларынаў грошай, — сказаўТомас Утэнгове.
    — Бог і прынц узнагародзяць цябе, — сказаўУленшпігель.
    — Я гэта раблю не для ўзнагароды, — сказаў Томас Утэнгове.
    — Дарагі гаспадар, — сказаў Ламе, жуючы кавалак смажанай каўбасы. — Як гэта вы робіце, што каўбаса ў вас атрымліваецца такая сакавітая і пахучая?
    — Мы прыпраўляем яе карыцай, — адказаў гаспадар.
    — Ці не ведаеш ты, граф фрысландскі ўсё яшчэ сябар нашаму прынцу? — спытаў ён Уленшпігеля.
    — Ён не разносіць гэтага, але ўсё ж Эмдэн надзейны прытулак для караблёўАранскага, — адказаўУленшпігель.
    — Нам трэба прайсці ў Маастрыхт, каб здабыць там зброю і правіянт для нашага флоту, — дадаў ён.
    — Аб гэтым і думаць няма чаго, — сказаў гаспадар. — Войска герцага стаіць вакол горада.
    Ён павёў Уленшпігеля на падстрэшша і адчыніў слухавое акенца. Воддаль, у полі, віднеліся сцягі пяхоты і павольна перасоўваліся атрады конніцы.
    — Я пайду туды, калі вы мне наладзіце вяселле, — сказаў, падумаўшы, Уленшпігель. — Трэба пашукаць нявесту, якая для выгляду згодзіцца выйсці за мяне замуж.
    — He рабі гэтага, сын мой, — уздыхнуўшы, сказаў Ламе. — Яна ўцячэ ад цябе, і ты будзеш вечна нудзіцца ў адзіноце.
    — He, гэта неабходна, — сказаў Уленшпігель.
    Ламе нічога не сказаў і пачаў шукаць па талерках — чым бы закусіць яшчэ. Але ўсё ўжо было з’едзена. Ламе засумаваў. Тут яму прынеслі нейкага пячэння, і ён зноў узяўся за ежу.
    — Такім чынам, — сказаў Уленшпігель, — вы мне знойдзеце нявесту, мы з ёй пойдзем у царкву і павянчаемся.
    Кюрэ дасць нам шлюбнае пасведчанне, але яно ж не мае сілы, бо кюрэ той жа папскі інквізітар. У дасведчанні будзе сказана, што абодва мы — верныя хрысціяне, жывём па законах маткі нашай рымскай царквы, і іншае, і іншае. 3 гэтым пасведчаннем мы і наладзім наша вясельнае падарожжа. Нам неабходна знайсці дзве фурманкі, упрыгожыць іх хвойнымі галінкамі і папяровымі кветкамі, і забраць з сабой некалькі верных таварышаў.
    — Але дзе ж мы знойдзем жонку?
    — Яе патрэбна знайсці. У першую фурманку я запрагу пару тваіх коней, а ў другую — нашых аслоў. У першай сядзем я, мая жонка, мой сябар Ламе і шлюбныя сведкі; у
    другой сядуць музыканты са сваімі дудкамі і жалейкамі. 3 гэтай музыкай, вясёлыя, п’яныя, размахваючы вясельнымі сцягамі, мы паімчымся наперад, а там хай будзе што будзе.
    — Я дапамагу табе, — сказаў Томас Утэнгове. — Але ж і жанчыны захочуць ехаць з вамі.
    — Вядома, — сказала нейкая дзяўчына, прасунуўшы галаву ў дзверы, — мы паедзем разам з мужчынамі.
    — У такім выпадку, — сказаўТомас Утэнгове, — мы збяром чатыры фурманкі. У іх сядуць дваццаць пяць чалавек.
    — О, які абдураны будзе герцаг! — ускрыкнуў Уленшпігель.
    — А флот прынца атрымае слаўнае падмацаванне, — дадаў Томас Утэнгове.
    Ён ударыў у вялікі звон, які вісеў на дварэ фермы, і хутка ўвесь двор напоўніўся работнікаімі.
    — Сябры, — сказаў ім Томас Утэнгове, — усе вы з Зеландыі. Вось стаіць перад вамі Уленшпігель, фламандзец. Ён хоча пад выглядам вясельнага падарожжа праехаць разам з вамі праз усё войска герцага.
    — Мы згодны, — сказалі работнікі. — Тут рабства, там свабода! Едзем з Уленшпігелем.
    — I мы едзем з нашымі мужамі, — сказалі жанчыны. — Зеландыя — наша айчына, прытуліць нас.
    Уленшпігель заўважыў у натоўпе прыгожую маладую дзяўчыну і жартуючы, сказаў ёй:
    — Я хачу з табой ажаніцца, прыгажуня.
    — Паспрабуй, — адказвала яна, чырванеючы.
