Легенда пра Тыля Уленшпігеля
Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 264с.
Мінск 2013
— О, Ганс! — гаварыла Катліна, — ты абяцаўузяць мяне з сабой на шабаш. Чаму ты не прынёс свайго цудоўнага зелля?
— Маўчы, праклятая ведзьма! — сказаў коннік. — Ведаць не ведаю, аб чым ты там мармычаш!
— А хто крычаў арлом? — казала далей Неле. — Хто прывёў з сабой свайго сябра Гільберта? А добра я яго тады падрапала!
— Неле злая, — гаварыла Катліна, — не слухай яе, Ганс, любы мой. Гэта праўда, што Гільберт быў благі. Але яго ўжо няма ў жывых. Чарвякі даўно яго з’елі.
— Правасуддзе, пан вярхоўны суддзя, правасуддзе! — крычаў народ.
— Панове, — сказаў вярхоўны суддзя дваранам. — 3 прычыны абвінавачвання ў забойстве і, асабліва, у чараўніцтве, я вымушан затрымаць пана Іоса Дамана, не гледзячы на яго дваранскія прывілеі. Пан Іос, дазвольце мне вашу шпагу!
— Пан вярхоўны суддзя! — ганарліва заявіў Іос Даман. — Вы парушаеце законы Фландрыі. Без суда вы не маеце права арыштаваць двараніна. Панове, прашу вас, абараніце мяне.
Некаторыя з дваран агалілі шпагі.
— Панове, — сказаў вярхоўны суддзя, — іменем караля загадваю вам укласці вашы шпагі ў ножны. Інакш вы будзеце асуджаны як мяцежнікі.
Дваране паслухаліся.
— Правасуддзе, пан вярхоўны суддзя, правасуддзе! — крычаў народ. — Няхай ён аддасць сваю шпагу!
Даману прыйшлося злезці з каня і перадаць суддзі шпагу. Зараз жа да яго падышлі два сяржанты і адвялі злачынцу ў турму.
На наступны дзень вярхоўны суддзя і яго памочнікі пайшлі на грэблю шукаць магілу забітага.
Даведаўшыся аб гэтым, Неле сказала Катліне:
— Ганс загадаў табе прынесці руку Гільберта. Сёння ўвечары ён прыйдзе да нас і прынясе семсот каролусаў.
Катліна ўзяла нож і пайшла на грэблю. Неле, суддзя і яго памочнікі пайшлі следам за ёй.
Узлезшы па насып, Катліна стала на калені і тройчы крыкнула, заклікаючы добрага духа. Потым яна ўзяла ў Неле рыдлёўку, перахрысціла яе тры разы і высекла на снягу абрысы труны.
— Адыдзі, злы дэман, ахоўнік трупаў! — голасна сказала яна і абвяла труну вялікім кругам.
Потым яна пачала заклінаць забітага:
— Дарагі д’ябал Гільберт! Ганс, мой валадар, загадаў мне адрэзаць тваю правую руку. Я павінна яго слухацца. He злуйся на мяне за тое, што я парушаю спакой тваёй магілы. Даруй мне дзеля бога і святых яго мучанікаў.
Пасля гэтых слоў Катліна разгрэбла снег, разбіла рыдлёўкай мёрзлы дзёран і адкапала цела забітага. Яно ляжала ў пяску і таму вельмі добра захавалася. Толькі твар яго быў ненатуральна белы, нібы вапна. Забіты быў у шэрым камзоле і ў такім жа плашчы. Камзол яго бьгў заліты крывёй. Проста пад сэрцам, усаджаны да самай рукаяткі, у целе забітага тырчэў шырокі кінжал.
Катліна адрэзала ў нябожчыка правую руку і паклала яе ў торбу. Пасля гэтага суддзя загадаў зняць з нябожчыка адзенне і ўзяць з магілы кінжал і шпагу.
— Гэта таксама Ганс загадаў? — спытала Катліна.
— Так сказаў вярхоўны суддзя.
Калі цела было распранута, усе ўбачылі, што яно не згніло, але высахла і зрабілася як дрэва. Яго зноў засыпалі пяском і, узяўшы з сабой адзенне, пайшлі ў горад.
Праходзячы каля турмы, вярхоўны суддзя сказаў
Катліне:
— Ідзі туды. Ганс чакае цябе ў гэтым доме.
Неле хацела ўтрымаць вар’ятку, але тая закрычала:
— Пайду да Ганса, майго ўладара!
I радасна пабегла ў вароты турмы. I вароты з цяжкім грукатам зачыніліся за ёй.
