• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    Пакрыху Катліна супакоілася і заснула. Праз слёзы глядзела, Неле на бедную дурніцу. Яна разумела, ад якой страшнай небяспекі выратавалася Катліна. Гэты дзівосны воўк ужо даўно з’явіўся ў Даме. Дарога ў Бруге і ў Гент зрабілася небяспечнай. Варта каму-небудзь выйсці з горада, асабліва з грашыма, — і з ім усё было скончана.
    Наступным днём на дарозе знаходзілі здранцвелы труп. Труп звычайна быў распрануты дагала, і шыя яго перакушана доўгімі вострымі зубамі.
    Дактары і цырульнікі казалі, што гэта зубы вялізнага ваўка.
    — Вядома, — гаварылі яны, — пасля ваўка з’яўляюцца рабаўнікі і распранаюць бедную ахвяру.
    Шмат разоў выпраўлялі людзей на пошукі. Абшуквалі ўсю акругу. Але ўсё было дарэмна. Hi ваўка, ні рабаўнікоў не знаходзілі.
    А праз некалькі дзён зноў які-небудзь багаты гараджанін, які паехаў з горада без праважатых, гінуў без следу. Ніхто не ведаў, што з ім здаралася. I вось селянін суседняй вёскі, выехаўшы ў поле, раптам заўважыў на зямлі воўчы след. Селянін ішоў па слядах, і сабака прыводзіў яго на падазронае месца. Ён пачынаў капацца ў зямлі і адкапваў чалавечы труп, пакусаны страшнымі зубамі. I шыйныя хрыбеткі яго былі заўсёды пераламаны.
    Селянін заяўляў аб гэтым гарадскому суддзі. Суддзя са сваім пісцом, старшыня і лекар выязджалі на месца злачынства, апазнавалі труп і не ведалі, што падумаць аб гэтым страшным злачынстве. Ніхто не мог зразумець, чаму гэты воўк, які загрызае людзей з голаду, ніколі не есць чалавечага мяса.
    Жыхары былі так напалоханы, што ўночы ўжо не выходзілі са сваіх дамоў.
    Нанялі некалькі салдат, вядомых сваёй адвагай, і паслалі іх шукаць ваўка.
    Аднойчы ўначы салдаты размясціліся на марскіх дзюнах, каля Гейста. Адзін з іх — моцны, дужы хлопец — зарадзіў свой аркебуз і пайшоў у абход. За яго ніхто не баяўся. Усе ведалі, што гэта чалавек дужы і смелы. Вядома, ён лёгка падужае ваўка, калі сустрэне яго па дарозе.
    Калі ён пайшоў, салдаты расклалі вогнішча і пачалі піць гарэлку.
    — Эй! — крычалі яны таварышу. — Плюнь на ваўка! Ён даўно ўцёк. Ідзі, вып’ем.
    Але той нічога не адказаў.
    Раптам яны пачулі перадсмяротны чалавечы крык.
    — Трымайся! — закрычалі яны і кінуліся на дапамогу, выпярэджваючы адзін аднаго.
    Але яны доўга не маглі знайсці свайго таварыша. Аднаму здавалася, што крык чуўся з даліны, другому здавалася, што ён далятаў з дзюн.
    Нарэшце, абшукаўшы з ліхтарамі даліну і дзюны, яны знайшлі цела забітага. Ногі ў яго былі перабіты, а шыя перакушана страшнымі зубамі.
    Салдат ляжаў на спіне, і рука яго сутаргава сціскала шпагу. Аркебуз ляжаў на пяску. Тут жа непадалёк ляжалі тры адсечаныя пальцы. Чые яны былі — невядома. Кашалёк з грашамі быўукрадзены.
    Яны паднялі на плечы труп свайго таварыша, узялі яго пачэсную шпагу і баявы яго аркебуз і ў глыбокім маўчанні накіраваліся ў горад. Тут сустрэў іх галоўны суддзя разам з гарадской вартай.
    Лекар агледзеў адсечаныя пальцы і знайшоў, што яны належаць старому, які ніколі не займаўся ручной працай. Скура на пальцах была далікатная, а пазногці доўгія, быццам у суддзі ці папа.
    На наступную раніцу суддзя, пісец, старшыні і салдаты пайшлі ў дзюны, дзе быў забіты дазорны. Там у траве яшчэ відаць былі кроплі крыві. На пяску былі відаць нейчыя сляды. Яны вялі да мора і там прапалі. Страшэнны воўк знік бясследна.
    Раздзел 18
    АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНПІПІГЕЛЬ ВЯРНУЎСЯ Ў ДАМЕ
    Пачаліся гарачыя летнія дні. Мора было ціхае і спакойнае. Сонца ззяла пасярод распаленага неба. Мухі гулі над каналам; карпы, выскакваючы з вады, лавілі іх і
    перакульваліся ў паветры. Стралой імчаліся даўгакрылыя ластаўкі. Цёплая ззяючая пара ўзнімалася над палямі.