    — Гэта нявеста Ганса Утэнгове, сына гаспадара, — смеючыся, гаварылі паміжсабойжанчыны. — Мабыць, іжаніх яе едзе разам з Уленшпігелем.
    — Так, — сказаў Ганс.
    — Добра, — сказаў бацька, — едзь.
    Тут мужчыны апранулі сваё святочнае адзенне: аксамітныя курткі і штаны, зверху — доўгія плашчы, і на галаву — шыракаполыя капелюшы. Жанчыны прывесілі на лоб авальныя залатыя бляшкі, дзяўчаты — з левага боку, замужнія жанчыны — з правага. Потым яны ўбраліся ў бе-
    лыя брыжжы, вышываныя нагруднікі і чорныя шарсцяныя спадніцы з шырокімі аксамітнымі палосамі. Панчохі ў іх былі таксама чорныя, а туфлі аксамітныя, з срэбранымі пражкамі.
    Потым усе пайшлі ў царкву, і тутэйшы кюрэ за два залатых ахвотна павянчаў Тыльберта, сына Клааса, з прыгожанькай Танекін Пітэрс, свежанькай і чырвонашчокай, быццам спелае яблыка. Пасля вянчання наладзілі выдатную пірушку, і Уленшпігель весяліўся, спяваў і жартаваў увесь вечар.
    На наступны дзень было цудоўнае надвор’е: ярка свяціла сонца, дзьмуў свежы ветрык. Пад поўдзень з музыкай, са сцягамі чатыры ўпрыгожаныя фурманкі рушылі ў дарогу.
    У лагеры Альбы ўзнялася трывога. Дазорныя прыбеглі да герцага і заявілі:
    — Праціўнік блізка. Мы чулі грукат барабанаў і бачылі калыханне сцягоў Моцны атрад кавалерыі набліжаецца да нас. Гэта, мабыць, перадавы атрад. Галоўныя сілы арміі яшчэ далёка.
    Зараз жа войска было пастроена ў баявы парадак, і моцныя атрады разведчыкаў накіраваліся насустрач праціўніку.
    I вось чатыры вясельныя фурманкі з грукатам выскачылі на дарогу. Фурманкі былі поўныя народу. Мужчыны і ;жанчыны крычалі, спявалі, гралі на жалейках і пілі віно, перадаючы бутэлькі адзін аднаму.
    Вясельны поезд спыніўся, і Альба ўбачыў маладую. no634 з ёй сядзеў Уленшпігель, яе муж, увесь убраны кветкама. Госці саскочылі на зямлю, танцавалі і частавалі салдат віном.
    Гледзячы на гэтых прасцякоў, Альба дзівіўся ад усяго сэрца. Усё навокал рыхтавалася да крывавага бою, толькі гэтыя дурні, нічога не ведаючы, танцавалі і весяліліся.
    Між тым госці пачаставалі салдат віном, селі ў фурманкі і пад гукі жалеек паімчаліся далей. I салдаты ў іх гонар далі залп з аркебузаў.
    Так Уленшпігель прабраўся праз войска Альбы ў Маастрыхт і ўмовіўся там з сябрамі рэфарматаў аб дастаўцы зброі і правіянта на караблі Аранскага.
    Хутка пра гэта даведалася ўся краіна. Нехта склаў песеньку і паслаў яе герцагу Альбе. У гэтай песеньцы была прыпеўка:
    Вось дык нявеста! Вось дык жаніх! Звар’яцеў наш герцаг, убачыўшы іх!
    Герцаг кусаў кулакі ад злосці. А салдаты, насміхаючыся з яго, спявалі гэтую песеньку і бясконца паўтаралі яе прыпеўку.
    Раздзел 13
    АБ ТЫМ, ЯК ЛАМЕ ГУДЗАК У СУМЛЕННЫМ БАІ ПЕРАМОГ СЛАВУТАГА СТЭРКЕ ПІРА
    Верхам на сваіх аслах Ламе і Уленшпігель набліжаліся да Мааса.
    — Слухай, Ламе, — сказаў Уленшпігель. — Дваранства здраджвае нам. Эгмант і Горн зрабіліся здраднікамі і загінулі. Памёр мужны Брадэродэ. Спадзявацца болып няма на каго. Сам народ фландрскі і брабанцкі павінен пастаяць за сябе.
    — Бачу, што мы танцуем паміж агнём і вяроўкай, — адказаў Ламе. — На адпачынак няма ніякай надзеі.
    — Гэта яшчэ толькі пачатак, — сказаў Уленшпігель. — Ці тое будзе далей!
    — Сын мой, — сказаў Ламе, — ці не пападзёмся мы, з нашымі проггускамі? У нас няма больш ніякіх дакументаў.
