• Газеты, часопісы і г.д.
  • Легенда пра Тыля Уленшпігеля  Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Легенда пра Тыля Уленшпігеля

    Роберт Бёрнс, Шарль Дэ Кастэр

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 264с.
    Мінск 2013
    63.49 МБ
    Фляжка зноў апусцела. Салдат схіліў галаву набок і пачаў пакрыху засынаць.
    — Яны ў задняй сценцы ачага, пад каменнем, — прашаптала Неле Уленшпігелю, і салдат ужо не чуў яе.
    Уленшпігель пракраўся цераз свінарнік на кухню Клааса, выняў камень з задняй сценкі ачага, знайшоў гаршок з чырвонцамі і вярнуўся назад. Салдат усё гэтак жа гучна хроп і нічога не бачьгў.
    Тут, у гародзе Катліны, Уленшпігель закапаў грошы ля самай сценкі студні.
    Потым яны вярнуліся дадому і ўсю ноч клапаціліся каля Саоткін.
    Раніцай яны пайшлі ў турму, каб у апошні раз пабачыцца з асуджаным.
    Клаас быў прыкуты да сцяны доўгім жалезным ланцугом. Убачыўшы каля сябе жонку і сына, ён абняў іх і заплакаў. Але потым ён стрымаўся і выцер вочы. Яму — мужчыне і галаве сям’і — не да твару было ўпадаць у роспач.
    Саоткін плакала, а Уленшпігель гаварыў:
    — Я разаб’ю гэтыя праклятыя ланцугі!
    — Я пайду да караля Філіпа, — сказала Саоткін, — вымалю ў яго дараванне.
    — Кароль атрымлівае ў спадчыну маёмасць пакараных, — сказаў Клаас.
    — Дарагая жонка мая і ты, сын мой, — казаў ён далей, — у суме і горы я адыходжу ад вас. Вялікія чакаюць мяне пакуты. Але горш за ўсё для мяне тое, што вы застанецеся беднякамі. Кароль жа адбярэ ў вас усю маёмасць.
    — Учора мы з Неле схавалі грошы, — шэптам сказаў Уленшпігель.
    — Дзякуй Богу, — сказаў Клаас, — значыць, даносчык нічога не атрымае.
    — Няхай будзе ён пракляты, — з нянавісцю сказала Саоткін.
    — Лоўка зрабіў ты, сынок! — сказаў Клаас. — Цяпер не будзе галадаць, састарэўшыся, бедная Саоткін.
    I Клаас моцна абняў яе, і зноў зарыдала Саоткін.
    — Сын мой, — сказаў Клаас Уленшпігелю, — доўга бадзяўся ты па вялікіх дарогах. He рабі гэтага больш, мой любы. He пакідай дома тваю бедную маці. Ты — мужчына. Ты павінен дапамагаць ёй і суцяшаць яе ў няшчасці.
    — Я больш не пакіну маці, — адказваў Уленшпігель.
    — О, бедны мой муж, — плакала Саоткін, абдымаючы Клааса. — Чым мы з табой правінаваціліся перад суддзямі? Жылі мы ціха і спакойна, нікому не рабілі благога. Уставалі на світанні, працавалі ўвесь дзень да вечара. Пайду да караля, раздзяру яго пазногцямі. Хіба мы ў чым-небуцзь вінаваты, Госпадзі?
    Але ўвайшоў турэмшчык і загадаў ім выходзіць.
    Саоткін не магла адарвацца ад Клааса. Слёзы беглі па яе шчоках, і ўся яна дрыжэла, прыціскаючыся да мужа. I Клаас таксама прасіў турэмшчыка пакінуць яе з ім.
    Але турэмшчык адцягнуў Саоткін ад мужа.
    — Глядзі ж, клапаціся аб ёй, — сказаў Клаас сыну. Уленшпігель і Саоткін выйшлі. I сын падтрымліваў маці. A наступным днём прыйшлі суседзі і замкнулі Уленшпігеля, Неле і Саоткін у доме Катліны. У гэты дзень каралі Клааса.
    Роўна ў дзевяць гадзін яго вывелі з цямніцы — звязанага, у адной кашулі. Касцёр быў раскладзены на вуліцы Богамацеры, каля слупа, проста супроць ратушы. Кат са сваімі памочнікамі яшчэ не скончыў складаць дровы.
    Клаас, абкружаны стражнікамі, цярпліва чакаў, каліяны скончаць сваю работу. Недалёка ад кастра верхам на кані сядзеў дзябёлы профас. Стражнікі і дзевяць ландскнехтаў, выкліканых з Бруге, ледзь стрымлівалі ўсхваляваны народ.
    Раптам усе сталі на калені і пачалі маліцца. Са званіцы сабора Богамацеры пачуўся пахавальны перазвон.
    Саоткін і Неле пачулі ў сябе ў доміку гукі званоў і перахрысціліся.
