Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— He, спадар, — сказаў Уленшпігель. — Я застануся на караблі.
— А ты, дзяўчына, што будзеш рабіць без мужа?
— Калі дазволіце, спадар, я ў вас буду дудачнікам, — сказала Неле.
— Добра, — сказаў Трэлон. — Ты малайчына! Вось табе два фларыны на вяселле.
Ламе смяяўся ад радасці і гаварыў:
— У мяне ёсць яшчэ тры фларыны. Хадзем у «Залаты Грабеньчык», згуляем вяселле. Я плачу за ўсіх. Няхай жывуць гёзы!
З’явіўся свяшчэннік і абвянчаўУленшпігеля і Неле. Увечары ў «Залатым Грабеньчыку» была вялікая ўрачыстасць. Ламе еў за дзесяцёх і весяліўся. I гёзы прынеслі ў падарунак маладой ваенную дудку і новую салдацкую вопратку.
Праз некалькі дзён караблі гёзаў выйшлі ў адкрытае мора. Зноў пачалося паляванне на іспанскія судны. Але іспанцы зрабіліся асцярожней: здабыча ўсё болып рэдка трапляла гёзам. Павольна і аднастайна цягнуліся дні.
Аднойчы, у жніўні, Уленшпігель і Неле сядзелі на палубе і грэліся на сонейку. Уверсе на марсе сядзеў дазорны і пасвістваў, гледзячы па баках.
— Нічога не відаць? — пытаў яго Трэлон. — Нічога, — адказваў той.
Ламе панура сядзеў убаку і ўздыхаў.
— Чаму ты такі сумны, Ламе? — спытала Неле.
— Ты ўсё худзееш, сын мой! — сказаў Уленшпігель.
— I худзею, і сумую, — адказаў Ламе. — Вам добра, вы знайшлі адзін аднаго. А як мне! Мая жонка, мабыць, смяецца з мяне. Але я не магу без яе жыць. Толькі яна адна можа мяне суцешыць.
— Ці кавалачак смажаніны, праўда? — сказаўУленшпігель.
— Так, — адказаў Ламе. — Але ж мяса даўно ўжо вышла на нашым караблі. На каралеўскіх караблях чатыры разы ў тыдзень даюць ялавічыну і тры разы рыбу. Усё ў іх ёсць: і піва, і хлеб, і пахлёбка, і масла, і сыр, і гарчыца, і боб, і rapox, і крупы, і сала, і дровы, і вугаль. Аў нас? Адны селядцы ды пракісшае піва. Дзе вы, нашы бедныя радасці?
— Зараз я табе скажу, дзе нашы радасці, — адказаў Уленшпігель. — У Парыжы ў ноч святога Варфаламея католікі выразалі дзесяць тысяч рэфарматаў. Сам кароль страляў у свой народ. Прачніся, фламандзец, бярыся за сякеру: вось дзе твае радасці! Бі іспанцаў! Бі католікаў! Забудзь на час пра сваё абжорства! Яны навальвалі на калымажкі жывых і мёртвых, звозілі іх да ракі і скідвалі ў ваду. I жывых і мёртвых — аднолькава, чуеш ты, Ламе? Дзевяць дзён была чырвонай Сена, і груганы хмарамі лёталі над горадам. Тысячы ахвяр патрабуюць помсты. Чуеш ты, Ламе?
— Я не скарджуся, сын мой, — сказаў Ламе, устаючы. — Для вольных сэрцаў і селядзец — рабчык, а вадкае піва — мальвазія.
Пад вечар мора пацямнела. Цяжкія хмары абклалі неба. Надышла ноч — чорная і бязрадасная. Недзе далёка чуліся раскаты грому.
I раптам у гэтай цемры, зусім блізка, з’явіліся маленькія чырвоныя агеньчыкі. Гэта былі ліхтары дваццаці двух іспанскіх караблёў.
Уленшпігель ударыў у звон.
— Іспанцы! Іспанцы! — закрычаў ён. — Ідуць на Флісінген!
I сігнал яго зараз жа паўтарылі на астатніх караблях.
У імя прынца, наперад! — скамандаваў адмірал дэЛюме.
У імя прынца Аранскага і пана адмірала, наперад! — закрычаў віцэ-адмірал Эван Пітэрсан Ворт.
У імя прынца Аранскага і пана адмірала, наперад! — паўтарылі капітаны на ўсіх караблях.
Забілі барабаны, зараўлі трубы. I ўсе караблі — «Брыль», «Іаганна», «Лебедзь», «Гёз», «Вільгельм Маўклівы» і іншыя — кінуліся наўздагон за іспанцамі.
Займалася раніца — туманная і халодная. Першыя промні сонца нясмела бліснулі на гарызонце.
