Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— Рыбнік хлусіць! — крыкнуў народ. — Хлусіш ты, забойца пракляты!
— Калі б ён утапіў цябе ў канале, ты не забіў бы маю дзяўчынку, крывапіўца! — крычала Торыя і кідала ў рыбніка каменнямі.
Уленшпігель не гаварьгў ні слова.
— Ён кінуў мяне ў канал, — казаў далей рыбнік. — Я ледзь вылез з вады, схапіўшыся за лодку. Я прамок да ніткі і ледзь дайшоў дадому. Там я ляжаўу ліхаманцы два тыдні. Ніхто не даглядаў мяне. Я ледзь не памёр.
— Ніхто не бачыў гэтага, — сказаў Ламе.
— Так, так, ніхто гэтага не бачьгў! — крычала Торыя. — У агонь ката! Перад смерцю ён хоча загубіць і яшчэ аднаго чалавека! Маўчы, Уленшпігель, не прызнавайся! Маўчы, нават калі ты сапраўды хацеў утапіць яго. У яго няма сведак!
— Сапраўды ты хацеўзабіцьяго? — спытаўУленшпігеля суддзя.
— Я кінуў у ваду забойцу маіх бацькоў, — казаў Уленшпігель. — Попел майго бацькі паліў маё сэрца.
— Ён прызнаецца! — закрычаўрыбнік. — Цяпер ён таксама памрэ. Дзе яго шыбеніца? Дзе кат? Чуеш, як звоняць па табе званы, забойца?
— Нашто было прызнавацца, Уленшпігель? — казалі жанчыны. — Ніхто ж гэтага не бачыў! Цяпер ты памрэш!
А рыбнік смяяўся, падскакваў ад радасці і размахваў сваімі акрываўленымі рукамі.
— Ён памрэ, нягоднік! — гаварыў ён. — Туды яму і дарога, забойцу праклятаму! Справядлівы Бог! Хапайце яго, паны суддзі!
— He, ён не памрэ, — сказаў суддзя. — Праз дзесяць год за забойства ў Фландрыі не караюць. Уленшпігель зрабіў злачынства, таму што хацеў адпомсціць за смерць сваіх бацькоў. Закон не будзе праследаваць Уленшпігеля.
— Няхай жыве закон! — закрычаў натоўп.
I, сцяўшы зубы, рыбнік заплакаў ад бяссільнай злосці. Кат адсек яму правую руку і раздзьмуў вогнішча.
I рыбнік памёр, выючы як воўк.
Раздзел21
АБ ТЫМ, ЯК УЛЕНШПІГЕЛЬIЛАМЕ ЗРАБІЛІСЯ «МАРСКІМІ ГЁЗАМІ»
Уленшпігель і Л аме прыйшлі ў Эмдэн, дзе стаял і карабл і прынца. Эскадру яны не засталі: па загадзе адмірала Трэлона яна ўжо выйшла ў мора. Толькі адзін карабель стаяўу гавані. Ён яшчэ не скончыў сваёй падрыхтоўкі.
Бадзяючыся па наберажнай, Уленшпігель аднойчы сустрэў нейкага незнаёмага. Гэта быў важны дваранін з ваяўнічым тварам і дапытлівымі вачыма. Уленшпігель спыніўся перад ім і зняў капялюш.
— Хто ты такі? — спытаў незнаёмы.
— Я Тыль Уленшпігель, сын Клааса, спаленага за веру.
Уленшпігель засвістаў жаўранкам, і незнаёмы адказаў яму крыкам пеўня.
— Я адмірал Трэлон, — сказаў ён. — Чаго ты ад мяне хочаш?
Уленшпігель расказаў яму аб сваіх прыгодах і аддаў пяцьсот каролусаў, якія ён сабраў сярод рэфарматаў на ваенныя патрэбы.
— А што гэта за таўстун? — спытаў Трэлон, паказваючы на Ламе.
— Мой таварыш і сябра, — сказаўУленшпігель. — Абодва мы хочам біцца за вызваленне радзімы пад вашым кіраўніцтвам.
— Вы смелыя хлопцы, — сказаў Трэлон. — Бяру вас на мой карабель.
Праз тры тыдні, скончыўшы падрыхтоўку судна, Трэлон выйшаў у мора. Бьгў месяц люты. Пачыналіся маразы.
Карабель зайшоўу Вірынген і ўжо не здолеў выйсці назад: мора замерзла.
Зараз жа вясёлыя канькабежцы акружылі яго. Юнакі ў аксамітных куртках, дзяўчаты ва ўборах, вытканых золатам, плаўна коўзаліся па лёдзе то адзін за адным, то парамі. Яны то ўцякалі, то прыбягалі назад, смяяліся, спявалі, забягалі ў балаганы, прыбраныя сцягамі, і закусвалі там, чым прыйдзецца: камбалой, яйкамі, гарачымі блінцамі. I лёд навокал рыпеў пад палазамі саначак, якія на распушчаных парусах хутка ляцелі па затоцы.