    Але Уленшпігель крыкнуў
    — He буду маліцца! He буду пакланяцца богу катаў і гвалтаўнікоў!
    Ён падбег да акна і хацеў выскачыць на вуліцу. Але акно было замкнута, а дзверы ахоўвалі суседзі.
    Раптам Саоткін закрычала і закрыла твар фартухом.
    — Дым!
    Сапраўды, вялікі дымны слуп у гэтую хвіліну падняўся над дахамі. Кат ужо запаліў касцёр у імя Айца і Сына і Святога Духа. Клаас паглядзеў навокал і не ўбачыў нікога — ні Саоткін, ні Уленшпігеля. I гэта ўзрадавала яго: родныя не ўбачаць яго пакут. Аднак толькі Катліна стаяла ў першым радзе, глядзела на Клааса вар’яцкімі вачыма і мармытала:
    — Патушыце агонь! Прабіце дзірку! Душа на волю просіцца!
    Чуваць было, як наракаў народ, як плакалі жанчыны. Пахавальны звон званіў безупынна.
    Раптам Саоткін збялела, як снег, задрыжэла ўсім целам і паказала на акно. Доўгае вузкае полымя вырвалася з клубоў дыму і ўзнялося над домам. Уленшпігель абняў маці і хацеў адцягнуць яе ад акна. У гэтую хвіліну яны пачулі гучны крык Клааса і затым гнеўны вокліч натоўпу:
    — Раздзьміце касцёр! He смейце мучыць Клааса! Задушы яго, кат!
    Некалькі каменняў паляцела ў профаса.
    — Агонь, агонь! — закрычала Саоткін.
    Сапраўды, чырвонае полымя ўзнялося да неба.
    — Зараз ён памрэ, — прастагнала Саоткін. — Божа, прымі яго душу! Дзе кароль? Я пазногцямі вырвала б яго сэрца!
    Чуваць было, як крычаў і свістаў народ, як кідалі ў стражнікаў каменне і яку апошні раз пачуўся голас Клааса:
    — Саоткін! Тыль!
    Гучны жаласны енк пачуўся з доміка Катліны, і ўсё сціхла. Толькі бедная дурніца трэсла галавой і мармытала сама сабе:
    — Душа на волю просіцца!
    Клаас памёр. Ля падножжа слупа, на якім вісела чорнае абвугленае цела, яшчэ дагараў касцёр. Званы сабора Богамацеры званілі па памерламу.
    Уначы Уленшпігель і Саоткін пайшлі да месца пакарання. Ноч была вельмі цёмная. Па небе імчаліся воблакі, якія гнаў паўночны вецер. Толькі зрэдку зорачка мільгацела між імі.
    Ля кастра хадзіў стражнік. Ён ахоўваў цела пакаранага. Уленшпігель і Саоткін чулі яго цяжкія крокі. Крумкаў крумкач. Аднекуль здалёк у адказ таксама чулася крумканне.
    Калі Уленшпігель і Саоткін падышлі да кастра, крумкач ужо апусціўся на плячо Клааса. Два друтія круціліся над яго галавой.
    Уленшпігель хацеў было адагнаць птушак, але яго спыніў стражнік.
    — Табе тут што трэба? — сказаў ён. — Калі ты чараўнік і шукаеш рукі мерцвяка, то ты памыляешся. Рука павешанага, сапраўды, робіць чалавека нябачным, але тут не павешаны, а спалены. Ідзі прэч!
    — Пан стражнік, — адказваў Уленшпігель, я не чараўнік, а сын таго, хто вісіць перад намі, а гэта — яго удава. Мы хочам развітацца з яго целам і ўзяць на памяць крыху попелу. Дазвольце нам гэта. Вы ж не чужаземец, a такі ж фламандзец, як і мы.
    — Ідзіце, развітвайцеся, — сказаў стражнік.
    Ступаючы па абвугленых дровах, яны падняліся да
    беднага мучаніка і плачучы цалавалі яго твар. На месцы сэрца ў целе Клааса ззяла чорная ўпадзіна. Уленшпігель узяў з яе крыху попелу.
    Потым, стаўшы на калені, яны пачалі маліцца. Набліжалася світанне. Стражнік падышоў да кастра і загадаў ім ісці дадому. I яны пайшлі, змярцвелыя ад гора.
    Дома Саоткін знайшла кавалачак чырвонага і кавалачакчорнага шоўку, пашыла з іх ладанку з дзвюма стужкамі і паклала ў яе попел Клааса. Потым яна надзела ладанку на шыю Уленшпігелю і сказала:
    — Няхай гэты попел, гэтае загінуўшае сэрца майго беднага мужа ад сёняшняга дня ляжыць на тваіх грудзях і напамінае табе аб помсце.
    — Хай будзе так! — сказаў Уленшпігель.
