• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    — Сем месяцаў назад, — сказаў Уленшпігель, — мы атрымалі ў спадчыну семсот каролусаў. Частку з іх мы пражылі, дзе астатнія — мне невядома. Думаю, што незнаёмы, які, на няшчасце, жыў у нашым доме, узяў гэтыя грошы з сабой.
    — Суд лічыць, што вы захавалі грошы, — сказаў суддзя. — Калі вы не прызнаецеся самі, вас прымусяць катаваннем сказаць праўду.
    — Злітуйцеся над удавой, — сказаў Уленшпігель. — Рыбнік купіў усё, што ў нас засталося.
    Дурненькі! — сказала Саоткін. — Чаго ты баішся за мяне?
    — Злітуйцеся над удавой, — бледны, як смерць, паўтарыў Уленшпігель.
    — Вазьміце мяне замест яго, — сказала Саоткін. Суддзя спытаў кйта, ці ўсё гатова для катавання.
    — Усё гатова, — сказаў кат.
    Суддзі, параіўшыся, вырашылі спачатку катаваць Саоткін.
    — Няма такога жорсткага сына, — сказаў адзін са старшынь, які не прызнаўся б ва ўсім, каб збавіць сваю маці ад пакут. I кожная маці зробіць усё, каб выратаваць ад катавання сваё дзіцянё.
    — Вазьмі гэтую жанчыну, — сказаў кату суддзя. Вялікія пакуты выпалі на долю Саоткін. Кат уклаў яе рукі і ногі ў ціскі і сціснуу іх. Яна закусіла губы і маўчала... Уленшпігель тузаў звязанымі за спіной рукамі, але вяроўка не паддавалася.
    — Асцярожней, паны суддзі, вы зламаеце ёй костачкі,— гаварыў ён.
    — Рыбнік, — сказала Саоткін.
    I Уленшпігель замаўчаў.
    Вось затрашчэлі ў цісках яе косці, і кроў пацякла на зямлю.
    — Жаночыя косці, паны суддзі! He расцісніце іх! — паўтараў Уленшпігель, дрыжучы ад гора і гневу.
    — Рыбнік! — прастагнала Саоткін.
    — Прызнайся за яе, — сказаў суддзя Уленшпігелю.
    Але Саоткін паглядзела на яго сваімі змярцвелымі вачыма. I ён зразумеў, што не павінен гаварыць ні слова. I ён моўчкі заплакаў.
    — Гэтая жанчына ўпартая, як мужчына, — сказаў суддзя. — Паспрабуем катаваць Уленшпігеля. Яна не вытрымае яго катавання.
    Саоткін паклалі на зямлю і прывялі ў прытомнасць. Узяліся за Уленшпігеля. Уленшпігель маўчаў.
    Саоткін глядзела на сына, але ўжо не магла крычаць. Яна толькі выцягвала наперад свае акрываўленыя рукі, быццам просячы суддзяў злітавацца над яе сынам.
    А катаваннеўсё працягвалася. Прынеслі гарачых вуглёў.
    — Прыміце агонь! — закрычала Саоткін. — Пашкадуйце хлопчыка, пан суддзя!
    — Рыбнік! — крыкнуўУленшпігель,убачыўшы, штояна слабне.
    — Скажы, дзе ты схавала грошы, і ён будзе вольны, — сказаў суддзя Саоткін.
    — Рыбнік! — прастагнаў Уленшпігель і павіснуў на рамянях нібы нябожчык.
    — Ён памёр, — мой бедны хлопчык! — закрычала Саоткін. — Яны забілі Клааса! I яго таксама забілі! Прыміце агонь, паны суддзі! Дайце мне абняць сына перад яго смерцю. Вы ведаеце, што я нікуды не магу ўцячы на сваіх разбітых нагах.
    — Дайце удаве яе сына, — сказаў суддзя.
    Кат развязаўУленшпігеля і паклаўяго на калені Саоткін. Саоткін плакала, схіліўшыся над ім.
    I паколькі яны ні ў чым не прызналіся, нягледзячы на свае пакуты, суд пастанавіў абвінавачанне лічыць недаказаным і абодвух абвінавачаных вызваліць ад зняволення.
    — Памілуй вас, Божа, паны суддзі! — сказала Саоткін.
    — Рыбнік! — прастагнаў Уленшпігель.
    Іх паклалі ў каламажку і адвезлі да Катліны.
    Раздзел 24
    АБ ТЫМ, ЯК ЧЭРЦІ ПАНАДЗІЛІСЯ Ў ГОСЦІДА КАТЛІНЫ
    Прайшло некалькі месяцаў. Уленшпігель і Саоткін пакрыху паправіліся. Затое Катліна з кожным днём ху-
    дзела і сохла, як быццам нейкі ўнутраны агонь з’ядаў яе цела.