Аднойчы Уленшпігель зайшоў у маленькі шынок на набярэжнай. У шынку падышла да яго нейкая маладая прыгожанькая служанка і запытала:
— Скажы мне, куды падзеўся твой прыгожы, тоўсты прыяцель? Я часта бачыла яго разам з табой.
— Ламе? — сказаў Уленшпігель. — Ён швэндаецца па крамках, есць крутыя яйкі, капчоных вугроў і ўсё, што ні трапляе яму з ежы. Пры гэтым ён шукае сваю знікшую жонку.
— Як ён сябе адчувае? Вясёлы ці сумны?
— Сыты — вясёлы, галодны — сумны. Табе трэба ад яго што-небудзь?
— Я ведала яго жонку, — сказала служанка. — Яна пайшла за яго замуж, але потым была прысуджана да вялікага пакаяння. Нядаўна яна даведалася, што яе муж зрабіўся ерэтыком. Цяжка гэта было перажыць яе хрысціянскаму сэрцу. Беражы яе мужа! Ахоўвай яго ў бітвах; даглядай яго, калі ён будзе паранены. Яна загадала мне папрасіць цябе аб гэтым.
— Ламе мой сябра, — сказаў Уленшпігель.
— Ах, — сказала яна, — чаму вы не вяртаецеся да ўлоння маткі нашай, каталіцкай царквы?
— Яна з’ядае сваіх дзяцей, — сказаў Уленшпігель і выйшаў з шынка.
Другім разам, калі Уленшпігель зноў зайшоў закусіць, прыгожанькая служанка цяжка ўздыхнула і прамармытала:
— Бедны Ламе! Бедны Уленшпігель!
— Аб чым ты ўздыхаеш? — запытаў ён.
— О, нашто вы зрабіліся ерэтыкамі? — сказала яна. — He будзь гэтага, вы трапілі б у рай. Ды і ў гэтым жыцці я выратавала б вас ад пагібелі.
Яна падышла да дзвярэй і прыслухалася.
— Што ты слухаеш? — спытаў Уленшпігель. — Як снег ідзе?
-He.
— Як вецер вые?
— He, — паўтарыла яна.
— Можа быць, маракі расшумеліся на вуліцы?
— Смерць надыходзіць, — сказала яна.
— Смерць?! — спытаў Уленшпігель. — Што ты хочаш сказаць?
— Яны ўжо блізка, — сказала яна.
— Хто блізка?
— Салдаты Сімонен-Боля. Яны гатовы напасці на вас у любую хвіліну. Таму тут і дагаджаюць вам, што хочуць напасці на вас знянацку. Ах, чаму я так позна даведалася аб гэтым!
— He плач, — сказаў Уленшпігель. — He выходзь з шынка.
— He выдавай мяне! — сказала яна.
Уленшпігель аббег усе шынкі і папярэдзіў маракоў, што рыхтуецца напад. Маракі кінуліся да карабля. Хутка карабель быў гатоў да бою.
— Бачыш ты гэтую жанчыну ў чорнай сукенцы з чырвонай вышьгўкай? — спытаў Уленшпігель у Ламе. — Яна стаіць на набярэжнай і хавае твар у фальбонкі свайго белага чэпчыка.
— Адчапіся, — сказаў Ламе, — я спаць хачу!
Ён закруціўся ў плашч і лёг на палубе. Між тым жанчына пабегла да карабля і падала Уленшпігелю нейкую баначку.
— Гэта гаючая мазь, — сказала яна. — Вазьмі яе. Яна згадзіцца табе і твайму сябру.
Пачуўшы яе голас, Ламе ўскочыў на ногі.
— Жонка! Жонка мая! — закрычаў ён і хацеў саскочыць на лёд.
— Так, так, твая верная жонка! — адказала яна і кінулася да берага.
Нейкі салдат схапіў Ламе за плашч і ўтрымаў яго на палубе. Ламе біўся, крычаў, плакаў, але салдат не адпускаў яго.
— Цябе павесяць, калі ты ўцячэш, — гаварыў ён.
— Жонка мая, жонка мая! — крычаў Ламе. — Калі яна Бога любіць болып, чым уласнага мужа, дык нашто ж яна паказваецца мне на вочы! А калі яна мяне любіць, дык нашто ўцякае, нягодніца?
Між тым салдаты Сімонен-Боля паказаліся на беразе. Яны прывезлі з сабой гарматы і ўзяліся страляць цяжкімі ядрамі.
Аднак Трэлон адбіў атаку. Непрыяцельскія ядры разбілі ўвесь лёд — і цяпер да карабля падысці было вельмі цяжка.
Пад вечар пайшоў цёплы дождж, а ўночы наляцеў заходні вецер. Мора хвалявалася пад лёдам. Лёд трашчаў і ламаўся. Вялізныя крыгі налязалі адна на адну, сутыкаліся і з сілай білі аб карабель. Заставацца на лёдзе зрабілася небяспечна. На світанні Трэлон загадаў паставіць парусы і, як толькі разышоўся туман, выплыў у адкрытае мора.