    — У мяне ёсць шлюбнае пасведчанне з вялікай воскавай пячаткай, — сказаў Уленшпігель, — апрача таго, ёсць пасведчанне аб споведзі. А гэтыя чоткі, якімі мы гандлюем, — аб чым яны гавораць? Май на ўвазе, што мы panep — слугі герцага Альбы, ездзім па краіне па яго асобаму
    распараджэнню, гандлюем свяшчэннымі рэліквіямі і вяртаем ерэтыкоў ва ўлонне маткі нашай, каталіцкай царквы. Мы бываем у высакародных паноў, у тоўстых абатаў, падслухоўваем іх гутаркі і матаем сабе на вус. Вытры свой носік, дружа!
    — Значыць, мы — шпіёны? — спытаў Ламе.
    — Як належыць у час вайчы, — адказваў Уленшпігель.
    — Лепш заняцца нам якой-небудзь карыснай справай, чым бадзяцца па гэтых дарогах, — сказаў Ламе. — Што карысці служыць панам, якія ходзяць у золаце і аксаміце і ядуць смажаных рабчыкаў на залатой пасудзе! Што мы за гэта атрымліваем? Адны небяспекі, бітвы, голад, холад. А ў паноў — каўбасы, каплуны, тлустыя пуляркі...
    — Што, слінкі цякуць? — спытаў Уленшпігель.
    — Ах, дзе вы, былыя мае радасці! — казаў далей Ламе. — Дзе вы, гарачыя блінцы, дзе вы, цудоўныя крэмы! Дзе ты, жонка мая!
    — Попел паліць маё сэрца і кліча ў бой, — сказаўУленшпігель. — Ты — іншая справа. Табе не патрэбна помсціць за смерць бацькі і маці, за сваю беднасць, за гора тваіх блізкіх. Вайна палохае цябе. Давай разлучымся. Ты едзь дадому, а я паеду далей.
    — Разлучымся?! — спытаў Ламе і раптам спыніўсвайго асла.
    Асёл Уленшпігеля таксама спыніўся і пачаў жаваць чартапалох.
    — Разлучымся? — паўтарыў Ламе. — Калі ты пакінеш мяне, гэта будзе вельмі жорстка. Я ўжо страціў жонку. Няўжо я цяпер страчу сябра? Гэтага я не вытрымаю. Клянуся табе: я болып ніколі не буду скардзіцца. I калі на тое пайшло, — тут Ламе горда падняў сваю галаву, — я пайду пад кулі. Пайду! I на мячы таксама пайду. Проста на гэтых салдат, якія прагнуць нашай крыві. I калі, смяртэльна паранены, я ўпаду да тваіх ног, — пахавай мяне ты, Уленшпігель. I калі ўбачыш маю жонку, скажы ёй, што я памёр, бо не змог болып жыць на свеце, пакінуты і нялюбы.
    I Ламе заплакаў. Уленшпігель быў расчулены яго вернасцю.
    Такяны пад’ехалі да Мааса. Па рацэ адно за адным ішлі гандлёвыя судны. Уленшпігель уважліва сачыў за імі і раптам спыніўся. Недалёка ад берага стаяла барка, нос якой узнімаўся высока ўгбру і бьгўупрыгожаны фігурай сірэны. У руках у сірэны быў герб, і на ім ззялі тры залатыя літары «Г.І.Х.», што азначала «Гасподзь Ісус Хрыстос».
    Уленшпігель спыніўся і заспяваў жаўранкам. 3 трума вылез нейкі чалавек і заспяваў пеўнем. Уленшпігель падміргнуў незнаёмаму на народ, які сабраўся на беразе, і адказаў крыкам асла. Незнаёмы засмяяўся і таксама зароў па-аслінаму. Аслы Уленшпігеля і Ламе, пачуўшы знаёмыя гукі, таксама паднялі галовы і зараўлі.
    Паўз іх ішоў народ. Жанчыны спяшаліся на рынак. Павольна ішлі коні, цягнучы за сабой доўгія канаты: яны паднімалі судны сўпраць плыні. Верхам на конях ехалі пагоншчыкі.
    — Гэты нягоднік здзекуецца з нас, — сказаў Уленшпігель. — Ці не даць яму добрага чосу?
    — Няхай ён толькі сойдзе на бераг! — сказаў Ламе.
    — He раю вам звязвацца з гэтым чалавекам, — сказала нейкая жанчына. — Гэта Стэрке Пір1, славуты асілак. Ён скалечыць вас, не чапайце яго. Няхай раве, калі гэта яму падабаецца.
    — Глупства, — сказаў Уленшпігель. — Што нам Стэрке Пір? Мой сябар Ламе лёгка падужае двух такіх малайцоў.
    — Што ты абманваеш! — сказаў Ламе.
    — Я кажу праўду, — адказаў Уленшпігель. — Варта табе раззлавацца, і са Стэрке Пірам будзе скончана.