    Яна болып не паўтарала: «Агонь! Прабіце дзірку! Выпусціце душу». Яна як быццам зрабілася болып разважлівай. Затое яна ўсё часцей паглядвала на Неле і паўтарала сама сабе:
    — Я знайду табе жаніха, Неле. Сам д’ябал, мой павяліцель, прывядзе яго да нас.
    Аднойчы ўвечары, седзячы за сталом, Катліна сказала:
    — Ёсць жанішок для Неле. Прыгажунчык-кавалер, у шэрым камзоле. Будзе ёй верны друг, са шпагай на баку. Твар яго свеціцца ў цемры.
    — Вось як, — сказаў Уленшпігель. — Цэлае фрыкасэ з жаніхоў! А соус я зраблю сваім нажом.
    Неле ўсміхаючыся зірнула на Уленшпігеля і сказала:
    — He трэба мне ніякага жаніха.
    — У гэтага шэрага, — зноў казала Катліна, — слаўныя боцікі з сярэбранымі шпорамі.
    — Маліцеся Богу за гэтую вар’ятку, — сказала Саоткін.
    Уленшпігель, — сказала Катліна, — ідзі, прынясі чатыры літры піва, а я напяку блінцоў.
    — Хіба свята сёння? — спытала Саоткін. — Нашто такія прыгатаванні?
    — Цеста ўжо гатова, — адказала Катліна.
    Уленшпігель стаяў з вялікім алавяным збанам у руцэ.
    — Што мне рабіць, маці? — запытаў ён.
    — Ідзі, — сказала Катліна.
    Саоткін не хацела спрачацца з Катлінай: тая тут была гаспадыняй.
    — Ідзі, сын мой, — сказала яна.
    Уленшпігель схадзіў у шынок і прынёс чатыры літры піва.
    Пах блінцоў ішоў на кухні, і ўсе захацелі есці, нават засмучаная горам Саоткін.
    Уленшпігель наеўся ўволю. Катліна дала яму самы вялікі кубак і сказала, што ён цяпер галава дому і таму павінен піць болып за астатніх.
    I з хітрым выглядам Катліна паглядзел а на Уленшпігеля. Уленшпігель выпіў. Саоткін і Неле сядзелі бледныя і сумныя. Адна Катліна была вясёлай і гаваркой.
    Пасля вячэры Уленшпігель і Саоткін пайшлі наверх: яны спалі на падстрэшшы. Катліна і Неле спалі на кухні.
    Уначы Уленшпігель спаўяк забіты. Галава яго зрабілася вельмі цяжкой ад піва. Саоткін ляжала з расплюшчанымі вачыма і прасіла Багародзіцу паслаць ёй сон. Але Багародзіца не слухала Саоткін.
    Раптам яна пачула арліны крык. Знізу, з кухні Hex­Ta адказаў таксама па-арлінаму. Затым здалёку, з палёў пачуліся новыя крыкі, і зноў нехта адказаў з кухні.
    Саоткін падумала, што гэта начныя птушкі, і не звярнула на іх увагі. Але вось яна пачула конскае ржанне і стук капытоў на бруку. Саоткін выглянула ў паддашкавае акенца. Два асядланыя кані пасвіліся на лужку каля дарогі.
    Раптам унізе на кухні пачуўся жаночы крык, потым мужчынскі голас, потым пачуліся ўдары і зноў жаночыя крыкі. Ляпнулі дзверы, і нехта пабег па лесвіцы ўгару.
    Уленшпігель спаў і нічога не чуў. Дзверы на падстрэшшы расчыніліся, і Неле, плачучы, убегла ў пакой. Яна зачыніла за сабой дзверы і пачала завальваць іх усім, што траплялася пад рукі: падсунула стол. крэслы, старую жароўню і ўсё, што было з мэблі. Набліжалася раніца. На пабялелым небе згасалі апошнія зоркі. Спявалі пеўні.
    Пачуўшы шум, Уленшпігель павярнуўся з боку на бок і зноў заснуў.
    — Саоткін, мне страшна, запалі свечку, — рыдаючы, прамовіла Неле.
    Саоткін запаліла свечку. Уленшпігель прачнуўся і, прыжмурыўшыся, узняў галаву.
    — Хто там унізе? — спытала Саоткін.
    — Маўчы, — сказала Неле, — гэта той, каго яна выбрала мне за мужа.
    Тут пачуўся знізу крык Катліны. Саоткін і Неле з жахам паглядзелі адна на адну.
    — Ён б’е яе! Ён б’е яе з-за мяне! — закрычала Неле.
    — Хто ў нас у доме? — крыкнуў Уленшпігель і саскочьгў з ложка.