Раздзел 22
АБ ТЫМ, ЯК БЫЎ ВЫКРЫТЫ ІОС ДАМАН, ЧОРНЫ Д’ЯБАЛ
Надышоў месяц студзень. Ударылі маразы. Дрэвы стаял і голыя, нерухомыя, засыпаныя снегам. Усюды віднеліся сляды каціных лап: гэта кошкі палявалі на вераб’ёў. Чорны дым узнімаўся над дахамі. Зімовая цішыня запанавала ў Даме.
Раптам у гэтай цішыні пачуліся гукі ражкоў. Па вуліцы прабег гарадскі скараход з бубянцамі на поясе.
— Вось едзе пан вярхоўны суддзя горада Даме! — крычаў ён.
Неле і Катліна выйшлі на вуліцу. У воддалі на высокім кані ехаў чалавеку чорным аксамітным плашчы, абшытым собалем. На ім быў шыты золатам камзол і мяккія боты, падбітыя футрай. Гэта быў вярхоўны суддзя горада Даме.
Услед за ім ехала світа. Паны былі раскошна апрануты, і плашчы іх былі ўпрыгожаны футрай таксама, як у вярхоўнага суддзі. Даўгія стравусавыя пёры калыхаліся над капелюшамі.
Бліжэй за ўсіх да вярхоўнага суддзі ехаў кавалер у зялёным камзоле, у чорным аксамітным плашчы і чорным капелюшы з даўгімі пёрамі. Hoc у яго бьгў кручкаваты, нібы ў ястраба, твар бледны і азызлы. Ён размаўляў а вярхоўным суддзёй і здаваўся яго блізкім прыяцелем.
Калі світа праязджала паўз вокны, Катліна раптам ускрыкнула і кінулася насустрач да бледнага кавалера. Яна схапіла за аброць яго каня і закрычала:
— Ганс! Ганс! Я не ведала, што ты прыедзеш! Які ты прыгожы ў сваім аксамітным камзоле? Ці прынёс ты мне семсот каролусаў? Чаму ты не крычыш па-арлінаму? Вярхоўны суддзя супыніўся.
— Што трэба ад мяне гэтай жабрачцы? — спытаў бледны кавалер.
Ён крануў свайго каня, але Катліна моцна трымала яго за аброць.
— О, не пакідай мяне! — закрычала яна. — Успомні свае абяцанні! Я так доўта чакала цябе, любы мой!
— Ідзі прэч! — сказаў кавалер.
Ён прышпорыў свайго каня, і Катліна, выпусціўшы аброць, павалілася на зямлю. Конь ударыў яе капытом і разбіў ёй галаву да крыві.
— Спадар, вы ведаеце гэтую жанчыну? — запытаў вярхоўны суддзя.
— He, не ведаю, — адказаў кавалер. — Мабыць, гэта якая-небудзь вар’ятка.
— Калі яна вар’ятка, то я не вар’ятка! — сказала Неле, выходзячы наперад. — Пан вярхоўны суддзя, гэты чалавек ведаў Катліну. Ён забіў нашага сабаку і ўкраў семсот каролусаў, якія належылі Клаасу, беднаму пакутніку.
— Ганс, валадар мой! — плакала акрываўленая Катліна. — Чаму ты зрабіўся такі жорсткі? Успомні тыя часы, калі ты забіў на грэблі свайго таварыша. Тады ты быў дабрэйшым са мной.
— Хто гэты забіты? — спытаў вярхоўны суддзя.
— He ведаю, — адказаў кавалер, — але якая нам справа да гэтай жабрачкі! Едзем!
Міжтым сабраўся народ. Гараджане і сяляне абкружылі Катліну.
— Правасуддзе, пан вярхоўны суддзя, правасуддзе! — крычалі яны.
— Раскажы, што ты ведаеш, — сказаў вярхоўны суддзя, звяртаючыся да Неле.
— Гэты чалавек, што едзе побач з вамі, — сказала Неле, — шмат разоў прыходзіў да Катліны і выдаваў сябе за д’ябла, яе валадара. Ён выманьваў у яе грошы і ўсяляк ашукваў няшчасную. Разам з адным сваім прыяцелем ён украў у нас семсот каролусаў. Потым ён забіў прыяцеля і забраў сабе ўсе грошы.
— Гэта хлусня! — сказаў коннік.
— О, не! — адказала Неле. — Усе бачаць, як ты збялеў ад страху. Скажы, чаму больш не свеціцца твой твар? Хіба ты ўжо не націраеш яго сваёй чарадзейнай маззю? Гэта ты давёў да смерці бедную Саоткін! Праз цябе зрабіўся жабраком сын яе Уленшпігель! Цябе спаляць на вогнішчы, вядзьмар пракляты!