КарветТрэлона «Брыль» разам з «Іаганнай», «Лебедзем» і «Гёзам» захапілі чатыры іспанскія караблі. Іспанцы без
ніякага жалю былі выкінуты за борт. Каштоўны груз гёзы перанеслі на свае караблі. У іспанскіх суднах пассякалі мачты, абарвалі парусы і пакінулі гэтыя пакалечаныя судны ў моры на волю лесу. Трэба было спяшацца ў пагоню за астатнімі.
Вецер дзьмуўз бокуАнтверпена. Парусы надзьмуваліся, быццам тлустыя шчокі манахаў. Нахіляючыся да вады бартамі, караблі хутка ляцелі наперад.
Пагоня працягвалася да Мідэльбурга. Тут пачалася бітва. 3 сякерамі ў руках гёзы кінуліся на непрыяцельскія судны і сутыкнуліся з ворагам у рукапашную. ГІалубы былі завалены трупамі, кроў цёмнымі струменямі цякла ў ваду. Берагавыя фарты пачалі страляць па караблях, але гёзы паспелі перацягнуць да сябе порах, гарматы, кулі, мяхі з мукой і падпаліць непрыяцельскія судны. Пасля гэтага яны павярнулі назад і памчаліся да Флісінгена.
I полымя вялізнага пажару яшчэ доўга калыхалася за іх спіной.
Раздзел 26
АСАДА ГААРЛЕМА
Узімку дон Фрэдэрык, крывавы нашчадак герцага Альбы, падступіў да Гаарлема, горада свабоды. Ён прывёў з сабой трыццаць пяць атрадаў іспанцаў, дваццаць два атрады валонаў, васямнаццаць атрадаў немцаў, восемсот коннікаў і мноства гармат. Уленшпігель, Л аме і сто марскіх гёзаў заселі ў сценах Гаарлема. Іх караблі крэйсіравалі па Гаарлемскім возеры.
Гаарлем быў дрэннаўмацаваны. Крэпасць была нікуды нявартай. Сцены папсаваліся ад часу. Равы зараслі травой. Але горад вырашыў абараняцца да канца. Мужчыны, жанчыны, дзеці — усе ўзяліся за работу. Адны капалі равы, другія насілі каменні, трэція рамантавалі вежы і ўмацаванні. Горад сяк-так падрыхтаваўся да абароны.
Пачалася асада. Іспанскія гарматы з дня ў дзень грамілі горад. Праз некалькі дзён у сцяне ўтварылася шырокая прабоіна. Іспанцы пайшлі на прыступ. Яны мінулі равы і падышлі ўжо да сцяны, але тут іх сустрэлі гарматы асаджаных. Ланцужныя ядры, палаючыя прасмоленыя абручы, камяні, бярвенні, кіпячая смала — усё гэта ў адзін момант абрушылася на іспанцаў, і тыя, не вытрымаўшы, адступілі. Паўтары тысячы трупаў запоўнілі роў. Гаарлемскія званы абвясцілі гораду, што першы прыступ адбіты.
На другі прыступ іспанцы не адважыліся. Пачалі капаць падкоп. Але гаарлемцы загадзя дазналіся аб гэтым і павялі з крэпасці сустрэчны падкоп, крыху глыбей іспанскага. Праз некалькі дзён гаарлемцы пачулі над галавой стук рыдлёвак і чалавечыя галасы. Заклалі міну і падпалілі кнот. Чатырыста іспанцаў узляцелі ў паветра.
Іспанскі падкоп быў зруйнаваны. I гаарлемскія званы зноў узвясцілі перамогу.
Кожную ноч у горад прыходзілі абозы з хлебам і порахам. Прынц Аранскі чым мог дапамагаў асаджаным. Ён рабіў гэта так умела, што іспанцы доўгі час ні аб чым не здагадваліся. Горад пакрыху ўмацоўваўся. Замест адной крапасной сцяны стала дзве. Жанчыны ўтварылі асобы атрад, і на чале яго стала Кенан Гаселер. якой было каля пяцідзесяці гадоў ад нараджэння. Жаночы атрад адважна біўся нароўні з мужчынамі.
Але лёс быў супраць Гаарлема. Каралі гёзаў былі разбіты на Гаарлемскім возеры. Войска Аранскага, высланае на дапамогу, таксама пацярпела няўдачу. А час ішоў. Ужо цэлых паўгода цягнулася асада: тысяча гаарлемцаў усё яшчэ трымалася супраць дзесяцітысячнага іспанскага войска.