    Вось званар з’явіўся на званіцы і прабіў дванаццаць гадзін. Бразгатлівыя гукі надтрэснутага звона заціхлі ў воддалі. Жанчыны ў чырвоных чэпчыках выйшлі за пляцень і пачалі гукаць мужоў абедаць.
    Ужо здалёк заўважыў Уленшпігель высокую чатырохвугольную вежу сабора Богамацеры.
    — Сын мой, — сказаў Ламе. — У гэтым горадзе і гора тваё і любоў твая...
    Уленшпігель маўчаў.
    — Хутка я ўбачу мой стары домік, — сказаў Ламе, — a магчыма, адшукаю і жонку маю.
    Уленшпігель не адказаў ні слова.
    — Каменнае ў цябе сэрца, — сказаў Ламе, — нячулы ты чалавек,Уленшпігель! Тугты правёўусе свае дзіцячыя гады. Цені бедных тваіх бацькоўустаюць перад табой. I ты не радуешся, не сумуеш. Што зрабілася з тваім сэрцам? Паглядзі на мяне. У мяне нават жывот дрыжыць ад хвалявання!
    Але тут Л аме глянуў на Уленшпігеля. Бл едны, як смерць, Уленшпігель ішоў з нізка схіленай галавой. Губы яго дрыжэлі. 3 вачэй каціліся буйныя слёзы.
    I Ламе змоўк.
    У глыбокім маўчанні ўвайшлі яны ў горад і пайшлі па вуліцы Чаплі. Вакол не было ні душы: усе пахаваліся ад паўднёвай спёкі. Адны сабакі, высалапіўшы языкі, ляжалі каля парогаў.
    Падышлі да доміка Клааса. Цяпер у ім жьгў другі вугальшчык.
    — Пазнаеш ты мяне? — спытаў яго Уленшпігель. — Я хачу зайсці да цябе на хвіліну.
    — Так, — сказаў вугальшчык, — ты — Уленшпігель, сын пакутніка. Заходзь і будзь як у сваім доме.
    Уленшпігель зайшоў на кухню, потым падняўся ў пакой Клааса і Саоткін і горка заплакаў. Калі ён сышоў уніз, вугалыпчык прапанаваў яму піва і сыра. Але Уленшпігель паказаў знакам, што ён не можа ні піць, ні есці, і пайшоў разам з Ламе далей.
    Так падышлі яны да доміка Катліны. Быў час абеду. На стале стаяла міска варанага гароху, змешанага з фасоллю. Катліна ела. Неле стаяла побач і налівала ў яе міску воцатнай падліўкі, якую яна толькі што зняла з агню.
    Тут адчыніліся дзверы, і ў пакой увайшоў Уленшпігель. Неле ўскрыкнула і паставіла гаршчок з падліўкай проста ў міску Катліны. А тая жавала гарох, біла сябе па ілбе і гаварыла:
    — Згасіце агонь! Галава гарыць!
    I смеючыся і плачучы ад шчасця, Неле кінулася на шыю Уленшпігелю. Уленшпігель абняў яе, і так яны стаялі і плакалі разам.
    — Тыль! Тыль! — уся ў слязах паўтарала Неле. — Любы мой! Няўжо ты вярнуўся?
    Раптам яна ўбачыла Ламе, які моўчкі чакаў каля дзвярэй.
    — Гэта хто такі? — спытала яна. — Дзе я магла бачыць гэтага таўстуна?
    — Гэта мой сябра, — сказаў Уленшпігель. — Ён страціў сваю жонку і цяпер вандруе разам са мной.
    — Я цябе ведаю, — сказала Неле, — ты жыў на вуліцы Чаплі. Твая жонка хаваецца ў Бруге. Яна жыве як пустэльніца — набожна і дабрачынна. Аднойчы я спытала яе, чаму яна пайшла ад свайго мужа. «Такая воля божая, — адказвала яна, — больш я не магу да яго вярнуцца».
    Ламе нахмурыўся і панура глядзеў на падліўку. I толькі адна Катліна, нічога не заўважаючы, лавіла лыжкай фасолю і паўтарала свае бязглуздыя скаргі.
    Раздзел 19
    АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬ ЗЛАВІЎ ДЗІВОСНАГА ВАЎКА
    Здарылася так, што адна пятнаццацігадовая дзяўчынка пайшла праз дзюны з Гейста ў Кноке. Яна пайшла ўдзень, і ніхто за яе не баяўся, бо воўк толькі ўначы нападаў на
    падарожных. Дзяўчынка несла ў сваім мяшочку чатыры залатых каролусы. Яе маці, Торыя Пітэрсен, вінавата была гэтыя грошы свайму дзядзьку, Яну Рапену, і цяпер хацела аддаць свой доўг. Дзяўчынка — яе звалі Беткін — надзела сваё самае прыгожае ўбранне і весела пайшла ў дарогу.