Раздзел 23
АБ ТЫМ, ЯК КАТАВАЛІ КАТЛІНУ IЯЕ ВАЛАДАРА
На наступны дзень пачалася аддіга — снег растаў, і лугі заліло вадой. Лавы з дзёрну пад судовай ліпай стаялі адталыя і мокрыя. Судовае паседжанне пачалося пад спецыяльнай драўлянай павеццю. Густы натоўп народу акружьгў яго з усіх бакоў.
Прывялі абвінавачваемых. Іос Даман быўудваранскай вопратцы. Рукі яго былі вольныя. У Катліны ж рукі былі звязаны, і вопратка на ёй была турэмная.
Іос Даман заявіў, што ён забіў свайго таварыша Гільберта шпагай на паядынку.
— Ён заколаты кінжалам, — сказалі суддзі.
— Ён ляжаў на зямлі і доўта не паміраў, — сказаў Іос Даман. — Тады я злітаваўся над ім і прыкалоў кінжалам. Але ўсё тэта было больш за дзесяць гадоў назад. За такія злачынствы ў Фландрыі праз дзесяць гадоў не караюць.
— Ты — чараўнік? — спытаў суддзя.
— He, я звычайны чалавек, — сказаў Іос Даман.
Пачалі допыт Катліны. Але яна з захапленнем глядзела на свайго валадара і не адказвала ні слова.
— Ёй няма ў чым прызнавацца, пан суддзя, — сказала Неле. — Яна ж не чараўніца, а вар’ятка.
— Каго мы абвінавачваем у чараўніцтве? — сказаў суддзя. — Таго, хто займаецца рознымі чартоўскімі справамі! Іос Даман прыносіў КатлІне чарадзейную мазь і абяцаў узяць яе з сабой на шабаш. Апрача таго, ён рабіў так, што твар яго свіціўся. Катліна ж слухала яго ва ўсім: яна лічыла яго сваім валадарам, націралася яго цудоўнай маззю, аддавала яму свае грошы. На падставе ўсяго гэтага лічу, што абвінавачваемыя павінны быць аддадзены на катаванне.
Старшыні маўчалі. Яны думалі, што Катліна не заслугоўвае катавання.
— Праўда, — сказаў суддзя, —гэта жанчына нікога не забіла і нікому не зрабіла шкоды. Але яна, безумоўна, зрабіла б гэта, калі б таго патрабаваў яе валадар. Яна б магла наганяць хваробы да жывёл, псаваць масла ў маслабойцы, есці чалавечае мяса, забіваць бязвінных дзяцей і рабіць мноства іншых агідных спраў. Я патрабую, каб Іос Даман і Катліна былі аддадзены на катаванне.
I суддзі вырашылі катаваць у пятніцу, праз два дні.
Абвінавачваемых зноў адвялі ў турму. Каб не даваць ім спаць, да кожнага з іх было прыстаўлена да два вартаўнікі. Аднак Катліну вартаўнікі не чапалі і далі ёй выспацца.
Што ж да Іоса Дамана, то яго моцна білі, як толькі ён заплюшчваў вочы.
Яны галадалі ўсю сераду і ўвесь чацвер. У чацвер увечары ім прынеслі салёнага мяса і кубак салёнай вады з селітрай. У пятніцу раніцой зняволеныя крычалі ад смагі. Тады іх павялі на катаванне.
Іх пасадзілі адно супроць аднаго і прывязалі да лавы вузлаватымі вяроўкамі. Іос Даман пачаў засынаць. Варта накінулася на яго і моцна збіла.
— He біце яго, панове! — гаварыла Катліна,— Ён жа зрабіў толькі адно злачынства — забіў Гільберта. Але ж гэта было дзесяць год назад. Я хачу піць, і ён таксама. Дайце яму спачатку. Вады! Вады! Піць!
— Здохні, ведзьма агідная! — сказаў Іос. — Кіньце яе ў агонь, паны суддзі! Піць!
— I так, ты ні ў чым не хочаш прызнавацца? — спыталі суддзі.
— Няіма ў чым мне прызнавацца, — сказаў Іос. — Вы ведаеце ўсё.
— А ты, жанчына?
— Восьяна, могілкава калымажка, — сказала Катліна. — Яна вязе мяне да чыстай халаднаватай ракі. Глядзі, Ганс, якая вада. He, гэта не вада, а агонь. Развяжыце вяроўкі! Піць!
— Яна вар’ятка, — сказаў адзін са старшынь. — Трэба спыніць катаванне.
— Яна такая ж вар’ятка, як я, — сказаў Іос Даман. — Колькі ты не прыкідвайся вар’яткай, не мінуць табе вогнішча, ведзьма праклятая!
— Ты чараўнік? — зноў спыталі яго суддзі.
— He, — адказаў ён.
— Што гэта за цёмная пляма ў цябе на плячы? Хіба гэта не знак д’ябла?