Летам у горадзе пачаўся сапраўдны голад. Людзі былі ў роспачы. Вырашылі выйсці з горада: наперадзе — аркебузіры, каб прабіцца праз непрыяцельскі ланцуг, за імі — жанчыны, дзеці і гарадскія службовыя асобы пад аховай астатняй пяхоты. I раптам прыйшло пісьмо ад іспанцаў. Дон Фрэдэрык прапаноўваў здацца. Ён абяцаў захаваць жыццё ўсім абаронцам Гаарлехма. Што гэта
было — ратунак ці ашуканства? Але разважаць было позна. Гаарлем здаўся.
Уленшпігель, Ламе і Неле пераапрануліся нямецкімі салдатамі і схаваліся разам з іншымі гаарлемцамі ў аўгусцінскім манастыры. Усяго іх было шэсцьсот чалавек.
— Я не чую ні шуму, ні крыкаў, — сказаў Ламе.
— Ох, жонка мая! — сказаў Ламе. — Няўжо я ніколі цябе не ўбачу? Няўжо нямецкая вопратка не выратуе нас?
Уленшпігель пакруціў галавой. Ён не верыў у ратунак.
— Сёння мы памром, — шапнуў Уленшпігель Ламе.
— За дзвесце сорак тысяч фларынаў горад адкупіўся ад разгрому, — сказаўУленшпігель. — На працягу дванаццаці дзён грамадзяне павінны заплаціць сто тысяч наяўнымі, і праз тры месяцы — астатняе. Але забойствы, вядома, будуць. Чуеш, як робяць шыбеніцы? — Ах, Тыль, якая я галодная! — сказала Неле.
— 3 галоднымі лягчэй справіцца, — шапнуў Уленшпігель
Ламе. — Так гавораць іспанцы.
— Якая я галодная! — паўтарыла Неле. Манастыр быў абкружаны іспанцамі. Увечары прыйшлі салдаты і раздалі па адной буханцы хлеба на шасцёх.
— Трыста валонскіх салдат павешаны на рынку, — сказалі яны. — Хутка і да вас дойдзе чарга.
На наступны дзень увечары яны зноў прынеслі па адной буханцы хлеба на шасцёх.:
— Адсечаны галовы чатыром знатным гаарлемцам, — сказалі яны. — Дзвесце сорак дзевяць салдат звязаны па два і кінуты ў мора...
Прайшоў цэлы тыдзень. Аднойчы Неле спытала Уленшпігеля:
— У мяне прамоклі ногі. Што гэта такое?
— Кроў, — сказаў Уленшпігель.
Увечары салдаты прыйшлі зноў з адным хлебам на шасцёх.
— Трыста салдат і дваццаць сем грамадзян вырашылі ўцячы з-пад варты, — расказвалі яны. — Усе яны злоўлены
і ім адсечаны галовы. Там, дзе не хапае вяровак, звяртаюцца да сякеры.
На другі дзень кроў зноў пацякла ў манастыр. З’явіліся салдаты, але ўжо без хлеба. Яны моўчкі глядзелі на гёзаў і гаварылі між сабой:
— Тыя пяцьсот салдат, якім учора адсеклі галовы, выглядалі значна лепш, чым гэтыя. Але гэта ж гёзы, жабракі. Ім так і належыць — паміраць з голаду.
Сапраўды, гёзы так згаладаліся, што былі падобны болып да зданяў, чым да жывых людзей.
У пяць гадзін вечара прыйшлі салдаты і прынеслі зняволеным хлеба, сыру і піва.
— Вось пір перад карай, — сказаў Ламе.
У дзесяць гадзін вечара вароты манастыра адчыніліся. Чатыры атрады іспанцаў стаялі на плошчы перад манастыром. Палонных пастроілі па чатыры чалавекі ў рад і павялі на шыбенічнае поле.
Вуліцы былі мокрыя ад крыві. На сценах дамоў цямнелі вялікія крывавыя плямы. Хмарамі лёталі груганы. Сонца заходзіла. На светлым небе выблісквалі першыя зоркі.
Раптам аднекуль здалёк пачуліся жаласныя стогны.
— Гэта гёзы, — сказалі іспанцы. — Яны замкнуліся ў форце Фейку. Цяпер яны паміраюць з голаду.
— Мы таксама хутка памром, — сказала Неле і заплакала.
— Попел Кл ааса пал іць маё сэрца,—сказаўУленшпігел ь. Палонных вывелі за горад.
— Ах, — сказаў па-фламандску Ламе, — дайце мне сілы! Сілы дайце мне! Я схаплю крывавага герцага і прымушу яго глытаць усе гэтыя шыбеніцы, калоды, дыбы, пакуль ён не лопне! Я прымушу яго выпіць усю гэту кроў, якую ён праліў у нашым горадзе! I калі ён здохне, д’ябал будзе карміць яго трупамі, і так на векі вечныя!