    Увечары яна дадому не вярнулася. Маці спачатку ўстрывожылася, але потым падумала, што дзяўчынка засталася пераначаваць у дзядзькі, і супакоілася.
    Наступным днём мясцовыя рыбакі вярталіся з мора. Яны выцягнулі на бераг сваю лодку, пагрузілі рыбу на каламажкі і павезлі яе ў Гейст, на рынак. Праязджаючы па дзюнах, яны заўважылі на пяску акрываўлены труп дзяўчынкі. Рыбакі падышлі бліжэй і ўбачылі на шыі сляды доўгіх вострых зубоў. Дзяўчынка ляжала на спіне. Вочы яе былі шырока расплюшчаны. Перадсмяротны крык нібы застыў на яе губах.
    Рыбакі накрылі дзяўчынку плашчом і прынеслі яе ў горад. Лекар агледзеў труп і абвясціў гараджанам, што дзяўчынку загрыз не просты воўк, а злы пярэварацень, які прыняў аблічча ваўка.
    — Маліце Бога, каб ён збавіў ад гэтай напасці зямлю фландрскую, — сказаўлекар.
    3 гэтага дня ва ўсім графстве — асабліва ў Даме, Гейстэ і Кноке — былі ўведзены спецыяльныя царкоўныя службы для збаўлення краіны ад злога пярэваратня.
    Цела дзяўчынкі было выстаўлена ў царкве, і жанчыны плакалі, гледзячы на яе скалечаную шыйку. А маці дзяўчынкі крычала як вар’ятка:
    — Я знайду забойцу і загрызу яго ўласнымі зубамі! Яна пайшла ў дзюны разам са сваім мужам і двума братамі. Зноў абшукалі ўсю акругу, але ваўка нідзе не знайшлі.
    Галоўны суддзя горада Даме сабраў грамадзян на сход і загадаў кожнаму запасціся зброяй.
    — Мы павінны пералавіць усіх жабракоў і валацуг, — заявіў суддзя. — Яны ходзяць услед за пярэваратнем і рабуюць мерцвякоў. Здаровых валацут трэба накіроўваць на каралеўскія галеры, старых жа і калек адпускаць на волю.
    Пачалі затрымліваць жабракоў, але нічога падазронага ў іх не знайшлі.
    Тады Уленшпігель прыйшоў да галоўнага суддзі і сказаў:
    — Я хачу забіць гэтага пярэваратня!
    — Ты так упэўнены ў сваіх сілах? — запытаў суддзя.
    — Попел Кл ааса паліць маё сэрца,—сказаўУл еншпігел ь. Дазвольце мне два дні папрацаваць у грамадскай кузні.
    — Працуй, — сказаў суддзя.
    Уленшпігель пайшоўу кузню і цішком ад усіх выкаваў з жалеза вельмі добрую пастку. I ні адна душа не ведала, што ён там робіць.
    Надышла субота. У гэты дзень пярэварацень часцей за ўсё нападаў на падарожных. Уленшпігель выйшаў з Даме. Пад плашчом ён нёс пастку Апрача таго, ён узяў з сабой нож і добры арбалет.
    У Даме ён сказаў:
    — Я іду на паляванне за чайкамі. Трэба сабраць пуху для жонкі пана галоўнага суддзі. Яна хоча зрабіць сабе новую падушку.
    Усе былі ўпэўнены, што ён пайшоў на паляванне за чайкамі.
    Па дарозе ў Гейст ён выйшаў да мора. Мора бушавала. Вялізныя хвалі біліся аб бераг. Рыбацкія судны былі выцягнуты на пясок. Вецер свісцеўі ірваўрыбацкія прылады.
    — Гора нам з гэтым ветрам! — сказаўУленшпігелю знаёмы рыбак — Яшчэ ўночы мора было спакойным, а пасля ўзыходу сонца раптам расхвалявалася. Аб лоўлі няма чаго і думаць!
    Уленшпігель узрадаваўся. Рыбакі засталіся дома. Яны прыйдуць да яго на дапамогу, калі будзе патрэбна.
    У Гейстэ Уленшпігель зайшоў да кюрэ і перадаў яму пісьмо галоўнага суддзі.
    — Ты — смелы хлопец, — сказаўяму кюрэ, прачытаўшы пісьмо, — але ведай, што воўк нападае на ўсіх, хто ідзе адзін. Хутка вечар. Чуеш, як ён вые на могілках? He хадзі, сын мой! Пашкадуй сваю маладосць!