— Гэта радзімая пляма. Яна ў мяне з дзіцячых год. — Зараз мы гэта ўбачым, — сказалі судцзі.
Кат прынёс доўгую іголку і ўваткнуў яе ў пляму. Крыві не было. Суддзі збялелі.
— Ён д’ябал! — сказалі яны. — Вось пэўны доказ.
— Так, ён д’ябал, — сказала Катліна, — але ён добры д’ябал. Святы Якаў, яго уладар, выпусціўяго з пекла.
— Сціхні, ведзьма, ты губіш мяне! — сказаўіос Даман. — Паны суддзі, паглядзіце на мяне ўважліва. Хіба я падобны да д’ябла? У мяне такое ж цела, як у вас, і рукі і ногі такія ж. Кат, скінь з мяне боты!
Кат, бледны ад страху, скінуў з яго боты.
— Паглядзіце, — сказаў Іос Даман, — хіба гэта казліныя капыты, якія бываюць у д’ябла? He, гэта звычайныя чалавечыя ногі! Ва ўсім вінавата гэта жанчына. Гэта яна сама ўкрала семсот каролусаў і забіла сабаку. Паколькі грошы павінны былі перайсці да імператара, выходзіць, што гэтая жанчына аграбіла самога імператара.
— Што ты скажаш у сваю абарону? — спытаў суддзя ў Катліны.
Але Катліна не адрываючыся глядзела на Іоса Дамана і ціха мармытала:
— Позна ўжо! Хутка ты закрычыш па-арлінаму. У мяне рука Гільбера, Ганс, мой валадар!
— Піць! Піць! — раптам закрычала яна. — Прыміце, агонь! Прыміце агонь!
I яна страціла прытомнасць.
— Развяжыце яе, — сказаў суддзя. — Дайце ёй напіцца. Катліне далі шклянку халоднай вады, і яна з прагнасцю выпіла ўсю ваду да кроплі. Ёй далі яшчэ шклянку, і яна пабегла з ёй да Іоса Дамана. Але кат схапіў яе за руку і вырваў шклянку. Катліна павалілася на падлогу і заснула.
— Я таксама хачу піць! — шалёна закрычаў Іос, — чаму вы не даеце мне вады? Я пераб’ю вас, мужыччо праклятае! Я — дваранін! He чапайце мяне! Піць!
— Адвядзіце яго ў турму, — сказаў суддзя. — He давайце яму піць і спаць, пакуль ён не прызнаецца ў сваім чараўніцтве.
Іоса Дамана адвялі ўтурму. Усю ноч цягнулася катаванне. I, не гледзячы на свае пакуты, Іос Даман ні ў чым не прызнаўся.
Раздзел 24
АБ ТЫМ, ЯКІОС ДАМАН I КАТЛІНА СКОНЧЫЛІ СВАЁ ІСНАВАННЕ
Надышла вясна. Ліпа правасуддзя пакрылася маладымі лісточкамі. Зноў загуў гарадскі звон, і суддзі паселі на зялёныя лавы. Народ сабраўся навокал ліпы. I Неле была выклікана на суд як сведка.
Іос Даман быў бледны ад заўсёдашняй смагі і бяссоння. Катліна ад слабасці не магла стаяць на нагах. Яна паказвала рукой на сонца і паўтарала:
— Згасіце агонь! Галава гарыць!
Дваране, сябры і знаёмыя Іоса Дамана стаялі тут жа. Яны былі пакліканы як сведкі.
— Дзяўчына Неле, — сказаў суддзя, — знайшла ў святочнай спадніцы сваёй маткі, у маленькай зашытай кішэньцы, запіску Іоса Дамана. У сумцы забітага Гільберта Рэйвіша я знайшоў другое пісьмо, напісанае на пергаменце. Я захаваў гэтыя пісьмы, каб прачытаць іх на паседжанні суда. Спадзяюся, што яны дапамоіуць нам апраўдаць ці абвінаваціць Іоса Дамана так, як гэта належыць па законе і справяддівасці. Вось пергамент, знойдзены ў сумцы забітага. Я не чапаў яго і не ведаю, ці можна яго прачытаць.
Суддзя паклаў на стол скрутак пергаменту, які зліпся ад часу. Старшыні спрабавалі разгарнуць яго, але пергамент не разгортваўся. Суд прыйшоў у замяшанне. Іос Даман злосна засмяяўся.
Адзін са старшынь сказаў:
— Пакладзём пергамент у ваду, а потым высушым яго на агні. Тады ён разгорнецца.
Прынеслі ваду. Кат расклаў вялікі касцёр. Блакітны дым падняўся да неба праз зялёныя галіны ліп правасуддзя.