    I ўдава пацалавала сірату. I сонца ў гэтую хвіліну ўзнялося над зямлёй.
    Раздзел 23
    АБ ТЫМ, ЯК КАТАВАЛІ УЛЕНШПІГЕЛЯ I САОТКІН
    На наступны дзень распрадавалася маёмасць Клааса. Саоткін бачыла, як выносілі з дому жалезную калыску з меднымі прутамі. У сям’і Клааса гэта калыска пераходзіла
    ад бацькі да сына; у ёй ляжаў Клаас, калі быў маленькі, у ёй ляжаў і Уленшпігель. Потым вынеслі ложак, скрыню для хлеба, слоік для масла, патэльні і кацялкі. Некалі ўся гэтая пасуда блішчэла на сонцы, ярка начышчаная, цяпер яна пацямнела і запылілася.
    Пасля гэтага выцягнулі бочачку віна, потым яшчэ паўбочачкі і кошык з трыма дзясяткамі бутэлек. Ужо нічога не заставалася ўдоме. Апошні цвік — і той выцягнулі са сцяны.
    У маўклівай роспачы глядзела Саоткін, як выносяць яе сціплае багацце. Вяшчальнік запаліў свечку і пачаў торг. Свечка ўжо дагарэла, калі старшыня рыбнікаў скупіў за паўцаны ўсю маёмасць Клааса. Ён збіраўся ггусціць яго ў перапродаж і наперад радаваўся ўдачнай здзелцы.
    — Пачакай, нядоўга ты будзеш смяяцца, забойца! — мармытаў сам сабе Уленшпігель.
    Калі торг скончыўся, стражнікі агледзелі ўвесь дом, але нідзе не маглі знайсці чырвонцаў.
    —Дрэнна шукаеце, — крычаўрыбнік, — шэсць месяцаў назад у Клааса было семсот фларынаў!
    — Ты не знойдзеш іх, забойца! — прамармытаў Уленшпігель.
    Раптам Саоткін сказала:
    — Даносчык!
    I паказала Уленшпігелю на рыбніка.
    — Я гэта ведаю, — сказаў Уленшпігель.
    — Няўжо ты дапусціш, каб ён атрымаў грошы Клааса?
    — Лепш катаванне, чым такая ганьба, — сказаў Уленшпігель.
    — I для мяне таксама. Глядзі ж, маўчы, што б яны мне не зрабілі.
    — Але, ты — жанчына, — сказаў Уленшпігель.
    — Дурны, — сказала яна, — жанчыны цярплівейшыя за мужчын.
    I, плачучы, яна прыгалубіла Уленшпігеля.
    Так грошай і не знайшлі. Але рыбнік зноў з’явіўся да суддзі і заявіў, што нябожчык толькі некалькі месяцаў назад атрымаўу спадчыну семсот каролусаў і, вядома, не мог
    патраціць такую вялікую суму, бо быў вельмі беражлівы. Грошы недзе схаваны.
    Суддзя спытаў яго, за што ён так люта праследуе Уленшпігеля і Саоткін. Ён адабраў у іх Клааса, цяпер хоча адабраць грошы. Што яны яму зрабілі?
    Рыбнік адказаў, што ён, як старанны слуга яго вялікасці, хоча прымусіць народ паважаць імператарскія законы. Апрача таго, ён жадае заслужыць міласць імператара. Пры гэтым ён падаў суддзі пісьмовы данос на Уленшпігеля і Саоткін.
    Суддзі разгледзелі данос і вырашылі, што прыйдзецца прыбегнуць да катавання. Было загадана яшчэ раз абшукаць дом Клааса, а ўдаву з сынам пасадзіць у турму. 3 Бруге бьгў выкліканы кат.
    Калі Уленшпігеля і Саоткін вялі па вуліцы са звязанымі рукамі, рыбнік стаяў каля свайго дома і глядзеў на іх.
    Іншыя грамадзяне Даме таксама выйшлі на вуліцу. Матысон, сусед рыбніка, чуў, як Уленшпігель сказаў даносчыку:
    — Будзь ты пракляты, кат!
    А Саоткін дадала:
    — Ты дрэнна скончыш, рабаўнік!
    Гараджане з нянавісцю глядзелі на рыбніка і ўвечары выбілі ў яго доме ўсе шыбы. I рыбнік не адважваўся высунуць нос на вуліцу.
    На наступную раніцу, у дзесяць гадзін, Уленшпігеля і Саоткін прывялі ў засценак. Тут іх чакалі галоўны суддзя горада, пісец, старшыні, кат з Бруге са сваім памочнікам і цырульнік, які выконваў абавязкі турэмнага лекара.
    Суддзя спытаў Саоткін, ці не схавала яна маёмасць, якая цяпер належыць імператару. Саоткін адказала, што ў яе нічога няма і хаваць ёй няма чаго.
    — А ты? — спытаў суддзя Уленшпігеля.