    — Нікога, — сказала Неле. — He хадзі туды, Тыль. Але ён схапіў качаргу, адкінуў сталы і крэслы і выскачыў на лесвіцу. Неле і Саоткін схапілі яго — адна за шыю, другая за ногі — і крычалі:
    — He хадзі туды, Тыль! Там чорт!
    — Ведаю, хто там, — адказаў ён. — Гэта жаніх Неле. Пусціце, я павянчаю яго з качаргой! Пусціце мяне!
    Але яны ўчапіліся ў яго з усіх сіл, і ён працягнуў іх па двух ці трох прыступках. Нарэшце яны выпусцілі яго. Ён вялізнымі скачкамі збег з лесвіцы і ўварваўся на кухню. На кухні, апрача Катліны, нікога не было. Катліна, бледная і разбітая, сядзела на лаўцы і прымаўляла:
    — Нашто ты пакінуў мяне, Ганс, мой павяліцель? He мая віна, што Неле такая непаслухмяная.
    Уленшпігель выскачыў на ганак. Там нікога не было. Уленшпігель кінуўся ў агарод, потым на дарогу. Там ён убачыў двух коней, якія імчаліся ўдалечыні, знікаючы ў ранішнім тумане. Ён кінуўся за імі, але яны імчаліся, як вецер, і дагнаць іх было немагчыма.
    У роспачы ён вярнуўся назад. Неле кінулася яму насустрач.
    — He выдай нас, Уленшпігель, — сказала яна. — Я Ta66 раскажу ўсё. У нашым доме з’явіўся д’ябал, чорны, зграбны, у чорнай аксамітнай вопратцы і ў высокіх ботах з сярэбранымі шпорамі. Твар яго свеціцца бледным, мігатлівым святлом. Кожную суботу мая маці бачыцца з ім на кухні. Перад тым як увайсці, ён дае аб сабе знаць арліным крыкам. I Катліна адказвае яму. Ён называе сябе д’яблам і кожны раз бярэ ў маці грошы. Сёння ўначы ён прывёў для мяне жаніха. Я драмала ў кутку і не чула, як яны ўвайшлі. Раптам я адчула, што нехта хапае мяне за рукі. Я расплюшчыла вочы і ўбачыла перад сабой нейкага чалавека ў шэрай вопратцы. «Я Гільберт, твой жаніх, — шаптаў незнаёмы, — выхадзі за мяне замуж, я зраблю цябе багатай». Я адштурхнула яго, але ён яшчэ мацней схапіў
    мяне. Тады я ўчапілася пазногцямі ў яго шчокі, так, што ён закрычаў ад болю. Тут я вырвалася ад яго і ўцякла наверх да Саоткін.
    — Непаслухмяная Неле, — сказала Катліна. — Я сядзела з Гансам, раптам прыбягае гэты шэры, і ўвесь твар у яго акрываўлены. «Пойдзем адсюль, — гаворыць ён Гансу, — у гэтым доме небяспечна. Мужчыны тут лютыя, а жанчыны драпаюцца, нібы кошкі». Яны пабеглі да сваіх коней і зніклі ў тумане. Непаслухмяная Неле!
    У сераду чэрці зноў з’явіліся да Катліны. Неле дома не было: яна начавала ў суседкі-ўдавы ван дэн-Гаутэ. Катліна завяла гасцей у пральню, і там яны піравалі да самага рання.
    — Нам для адной справы патрэбна шмат грошай, — сказаў Катліне чорны д’ябал. — Дай нам, колькі ў цябе ёсць.
    Катліна хацела даць фларын, але чэрці прыстрашылі, што заб’юць яе, калі яна не дасць болып. Прышлося даць ім два каролусы і сем дэн’е.
    — У суботу больш не прыходзьце, — сказала яна ім. — Уленшпігель будзе на варце, ён заб’е вас.
    — Мы прыйдзем у наступны аўторак, — адказалі госці. Аднак у аўторак іх не было да позняй ночы. Калі згаслі ўсе агні, Катліна выйшла з дому і раптам пачула ў полі арліны крык. Яна пабегла туды і спынілася каля высокай грэблі. 3 другога боку грэблі пачуліся знаёмыя галасы. Гутарылі чорны і шэры.
    — Палова грошай мая, — гаварыў шэры.
    — Ты не атрымаеш ні патара, — адказваў чорны, — усё, што мы здабудзем у Катліны, маё.
    I яны пачалі сварыцца. Потым схапіліся за шпагі. Напалоханая Катліна толькі і чула, як прастагнаў шэры:
    — Паміраю.
    Пачуўся перадсмяротны хрып, і цяжкое цела павалілася на зямлю. Напалоханая Катліна кінулася дадому.
    Наступным днём яна зноў пайшла на грэблю і ўбачыла, што зямля на гэтым месцы запырскана крывёй і правальваецца пад нагой, як быццам тут некага закапалі. Аднак